З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Жыццё св. Кірыла Тураўскага ўвайшло ў новую каляіну.
Епіскапская хіратонія
Святы падняўся, скінуўшы кавалкі малітваў што разбіліся аб сузіранне...
Р.М.Рыльке.
Адказ на пытанне аб прыблізным часе пастаўлення св. Кірыла епіскапам Тураўскім не з’яўляецца, на нашу думку, настолькі цяжкім, як гэта можа здацца, калі прымаць пад увагу, што ні летапісных
43 Там жа. C.172.
звестак, ні дакументальных сведчанняў пра дзейнасць Тураўляніна не захавалася. Асноўная цяжкасць у тым, каб з некалькіх верагодных варыянтаў выбраць той, які найбольш блізкі да сапраўднага ходу падзеяў; гэта магчыма зрабіць толькі лагічным шляхам — але мы ведаем, што гісторыя не заўсёды кіруецца лагічнымі пабудовамі, прынамсі, тымі, якія ствараюць гісторыкі.
Для прапановы гіпотэз па вызначэнні часу хіратоніі Кірыла Тураўскага неабходна прыгадаць некаторыя царкоўна — і дзяржаўна-палітычныя падзеі, што адбыліся ў канцы 50-х — пач.бО-х гг. XII ст., а таксама прыняць да ведама звесткі, прадстаўленыя аўтарамі «Слова о Мартнне мннсе» і Жыція самога св.Кірыла.
У «Слове пра Марціна» пералічаныя ў храналагічным парадку імёны чатырох тураўскіх архіерэяў: Сімяона, Ігнація, Іаакіма і Георгія. Найболей мы маем звестак пра Іаакіма, найменей — пра Георгія. Гэта ўвогуле вельмі загадкавая для гісторыка асоба: яна не ўпаміаецца ні ў адным помніку, акрамя сказання пра св.Марціна Тураўскага. Але паколькі час епіскапства Георгія найбліжэйшы, наколькі нам вядома, да часу епіскапства Кірыла, мы мусім учыніць спробу адказаць на наступныя пытанні: ці быў Георгій непасрэдным папярэднікам св.Кірыла? якую пазіцыю ён займаў па пытанні аб самастойнасці рускай мітраполіі? калі ён быў хіратанісаны? ці быў ён жывы пад час рукапалажэння Кірыла? і, нарэшце, — самае галоўнае — ці не з’яўляліся Георгій і Кірыл адной і той жа асобай (гэта магчыма ў тым выпадку, калі тураўскі Залатавуст прыняў вялікую схіму з імем Кірыла, а яго інацкае імя было Георгій). У выпадку станоўчага адказу на апошняе пытанне (а такое рашэнне не здаецца нам неправамоцным) нашая задача больш ці менш пэўна вызначыць час пастаўлення Кірыла спрашчаецца; у выніку адмоўнага адказу на першае пытанне — робіцца фактычна немагчымай. Але прымем за аксіёму і будзем зыходзіць з таго, што Кірыл і Георгій — гэта розныя асобы і што першы з іх быў непасрэдным пераемнікам другога.
Наступны этап нашага гістарычнага вышуку — адбор тых падзеяў, якія адбываліся ў сярэдзіне XII ст. і несумненна ўплывалі на лёс св.Кірыла.
1156-1157 гг. былі перыядам ідэалагічнай «чысткі» ў Рускай Царкве: епіскапы-русафілы замяняліся прыхільнікамі права Канстанцінопальскага патрыярха на пастаўленне (па меншай меры) і выбранне рускіх мітрапалітаў.
1157/1158 год. Ён адзначаны падзеяй, што вызначыла лёс Тураўскага княства на бліжэйшыя дзесяцігоддзі: смерцю вялікага
князя Юрыя Даўгарукага і паўторным узыходам на велікакняскі стол Ізяслава Чарнігаўскага. У гэты час энергічны і славалюбны «служылы» князь Юрый Яраславіч, вопытны дыпламат і таленавіты военачальнік, давераная асоба і ўплывовы радца сканалага князя Юрыя (прыгадваецца ў 1149-1154 гг.), выкарыстаўшы момант, пакуль Ізяслаў не сцвердзіўся ў Кіеве, а тураўскі князь Барыс Юр’евіч выехаў на пахаванне свайго бацькі, — авалодаў Туравам, сімпатыі жыхароў якога былі відавочна на яго баку. Такім чынам на пасадзе была ўзноўленая дынастыя Ізяславічаў, што правіла горадам на працягу 60 гадоў (благаверны князь Барыс неўзабаве памірае ў выгнанні). Вядома, такое самаўладства і знявага велікакняскіх прэрагатываў выклікала тэрміновыя контрмеры з боку Ізяслава, тым болей што ён не збіраўся так лёгка губляць тэрыторыю, якая была выйгрышнай картай у суперніцтве чарнігаўскіх Ольгавічаў з Манамашычамі. Да таго ж Юрый Яраславіч вельмі ясна даў зразумець, што збіраецца рабіць стаўку на самастойнасць тураўскай зямлі і набыццё ёю незалежнасці ад Кіева. Ізяслаў спрабуе вярнуць горад, падключыўшы дзеля гэтага сілы сямі рускіх княстваў і наёмнікаў-бярэндзічаў, але бяспрыкладная ў гісторыі Старажытнай Русі аблога, што працягвалася 10 тыдняў, не прынесла станоўчых вынікаў кіеўскаму князю.
12	красавіка, на Пасху 1159 г. вялікім князем кіеўскім «пры вялікай радасці і весялосці» народнай робіцца святы благаверны Расціслаў-Міхаіл Мсціславіч Смаленскі, празваны Набожным. Але паміж ім і яго ўплывовым сваяком і саюзнікам Мсціславам Ізяславічам адразу пачынаецца канфлікт па пытанні аб кандыдатуры мітрапаліта: Расціслаў «мітрапаліта Кліма, якога заклікаў Мсціслаў, мець не жадаў... а хацеў мець Канстанціна», паколькі «хаця Клім і вучоны і народ у цэрквах павучае, але насуперак старажытнага звычаю, чаго ніколі не бывала, пастаўлены епіскапамі, а не патрыярхам». На гэтыя словы Мсціслаў адказваў: «Канстанцін самаўладна без дазволу вялікага князя паехаў у Царград і патрыярхам супраць закону пастаўлены»44. Акрамя ўсяго іншага, Мсціслаў ненавідзеў мітрапаліта Канстанціна за тое, што ён у свой час пракляў яго бацьку — вялікага кязя. Ізяслава.
Гэтая нянавісць прасцёрлася да таго, што Мсціслаў папросту выгнаў з Кіева Канстанціна, прысвоіўшы яго майно, так што іерарх мусіў шукаць прытулку ў свайго земляка епіскапа Антонія і
44 Татшцев В.Н. Нсторня Росспйская. Т. 3. М.; Л, 1964. С. 67-68.
чарнігаўскага князя Святаслава. Такім чынам, сітуацыя ўскладнялася тым, што на Русі не толькі адначасова было два мітрапаліты, але ніводны з іх не жыў у Кіеве (бо Клімент таксама не асмельваўся пакінуць Уладзімір).
Нарэшце, абодва князі прыйшлі да кампраміснага рашэння: выбраць іншую кандыдатуру на пасаду рускага мітрапаліта. Урэшце, у тым жа 1159 г. мітрапаліт Канстанцін памёр, пакінуўшы дзіўнае завяшчанне епіскапу Антонію: «Па смерці маёй не хавай майго цела, а, прывязаўшы да ног вяроўку, выцягніце мяне з гораду і кіньце сабакам»45. Так і было ўчынена, але на наступны дзень цела было адпета і пахавана, як належыць, у Чарнігаускім Спаскім саборы. У Ступеннай Кнізе апавядаецца аб знаках, што суправаджалі гэтую падзею: навальніцы, цемры, землятрусе і гібелі сямі чалавек (анамальныя з’явы прыроды зафіксаваныя ў летапісу: у Кіеве здарыўся ўраган і навальніца, на працягу чатырох дзён не было бачна сонечных промняў, у цемры бліскалі маланкі, грымеў гром — ПСРЛ. Т. 2. Сл. 215). У выніку Мсціслаў пакаяўся ў тым, што ўчынілася па яго віне з мітрапалітам-выгнаннікам.
Узімку 1160 г. тураўскі князь Юрый вытрымаў яшчэ адну аблогу з боку валынскіх князёў на чале з Мсціславам Ізяславічам, якія «стаяўшы 18 дзён і нічога не здолеўшы, вярнуліся»46.
1161 год. У Кіеў прыбывае новы мітрапаліт — Феодар.
Год наступны ўвянчаны заключэннем міру між Расціславам і Юрыем Яраславічам (а таксама і Андрэем Юр’евічам Багалюбскім). Тураўскае княства дабілася сваёй незалежнасці. Гэта апошняя летапісная згадка пра князя Юрыя. У тым жа 1162 г. упамінаецца «Святаполк Гюргевіч Тураўскі», які ўдзельнічае ў паходзе Мсціслава на полаўцаў, а ў 1171-1172 гг. — у барацьбе выгнанага Мсціслава за пасад. Магчыма, што Юрый Яраславіч к гэтаму часу памёр, пакінуўшы княства нашчадкам: Святаполку Юр’евічу (згадваецца у 1162 і 1190 гг.), Івану Юр’евічу (1170 г.), Глебу ДуброўніцкамуТураўскаму (?; памёр у 1195 г.), Яраславу Пінскаму (1183 г.), Яраполку Пінскаму (1190 г.).
У 1163 г. памірае мітрапаліт Феодар. Расціслаў марудзіць з хадайніцтвам аб прысылцы новага іерарха, знаходзячыся, напэўна, пад уплывам Мсціслава Ізяславіча, які пры падтрымцы іншых князёў выношваў планы рэстаўрацыі Клімента, згоднага, вядома, прыняць благаславенне ад Канстанцінопаля, калі ўжо толькі за гэ-
45 Там жа. С. 68.
46 Там жа. С. 71.
тым была кананічная затрымка. Расціслаў выправіў быў пасольства да патрыярха з адпаведным хадайніцтвам, але яно вяртаецца ўжо з дарогі: у Кіеў прыбывае чарговы мітрапаліт Іаан IV.
Расціслаў спачатку адмаўляецца прызнаць Іаана і ўмацоўваецца ў рашэнні ўвогуле скасаваць традыцыю пастаўлення рускіх мітрапалітаў у Візантыі. Але на гэты раз ён усё ж прымае яго «за дары многія» (Ермалаеўскі летапіс), адказаўшы патрыяршым паслам: «Я гэтага мітрапаліта за чэсць і любоў цараву цяпер прыму, але наперад, калі патрыярх без ведама і вызначэння нашага супраць Правілаў святых апосталаў у Русь мітрапаліта паставіць, не толькі не прыму, але і закон учынім вечны выбіраць і пастаўляць епіскапам рускім з наказу вялікага князя»47 (у сапраўднасці гэтага адказу, прыведзенага Тацішчавым, прымушае сумнявацца спасылка Расціслава — спачатку заўзятага праціўніка рэстаўрацыі Клімента — на Першае Апостальскае правіла). Як бы то ні было, але на гэтым скончылася 17-гадовая смута на рускай мітрапалічай кафедры.
Урэшце, 1164 год стаў пачаткам новай — царкоўнай — смуты, звязанай з імем растоўскага епіскапа Феодара.
* * * * *
Цяпер належыць суаднесці з выкладзенымі фактамі звесткі з Жыція прападобнага Кірыла і паспрабаваць вызначыць прыблізны час пастаўлення ў епіскапы тураўскага стоўпніка — зноў жа, толькі шляхам лагічных пабудоваў (якія мала чаго варты, калі ў гісторыю ўмешваецца выпадак, у тым ліку самы заканамерны з усіх — смерць).
Дапусцім, што епіскап Георгій належыў да русафілаў. Ён мог замяніць на тураўскай кафедры Іаакіма (як ненадзейнага) адразу пасля галасавання апошняга за кандыдатуру Клімента, г.зн. быць пастаўлены неўзабаве пасля 1149 г. Сам ён мог быць заменены на Кірыла ў выніку «чысткі» 1156 г. He выключана ў такім выпадку, што ў Тураве з двухуладдзем на мітрапалічай кафедры існавала і супрацькананічнае (16 Правіла Двукратнага Сабору) епіскапскае двухуладдзе, якое захоўвалася да кампрамісу Расціслава і Мсціслава 1159 г. Магчымы і іншыя варыянты вырашэння пастаўленай праблемы пры ўмове «самастойніцкага» настрою епіскапа Георгія. Але ў любым выпадку пры такім раскладзе Юрый, авалодаўшы Туравам, наўрад ці стаў бы мірыцца з духоўнаю ўладай пракіеўскі
47 Там жа. С.79
настроенага іерарха, бо гэтае азначала б падтрымку палітычных праціўнікаў князя — Ізяслава і Мсціслава.
Дапусцім цяпер, што Георгій трымаўся «традыцыянісцкай» пазіцыі ў пытанні аб самастойнасці рускай мітраполіі. Ён мог быць прызначаны на тураўскую кафедру ў 1149 г. пасля ўцёкаў з Кіева Ізяслава — але ў такім выпадку ён заставаўся б «нарачоным епіскапам» па меншай меры да прыбыцця ў Кіеў Канстанціна ў 1156 г. (Клімент, вядома, не пагадзіўся б на яго рукапакладанне). Пры ўмове, што Іаакім у гэты час быў жывы, у Тураве было б два епіскапы, адзін з якіх прабываў бы пад кананічнай забаронай, у выгнанні або палоне: у час вялікага княжання Юрыя Даўгарукага (1149 і 1155 гт.) і Расціслава Смаленскага (1154 г.) выгнанцам быў бы Іаакім, у час вялікага княжання Вячаслава і Ізяслава (1150-1154, 1154 гг.) — Георгій. Кірыл, пры такім раскладзе, мог быць хіратанісаны ў 1156, або ў 1159 г., або — па заканчэнні смуты, у 1164 г.