З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Н ныне.
На стмх стмхмры Дню слава. Глас 2. Прнмдете, любодевственкя.
Нже древлее проповедаша, радуеться вечно Ефросмнкя о Господе, узы плотьскыя отрешнвьшм м Тебе Зкжмтеля лпцем к лнцу впдяіцн.
Вкдмма тя моляіцн мзбавмтнся от всякыя лютостм во песнех прнсно похваляюшая.
Нс коренк благородна благородства м многым добротам плод процвела есн, возрастшн лоза по всей землм Рустей м в Полотску граде осеняюідм м внном веселмя напаяешн, Ефросмнме, прмсно моляідм молю тм ся.
Яко внноград Руской землм Полтеску граду насаднв Бог преже тебе, ныне же прннесе м преложм в землю обетованную преподобная Ефросннме, мнмхом удобренме.
Умертвмвыіш тело й душю ожмвяла есн, нз земля отеческыя Полотска града воздвнгылм в Снон пренде м всего своего богатества раздала есм м тамо прмемьшн небесьная.
Слава. Глас 6.
Прмдете, любомудрьннн, песнемн богокраснымм воспомм достохвалннн м смнренннм Ефроснннн всечестней осеняюіцее древа, немзреченьна копанне коренн Руской землн Полотска града.
Ублажмм нсточннк слез, омыемься рыдаюіце н плачюіце, да неглм Господь й Бог рыданме м плачь воспрнммет й аіце тело н душю ея прнят, егоже сммренная сама нзволнла, нам же может датм совокупнтнся прнтекаюіднм, яко достохвалную н доброкрасную молнтву ея вьспрннмет, многа бо есть н всечестна в судный день ходяіцн.
Молю же вы, братне: не ленмвм будем, в ноіцй н в день моляідеся к небесному н земному Творьцу, яко да Дух Святый послет, вьжженне й совокупленме блаженней Ефроснннн, н нас мзбавнть от сета вражмя м спасеть душа наша.
РНБ, Кір.-Белаз. 586/843, арк.572-573.
Замест пасляслоўя
Паводле традыцыі, кожны аб’ёмны твор, у тым ліку і навуковы, павінен заканчвацца пасляслоўем. Але пасляслоўе, або заключэнне — гэта калі аўтар здольны, падагульняючы вынікі свайго даследавання, сказаць: усё было гэтак і гэтак. I паставіць у канцы вялікі знак клічніка.
Як заўважыў чытач, якому хапіла цярплівасці дайсці да гэтай фразы, клічнікаў у нашай кнізе амаль няма; увесь дослед праводзіўся пад знакам пытальніка (на погляд аўтара — знака, што найбольш стасуецца для навуковага даследавання даўніны). I да таго ж, клічнік або проста кропка нібы абвяшчаюць: усё, тут канец, нічога болей дадаць або выправіць немагчыма. Быць можа, варта было б закончыць нашае апавяданне шматкроп’ем? Але гэта — знак, з аднаго боку, нейкай няўпэўненасці, а з другога — недасказанасці. Што ж, у гэтай кнізе ёсць і тое, і іншае. Але аўтару не хацелася б акцэнтаваць увагу менавіта на гэтых якасцях яго працы.
Ды і ўвогуле, сам дослед гэты прысвечаны зусім не праблемам пунктуацыі, хаця менавіта такое ўражанне можа ўзнікнуць у чытача, які, падобна аўтару гэтых радкоў, мае звычку чытаць кнігі з канца — з пасляслоўя ды бібліяграфіі.
Кніга наша прысвечана гістарычнай асобе, а значыць, у канцовым выніку — гісторыі. I таму, быць можа, варта было б закончыць аўтарскую частку работы менавіта некалькімі словамі аб гісторыі.
«Успомніў дні даўнія і павучыўся!» — усклікаў тры тысячы год назад ізраільскі цар-псалмаспеўца Давід (Пс.142:5). Новая рэчаіснасць выпрацавала для сябе новы закон: «Гісторыя вучыць нас толькі таму, што яна нікога нічому не навучыла». Другую формулу можна выкласці і ў іншым, імператыўным ключы: гісторыя нікога не павінна нічому навучаць. Яна — наша мінулае, і браць з яе прыклады або рэцэпты для сучаснага жыцця — па меншай меры наіўна...
Гісторыя павінна мець толькі дэкаратыўны характар — не болей, але і не меней. Таму і любоў да яе — любоў самая шчырая, якая ніколі не разлічвае на ўзаемнасць.
Аднак любоў гэтая не праходзіць, і з кожным годам усё павялічваецца цікавасць да мінулага свайго краю, сваіх продкаў, усяго чалавецтва. Ці не таму, што ў гісторыі шукаюць суцяшэння,
якое Баэцый шукаў у філасофіі? Але ж гісторыя наша мала чым можа суцешыць нас! Чаму ж тады мы цікавімся гісторыяй?
Ці не таму, што людзі мінулага былі такія непадобныя на нас, і пагэтаму чытач звяртаецца да гісторыі ў пошуках экзотыкі? Сапраўды: законы і норавы продкаў нашых у многім былі грубейшыя, іх жыццё — менш камфортным. Яны ўжывалі мала азоту і таму былі ніжэйшыя ростам, яны не ведалі антыбіётыкаў і таму прастуда магла стаць для іх смяротнай, яны ўжывалі менш солі і таму... Спіс знешніх, вонкавых адрозненняў можна працягваць яшчэ доўга, але ў ім не будзе самага важнага — таго, што прынцыпова адрознівае людзей далёкай старажытнасці ад нашага сучасніка.
Таму што ў асноўным — у поглядах на саміх сябе, на свет, які атачае нас — мы не змяніліся, і дагэтуль мы задаем сабе тыя ж пытанні, якія задавалі сабе людзі тысячу год назад.
Сапраўды, гісторыя — гэта мы самі, толькі вельмі даўно...
Каментарый
Тэксталагічнае даследаванне «Жыція Еўфрасінні Полацкай», распачатае А.А. Мельнікавым у сярэдзіне 80-х гг., увайшло асноўнай складовай часткай у кандыдацкую дысертацыю вучонага, абароненую ў 1990 г. Займаючыся многімі іншымі тэмамі ў наступныя гады, А.А. Мельнікаў тым не менш перыядычна звяртаўся да літаратурнай гісторыі агіяграфічных паданняў пра славутую Палачанку, уносіў дадаткі і часам значныя карэктывы ў былую дысертацыйную працу. Аднак пошукі ў дадзеным кірунку засталіся незавершанымі і, адлюстроўваючы ўзровень беларускай медыевістыкі, дасягнуты ў пачатку 90-х гг., з’яўляюцца разам з тым прамежкавай ступенню і ў станаўленні самога даследчыка, і ў развіцці яго тэксталагічнай гіпотэзы. Ступенню, якая, на жаль, стала апошняй...
Вывады А.А. Мельнікава адносна ўзнікнення рэдакцый Жыція і ўзаемазалежнасці спісаў саміх рэдакцый засноўваюцца на аналізе 90 асобных рукапісаў (у манаграфіі разгледжана каля 40, а на заключнай зводнай стэме адлюстравана 33), між тым як усяго налічваецца звыш ста васьмідзесяці рукапісных копій твора. У час працы А.А. Мельнікаў не мог азнаёміцца з манускрыптамі, што знаходзяцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі (Масква), бо на працягу значнага тэрміну музей знаходзіўся на рамонце і кнігасховішча было зачынена. А між тым менавіта ў ДГМ захоўваюцца найбольш даўнія і каштоўныя спісы Жыція, сярод якіх найстаражытны з вядо-
мых — спіс XV ст., адшуканы Б.М. Клосам; архетып рэдакцыі К (ДГМ, Чудаў., № 358/56) і інш. Таму да сённяшняга дня невысветленымі засталіся ўзаемаадносіны паміж спісамі Жыція, што можа істотным чынам паўплываць у далейшым і на агульную карціну ўзнікнення рэдакцый твора. Напэўна, з гэтай прычыны А.А. Мельнікаў, які ведаў як безумоўныя вартасці, так і аб’ектыўныя недахопы працы, не палічыў магчымым апублікаваць незавершанае даследаванне.
Дарэчы, тры асноўныя («канкардантныя») рэдакцыі (Зборнікаў (С), Ступеннай кнігі (К), і Вялікіх Міней Чэцціх (М)) былі вызначаны ў навуцы задоўга да А.А. Мельнікава. Адрозненні паміж спісамі С дазвалялі нават падзяляць тэксты зборнікаў на дзве асобныя рэдакцыі. На гэтым засноўвалася гіпотэза, згодна з якой існуюць чатыры рэдакцыі «Жыція Еўфрасінні Полацкай» (Е.М. Воранава). На рэдакцыю Дзмітрыя Растоўскага (Д), вядомую ў XIX ст. яшчэ А.А. Сапунову і апублікаваную ім, увага проста не звярталася ў выніку другаснасці твораў свяціцеля Дзмітрыя, як не браўся пад увагу і тэкст ЦНБ АН Літ., Е 19/98, г. зн. тэкст Другой пролажнай рэдакцыі (ПІІ). Такім чынам, напасрэдна А.А. Мельнікаву належыць адкрыццё Першай пролажнай рэдакцыі, прадстаўленай адзіным спісам XVI ст. (РНБ, Ціт., № 239) (ПІ) і атрыбуцыя тэксту XVI ст. ЦНБ АН Літ., F. 19/98 як асобнай рэдакцыі ПП. Абедзве дадзеныя рэдакцыі ўзніклі на аснове скарочанага пераказу нейкіх другасных спісаў з рэдакцый С і К. Прычым А.А. Мельнікаў, абмежаваны ў магчымасцях выкарыстання аўтэнтычнага матэрыялу, не паспеў досыць аргументавана даказаць і несупярэчліва вытлумачыць іх паходжанне і адносіны да іншых рэдакцый. Ведаючы гэта, даследчык не палічыў патрэбным адлюстраваць працэс узнікнення рэдакцый ПІ і ПІІ на заключнай зводнай стэме 13.
Даследаванне праблемы ўзнікнення рэдакцыі М у большай ступені дэманструе станаўленне даследчыцкай думкі, збор матэрыялаў і меркаванняў вучонага, чым канчаткова завершаную канцэпцыю. У дысертацыйнай працы А.А. Мельнікаў рашуча абверг гіпотэзу Е.М. Воранавай пра паходжанне М ад АЖ і прапанаваў узводзіць архетып М да архетыпа С (магчыма, С1) (што, дарэчы, яшчэ раней выказвалася і самой Е.М. Воранавай). Часткова гэтыя меркаванні маладога аспіранта захаваліся і ў дадзенай працы. 3 пункту гледжання гісторыка, прапанова A. А. Мельнікава выглядае больш верагоднай, чым прапанова Е.М. Воранавай, аднак прыведзеныя беларускім навукоўцам тэксталагічныя доказы выглядаюць непераканаўча, тым болей, калі ўзводзіць М да С1, бо само існаванне
архетыпу Cl спрэчнае: асаблівасці спіса C1-1 могуць быць уласцівасцямі толькі яго самога, а не пратографа. У такім выпадку прышлося б прызнаць, што C1-1 адлюстроўвае непасрэдна архетып усёй рэдакцыі С (што немагчыма ў выніку дэфектнасці тэксту C1-1) і даказаць залежнасць захаванага ў ДГМ (і невядомага А.А. Мельнікаву) архетыпа М ад C1-1, што таксама немагчыма, бо С1 адрозніваецца ад С2. Акрамя таго, у такім разе яшчэ болей праблематычным будзе выглядаць даволі цьмянае паходжанне варыянту С4, прычым даказаць, што С4-0 не супадаў з архетыпам С4 на аснове вядомых A. А. Мельнікаву рукапісаў зноў жа немагчыма, як немагчыма і абгрунтаваць прамую залежнасць часткі тэксту С4-0 ад архетыпа М. Калі ўсё ж С4-0 меў архетып, не тоесны С і старэйшы за М, то М можна ўзвесці да С, як гэта і рабіў А.А. Мельнікаў, аднак існаванне такога архетыпу недаказуемае з дапамогай спісаў, якімі А.А. Мельнікаў у свой час мог карыстацца. Зразумела, што сам даследчык добра ўяўляў гэта калі не ў час падрыхтоўкі дысертацыі, то ва ўсякім разе, у час напісання манаграфіі. Відаць, таму на заключнай зводнай стэме 13 сувязь паміж М і С не была паказана. Нарэшце, А.А. Мельнікаў дапусціў у дадзенай працы магчымасць залежнасці М ад АЖ (фактычна, паўтарыўшы Е.М. Воранаву, меркаванні якой разам з тым абвяргаў у той жа рабоце вышэй) і пазначыў дадзеную сувязь на стэме 12 (рэдакцыя Д). Прычым, мяркуючы па асаблівасцях камп’ютэрнай графікі, карэктыва была ўнесена А.А. Мельнікавым пасля стварэння асноўнай часткі самой гэтай стэмы. Аднак ні на стэмах 9 і 10 ні на стэме 13 дадзенае дапушчэнне адлюстравана так і не было, хаця ў выніках даследавання і прыводзілася. Нарэшце, на стэме 10 М становіцца вытворным ад С праз пасрэдніцтва С4, а на стэме 4 ужо сам пратограф С4-0 ставіцца ў залежнасць ад М. Натуральна, задача рэдактараў палягала не ў тым, каб разблытаць усе незразумелыя вузлы літаратурнай гісторыі агіяграфічнай аповесці пра Еўфрасінню Полацкую, а ў тым, каб данесці да чытачоў думку А.А. Мельнікава, зрабіўшы яе максімальна зразумелай і ўнутрана несупярэчлівай, a значыць, прыняць той або іншы варыянт рашэння, прапанаваны даследчыкам у чарнавіку манаграфіі. У тым самым выпадку з паходжаннем М трэба мець на ўвазе і наступнае: М і К вышлі з адной (Макар’еўскай) літаратурнай школы. He ведаючы непасрэдна архетыпа К, А.А. Мельнікаў на аснове нейкіх не пазначаных публікацый тэксту К узводзіць рэдакцыю непасрэдна да АЖ, а таксама да С2б і, не выключана, архетыпа С. Па-першае, незразумела, чаму тыя самыя агіёграфы у выпадку М абмежаваліся толькі С, a