З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Магчыма, Кірыл Тураўскі ў сваіх пасланнях падтрымаў Андрэя Юр’евіча, калі той уводзіў 1164 г. свята ў гонар Спаса і Багародзіцы (1 жніўня), хаця і палемізаваў з ім, сцвярджаючы неабходнасць захоўваць пост, прытрымліваючыся ў гэтым пытанні візантыйскай дактрыны (сляды палемікі бачны у вышэйпамянёнай прыпісцы да павучання «Како жнтк крестьяном»). Верагодна, што Тураўлянін адрэагаваў і на знаходжанне ў той жа час мошчаў св. Ляонція Растоўскага — заступніка Ўладзімірскай Русі (і напісаў яму пахвалу? — згадваюцца ж у жыціі «похвалы многмм святым»!). Якмы ўжо казалі, Кірыл мог садзейнічаць замірэнню Расціслава, Юрыя і Андрэя (да 8 верасня 1162 г.). Несумненна і тое, што ён крытыкаваў Андрэя Юр’евіча за славалюбства, неразумнасць многіх унутры — і знешнепалітычных учынкаў, а таксама за папушчэнне дзейнасці Фядорца, нядобры ўплыў якога на уладзімірскага князя ён, несумненна, назіраў.
Такімі — поўнымі супярэчнасцяў — бачацца нам адносіны Кірыла Тураўскага з Андрэем Багалюбскім і Фядорцам — «белым клабучком», адносіны, якія, урэшце, даюць нам большае ўяўленне пра светапогляд свяціцеля, чым адкрываюць факты яго біяграфіі.
Але як ведаць, што для нас важнейшае?
Апошнія гады жыцця і скон свяціцеля Кірыла Тураўскага
Смерць — найвялікашы матэматык, бо беспа мылкова рашае ўсе задачы.
В. В. Клю чэўскі.
У сваіх біяграфічных пошуках мы дайшлі, нарэшце, да таго пункту, дзе перад даследчыкам паўстае тупік: ні на адной з усіх магчымых гіпотэз мы, за адсутнасцю хаця б мінімальных фактычных звестак, не тое што пра самога Кірыла, але нават пра стан тураўскага княства і епархіі, не можам канчаткова спыніцца.
Што нам вядома?
Мы ведаем напэўна, што ў 1184 г. пры пастаўленні КіеваПячэрскага ігумена пасля смерці Палікарпа прысутнічаў тураўскі епіскап, святы цудатворца Лаўрэнцій. Вось гэтае сведчанне Кіеўскага Пацерыка і летапісца: «По смертм же его \Палікарпа\ бысть мятеж в монастырн: не могоша бо старцм мзбратм себе нгумена... Во вторнпк же... снндоша в церковь, м почаша молбы творнть... н едннемм усты мнозм рекоша: послемся к Васнльевм поповк на ІЦековнцю, абы был
нам пгумен... Поп же Васмлнй в велмце мзумленнм быв... много же превся м уречеся мм. Онм же ведоша его в монастырй в пяток. Прншедшм же неделн, м прмеха мнтрополнт Ннкмфор на пострнженме его, н Туровскнй епнскоп Лаврентнй м Ннкола Полотьскый епнскоп м всм нгуменн, м пострмже Нмкмфор своею рукою».
Па-другое, нам вядомыя два пасланні Кірыла да архімандрыта Васілія, якія засведчваюць, што Тураўлянін у час іх напісання быў яшчэжывы. Праўда, шэраг даследчыкаў71 лічыць, што адрасаванне Васілію з’яўляецца пазнейшай, XVI стагоддзя, устаўкай (прычыны якой не тлумачацца), а абодва пасланні напісаны Кірылам яшчэ да таго, як ён зрабіўся епіскапам, бо аўтар звяртаецца да «старэйшых», «айцоў», а сябе называе «дзецішчам». Нам, аднак, такое меркаванне здаецца нацяжкаю. Тое ж, што Кірыл піша пра схіму, дае нам права дапусціць, што і сам ён прыняў вялікую схіму, паводле Аляксіеўскай рэдакцыі Студыйскага уставу.
Чын вялікай схімы і сапраўды мог выклікаць зкзэгетычную або нават і дыскусійную перапіску між Васіліем і Кірылам (і не толькі між імі: пытанне аб вялікай схіме задаваў у 1130-я гг. і Кірык Наўгародскі епіскапу Ніфанту і атрымаў адказ: «Добро есм помыслнл, еже есм рекл в старостм пострміцпся в схмму»).
Сам Феодар Студыт адмауляў падзел манаства на два вобразы, і цалкам справядліва, бо ўжо ў звычайным чыне пастрыжэння і ў малой схіме чалавек поўнасцю выракаецца ад свету, а пры ўступленні ў вялікую схіму толькі паўтарае тыя ж самыя абеты. Але ўжо св.Феадосіем у Кіева-Пячэрскім манастыры была ўведзена практыка пастрыжэння ў вялікую схіму. Праўда, пры наступных архімандрытах (хаця б пры тым жа «парушальніку устояў» Палікарпе) яна, напэўна, была выключана з ужытку. Што ж да Кірыла Тураўскага, дык ён меў «маральнае права» даваць падобныя парады Васілію, толькі калі б сам знаходзіўся ў чыне вялікай схімы.
Наступнае пытанне: ці быў Кірыл проста схімнікам або заставаўся схіепіскапам? Згодна з Пасланнем III Сабора, Кірыл, калі ён пакінуў кафедру па хваробе, працягваў бы «мметм ммя, м честь епмскопа, м обіденме: с тем токмо, чтобы он не рукополагал, не занммал церквн, м самовластно не свяіценнодействовал». У пасланнях Васілію Кірыл сябе епіскапам не называе, аднак гэта яшчэ не азначае, што ён ім не з’яўляўся, хаця і ўсяляе ў нас падазрэнні аб прымусовым пазбаўленні архіерэя тураўскай кафедры і епіскапскага сану.
71 У тым ліку і аўтарытэтнейшы І.П.Яромін (Лнтературное наследме Кмрмлла Туровского // ТОДРЛ. Т. XI-XV. 1955-1958).
Падазрэнні гэтыя ўзмацняюцца, калі мы прыгадаем, што пераемнікам Кірыла стаў Лаўрэнцій. Верагодна, туравец па паходжанні, ён яшчэ ў раннія гады жыцця прыйшоў жыць і падзвізацца ў Кіева-Пячэрскі манастыр, але, не згадзіўшыся па пытанні аб прыняцці схімы з тагачасным ігуменам, парушыўшы 21 Правіла VII Сабору («Не долженствует монах... оставлятм свой монастырь, н отходнтн во нный»), перайшоў у «канкурыруючы» з Пячорамі Дзімітрыеўскі Кіеўскі манастыр, дзе і ўспрыняў подзвіг затворніцтва. Дзімітрыеўская ж абіцель, як можна заключыць з яе гісторыі, адносілася, верагодна, да тураўскага падвор’я ў Кіеве. He дзіўна таму, што іменна з гэтага месца быў закліканы на тураўскую кафедру Лаурэнцій.
Гэтая падзея (а разам з ёю і змяшчэнне Кірыла) адбылася, пэўна, ужо пасля смерці мітрапаліта Канстанціна II (памёр каля 1177 г.), які яўна спрыяў Тураўляніну. На жаль, нам амаль нічога невядома пра асобу і царкоўна-палітычную пазіцыю, і найперш у адносінах да тураўскай епархіі, наступнага рускага мітрапаліта Нікіфара II. Але, па нашым меркаванні, Лаўрэнцій з’яўляўся стаўленікам Нікіфара, які звязваў з яго асобай спадзяванні на тое, што тураўская епіскапія трапіць ізноў у непасрэдную залежнасць ад Кіева. На падобнае дапушчэнне дае нам права: па-першае, тое, што пры Кірыле кафедра набыла, як здаецца, адносную самастойнасць, перастала быць вікарыяцкай з набыццём палітычнай незалежнасці самога Тураўскага княства, бо Тураў пры Юрыі перастаў ужо лічыцца «малым градом», у якім «не подобает... поставлята епнскопов, но пермодемтов, а поставленным уже прежде, нмчего не твормтм без волм епнскопа града» (57 Правіла Лаадыкійскага Сабору).
Па-другое: пад час епіскапства Лаўрэнція, калі складалася і Жыціе Крыла, Тураў ужо названы «еже есть блмз Кмева», што сведчыць, на нашу думку, пра залежны стан епархіі і, магчыма, самога горада. Тое ж, што Жыціе Кірыла Тураўскага складалася пры Лаўрэнціі, можна даказаць наступным: да XIII ст. Кірыл ужо царкоўна ўшаноўваўся, прычым менавіта як мясцовы святы, а значыць, жыційнае апавяданне пра яго мусіла быць ужо напісаным. Але пасля св.Лаўрэнція ў Тураве да XIV ст. не было іерарха, каб благаславіць пачатак шанавання, пагэтаму, калі целы св.Кірыла і Лаўрэнція і сапраўды не былі перанесены ў Кіеўскую Лаўру (гл.ніжэй), належыць прызнаць, што царкоўнае ушанаванне Кірыла было ўстаноўлена іменна пры Лаўрэнціі, што само па сабе загадкава ў святле (гіпатэтычных) не надта прыязных адносінаў гэтых двух першасвятароў пры канцы XII ст. Нарэшце, ускосным доказам узмацнення
залежнасці Турава ад Кіева пры еп.Лаўрэнціі можа служыць факт, што з гэтага часу пра тураўскую епархю невядома (няма?) ніякіх упамінанняў аж да 1328 г. (у дакуменце Ватыканскай бібліятэкі згадана імя епіскапа Стэфана), і ў тым жа стагоддзі цэнтр епархіі пераносіцца ў Пінск.
На карысць дапушчэння аб садзейніцтве Нікіфара Лаўрэнцію сведчыць самое тое, што апошні прысутнічаў на пастаўленні Васілія. Паводле кананічных нормаў, яго ўдзел у пасвячэнні быў неабавязковы. Тое ж, што ўсяго праз чатыры дні пасля выбару Васілія Лаўрэнцій ужо знаходзіцца ў Кіеве, даказвае: ён пражываў у самой сталіцы пад час гэтых выбараў і, магчыма, прымаў у іх непасрэдны удзел, напрыклад, у якасці трацейскага суддзі пад час «мятежа» ў Лаўры: з аднаго боку, як былы насельнік гэтай абіцелі, з другога — як асоба непрадузятая (па-трэцяе, як упаўнаважаны мітрапаліта?).
Улічваючы ўсё вышэйсказанае, прыходзім да вываду пра змену ўлады на тураўскай кафедры каля 1177 г. — пасля смерці Канстанціна II і пры мітрапаліце Нікіфары, а таксама пра магчымае прымусовае аддаленне Кірыла (у форме кананічнай забароны або больш ці менш пачэснай адстаўкі), якое, быць можа, і засведчана намёкам у фразе «Слова у Нядзелю 19» аб тым, што «востатм нмат... еппскоп на епнскопа».
Аб прычынах жа такога прымусовага аддалення можна таксама здагадвацца, чытаючы прасякнутае горыччу «Слово... о том, еже не забыватн учнтелей свомх», дзе Кірыл моліць «вялікіх свяціцеляў» не забываць сваіх настаўнікаў, маліцца аб іх, быць удзячнымі ім, не ўпадабняцца псу, што замярзаў ад сцюжы, але калі яго абагрэлі і накармілі, стаў брахаць на свайго дабрадзея (ці няма і тут намёка на Лаўрэнція, які пачынаў сваё духоўнае падзвіжніцтва ў часы епіскапства Кірыла і, магчыма, пад яго кіраўніцтвам?). Пра тое, што Кірыл быў прымусова пазбаўлены пасады, можа ўскосна сведчыць, нарэшце, факт, што сам ён ніколі не называе сябе іераманахам (згодна з 29 Правілам IV Сабору, «аіце же некая праведная внна отстраняет его [епіскапа] от епнскопскаго действа: то не должен он занмматм н пресвнтерскаго места»), а таксама што ў згаданым «Слове» Кірыл гаворыць — мабыць, пра сябе — як пра «мужа проста, рекше не от мереа [не святара]».
V любым выпадку, апошнія гады жыцця Кірыл правёў, найверагодней, у епіскапскім Барысаглебскім манастыры на Балоні, дзе, не выключана, склаў аўтарскі кодэкс уласных твораў, які і перадаў — як можна інтэрпрэтаваць адпаведны пасаж Жыція — у манастырскую або гарадскую царкву (у імя Святога Спаса — на гэта
паказвае тэматычная накіраванасць Словаў свяціцеля?). Прынамсі, пахаваны ён быў на Барысаглебскіх могілках, дзе, згодна з паданнем пра відзеж, які быў яўлены Грыгорыю Лойку ў 1818 г., мусяць пакоіцца яго святыя мошчы. У 1937 г. на Барысаглебскіх жа могілках, каля капліцы, была выкапана труна; капальнік ударыў па вечку і ў праломе ўбачыў частку адзення; пасля гэтага яму быў відзеж, у якім святы Кірыл Тураўскі засведчыў, што ў знойдзеным гробе знаходзяцца яго мошчы (месца, дзе была выкапана труна, зараз невядома). Паводле другога падання, на тых жа Барысаглебскіх могілках былі знойдзены нятленныя мошчы св.Лаўрэнція і пасля перанесены ў Антоніеву Пячору Кіеўскай Лаўры. Існуе, праўда, і легенда, што разам з астанкамі св.Лаўрэнція ў Лаўру былі перанесены і мошчы св.Кірыла. Ускосна на карысць праўдзівасці гэтага, на нашу думку — малаверагоднага, паведамлення можа сведчыць, што ў Пролагу XIII—XIV стст. адно са «Словаў» Тураўляніна («пра душу і цела») змешчана пад 28 верасня — у дзень святых айцоў Антоніевай Бліжняй Пячоры.