З неапублікаванай спадчыны
Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
На жаль, дакладны год смерці тураўскага свяціцеля Кірыла ўстанавіць немагчыма, але можна сцвярджаць, што ён жыў яшчэ на пачатку 1190-х гг. (П.Палявой называе годам успення свяціцеля 1188). Гэтае бачна з таго, што ў Кірылавым Пасланні аб схіме да Кіева-Пячэрскага архімандрыта Васілія згадваецца пабудова царквы і вялікай каменнай сцяны72, якую апошні ўзвёў вакол Лаўры і на што патрабаваўся немалы (ніяк не менш пяці гадоў) час.
Царкоўнае шанаванне святога Кірыла пачалося, відаць, неўзабаве пасля яго скону. Гэта пацвярджае рукапісны «Саборнік» XIII ст., дзе змешчаны некаторыя гаміліі свяціцеля і дзе іх аўтар называецца святым манахам. Слова «манах» можа сведчыць пра тое, што Кірыл ужо не быў епіскапам пад час напісання гэтых твораў. Аднак магло стацца, што сам аўтар у сваёй уміранасці не называў сябе епіскапам (слова «святы» дапісана, вядома ж, пазнейшым перапісчыкам). He пазней XIV (а нам здаецца, што яшчэ пры канцы XII ст.) было створана і пролагавае Жыціе рускага Залатавуста (не выключана, што існавала і пашыраная яго рэдакцыя), а разам з ім — і служба святому, старажытныя спісы якой не захаваліся. Паходжанне гэтых твораў, безумоуна, тураўскае, бо
72Апісанне гэтай сцяны знаходзіцца ў «Смнопснсе Кмевском»: «самый монастырь окрест каменнымм стенамм обведен бысть на два стрельбміца; в толстоту же нлм в шмроту каменна стена бяше на сажень, м врата каменныя же, мдеже ныне церковь Тропцы Пресвятыя, бяху двоя». Пры татарах сцяна была разбурана, а замест яе пастаўлена драўляная агароджа.
Кірыл ушаноўваўся толькі мясцова. Дакладна невядома, калі адбылася яго афіцыйная кананізацыя і ці адбылася яна ўвогуле (па нашым меркаванні, наўрад ці).
Воблік тураўскага іерарха апісаны ў Подлінніку (так называліся кіраўніцтвы для іканапісцаў): «Подобмем надсед, власы с ушей, брада с Нмколнну, но не курчевата — проста, рмза святнтельская, во амофоре».
* * * * *
На гэтым мы мусім закончыць наш гіпатэтычна-біяграфічны нарыс пра жыццё святога тураўскага свяціцеля Кірыла II. У нашай спробе ўзнавіць біяграфію другога Залатавуста Рускай зямлі аказалася значна болей знакаў пытальніка, чым клічнікаў — але іменна гэта аўтар і лічыць галоўнай вартасцю яго работы.
Быць можа, час і далейшыя доследы пакажуць і выправяць дапушчаныя намі памылкі і запоўняць шматлікія прабелы ў жыццяпісе настаўніка і вучыцеля Русі, які праз усё жыццё сваё захаваў, па слове Апостала, адзінства духу ў саюзе міру (Пасланне да Эфесянаў, глава 4, сціх 3).
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Перыядызацыя і спецыфіка
1. Старажытнаруская літаратура больш даўняя за заходнееўрапейскія: каталіцкія краіны не маглі быць незалежныя ад Рыму у той час як Русь імкнулася да незабароненай кананічнай незалежнасці ад КПля1. Заходнееўрапейскія літаратуры на родных мовах (якія былі падобныя на латынь) узніклі пазней, якая і заставалася афіцыйнай мовай; грэчаская ж мова не магла выканаць функцыі латыні з-за аддаленасці ад славянскай мовы; такую функцыю выканала стараславянская мова; адсюль тры вынікі: 1) адсутнасць «чыстай» стараславянскай мовы, 2) творчасць на мове, блізкай да народнай, 3) ізаляванасць рускай культуры і літаратуры ад еўрапейскай (і часткова — грэчаскай).
Пачатак літаратуры — са з’яўленнем пісьменства (Гнёзнаўскія курганы пад Смаленскам — надпіс «гороухіца» належыць да І-ай чвэрці X ст.), каля сярэдзіны X ст. Непасрэдны стымул — прыняцце хрысціянства. Д.С.Ліхачоў: «Літаратура ўзнікла раптоўна». Да канца XI ст. з’явіліся перыферыйныя кніжныя цэнтры.
Неаднароднасць літаратуры Старога часу. Розныя стылі і напрамкі. Уздзеянне розных па значнасці фактараў: ідэалогія, палітыка, эстэтыка; матэрыял пісьма, з’яўленне кнігадрукавання.
2. Розныя падыходы да перыядызацыі. Важнасць праблемы перыядызацыі: «Правільна вызначыць рэч — значыць напалову зведаць яе сутнасць» (Г.Фядотаў). Але мы заварожаны словамі, часта знаходзімся ў залежнасці ад імені, якое самі далі з’яве. Перыядызацыя заўжды ўмоўная: «Обыкновенные ученые вмдят только сходства, талантлнвые замечают разлмчня. Дело в том, что предметы сходствуют своммм грубымм чертамн м отлмчаются намболее тонкнмм» (М.М.Карамзнн).
Найболей папулярны — палітыка-ідэалагічны падыход, недасканалы, бо толькі апасродкавана звязаны з літаратурай (хаця старажытная літаратура і была цесна звязана з гістарычным працэсам — але ў асноўным тэматычна, а не эстэтычна):
а) літаратура перыяду (так званай) «Кіеўскай Русі», X1-XIII стст.;
1 Тут і далей А. Мельнікаў ужывае прынятае ў навуковым ужытку скарачэнне назвы Канстанцінопаль/я/ю/ем/і — КПль/я/ю/ем/і, а таксама створаныя ад гэтай назвы прыметнікі: КПльск/і/ага/аму/ім. — заўв. рэд.
б) літаратуры перыяду «раздзялення», станаўлення Беларускай дзяржавы (і ўласнабеларускай літаратуры), XIV — пач. XVI ст.; з XIII ст. — узнікненне беларускага дыялекта/мовы;
в) літаратура эпохі гуманізму — Адраджэння/Рэфармацыі XVI — першая пал. XVII ст. (нацыянальна-вызваленчыя ідэі, новыя жанры /віршавая паэзія, драматургія, рэфармацыйная публіцыстыка, палемічны трактат, гісторыка-мемуарная літаратура); дэмакратызм (?) і секулярызацыя літаратуры;
г) літаратура эпохі Контррэфармацыі і Асветніцтва (пераходны перыяд да Новай літаратуры).
Недахопы перыядызацыі: не ўлічаны падзел літаратуры па канфесійным прызнаку; што некаторыя «жанры» развіваліся па ўласных законах: увогуле не цярпелі зменаў (царкоўная літаратура), цярпелі змены ўнутры вызначаных перыядаў; што ў час «Адраджэння» «адраджэнчаскай» была толькі невялікая частка літаратуры (нягледзячы на вонкавы бляск — чужароднае цела); што ў розных рэгіёнах літаратуры развіваліся па-рознаму (рэгіянальныя «школы»: смаленская, тураўская).
Альтэрнатыўныя перыядызацыі:
а) на падставе стылёвых зменаў (манументальны гістарызм; другі паўднёваславянскі уплыў, часткова — «класіцыстычна»адраджэнчаскі, вызначаецца цікавасцю да індывідуальнага. Рэакцыя падаўлення — «другі манументалізм» XVI ст.; барока; класіцызм); павучаць («назндать») — вучыць — здзіўляць;
б) цыклічная перыядызацыя па розных крытэрыях (развіццёзаняпад, сакральнасць-секулярнасць і г.д.);
в) на падставе тэорыі «трох Адраджэнняў»;
г) літаратурна-эстэтычная (старажытная, XI — пач. XVI ст.; пераходнага часу, XVI — пач. XVIII ст.) і інш.
3. Літаратура Старога часу поўная супярэчнасцяў, часам антаганістычных (рашучае аддаленне ад фальклору=язычніцтва і немагчымасць пераадолець яго ўплыў: «калектыўнае» аўтарства, няўстойлівасць тэксту, «этыкетнасць»). Гэтая літаратура складаная для ўспрыняцця: усе яе рэаліі патрабуюць каментарыя, мастацкія вартасці ўспрымаюцца апасродкавана. Яна прадстаўляе іншы спосаб адлюстравання жыцця, мае своеасаблівыя эстэтычныя прынцыпы, мастацкую сістэму бачання; гэта можна ўсвядоміць толькі пры веданні эпохі (гісторыі і асаблівасцяў эстэтыкі) і асобы аўтара, таму гісторыка-культуралагічны каментар часам будзе пераважаць над літаратуразнаўчым аналізам.
а) Сакральныя адносіны да СЛОВА (Аз Букм Ведн; Глаголь Добро Есть; Рцы Слово Твердо). Шлях літаратуры (дэградацыя): ад
мастацтва СЛОВА і ідэі праз мастацтва вобраза да мастацтва фабулы. «Наша эпоха — эпоха кідкіх эфектаў. Проста канстатаваць ісціну ўжо недастаткова. Ісціну трэба зрабіць жывой, цікавай, дынамічнай» (Д.Карнэгі). «Статычнасць» літаратуры Старога часу. Літаратура на розных мовах: руская, польская, лацінская;
б) літаратура АДНОЙ ТЭМЫ — сэнс чалавечага жыцця (перад Богам) і АДНАГО СЮЖЭТУ — сусветная гісторыя, у цэнтры якой постаць Хрыста (Д.С.Ліхачоў). «ПСТАРЫЗМ»; «мастацкасць» таксама павінна разумецца гістарычна; ДАКУМЕНТАЛІЗМ; павольнае развіццё белетрыстычнасці (вымысел роўны ілжы, а падман недапусцімы; пазбяганне іншасказанняў за выключэннем традыцыйных СІМВАЛАЎ);
в) СІНКРЭТЫЗМ. Праблема жанру ў свецкай літаратуры. Нераздзяленне відаў мастацтва;
г) ХРЫСЦІЯНСКАЯ літаратура; практычна-хрысціянская (у Сярэднявеччы — на 80%, нехрысціянскія творы выклікаюць падазрэнне («Слово о полку Нгореве» — А. Мазон, А. Змммн, Д. Абаленскі);
д) ПЕРАЙМАЛЬНІЦКІ характар (філасофія, вобразная сістэма, тропіка, стыль, афармленне). Быць арыгінальным не ўваходзіла ў задачу пісьменніка, пераемнасць культывавалася і падкрэслівалася (Імправізацыі у межах парадыгмы). Таму літаратура Старога часу ППЕРІНДЫВІДУАЛЬНАЯ: аўтар свядома не вылучаў сябе як творчую асобу;
е) «ЭТЫКЕТНАСЦЬ» (Д.С.Ліхачоў); літаратурны твор — цырымонія, таму нечаканасці непажаданыя («дарэалістычнасць» — І.П. Яромін) літаратуры, асабліва сярэднявечнай (топасы), тэлеалагічнасць, традыцыйнасць; задача: не здзізіць навізной, а замацаваць вядомае; не скласці новы тэкст, а інтэрпрэтаваць стары ў рамках Традыцыі. Вынік: творы строга не абмежаваныя (цякучасць, няўстойлівасць тэксту, размыццё яго храналагічных граніц), тэкст не замацаваны ўяўленнем аб літаратурнай уласнасці. Аўтарскі пачатак прыглушаны (субіндывідуальнасць, блізкасць да фальклору). АНАНІМНАСЦЬ (праблема вызначэння аўтарства, псеўдаэпіграфы); аўтар/рэдактар. «Амфіладны» прынцып (Д.С. Ліхачоў);
ж) у пэўнай меры няразвітасці аўтарскай свядомасці садзейнічала тое, што літаратура была РУКАПІСНАЙ. Рукапісная кніга — індывідуальнасць, унікальнасць; без перапісвання кніга не існавала («естественный отбор»; значыць, па колькасці дайшоўшых спісаў часта можна меркаваць аб папулярнасці твораў, праўда, толькі «масавых» жанраў); кнігадрукаванне прывяло да прафанацыі літаратуры. Тэксталагічныя паняцці: рэдакцыя (віды) — варыянт —
ізвод; аўтограф — архетып — пратограф. Кніга (кнігі) — скрутак, кодэкс. Матэрыял пісьма. Почырк. Праца кніжніка (1,5 ліста in-F/ 20x30 см. у дзень уставам, 2,5 ліста — паўўставам). Скрыпторый. Сумяшчэнне ў кнізе розных відаў мастацтва: каліграфія, мініяцюра, прыкладное мастацтва — пераплёт;
з) працаёмкасць работы (асабліва пры стварэнні заказной, «нямасавай» кнігі); дарагавізна кнігі (у 1630-я гг. «Ммнея» 1609 г. = 4 каровы, «Каноннмк» 1635 г. і «Апостол» 1648 г. = 5 кароў, «Маргарнт» 1609 г. = 12кароў); ЭЛІТАРНАСЦЬ літаратуры.
Праблемы:
— што лічыць старабеларускай літаратурай (тапаграфічны аспект: літаратура Смаленска, Вільні, Чарнігава, Кіева — земляў ВКЛ?, як быць з неатрыбутаванымі помнікамі, прыналежнасць якіх у тапаграфічным плане вызначыць немагчыма?);