З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Для адказу на гэтае пытанне трэба, у сваю чаргу, прызнаць, што тураўскі асветнік не памёр да 1184 г., як гэта звычайна лічыцца, але і пасля таго, як мясцовым архіпастырам зрабіўся св.Лаўрэнцій, быў яшчэ жывы, праводзіўшы канец жыцця інакам аднаго з манастыроў. Для гэтага, адпаведна, трэба згадзіцца з аўтэнтычнасцю пасланняў св.Кірыла Кіева-Пячэрскаму архімандрыту Васілію — а ў свой час мы пакажам, што сумненні ў сапраўднасці іх не заснаваныя на пераканаўчых доказах.
Нарэшце, існуе зафіксаванае архімандрытам Мікалаем мясцовае паданне, не давяраць якому таксама неправамоцна, — пра тое, што мошчы Кірыла Тураўскага спачываюць на Барысаглебскіх могілках20.
Усё гэтае дае падставы для наступнага вываду: па адпаведных прычынах Кірыл склаў з сябе архіерэйскі сан, у якасці былога іерарха стаў інакам манастыра ў імя Барыса і Глеба, які, паводле ўказання «Слова о Мартмне мннсе» — помніка тураўскай агіяграфічнай літаратуры XII ст. — з’яўляўся епіскапскай рэзідэнцыяй, памёр у
19 Цыт. па: Творенмя св.отца нашего Кмрмлла епмскопа Туровского. Нзд. еп. Евгенмя. К„ 1880. С. LXXX.
20 Адзначым да слова, што Кірыл быў пахаваны, напэўна, побач са сваімі бацькамі, бо на Русі перанялі грэчаскі звычай, паводле якога лічылася прэстыжным купляць магілы і рабіць узнос на памін душы не ў прыходскую царкву, а ў манастыр. Урэшце, бацькі Кірыла маглі быць пахаваны і ў прыходскай царкве; прынамсі, археалагічныя знаходкі ў Тураве выявілі некалькі саркафагаў, якія, найверагодней, належалі мясцовай знаці.
гэтай абіцелі і быў пахаваны на манастырскіх могілках. Такім чынам, калі канец жыцця тураўскі Залатавуст праводзіў у Барысаглебскім, то пастрыжэнцам і насельнікам Нікольскага манастыра ён быў у маладыя гады21.
Уяўляецца, можна вызначыць і тое, паводле якога уставу жыла Нікольская абіцель. Нам здаецца, што ў перыяд пастрыжэння Кірыла — па больш ільготным келіёцкім (ідыярытме), як і большасць старажытнарускіх манастыроў дамангольскага перыяду. Згодна з ім, манахі жылі ў асобных келлях, мелі ў прыватнай уласнасці грашовыя сродкі, адзенне, рэчы, асобна трапезавалі і г.д., збіраючыся разам толькі на багаслужэнні. Пра келіёцкі лад жыцця сведчыць і тое, што другі тураўскі манастыр — епіскапскі Барысаглебскі, прынамсі, да сярэдзіны XII ст., дакладна быў келіёцкі: на гэта ўказвае фактаграфія «Слова о Мартнне мннсе». Такім чынам, паведамленне летапісца, што «от того же [Кіева-Пячэрскага] монастыря переяша всй монастыреве устав22» з’яўляецца па меншай меры перабольшаннем. Акрамя таго, гісторыя Кіеўскай Лаўры паказвае, паводле дадзеных Кіева-Пячэрскага Пацерыка, што пасля смерці Феадосія амаль усе строгія кінавійскія парадкі, пры захаванні знешняга выгляду «обідежмтая», там парушаліся.
Гэтае ж было, на нашу думку, адной з прычын будучых рознагалоссяў Кірыла Тураўскага з насельнікамі Кіеўскіх Пячор. Справа ў тым, што, як нам здаецца, пад час ігуменства самога Кірыла ім у Нікольскім манастыры быў уведзены агульнажыццёвы Студыйскі устаў23. Апошняе меркаванне можна ўскосна пацвердзіць вось чым: у адным з позніх спісаў Кірылава «Сказанмя о чернормзчестем чнну» (Служэбнік пач. XVII ст. РНБ, Q.I. 223, арк. 521 адв. — 524) знаходзіцца артыкул «Како подобает погбатм [хаваць] по уставу монастыря Студнйского», прычым нам думаецца, што раздзел гэты не з’яў-
21Можна дапусціць і тое, што Кірыл некалькі разоў пераходзіў з аднаго манастыра ў другі (як у будучым яго пераемнік на тураўскай епіскапскай кафедры св.Лаўрэнцій), напрыклад, прыняў пастрыг у Барысаглебскім, а ігуменам стаў у Нікольскім. Такія пераходы, праўда, досыць строга забараняліся царкоўным правілам (Правіла 21 VII Сабору).
22 Агульнажыццёвы кінавійскі Феодара Студыта (IX ст.), уведзены там св.Феадосіем у 1051 г.	г
23 Прычым, найхутчэй, у яго дапоўненай у XI ст. Канстанцінопальскім патрыярхам Аляксіем рэдакцыі. Гэты вывад робім таму, што, у адрозненне ад св.Феодара Студыта, але згодна з аляксіеўскай рэдакцыяй, Кірыл прызнае мэтазгоднасць чына вялікай схімы, што бачна з яго паслання да ігумена Васілія.
ляецца пазнейшай устаўкай. Час стварэння ж самога «Сказання» мы адносім якраз да перыяду ўзначалення Тураўлянінам Нікольскага манастыра; уласна, і ўвесь гэты твор насычаны пафасам следавання Студыйскаму уставу. Болын таго, праведзенай Кірылам «рэвалюцыяй» у манаскім жыцці Нікольскагй абіцелі можна растлумачыць і прычыну (адну з прычын) будучага стоўпніцтва свяціцеля. Верагодна, што Кірылам Тураўскім пад час яго архіерэйства быў зменены таксама і устаў Барысаглебскага манастыра.
Паколькі старажытнарускія манастыры з’яўляліся тым, што аўтарытэтны рускі гісторык Царквы А.У.Карташоў трапна ахарактарызаваў як «асацыяцыі на паях», Кірыл пры ўступленні ў такую «гаспадарчую карпарацыю» мусіў унесці пэўны грашовы ўклад24, a таксама мець пэўныя сродкі для жыцця ў асабістай келлі — верагодна, на ўласныя ж грошы і збудаванай.
Адзначым, нарэшце, што тураўскім іерархам пад час пастрыжэння Кірыла ў манахі быў або Сімяон, або, што менш верагодна, Ігнацій — імёны іх згаданыя ў «Слове о Мартчне мнмсе», а час іх епіскапства прыпадае на перыяд ад скону Кірыла I (28.04.1120 г.?) да 1146 г., калі, згодна з Іпацьеўскім летапісам, на Тураўскую кафедру быў узведзены епіскап Іаакім25.
Тураўскае княства ў гэты час належала спачатку самому вялікаму князю Ўладзіміру Манамаху. Пасля ж яго смерці, з увакняжэннем у Кіеве Мсціслава 1, на тураўскае княжанне са Смаленска пераходзіць князь Вячаслаў Уладзіміравіч, трэці сын Манамаха. Як мы ўжо гаварылі, у гісторыі Тураўскай зямлі пачынаецца этап, калі яе ўладатрымальнікаў можна ахарактарызаваць трапнымі словамі В.Ключэўскага: «Пры іх быў парадак не таму, што яны яго ўмелі ўстанавіць, а таму, што не здолелі яго разбурыць».
24 Пацверджанне гэтай практыкі знаходзім у Жыціі св.Феадосія Пячэрскага, змешчаным у Кіева-Пячэрскім Пацерыку.
25 Летапісцам ён памылкова называецца Іаанам. Імя Іаакім фігуруе у «Слове о Мартнне мннсе», ды і далей у Лаўрэнцьеўскім летапісу, таму даследчыкі схільныя лічыць правільным менавіта яго.
Інацтва і ігуменства
Пастрыжэнне валасоў здзяйсняецца, каб «адабраннем нячулых валасоў суадкласці / бясслоўныя дуМкі, і дзеі / спадобіцца ўспрыняць добраснае / лёгкае іга Гасродняе і ўзяць крыж / паследаваць за Уладыкам Хрыстом».
Малітва паследавання апранання расы / камілаўкі.
Благадаць Усесвятога Духа праз нашую мернасць узводзіць цябе, ігумена часной абіцелі Святога Нікалая. ...Аксіас!
Узгалашэнне архіерэя пры ўзвядзенні ў сан ігумена.
Як вядома, манаства мае цяпер і мела ў часы Кірыла Тураўскага тры ступені. Трохгадовы іспыт, альбо ступень паслушніка, служыць уступам да манаскага жыцця, каб жадаючыя яго выпрабавалі спярша свае сілы і толькі пасля гэтага прынеслі незваротныя абеты Богу. «Нованачальнага»-паслушніка апранаюць з адпаведнымі малітвамі не ў поўныя інацкія строі, а толькі ў расу (таму гэтая ступень называецца таксама расафорам) і камілаўку — шапку з вярблюжага воласу, якая сімвалізуе змірэнне плоці; пад камілаўку апраналася хуста-»подкапок». Сімвалічны сэнс адзення раскрываецца ў другой малітве, якая чытаецца непасрэдна перад апрананнем расы і камілаўкі і ў якой іерэй просіць Госпада: «Облецы раба освяіценмя одеждою, целомудркем препояшм чресла его, всякаго воздержанмя покажм его подвмжннка».
Уласна інацтва падзяляецца на два чыны: малы і вялікі ангельскі вобраз, апошні называецца схімай. Схіма, у сваю чаргу, падзяляецца на малую і вялікую. Другая ступень з’яўлялася ў часы Кірыла Тураўскага неабходнаю ўмовай паўнаты манаскага звання, хаця яе не існавала ў старажытнай Царкве26. Сапраўды, вялікая схіма з’яўляецца ў пэўным сэнсе таўталогіяй: пры ўступленні ў яе пастрыжэнца паўтарае тыя ж самыя абеты, якія ён даваў пры манаскім пастыргу — зноў выракаецца «от ммра м яже в ммре», зноў абяцае прабываць «в монастыре н в подвпзаннм до последняго мздыханмя» (глядзі чын пастрыжэння ў Вялікім трэбніку). Гэтая неадпаведнасць выклікала досыць абгрунтаваныя непаразуменні ў XII ст.; гэтым вытлумачаецца актуальнасць паслання Кірыла да ігумена Васілія, пра якое гаворка пойдзе ніжэй; на гэтым будуць заснава-
26Гэта — новаўвядзенне IX стагоддзя, хаця сам Феодар Студыт, аўтар вядомага манастырскага устава, і адмаўляў падзел манаства на два вобразы, прызнаючы толькі адзін «подобно креіценню».
ны і нашы далейшыя фактаграфічныя пабудовы, што тычацца апошніх гадоў жыцця Кірыла Тураўскага.
Нам невядома дакладна, чым займаўся будучы тураўскі свяціцель, прабываючы паслушнікам манастыра святога Нікалая. Можна меркаваць, што праз вадзіцельства свайго настаўніка-старца ён вучыўся манаскай справе ў старажытных падзвіжнікаў і айцоў Царквы. «Першае дзеланне ў манаха — бязмоўе, г.зн. жыццё без забаваў, у аддаленні ад усяго жыццёвага дбання, каб, стаўшы вышэй за чалавечыя асалоды, можна было набліўзіцца да Бога. Другое — суразмерны пост, г.зн. адзінаразовае прыманне малакаштоўнай ежы, і тое не да сытасці. Трэцяе — суразмернае няспанне, г.зн. ужытак адной паловы ночы на псалмаспевы, уздыханні і слёзы. Чацвёртае — псалмаспеў, г.зн. цялесная малітва, што складаецца ў псалмах і кленчах. Пятае — малітва духоўная, што дзеецца розумам, аддаляе ад сябе ўсялякую пабочную думку. Шостае — чытанне жыцій святых айцоу і іх словаў, поўнае аддаленне слыха ад чуждых вучэнняў і ад усяго іншага, каб словамі айцоў перамагаць спакусы. Сёмае — запытанне вопытных аб усякім слове і прадпрыемстве, каб па нявопытнасці і самаўпэуненасці, надумаўшы і ўчыніушы адно замест другога, не загінуць, калі лютуе плоць, па бясоўскім навеце або ад віна...»27. Магчыма, што нованачальнага, згодна са старажытным парадкам, заведзеным у манастыры Пахомія Вялікага, на працягу трох год займалі фізічнай працай, для яго былі абавязковыя частыя настаўленні старца, кожнадзённая споведзь, адсячэнне ўласнай волі, настойлівае навучанне малітве. Яму быў забаронены ўзмоцнены подзвіг посту, няспання і затворніцтва. Яго галоўнейшым кялейным заняткам было вывучэнне найперш Новага Запавету, чытанне царкоўных гімнаў, акафістаў і г.д. Зразумела, гэта ідэал манаскага жыцця, і нам невядома, наколькі было блізкім да яго сапраўднае жыццё ў Нікольскім манастыры — па павучэннях Кірыла ў яго бытнасць настаяцелем можна меркаваць, што да ідэала было ўсё ж далёка. Нарэшце, верагодна, што яшчэ з’яўляючыся паслушнікам, будучы тураўскі іерарх быў пастаўлены (хіратанісаны) у спеўцу: нездарма, магчыма, спіс Жыція паводле выдання М.Нікольскага згадвае «пост п пенье».