З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Мне хочацца быць з чытачом сумленным — хаця б часткова. Тое, што ён прачытае далей ў гэтай кнізе (быць можа, добра набраўшыся цярплівасці), — гэта толькі біяграфічная легенда, але ніяк не біяграфія свяціцеля тураўскага Кірыла; гэта міф, які, магчыма (і болей таго — верагодна) дастаткова далёкі ад рэальнага ходу падзеяў.
I на заключэнне — дзве цытаты. Лўтар не хацеў бы апынуцца ў становішчы, маляўніча апісаным ў «Мёртвых душах» М.В.Гогалем:
«Спачатку вучоны пад’ язджае ў іх (навуковых разважаннях. — Л.ЛІ) незвычайным скромнікам, пачынае нясмела, памяркоўна, пачынае самым сціплым запытам: ці не адтуль: ці не з таго кута атрымала імя гэтая краіна: або: ці не належыць гэты дакумент да іншага, больш позняга часу? або: ці не патрэбна пад гэтым народам разумець вось які народ? Тут жа цытуе тых і іншых старадаўніх пісьменнікаў і ледзь толькі заўважыць які-небудзь намёк або, проста, здалося яму намёкам, ён ужо пераходзіць на рысь і смялее, размаўляе са старажытнымі пісьменнікамі на роўных, задае ім пытанні і сам нават адказвае на іх, зусім забываючы, што пачынаў баязлівай здагадкай: яму ўжо здаецца, што ён гэтае бачыць, што гэта зразумела — і разважанне заключана словамі: дык вось як гэта было, дык вось які народ трэба разумець, дык вось з якой кропкі трэба глядзець на прадмет! Потым публічна з кафедры — і новаадкрытая ісціна пайшла гуляць па свеце, набіраючы паслядоўнікаў і прыхільнікаў»... У якасці ж суцяшэння (або, магчыма, апраўдання) прывядзем словы славутага французскага гісторыка Марка Блока: «Наш розум паводле прыроды сваёй значна менш імкнецца зведаць, чым зразумець. Адсюль вынікае, што сапраўднымі навукамі ён прызнае толькі тыя, якім удаецца знайсці паміж з’ явамі прычынныя сувязі». Мяркую, самы час гэтым і заняцца.
ЖЫЦІЕIЖЫЦЦЁ СВЯЦІЦЕЛЯ КІРЫЛА, ЕПІСКАПА ТУРАЎСКАГА
Існуе толькі адно правіла для гісторыка:
ён павінен прызнаць у развіцці чалавечых лёсаў толькі гульню выпадковых і непрадбачных сіл.
Г А. Фішэр.
Пра жыццё і дзейнасць святога Кірыла нам вядома, акрамя сведчанняў саміх яго твораў ды кароткай згадкі яго імені летапісцам, толькі паведамленне аўтара кароткага, Пролагавага тыпу Жыція блажэннага свяціцеля. Таму, думаецца, неабходна найперш даслоўна прывесці гэты невялікі помнік, створаны, напэўна, яшчэ ў канцы XII стагоддзя, — не толькі як фактаграфічную крыніцу, што распавядае нам пра Тураўскага Залатавуста, як называлі Кірыла сучаснікі, але і дзеля таго, каб стала відаць: для ўзнаўлення жыццёвага кола гістарычнай асобы фактычна няма іншага шляху, як прапанаваны Генры Фішэрам індэтэрмінізм — бачыць у яе лёсе толькі ролю выпадковых (знешніх) прычын і сіл, якімі і з’яўляюцца сілы палітычныя; аднак жа «выключэнні звычайна правільнейшыя за самое правіла, толькі яны таму не складаюць правіла, што іх меней, чым няправільных з’яў» (В.Ключэўскі).
Вось гэтае Жыціе св.Кірыла, якое мы прыводзім па спісе Сцішнога Пролага XVI ст. (ОЛДП F. 212, арк. 299-300 адв.), з найбольш значнымі розначытаннямі па спісе пергаменнага Пролага XIVXV ст., апублікаванага Н.К.Нікольскім (Матерналы для нсторпм древнерусской духовной пмсьменностн. С.62-64); разбіўка тэкста на значымыя часткі наша:
В той же день память пже в святых отца нашего Кмрмла, епнскопа Туровского
Сьй бе блаженный Кмркл рожденне м вьспптанме града Турова, в рустей стране тако нарнцаема, богату роднтелю сын.
Но обаче не любляше богатьства, нн славы тленныа ммра сего, но паче всего прмлежаше божественных пнсанмй, добре нзвыче святых кннг ученню.
По временм же отшед в монастырь м бысть мнмх. Н паче всех Боговм работаше, постом н бденмем [пеньем] удручая тело свое, сьтворм себе чнсто пркателніде Святому Духу.
Н мнозем на ползу бысть, уча н поучая мнмхы в покореннм м в послушанмм бытн мгумену м того мметм, яко Бога, м прм всем его
слушатн. Чернец убо, мже не ммеет послушанма к нгумену, якоже обеіцася, таковый не может бытм спасен.
По сем блаженный, на болшая подвмгы желая, в столп вшед, затворяся н ту пребысть неколмко время, постом м молнтвамм паче себе тружаяся. К многа божественаа пмсанма мзволн, славен бысть по всей стране той.
К моленмем князя н люднй того града [дададзена: возведен былна стол епнскопскый н\ от мнтрополнта поставлен бысть епмскопом граду Турову, еже есть блмз Кмева. Бысть добре подвкзаяся в Церквн Божмй.
Феодорца же еретнка епмскопа, за укорнзну тако нарнцаема, сего блаженный Кмрнл от божественных пнсаннй ересь облмчн м проклят его.
Андрею же Боголюбскому князю многа посланма напкса, [дададзена: кннгн напнса} от евангельскых к пророчьскых пмсаннй, яже суть чтомы на празднмкы Господьска м нна многаполезна словеса: яже к Господу молнтвы м похвалы многым святым, смм вся м нна множайша напмсав, церквм предаст.
Н канон велнкый о покааннм сьтворн к Господу по главам азбукн, мже н доныне держат вернмм рустмм людме [дададзена: вся просвеідаюдм м веселяіцн].
11	тако, доброчестмве пожмв м благочестно добре порученное ему стадо упас, преставнся в вечный м бесконечный жмвот.
Прмндете днесь, братме, похвалмм своего святнтеля, глаголюіце ему: Радуйся, святнтелю честный м учнтелю нашь, другнй Златоуст, мже нам в Русм паче всех восма, радуйся, святнтелю, мже [дададзена: святым й\ пресветлым [тресветлым] ученмем свомм конца рускыа просветмв! радуйся, яко солнце, омрачныа н темныа богоразуммем просвеіцаа! Молю тн ся, святнтелю, малыа см словеса прнносяіде: молм о нас Вседрьжптеля, Емуже ныне предстоншм с дрьзновеннем, от належаіцых бед к томленна поганьскаго мзбавнтнся, от безбожных агарян, прмсномучаіцмх ны, да получкм мнлость молмтвамм твоммн, грехом отданме м прнсносуіднх благ наслажденне в оном веце!
Увогуле, старажытнарускі тэкст дастаткова просты і не патрабуе перакладу на сучасную мову. Аднак дзеля зручнасці ўсё ж перакладзем: «Гэты блажэнны Кірыл нарадзіўся і ўзгадаваўся ў горадзе Тураве, які знаходзіцца ў Рускім краі, і быў сынам багатых бацькоў. Але не ўзлюбіў ён багацця і марнае славы гэтага свету, a найболей руплівы быў да Боскіх пісанняў і добра навучыўся навуцы святых кнігаў. I праз нейкі час адышоў у манастыр і ўчыніўся мана-
хам. I быў лепшым ад усіх рабом Божым, постам і няспаннем стамляючы цела сваё, і так учыніўся чыстым начыннем Святога Духа. I многім прыносіў карысць, навучаючы і настаўляючы манахаў пакоры і паслушэнству да ігумена, каб слухалі і шанавалі яго як самога Бога. Бо чарнец, які не мае паслушэнства да ігумена, у чым даваў зарок, не ўратуецца. Пасля ж, прагнучы подзвігаў большых, блажэнны ўвайшоў у стоўп, ўспрыняў затворніцтва, і пражыў там нейкі час, у посце і малітвах яшчэ болей працуючы. I выклаў ён шмат боскіх пісанняў, і набыў славу вялікую па ўсім тым краі. I паводле прашэння князя і людзей таго горада [дададзена: узведзены быў на прастол епіскапскі і] мітрапалітам пастаўлены быў епіскапам горада Турава, што паблізу Кіева. 1 добра працаваў дзеля Царквы Божай. Ерэтыка ж епіскапа Феадорца, празванага так за яго брыду, ерась выкрыў блажэнны Кірыл праз боскія кнігі і пракляў яго. I князю Андрэю Багалюбскаму напісаў шмат пасланняў [дададзена: і напісаў кнігі] ад пісанняў Евангелля і Прарокаў, якія чытаюцца на Гасподнія святы, і шмат іншых карысных твораў: малітваў да Госпада і пахвальных словаў многім святым — напісаўшы гэтае ўсё і шмат іншага, перадаў у Царкву. 1 Вялікі канон Пакаяльны стварыў па літарах азбукі, які і пагэтуль чытаюць прававерныя рускія людзі [дададзена: і які іх прасвятляе і радуе]. Пажыўшы ў такой святасці і дабрачэсна старанна ўпасвіўшы даручаны яму статак, адышоў да вечнага і бясконцага жыцця.
Сыдземся ж сёння, брація, уславіць свайго свяціцеля гэткімі словамі: «Радуйся, святы свяціцель, настаўніча наш, другі Залатавуст, што ярчэй ад усіх праззяў на Русі дзеля нас, радуйся, свяціцелю, бо [дададзена: святым і] найсвятлейшым вучэннем сваім прасвятліў межы Рускія. Радуйся, бо, як сонца, азмрочаных і цёмных асвятляеш ты Божым розумам. Молім цябе, свяціцелю, узносячы словы малыя свае: маліся за нас Уседзяржыцелю, прад Якім стаіш сёння смела, каб Той выбавіў нас ад бедаў і гора ад бязбожных язычнікаў агаран (найверагодней — полаўцаў. —А.ЛІ.), якія заўжды нас катуюць, і каб атрымалі мы міласць тваімі малітвамі, дараванне грахоў і асалоду вечнага шчасцяў у наступным веку».
Думаецца, не будзе перабольшаннем сказаць, што на нетрывалай аснове гэтых скупых біяграфічных звестак дастаткова цяжкай уяўлялася нам задача апісаць рэальную або хаця б набліжаную да рэальнасці біяграфію тураўскага іерарха, нават калі мы прыцягвалі да даследвання іншыя, і не толькі літаратурныя, крыніцы. У любым выпадку, і гэта таксама вытлу/лачальна, заставаліся часам значныя лакуны, якія нам прыходзілася запаўняць уласнымі лагіч-
нымі пабудовамі, узведзенымі на досыць эфемерным падмурку аналогій, супастаўленняў і інтэрпрэтацый як вядомых, так і гіпатэтычна ўзноўленых «фактаў». Такім чынам і была створана намі ўласная канцэпнцыя (або, калі хочаце, уласная легенда) пра жыццё Тураўляніна. А паколькі мы добра ўсведамляем, што гэта толькі адна з магчымых канцэпцый, дык адразу пагаджаемся з магчымым апанентам у тым, што на самой справе ход падзеяў мог быць і зусім іншы.
Тураўскае княства і Тураўская епархія да пачатку XII стагоддзя
— ...Яўсё думаю, няўжо адзін перыяд так адрозніваецца ад другога?
— Ах ты Госпадзі, — узрадаваўся Хэрн, — менавіта гэтае я і адчуваю! Сярэднія вякі здзіўляюча падобныя на маю эпоху!
Г.К. Чэстэртон.
Царкоўна-палітычная гісторыя Турава і тураўскай зямлі, асабліва пачатковага этапу яе быцця, захавалася ў надзвычай фрагментарным выглядзе: асноўная крыніца для яе вывучэння — старажытнарускія летапісы — асвятляла падзеі вельмі ўрыўкава ў несістэматычна (што, як нам здаецца, было менавіта вынікам ходу гэтай гісторыі).
Да X ст. Тураў быў вядомы як цэнтр самастойнага, па сведчанні летапісца1, племяннога саюзу. Насельніцтва яго рассялілася невялікімі вёскамі і рэдкімі ўмацаванымі паселішчамі па балоцістым і лясістым, цяжкадаступным і таму досыць спакойным краі «паміж Прыпяццю і Дзвіною»2. Найхутчэй, дыгавічы, якіх небеспадстаўна атаесамліваюць з «другувітамі», згаданымі Канстанцінам Парфірагенітам у 949 г,3 былі сярод плямёнаў, што плацілі даніну Русі. Храніст данёс да нас імя аднаго з дрыгавіцкіх князёў — Тура, «ад якога і тураўцы празваліся»4; гэта першае ўпамінанне Турава (980 г.) Зараз прынята лічыць этымалагічнай легендай згаданае паведамленне. Але, здаецца, немэтазгодна адмаўляць магчымасць, што Тур быў