З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Думаецца, што Нікольскі манастыр да часу ўзначальвання яго св.Кірылам не быў выключэннем з агульнага правіла манаскага жыцця на Русі ў XII ст. Найверагодней, ён падпарадкоўваўся «ідыярытму» або і ўвогуле не меў устава — быў «вольным». Прынамсі, аб выкананні агульнажыццёвага устава ў тураўскіх манастырах дакірылавага перыяду мы не маем ніякіх намёкаў, тады як «Слово о Мартнне мннсе» амаль што прама сведчыць аб адваротным.
У свой час мы паспрабуем паказаць, што Кірылу было вядома не толькі Скарочанае, якое змяшчала лекцыянарныя чытанні на святочныя, суботнія і нядзельныя дні, але і Поўнае ЕвангеллеАпракас (службовы тып). Гэта ж паказвае на ўзровень манастырскага жыцця ў Тураве: менавіта пры келіёцкім строі манахі здзяйснялі агульнае богаслужэнне толькі ў святочныя, суботне-нядзельныя, і тое не ва ўсе дні, а пры агульнажыццёвым карысталіся прыстасаванымі таксама і для сядмічных дзён поўным ЕвангеллемАпракасам, поўным Апосталам-Апракасам і Парэмійнікам, якія складалі поўны манастырскі Тыпікон (Студыйскага манастыра), які ўпершыню з’явіўся на Русі пры Феадосіі Пячэрскім.
«Память...Кмрпла, епмскопа Туровского», у сваю чаргу, дае нам звесткі, каштоўнасць якіх яскрава выяўляецца пры іх супастауленні са «Сказанмем о чернормзьчестем чнну» пяра самога найпадобнага Нікольскага настаяцеля. «I многім быў на карысць, — паведамляе агіёграф, — навучаючы і настаўляючы манахаў быць у пакоры і паслушэнстве да ігумена і мець таго як самога Бога і ва ўсім яго слухацца, чарнец бо, які не мае паслушэнства да ігумена, згодна з абетам, не можа быць уратаваны». Іменна адным з такіх павучэнняў на наш погляд, і з’яуляецца «Сказанне». Увогуле, да нашага часу дайшлі яшчэ тры сачыненні Кірыла пра манаства: «Слово указанме, откуда жмтме в людях безженное», і два пасланні да ігумена КіеваПячэрскага Васілія.
На жаль, мы нічога не ведаем пра якую-небудзь іншую, акрамя павучальніцкай, дзейнасць Кірыла ў якасці настаяцеля. Можна толькі здагадвацца аб тым, ці быў ён «учнтельным» іераманахам і духаўніком міран (а мы б адказалі на такое пытанне станоўча, ведаючы пра пазнейшую прапаведніцкую дзейнасць свяціцеля). Нам невядома, ці змагаўся ігумен з такімі распаўсюджанымі скажэннямі інстытута манаства, як «укладніцтва», калі без уступнага ўзносу ігумен мог не прыняць у манастыр кандыдата33. Язвамі манастырскага жыцця была практыка пастрыжэнняў у манахі непасрэдна перад смерцю, гвалтоўныя пастрыжэнні і да т.п. Думаецца, што Кірыл, ставячыся з вялізнай павагай да манаскага звання, абавязкова спрабаваў ацаліць гэтыя хваробы сучаснага яму інацтва. Пафас жа «Сказання аб чыне чарнарызца» наводзіць нас на думку аб тым, што пры выкананні гэтай сваёй мэты Кірыл прыйшоў да вываду аб неабходнасці ўзмацнення дысцыпліны і жорсткасці парадкаў у сваёй абіцелі, найлепшы сродак для чаго ён бачыў у прыняцці агульнажыццёвага Студыйскага устава.
Устаў гэты да таго часу не быў навіной у рускіх землях (а магчыма, і ў Тураве). Яшчэ ў 1051 г., паводле сведчання летапісца, пячэрскі падзвіжнік «Феодосмй нача нскатм правнла чернечьскаго, м обретеся тогда Ммхамл Чернец монастыря Студмйскаго, мже бе прмшел мз грек с мнтрополмтом Георгмем, м нача у него нскатм устава чернец Студмйскмх, н обретох у него, нспмса». Гэта была, праўда, толькі кароткая рэдакцыя устава, бо Нестарава Жыціе Феадосія Пячэрскага паведамляе, што гэты святы «посла едмнаго от братнм в Константпн град к Ефрему скопьцу, да весь [меўся на ўвазе пашыраны тэкст, дапоўнены патрыярхам Аляксіем] устав Студмйскаго монастыря мспьсав, прмслет ему». Так і ўчынілася.
Напэўна, з Кіева, але магчыма, што і з акружэння княгіні Варвары атрымаў устаў Студыйскай абіцелі і Кірыл Тураўскі. У строга студыйскім духу пачынае ён будаваць манастырскае жыццё. Гэта тычылася не толькі змены распарадку дня, богаслужбовага чыну. Неабходная была і не толькі перабудова самой абіцелі дзеля ўзгаднення з патрабаваннямі новага уставу: узвядзенне агульнай трапезнай, спальнага корпуса, скрыпторыя, калі яго не было раней. Справа ў тым, што Студыйскі устаў спрыяў асветніцкай дзейнасці, стварэнню кніжных цэнтраў, бо прадпісваў у вольны ад
33 Прыклады гэтаму бачым у Кіеўскім Пацерыку, дзе апавядаецца, скажам, пра маласхімнага манаха, які з прычыны беднасці не мог дабіцца вялікай схімы.
працы час «всякомуждо отходнть м ту седетм...м к божественным прнлежатн пнсанмем» — меліся на ўвазе, праўда, найхутчэй, не чэцьі (для асабістага чытання), а богаслужбовыя кнігі.
Але найцяжэйшай перабудовай была, зразумела, маральная. Ад ігумена патрабавалася сапраўды жалезная воля, каб пераканаць брацію абмежаваць сябе фактычна ва ўсім, каб узгадніць сваё жыццё з правіламі новага распарадку, поўнасцю адмовіцца ад асабістых патрэбаў, дбанняў, ад асабістай уласнасці, прызвычаіцца да агульнай трапезы, гаспадарчай працы і да т.п. Нездарма найбольшая ўвага ў павучанні Кірыла да манахаў удзяляецца пропаведзі пакорлівасці, паслушэнства духоўнаму айцу.
У адным старажытным інацкім павучанні гаворыцца: «Аіде бо тм н повелено будет отцем твомм [духоўным] вовреіцкся в море...не бойся, внндн». Такім жа пафасам прасякнута павучанне Кірыла аб пакоры («точню до монастыря ммей свою волю, по воспрмятьм же образа всего в собе поверзм в покоренме»), неабходнасці пастаяннага пакаяння, аб недапушчальнасці разладу, сварак, абжорства, інтрыг супраць ігумена і г.д. Вельмі характэрная ў гэтым кантэксце фраза Жыція, у якой нам бачыцца ледзь не цытата з павучання самога Кірыла: «в покоренмм м послушанмм бытн нгумену м того кметн, яко Бога». Гэтыя словы з’яўляюцца пераробкай выказвання св.Ігнація Баганосца, які ў адным са сваіх пасланняў пераконваў святароў жыць у згодзе з епіскапам і слухацца яго, як Госпада34. Варта адзначыць таксама, што настойлівасць і страснасць павучанняў Кірыла не дазваляюць зрабіць вывад аб прафілактычным іх прызначэнні: найверагодней — па змоўчанні — можна дапусціць, што іменна ў стане інтрыг і разладу знаходзіўся Нікольскі манастыр. Сапраўды: змены, праведзеныя Кірылам у манастырскім жыцці, напэўна выклікалі інтэнсіўнае супрацьстаянне — і найперш з боку нікольскіх інакаў, якіх яны закранулі найболей.
Правіла 18 IV Усяленскага Халкідонскага Сабору абвяшчае: «Соумышленме, плм составленме скоппіца, акк преступленне, совершенно воспреіцено м внешнммм законамм: кольмм паче должно возбранятм в Церквм Божмей, дабы сего не было. Аіце бо некме
34Кірыл Тураўскі прыстасаваў гэтае выказванне да надзённых патрэбаў сваёй дзейнасці. Але з гэтага тэкста вынікае і тое, што Кірыл у пэўны перыяд быцця Тураўскай епархіі або ўвогуле яўна аддаваў перавагу ігумену перад епіскапам. Ці не належыць і ў гэтым бачыць уплыў традыцыі Ірландскай Царквы, згодна з якой аббат займаў у параўнанні з епіскапам вышэйшае месца ў царкоўнай іерархіі і меў нават права епіскапскай хіратоніі?
мз клмра нлм монашествуюшме окажутся обязуюіцммм друг друга клятвою, нлн строюіцммм ковы епнскопам лмбо своммсопрмчетннкам: совсем да будут ннзвержены co своего степенм». Гэтая строгая забарона не палегчыла жыцця Кірылу. Браты Нікольскага манастыра, незадаволеныя новаўвядзеннямі, толькі і шукалі выпадку пазбавіцца няўгоднага настаяцеля.
Чакаць ім прыйшлося нядоўга.
Стоўпніцтва
Жадаючыя ў гарадах, у сяленнях аддаляцца ў затворы і сябе ў адзіноце слухаць, павінны спачатку ўвайсці ў манастыр, навучацца жыццю пустэльніцкаму, пакарацца на працягу трох год начальніку абіцелі ў страху Божым, і ва ўсім, як належыць, паслушэнства выконваць... Пасля таго і яшчэ на працягу года павінны цярпліва прабываць па-за затворам, каб болей намер іх адкрыўся. Бо тады яны пададуць дасканалае пацвярджэнне таго, што не дзеля шукання марнае славы, але дзеля самога ісціннага дабра імкнуцца да таго бязмоўя. Па сканчэнні ж такога часу, калі будуць у тым жа намеры, хай уступаюць у затворніцтва, але ім ужо не дазваляецца выходзіць, па жаданні, з гэтага жыцця, хіба што калі гэтага запатрабуе грамадскае служэнне, або карыснасць, або іншая патрэба, што пагражае нават смерцю, і то з благаславення мясцовага епіскапа. Тых жа, хто асмеліцца без указаных прычын выходзіць са сваіх жытлаў па-першае, заключаць у памянёным затворы нават супраць жадання іх, потым пастамі / іншымі строгасцямі іх выпраўляць...
Правіла 41 V! Усяленскага Сабору.
Пасля скону мітрапаліта Міхаіла, у дзень св.Панцялеймана — 27 ліпеня 1147 г., як і сто год да таго, на рускую мітраполію быў пастаўлены Клімент Смаляціч — інак Зарубскага (Кіеўскага або, верагодней, аднайменнага яму Смаленскага) манастыра, вядомы сваёй вучонасцю і названы «кніжнікам і філосафам, якога ў Рускай зямлі не бывала». Вядома, не абышлося тут без падтрымкі новага (кіраваў з 13 жніўня 1146 г.) вялікага князя Ізяслава Мсціславіча, названага ў святым хрышчэнні Панцялейманам.
Для правільнага асэнсавання прадпасылак і вынікаў гэтай эпахальнай для старажытнарускай дзяржавы падзеі прыгадаем некалькі старонак гісторыі Праваслаўнай Царквы на Русі.
Па пытанні аб самастойнасці рускай мітраполіі і аб праве рускіх князёў самім выбіраць сабе мітрапалітаў увесь духоўны чын у сярэдзіне XII ст. падзяліўся на дзве процілеглыя плыні: нацыянальную і візантыйскую. Апошнюю складалі епіскапы: смаленскі Мануіл-грэк (яе глава), полацкі Касма-грэк (пастаўлены мітрапалітам Міхаілам у 1145 г.), наўгародскі Ніфант (кіяўлянін, які доўга, аднак, пражыў на грэчаскім усходзе). Прадстаўнікі гэтай партыі, да якой належаў і Кірыл Тураўскі, абапіраліся на 28 Правіла IV Усяленскага Сабору, згодна з якім права пастаўлення мітрапалітаў належыла Канстанцінопальскаму патрыярху пасля выбрання кандыдата на мітрапалічую пасаду акружным саборам епіскапаў (адзначым, што яшчэ да стварэння Рускай Царквы патрыярх увёў у звычай не толькі пасвячаць, але і выбіраць яе мітрапалітаў на сваім сінодзе).
Вялікакняскую (нацыянальную) партыю ўзначальвалі: чарнігаўскі епіскап Ануфрый (пастаўлены адначасова з Касмою), пераяслаўскі Яўфімій, юр’еўскі Данііл, белгародскі Феодар, а таксама Феодар уладзімірскі.
Тураўскі ўладыка Іаакім (хіратанісаны мітрапалітам з Міхаілам да Пасхі 1146 г., г.зн. перад 31 сакавіка), належаў спачатку да першага цячэння, але пасля аддаў свой голас вялікаму князю Ізяславу ў абмен за свабоду ад арышту, якому былі падвергнутыя Іаакім і пасаднік Жыраслаў — радцы самаўладнага тураўскага князя Вячаслава.