З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Нам больш імпануе наступная гіпотэза. Думаецца, што епіскап Георгій, «візантыніст», быў хіратанісаны мітрапалітам Канстанцінам у перыяд «чысткі» 1155-1156 г. (не выключана і двухуладдзе ў Тураве). У 1159 жа годзе, пад час згаданага «кампрамісу», было вырашана, што Тураўскую кафедру не павінен займаць ні стаўленік Кліма, ні стаўленік Канстанціна. Іменна тады князь Юрый успамінае пра антыкіеўскі настроенага стоўпніка і запрашае яго заняць епіскапскую кафедру. Але ў 1159-1161 гг. на Русі не было мітрапаліта (Клімент знаходзіцца пад забаронай), пагэтаму Кірыл застаецца на працягу года або паўтара намінатам і атрымлівае архіерэйскае благаславенне ад мітрапаліта Феодара — па агаворцы 25 Правіла IV Усяленскага Сабору («чтобы поставленмя епнскопов совершаемы былм в продолженнм трех месяцев, разве немзбежная нужда заставнт продлнтм время отлагательства»). На карысць такога дапушчэння сведчыць і тое, што фразу Жыція Кірыла «м моленнем князя м людмй того града возведен был на стол епнскопскпй / н от мнтрополмта поставлен бысть епнскопом граду Турову» можна інтэрпрэтаваць як указанне на двухэтапнасць яго пастаўлення. He выключана, дарэчы, што ў старажытнасці (недалёкай ад часу скону Кірыла) існавалі пэўныя сумненні аб кананічнасці пастаўлення— для гэтага і спатрэбілася тураўскаму агіёграфу наўмысна падкрэсліць факт хіратоніі Кірыла мітрапалітам.
Думаецца, што варта пракаменціраваць выраз «моленмем князя м люднй того града... поставлен бысть епмскопом». Гэта не проста «этыкетнае» паведамленне, «агульнае месца», але значымая і досыць важная частка Жыція, якую можна суаднесці з толькі што выказа-
ным меркаваннем аб магчымых сумненнях у кананічнасці Кірыла. Як мы ведаем, Кірыл успрыняў затворніцтва (дабраахвотнае або прымусовае — ролі не адыгрывае) у стаўпе, a 41 Правіла VI Усяленскага Сабору забараняе ўступаючым у затвор пакідаць яго: «мм уже не позволяется мсходнтн, по пронзволенню, нз таковаго пребыванмя», за адным толькі выключэннем: «разве когда сего потребует обіцественное служенме, нлм польза, плм нная нужда». Менавіта для падкрэслівання неабходнасці служэння Кірыла і спатрэбілася ўказанне пра «маленне» князя і месцічаў (веча), а гэтае, у сваю чаргу, сведчыць аб тым, што кандыдатура Кірыла ў якасці тураўскага архіерэя, хай сабе на першых парах толькі «нарачонага», здавалася князю (Юрыю) незаменнай. Дапускаем, што князьнезалежнік заплаціў за Кірыла стаўленую пошліну («да 1000 грыўняў срэбра»?) і хадайнічаў за яго перад мітрапалітам Феодарам. Адзначым таксама, што Юрый не падмануўся ў спадзяваннях, ускладзеных на Залатавуста: верагодна, што іменна пры пасрэдніцтве апошняга адбылося ў 1162 г. замірэнне Юрыя з Расціславам і Андрэем Багалюбскім (з апошнім, як мы памятаем, Кірыл знаходзіўся ў перапісцы, пра змест якой, на жаль, можам толькі здагадвацца).
Адзначым дарэчы: пастаўленне Кірыла не абышлося без некаторага парушэння кананічнага правіла (30 Правіла Святых Апосталаў), якое пастанаўляе: «Аше который еппскоп, ммрскпх начальнмков употребмв, чрез ннх получнт епмскопскую в церквм власть: да будет мзвержен к отлучен, н все сообідаюіцнеся с нмм». Але, як сведчыць гісторыя Рускай (і не толькі) Царквы, парушэнне гэтага правіла — быць можа, як вынік пераймання візантыйскага цэзарапапізму — было настолькі частым, што ўвайшло ў звычай — хаця яно і магло «даць повад шукаючым поваду» для абвінавачванняў Тураўляніна ў некананічнасці яго архіерэйства.
Епіскапства
Патрэбна, таксама: тым, хто рукапакладаецца ў епіскапы або ў ступені прычту, рукапакладаючыя хай укладваюць у вушы пастановы сабораў, каб не ўчынялі насуперак азначэнням сабору і не раскайваліся.
Правіла 21 Карфагенскага Памеснага Сабору.
На жаль, мы не маем ніякіх дакументальных звестак пра дзейнасць св.Кірыла ў епіскапскім сане на працягу як мінімум трынаццаці (у часы мітрапалітаў Феодара, Іаана IV і Канстанціна II), a Mar-
чыма — дваццаці год (да часу мітрапаліта Нікіфара II). Толькі Іпацьеўскі летапіс у 1169 г. называе Кірыла, епіскапа Тураўскага. Таму пра дзейнасць свяціцеля мы можам судзіць толькі паводле скупых звестках, прадстаўленых яго Жыціем, а таксама прымаючы пад увагу кананічныя абавязкі епіскапа, выкладзеныя ў царкоўным заканадаўстве, звесткі з гісторыі Кіеўскага і Тураўскага княстваў, рускай мітраполіі і мясцовай епархіі, а таксама з твораў самога Тураўляніна-Залатаслова.
Вось сведчанне Жыція, падзеленае на часткі, якія здаюцца нам значымымі ў аспекце нашай тэмы: «[I] Бысть добре подвмзаяся в Церквм Божмей... [II] Кннгй напнса от евангельскмх м пророчьскых пнсаннй, яже суть чтомы на праздннкы Господьскыа, м нна многаполезна словеса: [111] яже к Господу молнтвы н похвалы многмм святым... Н канон велнкый о покаянкн сьтворм к Господу... [IV] Благочестно добре порученное ему стадо упас...» і, нарэшце, «[V] Андрею же Боголюбмвому князю многа посланна напнса...»
На першы погляд можа падацца, што размова ідзе выключна пра літаратурную працу Кірыла Тураўскага, але мы лічым, што тут вызначальныя па меншай меры пяць галін яго дзейнасці, досыць цесна, урэшце, звязаныя паміж сабою:
— па ўладкаванні епархіі;
— прапаведніцкая і экзэгетычная;
— уласна царкоўна-літаратурная;
— павучальная і царкоўна-асветніцкая, і нарэшце
— палітычная і царкоўна-палітычная.
Паспрабуем прааналізаваць кожны з гэтых пунктаў.
* * * * *
1.	Найперш адзначым, што ў фразе Жыція «бысть добре подвнзаяся в Церквм Божмей» можна вельмі лёгка западозрыць памылку перапісчыка (зблытаны літары В і О, якія пісаліся познім паўуставам вельмі падобна), а таму прачытаць гэты ўрывак як «подвмзаяся о церквм Божмей» і вытлумачыць яго ў сэнсе клопату Кірыла аб пабудове канкрэтнай царквы ў імя Госпада48 (ініцыятарам такой
48Быць можа, нават кафедральнай. А калі за аналаг узяць гісторыю Дзесяціннай Кіеўскай царквы, якая ў выніку пэўных палітычных зменаў згубіла статус кафедральнай, «перадаўшы» яго Сафійскаму сабору (падобная «барацьба» храмаў вядома і ў ранейшай гісторыі — напрыклад, супрацьстаянне Канстанцінопальскіх храмаў Святой Прачыстай і Святой Прамудрасці), то можна зрабіць дапушчэнне, што Кірылам быў збудаваны новы кафедральны храм у імя Госпада (Святой Тройцы? Святой Сафіі-Прамудрасці?).
пабудовы — сімвала самастойнасці Тураўскай зямлі? — мог выступаць, да прыкладу, князь Юрый Яраславіч, свецкі «патрон» рускага Залатавуста). Гэтае дапушчэнне можна падмацаваць наступным меркаваннем: паводле сведчання Жыція, Кірыл напісаў урачыстыя пропаведзі-гаміліі на Гасподнія святы, а таксама пакаяльны канон да Госпада— і лагічна, што ён пакінуў іх («церквм предаст») менавіта ў храме, збудаваным у імя Госпада.
Заўважым, дарэчы, што ў 1963 г. знойдзены фундамент вялікага па памеры мураванага трохапсіднага трохнефнага шасцістоўпнага крыжова-купальнага храма, блізкага па архітэктурным рашэнні да Кіеўскай школы, але з рысамі несумненнай архітэктурнай адметнасці (што дазваляе даследчыкам дапусціць існаванне турава-пінскай школы дойлідства). Храм датуецца другой паловай XII ст., і цалкам верагодна, што быў ён узведзены іменна ў часы епіскапа Кірыла — асабліва калі прыняць пад увагу гісторыю тураўскай епархіі пры яго пераемніках. У ХШ ст. храм абрынуўся (у выніку землятруса 1230 г.? ад памылкі архітэктара або будаўнікоў? быў разбураны наўмысна — на адзнаку падначаленага становішча Турава, сімвалам незалежнасці якога з’яўлялася гэтая царква?). Затым храм быў узноўлены, а пасля зноў разбураны.
Правіла 81 Святых Апосталаў наказвае епіскапу «неупустнтельно бытм прм делах церковных». Епіскап мусіў дбаць пра царкоўны прычт: «кмеет власть в своей епархмн, м да управляет ею, с прнлмчествуюшею каждому осмотрнтельностью, м да нмеет попеченме о всей стране, состояіцей в завнснмостк от его града, н да поставляет пресвмтеров м дмаконов» (Правіла 9 Антыахійскага Сабору), пра павучанні кліру (Правіла 25 Карфагенскага Сабору).
Епіскап павінен учыняць свой суд: «да разбмрает все дела с разсужденмем» (там жа), які быў адной з асноўных крыніц даходу. He ўдаваючыся ў падрабязнасці49, выкладзем асноўныя палажэнні старажытнарускага царкоўнага судаводства.
Руская Царква спачатку карысталася двума зборнікамі царкоўных законаў, што былі ва ўжытку ў Візантыі і з’явіліся на Русі праз пасрэдніцтва Балгарыі: «Зводам Законаў» Іаана Схаластыка (VI ст.), які часта аб’ядноўваўся з вытрымкамі з Юстыніянавых навел і іншымі, зробленымі ўжо ў Балгарыі, кампіляцыямі, і «Намакананам» патрыярха Фоція. Гэтыя зборнікі былі дапоўнены шэрагам
49 За імі адсылаем чытача, напрыклад, да XIII-XIV лекцый «Курса русской нсторнн» В.В.Ключэўскага або да «Очерков по нсторнм Русской Церквм» А.У.Карташова.
прыватных законаў Рускай Царквы, што тычыліся правоў рускай іерархіі. Помнікамі рускага судовага права з’яўляюцца Уставы святых Уладзіміра і Яраслава (так званая «Руская Праўда»), дзе назіраецца яўная тэндэнцыя да пашырэння сферы епіскапскага суда за кошт грамадзянскага. Да юрысдыкцыі епіскапа адносіліся справы «грахоўныя» (аб процінатуральных грахах, вераадступніцтве і да т.п.), «грахоўна-злачынныя» (напрыклад, аб парушэнні святасці храмаў), «духоўныя» (саслоўныя, у тым ліку справы аб «багадзельных» людзях) і некаторыя грамадзянскія (спрэчкі аб пасагу, цяжбы мужа і жонкі аб майне, «зубоежа», бойкі між сынам і бацькам, дачкой і маці, магчыма, скаргі між гаспадарамі і рабамі, мужамі і жонкамі, бацькамі і дзецьмі, справы аб усынаўленні, аб незаконных дзецях і інш.).
Кірыл мусіў клапаціцца і пра эканамічнае становішча епархіі. Акрамя судовых збораў, даходы яе складалася з дзесяціпрацэнтнага налогу — «дзесяціны». Улічваючы, што Кірыла падгрымліваў князь Юрый і, верагодна, яго нашчадкі, дзесяціна бралася паводле Уставу Ўладзіміра «ад майна і ад гарадоў» (магчыма, праўда, што ў Тураве дзесяціна давалася па ўзоры, уведзеным Расціславам Смаленскім. — моцна зменшаная, прычым трэцюю яе частку епіскапам прыходзілася збіраць самім). Наступную крыніцу даходу складала нерухомая маёмасць, зямельныя ахвяраванні князёў. Паступалі, вядома, і прыватныя ахвяраванні вернікаў. Магчыма, існавала даніна епіскапам з ніжэйшага духавенства, а таксама плата за трэбы.
Паводле Правіла 95 Карфагенскага Сабору, епіскап мусіць змагацца з рэшткамі язычніцтва: «проснтм от славнейшмх царей, да пстребляются всякмм образом остаткм ндолопоклонства, не токмо в мзваянмях, но м в каккх лмбо местах, нлм роіда, нлм древах». Хаця меркаванне аб незвычайнай пашыранасці двухвер’я, моцным уплыве язычніцтва на хрысціянства ў XII ст. на Русі нам здаецца вельмі перабольшаным (неафіты, наадварот, заўжды больш рупныя ў веры — гэта вытлумачаецца нават псіхалагічна), але нам вядомае адно з павучэнняў Кірыла, дзе прапаведнік паўстае супраць паганства, молячыся, аднак, «не токмо за свон, но н за чужмя, м не за еднныя хрнстманы, но н за нноверныя, да быша ся обратмлм к Богу»50.