З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Епіскап Кірыл змагаецца таксама з кананічнымі парушэннямі: можна пэўна сцвярджаць, што ён, разам з чарнігаўскім епіскапам Антоніем, падтрымаў мітрапаліта Канстанціна II у яго выступленні супраць пячэрскага ігумена Палікарпа, які парушыў Студыйскі ус-
50 Ісцінна рускі дух бачыў у падобнай малітве св.Кірыла Тураўскага М.С.Ляскоў, аб чым пісаў у сваім апавяданні «На краі свету».
таў у адносінах да посту: «з браціяй вырашылі ва ўсе Гасподнія святы, калі яны выпадуць на сераду і пятніцу, есці сыр, масла, яйкі і малако»51. Выступаў Тураўлянін і супраць ерасяў Феадорца — «белага клабучка».
Нарэшце, не выключана, што якраз пад час епіскапства Кірыла сканаў удастоены дзівоснага яўлення св.Барыса і Глеба прападобны тураўскі манах Марцін і, напэўна, менавіта пры Кірыле ён быў мясцова ўшанаваны як святы.
Гэты тураўскі пустэльнік служыў у якасці кухара епіскапам Сімяону, Ігнацію і Іаакіму і быў вызвалены з пасады епіскапам Георгіем «старостм радм». Марцін застаўся жыць у келлі Барысаглебскага манастыра на Балоні. Аднойчы ўвесну (?), верагодна, 11 красавіка, у старца пачаліся такія моцныя болі ад грыжы («чрева бо ему в лоно вьхожаху»), што ён не мог нават узняцца з ложка. Звычайна дапамога прыходзіла з боку паблізу жывучых інакаў, але на гэты раз перашкодзіла вялікая паводка на Прыпяці. На трэці дзень старац убачыў: у яго келлю ўвайшлі двое юнакоў, якія назваліся слугамі (або дзецьмі)52 Яраслава, і Марцін вырашыў, што яны служаць аднаму з двух вядомых нам Яраславаў Георгіевічаў — або сыну Юрыя Даўгарукага, брату Барыса Тураўскага (згадваецца ў 1157 г.; памёр у 1166 г.), або сыну Юрыя Яраславіча (згадваецца ў 1183 г.)53. Толькі пасля, калі наведальнікі, дапамогшы Марціну і ацаліўшы яго, зніклі, старац усвядоміў, што гэта былі святыя Вышгародскія пакутнікі Барыс і Глеб (якія назвалі сваім гаспадзінам вялікага князя Яраслава, бо ён паклаў пачатак царкоўнаму іх шанаванню). Прападобны Марцін сканаў 27 чэрвеня наступнага пасля ацалення года.
He здаецца неверагодным, што выпадак з Марцінам (немагчымасць манахаў дапамагчы хвораму з-за асобнага пражывання) падштурхнуў Кірыла да ідэі ўвесці ў Барысаглебскім манастыры агульнажыццёвы ўстаў, а пры адной з цэркваў ці абіцеляў — багадзельню.
II.	Дастаткова вядома нам аб прапаведніцкай дзейнасці Кірыла Тураўскага. Ведаем мы і тое, што дзейнасць гэтая не была асабліва паспяховай з прычыны вытанчанага арыстакратызму паходжання і
51 Татніцев В.Н. Нстормя Росспйская. Т. 3. М.; Л.,1964. С. 87-88.
52 У «Слове о Мартпне мннсе», змест якога мы пераказваем, ужыта слова «детьскы», якое азначала і дзяцей-чадаў, і службітоў.
53 На гэтай падставе можна вызначыць прыблізны час відзежа Марціна: 1158 або 1173 гг. — гэта даты зафіксаваных летапісцамі моцных паводак, прычым больш рэальнай нам здаецца першы тэрмін.
духу свяціцеля: наўрад ці ўсё ў пропаведзі Кірыла было зразумела вернікам, якія — што вынікае са зместу Павучання у Нядзелю 5 — не хацелі слухаць Залатаслова, сама асоба якога, як падаецца, таксама не надта падабалася тураўцам («Аз убо, о друзм м братье, надеяхься на всяку неделю боле собрата в церковь людмй... ныне же мне [меней\ пркходнть» і г.д.).
Прапаведніцкая дзейнасць Тураўляніна цалкам адпавядала 19 Правілу VI Усяленскага Сабору: «Предстоятелм церквей должны по вся днн, нанпаче же во днм воскресные, поучатн весь клмр м народ словесам благочестмя». Пропаведзі Кірыла чыталіся, як здаецца, у асноўным па нядзелях (гл. вышэйцытаваны ўрывак са Слова ў Нядзелю 5), за выключэннем, вядома ж, вялікіх святаў, што прыпадаюць на іншыя дні сядміцы.
Гаміліі свяціцеля падзяляюцца на два віды: урачыстыя (эпідыктычныя) і павучальныя (дыдактычныя). Пра першыя з іх агіёграф паведамляе, што яны былі напісаны на Гасподнія святы. Напэўна, маюцца на ўвазе Словы на Двунадзесятыя Гасподнія святы: Уваход у Іерусалім, Узнясенне, Хрышчэнне; хутчэй за ўсё, былі складзены і пропаведзі на Ражджаство, Стрэчанне, Праабражэнне і Абразанне Гасподняе, але да нас яны не дайшлі. Кірыл з’яўляецца і аўтарам урачыстых казаняў на святы Пасхальнага цыклу, з якіх не захавалася слова у Нядзелю 5 (аб Самаранцы).
III.	Да першасвятарскага перыяду жыцця Кірыла адносяцца, як нам здаецца, тры каноны свяціцеля: Пакаяльны да Госпада, Малітоўны і на успенне княгіні Вольгі. Да часоў епіскапства Кірыла можна аднесці, па нашым меркаванні, і складанне «Штодзённага спавядання і памінання» (інакш — «Стнсм добреншм к внне слезней... пред образом Господа»). He выключана, што пяру Кірыла належыць «Слова пра Марціна мніха», хаця, магчыма, свяціцель быў толькі ініцыятарам яго напісання, a то і складання ўсяго гіпатэтычнага Тураўскага Барысаглебскага (?) Пацерыка54.
54 У свой час намі была выказана наступная гіпотэза: на падставе назіранняў над кампазіцыйнымі характарыстыкамі «Слова о Мартане мнмсе» можна меркаваць, што аповяд гэты не цэласны, ён уяўляе сабой урывак або раздзел з нейкага больш аб’ёмнага твора, прысвечанага, акрамя таго, хутчэй не самому Марціну (які з’яўляецца ў ім не аб’екатм, а суб’ектам дзеяння), але менавіта цуду з відзежам Барыса і Глеба. Мы лічым, што такім больш аб’ёмным творам магла быць тураўская рэдакцыя Жыція Барыса і Глеба (у якой, магчыма, распавядалася пра сапраўдную гісторыю іх забойства) з заключнай часткай у выглядзе апавяданняў пра дзівы, што адбыліся ў манастыры.збудаваным у імя братоў-пакутнік, або главой з Пацерыка — кнігі апавяданняў пра манахаў тураўскага Барысаглебскага манастыра, у які ўваходзіла, магчыма, і само Жыціе св. Кірыла.
IV.	«Подобает бо свяіденняку Божмю вразумлятм неблагонравных наставленмямм м увеіданмямн», — чытаем у 9 Правіле Двукратнага Сабору. У адпаведнасці з гэтым наказам Кірыл піша свае дыдактычныя павучанні. Існавалі пропаведзі, верагодна, на ўсе, але захаваліся толькі на на некаторыя рухомыя святы: 1, 18, 19 Нядзелі па Пяцідзесятніцы; дайшлі да нас таксама і Словы «Аб зыходзе душы», «Аб страху Божым», пра адрачоныя кнігі і іншыя.
Гаворачы пра дыдактычна-асветніцкую дзейнасць Кірыла, можна з усёй адказнасцю дадаць, што пры яго епіскапстве ў Тураве была створана вучыльня, найверагодней, пры адной з цэркваў.
V.	Няма ніякіх звестак аб змесце і характары згаданых у жыціі пасланняў Кірыла да святога благавернага князя Андрэя Багалюбскага. Адзінае, у чым можна не сумнявацца — гэта ў іх існаванні. Па-першае, таму, што вядомыя іншыя лісты Кірыла (да КіеваПячэрскага ігумена Васілія). Па-другое, існаванне зносінаў суздальскага ўладара з тураўскімі, у святле іх агульных інтарэсаў (абодва бакі прагнулі поўнай дзяржаўнай і царкоўнай незалежнасці ад Кіева), здаецца бясспрэчным. Па-трэцяе, Кірыл мог быць і асабіста знаёмы з Андрэем Юр’евічам у бытнасць апошняга тураўскім князем (1151 г.).
Іншая справа, да якога часу адносіцца гэтая перапіска, і што яна з сябе ўяўляла. Звычайна лічыцца, што Кірыл абвінавачваў суздальскага князя за некананічнасць яго захадаў па ўстанаўленні ўласнай мітраполіі, а таксама асуджаў дзейнасць яго «фаварыта» Фядорца. У якасці прыкладу прыводзяць «Прытчу пра душу і цела» («Аб сляпцы і кульгачы»)55. Магчыма, Кірыл у сваіх лістах асуджаў Андрэя за тое, што ён яшчэ ў 1157 г. звергнуў з растоўскай кафедры епіскапа Нестара, аддаў яго на суд мітрапаліта Канстанціна, а пасля апраўдання Нестара на Саборы не прыняў яго назад, а паставіў у Растоў епіскапа Ляона, якога пасля двойчы зганяў з кафедры — без усякага суду. Магчыма, Кірыл з’яўляўся пасрэднікам у справе замірэння вялікага князя Расціслава, Юрыя Тураўскага і Андрэя Суздальскага — пра гэта мы ўжо пісалі раней. He выключана,
55 Тут адзначым, што ў якасці слова — асуджэння «белага епіскапа» Фядорца, які адмаўляў манаства, больш падыходзіць іншы твор — «Слово указанме, откуду жмтме безженное... начало ммат».
нарэшце, што перапіска Кірыла з Андрэем мела экзэгетычны, а не палітычны характар56.
У любым выпадку, нам здаецца неабходным больш падрабязна і дэталёва ўзнавіць тую частку жыцця Тураўляніна, якая была звязана з асобамі Андрэя Багалюбскага і «ерэтыка Фядорца» — хаця б таму, што ёй удзяліў асаблівую ўвагу аўтар Жыція, напэўна лічачы яе важнай і знамянальнай. А паколькі гэтае немагчыма зрабіць на падставе звестак самога агіяграфічнага сказання, звернемся зноў да паведамленняў рускіх храністаў пра ўказаных асобаў і пра адпаведны этап рускай гісторыі, зноў скарыстаўшы неад’емнае права гісторыка на ўласнае бачанне даследуемай ім даўніны.
Андрэй Багалюбскі і «справа Феодарца» ў іх дачыненні да жыцця свяціцеля Кірыла Тураўскага
Калі пад характарам разумеецца рашучасць дзеянняў у адным накірунку, то характар ёсць не што іншае як недахоп розуму, які не ўмее паказаць волі іншых накірункаў.
В. В. Ключэўскі.
Афарызм вядомага гісторыка, выбраны намі ў якасці эпіграфа, як мага лепей характарызуе дзейнасць вялікага князя Белай Русі57 Андрэя Юр’евіча Багалюбскага, далучанага да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквы.
Напалову полавец58, ён нарадзіўся каля 1112 г. Па дасягненні паўналецця атрымаў ад бацькі (Юрыя Даўгарукага) Уладзімір-наКлязьме, дзе і праседзеў бязвылазна да 30-гадовага ўзросту. У 1147 г. Юрый жэніць яго на дачцы сваёй палюбоўніцы, жонкі баярына
56 Такі вывад можна зрабіць, калі дапусціць, што фразы «кннгн напмса» з адпаведнага месца Жыція Кірыла Тураўскага не было ў яго першапачатковым тэксце. Іншымі словамі, што тэкст Жыція паводле спісу ОЛДП F. 212 не мае лакуны ў фразе «многа посланма напмса от еуангельскых п пророчьскых пнсаннй», і такім чынам пасланні Кірыла да Андрэя Багалюбскага непасрэдна звязваюцца з вытлумачальніцкімі творамі Тураўляніна. I наадварот: што прысутнасць словазлучэння «кнмгм напнса» ў тэксце паводле публікацыі М.Нікольскага, якое змяняе сэнс усяго пасажу, раздзяляючы пасланні да князя Андрэя і экзэгетычныя творы, — гэта пазнейшая інтэрпаляцыя.
57 Тут і далей так мы называем рускія паўночныя, іначай — белыя, землі: Суздаль, Растоў і да т.п., вядома, толькі ў кантэксце XII стагоддзя.
58 Сам ён меў палавецкае імя Катай; яго маці — дачка хана Аэпы. Мачыха ж яго — грачанка, вакол якой групавалася пазней прагрэчаская апазіцыя самому Андрэю і якую пазней Андрэй высылае ад сябе разам з малодшымі сваімі братамі.