З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Кірыл нарадзіўся ў Тураве — гэта значыць, што яго бацька не знаходзіўся сярод дружыннікаў Святаполка II, якіх гэты вялікі князь узяў з сабой у Кіеў (і якія, вядома, жылі там з сем’ямі). Такім чынам, выходзіць, што бацька Кірыла быў у акружэнні вялікага князя, займаў пры ім у Тураве значную пасаду; калі ж улічыць правізантыйскае выхаванне і класічную грэчаскую адукацыю самога Кірыла, якую мог даць яму толькі грэк-настаўнік са світы княгіні Варвары (яе духаўнік?), досыць яскрава вымалёўваецца вобраз бацькі будучага іерарха — начальніка тураўскага гарнізона або тураўскага намесніка вялікага князя, калі ім не быў Яраслаў Святаполчыч (і, вядома, калі сам Яраслаў не быў бацькам Кірыла, што здаецца нам цалкам верагодным)17.
17Супраць гэтай здагадкі сведчыць, здавалася б, тое, што аўтар Жыція назыывае бацьку Кірыла проста «багатым», а не, скажам, «князем». Гэтаму, аднак, можна знайсці вытлумачэнне. Справа ў тым, што само Жыціе стваралася ў часы, калі любыя згадкі аб былой самастойнасці Тураўскага княства (адсюль і прывязка Турава да Кіева ў выразе Жыція «еже есть блмз Кмева») і тым болей — аб прадстаўніках былой дынастыі лічыліся, напэўна, палітычна недалікатнымі. Таму і агіёграф ужыў у пэўным сэнсе слова эўфемізм, назваўшы бацьку Кірыла не князем, а проста «багатым», але самой згадкай аб «багацці» даўшы намёк на іменна княскае паходжанне Кірыла.
He лішне зазначыць, што Кірыл ідзе ў манастыр (не менш чым 10-ці год з роду, г.зн. прыблізна ў 1123 г.) якраз у той перыяд, калі адбываюцца падзеі, звязаныя са зменай тураўскай дынастыі і канчатковым этапам барацьбы яе апошняга прадстаўніка, Яраслава Святаполчыча, за свае правы (1123 г.). Быць можа, менавіта яны і падштурхнулі Кірыла (разам з падверглымі ганенням бацькамі?) да пастрыгу ў манахі. Заўважым, праўда, што вядомы толькі адзін дакладна засведчаны (і два менш ясныя) выпадкі насільнага пастрыжэння па палітычных матывах: пастрыг у 1205 г. вялікага князя Рурыка Расціславіча з жонкай галіцкім князем Раманам Мсціславічам.
Зараз нельга сказаць нічога пэўнага, але ў якасці верагоднага ходу падзеяў адзначым: паколькі на Русі ўкараніўся грэчаскі звычай, паводле якога знатныя і багатыя людзі будавалі фамільныя манастыры і самі з’яўляліся іх кцітарамі («мнозм бо монастырн от князь м от бояр м от богатства поставленм суть»), то цалкам магчыма, што фундатарам-кцітарам Нікольскай абіцелі быў бацька Кірыла. Прынамсі, гэта магло стаць адною з прычын вельмі хуткай манастырскай кар’еры падзвіжніка «ў Святога Ніколы ў Тураве».
Ці быў Кірыл адзіным сынам сваіх бацькоў, мы не ведаем, але найболей верагодна, што ў яго былі браты або сёстры. Пацверджанне гэтаму пры жаданні можна ўгледзець у заключнай малітве Кірылавых «Стмхов добрейшмх», дзе згадваюцца не толькі «братмя п сестры» — манахі і манахіні, — але і браты і сёстры па плоці. Ды і сем’і ў старажытнасці зазвычай былі мнагадзетнымі.
Нічога невядома нам пра ранняе дзяцінства будучага свяціцеля, апрача таго, што працякала яно, найверагодней, таксама ў Тураве. У адрозненне ад Кіева, Тураў не быў вядучым кніжным цэнтрам і не меў сістэматычнай школы. Таму адметная адукаванасць Кірыла з’яўляецца хутчэй рэдкім выключэннем з правіла. Па дасягненні сямігадовага ўзросту (да таго часу ён быў «младенцем», «прм матн») Кірыл, відаць, атрымліваў пачатковую адукацыю ў хатняга выхавацеля-настаўніка. He выключана, што выхоўваўся ён у манастыры, дзе яму была прывіта любоў да Царквы. Згодна з некаторымі падлікамі, у Тураве на той час было каля 40 (а паводле паданняў — 75-80!) цэркваў і манастыроў. Але такая колькасць не павінна здзіўляць: кожны больш ці менш заможны гараджанін стараўся абзавесціся ўласнай хатняй царквою; колькі ж было саборных храмаў, акрамя Успенскага і Петра-Паўлаўскага, — невядома. Тураў меў у той час па меншай меры два, а хутчэй за ўсё — тры манастыры: Нікольскі мужчынскі, жаночы ў імя святой вялікамучаніцы Варвары, а таксама епіскапскі Барысаглебскі (праўда, першае ўпамі-
нанне аб ім адносіцца толькі да сярэдзіны XII ст.). Магчыма, але малаверагодна з прычыны залежнага стану Турава, што існаваў у горадзе і кафедральны сабор (Святой Сафіі?).
Цікава прасачыць, які курс навук мог прайсці Тураўлянін. «Найболей руплівы быў да Боскіх пісанняў і добра навучыўся святых кніг вучэнню», — піша аўтар Жыція. Мяркуючы па творчасці Кірыла, ён несумненна атрымаў поўную граматычную, дыялектычную і багаслоўскую, а таксама свяшчэнна-гістарычную адукацыю, добра прымяняў веды па тэорыі духоўнага пісьменства. Несумненна, што акрамя рускай Кірыл валодаў грэчаскай мовай і напэўна ведаў «всю 24 словес грамоту... на 100 нлм 200 нлн 300 нлм 400» (з Паслання Клімента Смаляціча) — вышэйшы курс граматыкі, так званую схедаграфію, якой пахваляліся рускія начотчыкі18. He выклікае сумненняў добрае веданне Кірылам кніг Старога і Новага Запаветаў, апакрыфічнай, устаўной, агіяграфічнай і святаайцовай літаратуры, прычым у досыць малавядомых яе аўтарах (што зноў жа дазваляла толькі ўласнае веданне грэкі). Невядома, праўда, чытаў Кірыл іх поўныя тварэнні ці карыстаўся зборнікамі цытат або сістэмай узаемных цытат, прычым апошняе больш адпавядае культурнай сітуацыі Сярэднявечча. Несумненна, вывучаў Кірыл і тлумачэнні на Свяшчэннае Пісанне, што пазней дало яму магчымасць самому рабіць багаслоўскія каментарыі.
Зразумела, працэс назапашання ведаў быў вельмі працяглы, ды і ўвогуле доўжыўся ўсё жыццё свяціцеля, і таму нельга з дакладнасцю сказаць, з якім «навуковым» запасам прыйшоў будучы тураўскі іерарх у манастыр. Але, прынамсі, з дастатковым, каб Кірыл свядома і рупліва вырашыў прысвяціць жыццё манаскаму служэнню.
18Андрэ Вайлян меркаваў, што Кірыл Тураўскі не ведаў грэчаскай мовы ўвогуле, робячы гэты вывад, наколькі можна судзіць па яго артыкуле «Кірыл Тураўскі і Грыгорый Назіянзін», з факта цытавання Кірылам не самой 44 гаміліі Грыгорыя Багаслова, а яе дакірылавага перакладу на славянскую мову. Але асаблівасць працы старажытнарускага кніжніка заключалася ў тым, што ён карыстаўся не тым, чым хацеў, а тым, што мог дастаць, што яму траплялася пад руку (а трапляліся часам дзіўныя рэчы!). Так і Кірылу мог трапіцца толькі пераклад. А.Вайлян лічыць, што грэчаскую адукацыю можна было атрымаць выключна ў вялікіх манастырах, такіх, як Кіеўская Лаўра, ды і там манахі «набывалі, хутчэй, глыбокую павагу да гэтай свяшчэннай мовы», а не яе веданне. Але ж у акружэнні памянёнага Клімента Смаляціча былі і не-печаране з выдатным веданнем грэкі (смалянін Грыгорый, які быў знаёмы са схедаграфіяй). Кірыл мог ведаць грэчаскую мову хаця б таму, што княгіня Варвара наўрад ці хутка вывучыла рускую, а значыць, мусіла мець перакладчыкаў (і, значыць, патэнцыяльных настаўнікаў). Акрамя таго, у творах самога Кірыла заўважны сляды гульні словаў, магчымай толькі на грэчаскай мове («деппа» — род і «дееппа» — геенна). Вывад: Кірыл, несумненна, ведаў грэчаскую мову.
Іспыт (расафор)
Апрані раба асвячэння рызаю, цнотаю аперажы чрэслы яго, усякага ўстрымання выяві яго падзвіжніка.
Малітва паследавання апранання расы і камілаўкі.
Можна толькі здагадвацца, што пабудзіла Кірыла абраць манаскае жыццё. Адно з дапушчэнняў на гэты конт (якому асабіста мы аддаем перавагу) было ўжо зроблена намі: Тураўлянін быў прымушаны да пастрыгу ў малы ангельскі вобраз у выніку апалы, у якую трапіў яго бацька пасля змены палітычнай улады ў Тураве (або пасля гібелі бацькі, асабліва калі ім быў князь Яраслаў). Зразумела, маглі існаваць і іншыя прычыны: калі па дасягненні паўналецця (14 год) Кірыла прамушалі да шлюбу, пасля смерці бацькоў і сваякоў і да т.п. — руская агіяграфія прадстаўляе нам самыя разнастайныя аналогіі.
3 большай пэўнасцю можна ўстанавіць тэрмін гэтай падзеі. 40 Правіла VI Усяленскага Сабору абвяшчае: «м тако немереваю+нйся вступнтм под нго монашества да будет не менее, как десятнлетннй», а Правіла 5 Двукратнага Канстанцінапольскага Сабору прадпісвае трохгадовы тэрмін іспыту (нскуса) для жадаючых пастрыгу: «нмкого не сподоблятм монашескаго образа, прежде нежелм трехлетнее время, предоставленное мм для нспытанмя, явнт мх способнымм м достойнымм таковаго жнтмя... разве когда прнключмвшаяся некая тяжкая болезнь, понудмт сократмтм время нспытанкя, нлк разве кто будет муж благоговейный, м в ммрском одеяннм провождаю+нй жмзнь монашескую» пад пагрозай пакарання «нгумену, по лншеннн нгуменства, состоянме подчнненностм да послужнт наказанмем за отступленме от порядка; поступмвшнй же в монашество да предастся в другнй монастырь, в котором строго соблюдается устав монашескнй». Паколькі выпадак Кірыла Тураўскага не падпадаў, думаецца, ні пад адно з рэгламентаваных выключэнняў, належыць прызнаць, што пры пастрыгу яму не магло быць менш за 13 гадоў, а калі прыняць другое з выказаных намі дапушчэнняў аб прычыне падзвізання — не менш як 17 гадоў. Такім чынам, будучы свяціцель апрануўся ў манаскія строі і, магчыма, атрымаў імя Кірыла, прыблізна ў канцы 1120-х-пачатку 1130-х гг.
Думаецца, мы можам досыць пераканаўча назваць імя абіцелі, дзе ў першы перыяд свайго жыцця падзвізаўся св.Кірыл. Для гэтага трэба супаставіць тры факты, найперш згадзіўшыся, зразумела, з іх верагоднасцю.
Першы — існаванне і аўтэнтычнасць рукапісу XIV-XV ст., не бачанага намі de visu, паходжаннем з Пачаеўскай Лаўры, у якім змяшчаліся пяць малітваў тураўскага Залатавуста пад назваю «Молнтвы умнленмя Кмрнлла монаха недостойнаго н многогрешнаго паче всех у Святаго Нмколы в Турове. Молю всех хрнстнан м благоверных чернормзцев м преподобных мереев м весь возраст хрнстнанского рода: Отцы й братья н господа! кто мз вас увмднт это мое напнсанке, не порнцайте меня грубоста радн, но помолнтеся обо мне н всех Владыке Богу, дабы прннял отпу+енне многпх момх зол, грешный кбо я человек м многмх молнтв нуждаюсь вонстнну, дабы Владыку ммлостмваго обрестн»19. Тураўскі епіскап Яўгеній, які і прыводзіць гэтую малітву ва ўласным перакладзе, заканамерна лічыць, што яна магла быць спісана з аўтографа самога святога Кірыла. He пагадзіцца з гэтым меркаваннем няма падставаў. Іншая справа: у які перыяд яго жыцця — на пачатку або пры заканчэнні — маглі быць напісаны свяціцелем гэтыя словы.