З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
ствараючы К выкарыстоўвалі больш шырокі спектр спісаў, у тым ліку спіс з групы С2б — копію С і АЖ, з якога быў скапіяваны сам С. Вядома, М стваралася на пачатку 30-х, а рэдакцыя К — у пачатку 60-х гг. XVI ст., а таму цалкам адмовіць верагоднасць тых або іншых меркаванняў А.А. Мельнікава па дадзеным пытанні немагчыма, тым болей, калі архетып С і АЖ супадалі. Па-другое, існуе некалькі рэдакцый самой Ступеннай кнігі, і варыянты тэксту Жыція Еўфрасінні мусяць ім адпавядаць, бо Кніга перапісвалася цалкам. Між тым у даследаванні падзел варыянтаў Жыція ў рэдакцыі К не супадае з рэдакцыямі Ступеннай. Гэтым прыкладам — а ён не адзінкавы — мы абмяжуемся, бо відаць: незавершанасць тэксталагічнай працы А.А. Мельнікава, наяўнасць адрозненняў паміж дысертацыяй і чарнавіком манаграфіі, неадпаведнасць некаторых стэм самому тэксту даследавання, часам няўзгодненасць стэм паміж сабой і інш. даюць магчымасці новым пакаленням даследчыкаў працягваць распачатае А.А. Мельнікавым, выказваць новыя гіпотэзы і г. д. Аднак жа ўсё гэта ставіла рэдактараў перад неабходнасцю таго або іншага ўмяшальніцтва ў аўтарскі тэкст і ўнясення некаторых карэктыў у створаныя даследчыкам стэмы. Сапраўды, калі прыватная стэма не супадае з канчатковай, агульнай, то чаму аддаць перавагу? У кожным з асобных выпадкаў гэта вырашалася, зыходзячы з прадстаўленага ў манаграфіі тэксту, які быў пакінуты амаль некранутым, прычым нават тады, калі ў выніку ўнесеных самім аўтарам дадаткаў часткі тэксту пярэчаць адна адной. У гэтым разе стэмы ўзгадняліся менавіта з дадатковым тэкстам, адрозным ад дысертацыі, бо гэтыя дадаткі — вынік далейшай працы вучонага.
Адзначым найболып істотныя ўдакладненні, прынятыя рэдактарамі па ходзе падрыхтоўкі даследавання да друку.
Уздзеянне адной рэдакцыі на другую пазначана на заключнай зводнай стэме 13 стрэлкамі, бо незаўсёды зразумела, які варыянт на які ўплывае.
Сувязь паміж С2 і К2а была пазначана А.А. Мельнікавым праз пасрэдніцтва нейкага ПТ (спіса? праўкі трэцяй?), аднак ні пра сам гэты ПТ, ні пра характар сувязі паміж С2 і К2а ў тэксце даследавання не было сказана нічога, акрамя канстатацыі залежнасці другога ад першага. Таму ПТ не быў узноўлены на стэме 13.
Узаемазалежнасць паміж С2 і СЗ пазначалася праз нейкі ПП (спіс? праўка першая?) аднак што абазначае ПП і чаму С2 і СЗ звязаны паміж сабой, у тэксце не растлумачана, тым болей, што саміх арыгіналаў С2 і СЗ не захавалася. Таму ні сувязь паміж С2 і СЗ ні ПП на стэме 13 не былі намі адлюстраваны.
Паміж У і Т на стэмах 3 і 13 пазначаны гіпатэтычны спіс, вытворны ад СЗа і адначасова ад У. He дапускаючы магчымасці існавання такога спіса ў межах адной падгрупы, рэдактры скасавалі на стэме 13 сувязь гэтага гіпатэтычнага спіса з У, пакінуўшы толькі яго залежнасць ад СЗа і паказаўшы ўплыў на Т як верагодны.
На стэме 13 былі скасаваны не абгрунтаваныя ў тэксце, але пазначаныя сувязі паміж спісамі K2-1 і К2-3, К2-9 і К2-7, а таксама варыянтамі СЗб і С2в; акрамя таго быў скасавана выява спіса, вытворнага ад пратографа К2-6 і звязанага з К2-9, бо пра такі спіс у тэксце нічога не гаворыцца.
Стэма 5 была пакінута без карэктыў, аднак тэкст даследавання не дае магчымасці дакладна высветліць месца спісаў Kl-2 і K1-3, прычым сувязь паміж вытворнымі ад іх ніяк не абгрунтавана. Можна дапусціць, што K1-3 залежыць ад К1 -2, або што як першы, так і другі ўзыходзяць да нейкіх пратографаў, што пералічаны сярод спісаў рэдакцыі К. Аднак, паколькі ўсе тэксты групы К1 спраўна спісваліся з К (бо Ступенная капіявалася цалкам), то на стэме 13 гэтыя прааналізаваныя аўтарам, але не падпісаныя на стэме 5 іншыя спісы былі паказаны накладзенымі трохкутнікамі, a KI-3 і K1-2 — як залежныя ад іх у цэлым. Незразумелым аднак застаецца, ці супадае БАН, 32.8.1. з архетыпам К1.
Тэкст не дае магчымасці дакладна вызначыць месцазнаходжанне спісаў К2-8 і К-29, з аднаго боку, і К2-6, К2-7 — з іншага. Дадзеная частка стэм 6 і 13 узноўлена на аснове дысертацыі, прычым паколькі ў канчатковым аўтарскім варыянце стэма 6 не супадае са стэмай 13 у частках К2а і К2б, зводная стэма 13 наўпрост прыведзена намі ў адпаведнасць са стэмай 6 дысертацыі.
Стэма 12, адпавядаючы частцы тэкста даследавання, не адпавядае высновам і стэме 13, таму на стэме 13 паказана прамая залежнасць М як ад АЖ, так і ад С, прычым адпаведныя змены ў стэмы 4 і 12 не ўнесены.
Нарэшце, усе ўмоўныя абазначэнні спісаў належаць рэдактарам і падаюцца ў Дадатку 1.
С.Л. Гаранін
СВЯЦІЦЕЛЬ КІРЫЛ, ЕПІСКАП ТУРАЎСКІ
Прадмова
Упэўнены, чытачу не варта прадстаўляць свяціцеля Кірыла Тураўскага, не трэба і прамаўляць высокіх словаў на пахвалу гэтага праведніка, тым болей што славаслоўі звычайна падмяняюць сабою недахоп калі не розуму, дык, прынамсі, ведаў. Паўторым толькі словы, якія сказаныя пра яго Праваслаўнай Царквою, што здаўна далучыла яго да ліку святых сваіх: «Благочесткя ревнмтелю н рачмтелю, нноков м столпннков похвало, святнтелю Туровскня паствы, преславне, златословесный учнтелю, светлым ученмем Богоразуммя своего просветквый концы русскмя, в молнтве к Богу благодатный грешннков споспешнмче, Ккрнлле Богомудре, молм Хрнста Бога утверднтеся нам, соотечественннком твомм, во Православнм, благочестнм м еднномыслнн» (Трапар, глас 4).
Што можа быць вышэйшае за падобную пахвалу, які лёс здольны пераўзысці наканаваны святому Кірылу Госпадам у вечным Царстве Яго і ў памяці зямной? Аднак памяць не заўжды даўгавечная: адыходзяць яе захавальнікі — людзі і кнігі, паміраюць, не паспеўшы зрабіцца гісторыяй, а стаўшы толькі мінулым, сведкі і сведчанні. Але не сканчаюцца часы, калі мы, забыўшы пра турботы надзённыя, хочам ведаць, што было ў стагоддзях да нас.
Чаму людзі захопленыя гісторыяй? Бо так мала звязвае нас з нашым мінулым і так далёкія мы калі не па духу, дык, прынамсі, паводле ладу жыцця ад тых — незнаёмых нам — продкаў, чые абліччы даўно згаслі ў вяках! Ці не таму, што любоў гэтая роднасная ўспамінам пра неперажытае, настальгіі на падсвядомым узроўні? Чаму людзі любяць гісторыю? Я не маю адказу. Ведаю толькі: любоў гэтая найболей шчырая, бо ніколі не чакае ўзаемнасці, паколькі былое нічога не можа прапанаваць цяпершчыне — нават прыкладу. Нягледзячы на гэта, а, быць можа, як раз таму, на падмостках сучаснасці заўжды знаходзіцца месца гісторыку. Роля яго звычайна сціплая, бо цяжкая праца, а яе вынікі гэтак часта робяцца раз-
меннай манетаю для тых, хто з большым уменнем карыстаецца пяром і кан’юнктурай.
Урэшце, размова цяпер не пра гэтае. На пачатку кнігі, што прысвечана гістарычнай асобе, а значыць — і гісторыі, хацелася б паразважаць, якія асаблівасці мае праца медыявіста — даследчыка Сярэднявечча. I найперш — што за матэрыял для работы дае яму час.
Было б памылкова думаць, нібыта гісторык мае справу з фактамі; памылку гэтую, урэшце, падзяляюць многія, у тым ліку і самі гісторыкі. Вучоны на самой справе бачыць толькі адлюстраванні падзеяў, іх сляды; прастора гістарычнай навукі не фактаграфічная, а знакавая. Іншымі словамі, паміж фактам і сведчаннем пра яго, «тым, што было» і «тым, што сказана» заўсёды ёсць розніца, больш або менш істотная. Уласна кажучы, цяпер, калі асноўныя гістарычныя (удакладнім: айчынныя пісьмовыя) сведчанні ўжо сабраныя, гісторыку засталося — так і просіцца іранічнае «толькі і ўсяго»! — вызначыць гэтую розніцу і як мага шчыльней наблізіцца да рэальнасці, якая даўно стала мінулым. Наколькі гэта складана? Увогуле, гэта было б дастаткова проста, калі б не шэраг абставінаў.
Першым паводле значнасці ў гэтым радзе знаходзіцца немагчымасць праецыравання падзеі, якая цікавіць нас, на ўвесь гістарычны працэс, паколькі працэс гэты, як чытач здагадваецца, складаецца менавіта з падобных падзеяў, якія немагчыма праецыраваць... і гэтак далей па кругу. Аднак даследчык (не толькі гісторык) усё ж мусіць мець нейкі фундамент дзеля таго, каб заснаваць на ім свае разважанні і здагадкі. Таму некаторыя палажэнні ён прымае за аксіёму, і спакойныя ночы забяспечаныя толькі таму, чые далейшыя знаходкі не прыходзяць у супярэчанне з ёю: бо тады даследчык упэўніваецца ў тым, што вывады яго правільныя. Калі ж не, — ён паўстае перад альтэрнатывай: лічыць няправільнымі або свае развагі і вывады, або самую існуючую аксіёму, і найчасцей схіляецца да першага. Пэўна, гэта да лепшага, бо тады змяншаецца верагоднасць пранікнення ў гісторыю памылковых фактаў, але, з другога боку, хто гарантуе, што не была няправільнай аксіёма — мінулае ж не падлягае верыфікацыі. Нават усвядомліваючы, што тая або іншая пісьмовая крыніца, з якою прыходзіцца мець справу медыявісту, з’яўляецца не болей чым суб’ектыўным адлюстраваннем сапраўднасці і ў гэтай якасці павінна падлягаць далейшай навуковай інтэрпрэтацыі (уласна, уся медыявістыка і ёсць толькі аналіз і каментаванне сведчанняў), вучоны паўстае перад наступнай праблемай. Зусім натуральна, што аўтар, які складаў тэкст, заўжды ведаў болей, чым выкладаў — яму ж не патрэбна было пісаць аб
агульнавядомым. Але тое, што неабавязкова было тлумачыць яго чытачу, далёка не заўсёды вядома нашаму сучасніку. Таму даследчык мусіць на падставе вельмі ўважлівых адносінаў да кожнага слова крыніцы выдзяляць «аўтарскія відавочнасці», каб затым увесці іх у рэчышча свайго даследавання. Задача гэтая ўскладняецца тым, што існуе небяспека ўгледзець намёк там, дзе яго няма, і наадварот — не заўважыць намёка там, дзе ён існуе; інакш кажучы, гісторыку неабходна вызначыць звычайна даволі звілістую «залатую сярэдзіну». He варта забываць і пра тое, што старажытны тэкст часта перанасычаны, так бы мовіць, «фактаграфічнымі эўфемізмамі», якія мала пазнаць, але за якімі належыць яшчэ і разгледзець рэальную падзею. У гэтых адносінах часам (а дакладней — часта) нават змоўчанне дае больш адэкватную інфармацыю, чым выказванне — нярэдка паводле цэлага шэрагу розных абставінаў непраўдзівае, якое і патрабуе таму не звычайнай, a двайной інтэрпрэтацыі, таму што спярша належыць вызначыць, праўдзівае сведчанне або не, а ўжо пасля здагадацца, што хаваецца за ілжывым выказваннем. Можна прывесці яшчэ багата прыкладаў для таго, каб паказаць цяжкасць працы гісторыка. Урэшце, дастаткова і гэтых. Чытач, трэба думаць, ужо ўсвядоміў для сябе наступнае: тое, што прапануецца яму звычайна ў навуковагістарычных работах — гэта толькі суб’ектыўная інтэрпрэтацыя суб’ектыўных жа сведчанняў, якая засноўваецца на шэрагу аксіяматычных — часта таксама суб’ектыўных — палажэнняў. Значыць, чытаючы ў прадмове запэўнеьні ў аб’ектыўнасці гістарычнага доследу, ён павінен адносіцца да падобных выказванняў толькі як да кан’юнктурнай хітрасці аўтара: гісторык бывае або сумленным, або аб’ектыўным. Але, з другога боку, чытач павінен быць падрыхтаваны да з’яўлення некалькіх варыянтаў гісторыі, бо ўрэшце гісторыю стварае гісторык. Гэтая гісторыя суб’ектыўная — і дзякуй Богу, што так. Таму што калі б было іначай, уся яна звялася б да болыл або менш сістэматызаванага шэрагу сведчанняў — і толькі. I перастала б быць гісторыяй.