З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Малодшы брат Яраполка, будучы вялікі, а з 1087 па 1093 г. тураўскі (за ім засталося і яго ранейшае наўгародскае княства) князь Святаполк II «чытальнік быў кніг і вельмі памятны, за многія бо гады былое мог сказаць, як напісанае». Верагодна, пры гэтым князі пашыралася кнігапісанне, пачаў складацца гіпатэтычны тураўскі летапіс, дзе шмат увагі павінна было ўдзяляцца СвятаполкуМіхаілу, што і ў Кіеве не губляў сувязі з Туравам (якім кіраваў, магчыма, не ён сам, а яго сын Яраслаў Уладзіміра-Валынскі), напрыклад, трымаў тураўскую дружыну, забяспечваючы сабе тым самым цвёрдую пазіцыю пад час «трыумвірату» Святаполка-Уладзіміра Манамаха (Пераяслаўскага)-Расціслава Усеваладавіча (Чарнігаўскага). Значна менш прыязныя адносіны да Святаполка, што адлюстравалася ў аповедзе пра асляпленне Васількі Церабоўльскага, мусіў мець кіеўскі летапісец, насельнік Кіева-Пячэрскай Лаўры, з якою ў князя ўзнікалі канфлікты. Святаполк Ізяславіч памёр 16 красавіка 1113 г.; згодна з паданнем, яго другая або трэцяя жонка — грачанка Варвара, якая была ў сваяцтве з домам візантыйскіх імператараў Камнінаў, пасля смерці мужа пераязджае ў Тураў, засноўвае жаночы манастыр у імя св.Варвары (назва аднаго урочышча паблі3У Турава — Чарніцы), дзе і жыве з дзецьмі да свайго скону.
Са смерцю Святаполка II перарываецца і дынастыя Ізяславічаў на тураўскім пасадзе. Зямля пераходзіць у рукі новага вялікага князя Ўладзіміра Манамаха, які адбірае Тураў у Яраслава Святаполчыча, пакінуўшы яму адзін толькі Уладзімір. Яраслаў жа, страціўшы надзею атрымаць нават з дапамогай польскага караля Баляслава Крывавуснага свае вотчыны, рашыўся на адкрытую барацьбу супраць дзядзі. Вярнуўшыся з войскам у 1123 г. «з уграў» пасля таго, як у яго быў адабраны нават і Уладзімір-Валынскі, ён асадзіў гэты свой былы надзел, але загінуу пад час штурму 15 мая.
13 Татніцев В.Н. Нсторня Россмйская. Т. 2. С. 95.
Тураў па-ранейшаму надзейна знаходзіцца пад уладай кіеўскіх вялікіх князёў.
Да часу змены тураўскай княскай дынастыі адносіцца наступная звестка аб тураўскай (?) кафедры. У 1114 г., паводле паведамлення Лаўрэнцьеўскага летапісу, мітрапаліт Нікіфар ставіць епіскапамі: у Юр’еў — Данііла, у Белгарад — Нікіту, і тады ж «паставіў Кірыла епіскапам месяца лістапада ў 6 дзень». Епархіі, на якую быў прызначаны апошні архіерэй, не называецца, але можна дапусціць, што гэта быў менавіта Тураў, таму што епіскап Кірыл згадваецца на трэцім месцы, а таксама таму што тураўская епархія, падобна юр’еўскай і белгародскай, належала, як здаецца, да кіеўскай вялікакняскай воласці і мела статус вікарыяцкай. Цалкам магчыма, што пры аднаўленні епіскапіі быў збудаваны і епіскапскі манастыр (адно з урочышчаў паблізу Турава звалося Уладычні двор), які з’яўляўся рэзідэнцыяй іерарха, з храмам у імя вялікамучанікаў Барыса і Глеба. Апошняе тым больш верагодна, што якраз у 1115 г. адбылося перанясенне мошчаў і кананізацыя гэтых страстацерпцаў. У «Нстормм Россмйской мерархмн» Я.Балхавіцінава і Амвросія паведамляецца, без спасылак на крыніцы, што Кірыл I сканаў 28 красавіка 1120 г.
Папярэдняя заўвага да наступных раздзелаў
Наш розум па прыродзе сваёй значна меней імкнецца даведацца, чым зразумець, Адсюль выцякае, што сапраўднымі навукамі ён прызнае толькі тыя, якім удаецца ўстанавіць паміж з ’явамі прычынныя сувязі.
М.Блок.
Адзінае летпіснае ўпамінанне свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, адносіцца да 1169 г. Пагэтаму ўсе нашы наступныя спробы датавання, строга кажучы, адвольныя. Урэшце, вартасць выкладзеных ніжэй фактаграфічных пабудоваў можна ўбачыць хаця б у тым, што яны ўсё ж даюць, магчыма, далёкія ад сапраўднага стану рэчаў, але па меншай меры ўзведзеныя на гістарычным фундаменце ў лагічна абгрунтаваныя, як нам здаецца, рашэнні.
На жаль, вартасць гэтая толькі адносная, як і вартасць любой работы, якая засноўваецца на семантыка-аксіяматычным прынцыпе гістарычнага даследвання. Але ж у выпадку непрыняцця такога прынцыпу (а ў канцовым выніку — і самога гістарычнага пазітывізму) прыдзецца пагадзіцца з тым, што ўсе вывады адносна праб-
лем, якія ўваходзяць у кола нашых навуковых інтарэсаў, можна сфармуляваць толькі ў негатыўным ключы.
Нам прыдзецца тады прызнаць, што terminus ad quem нараджэння Кірыла — гэта прыблізна (!) каля (!) 1134 года, a terminus a quo14 i ўвогуле невызначальны, паколькі мы не маем сведчанняў ні аб працягласці жыцця свяціцеля, ні аб часе яго скону.
Мы мусім пагадзіцца і з тым, што, нягледзячы на яўны антыахійскі напрамак экзэгетыкі15 св.Кірыла, тураўскі прапаведнік мог і не падтрымліваць палітыку партыі прыхільнікаў самастойнасці рускай мітраполіі, а мог і ўвогуле не ўхіляцца ў палітычную дзейнасць, а паколькі менавіта гэтыя здагадкі мы прынялі за аксіёмы, на якіх і сталі ўзводзіць нашы фактаграфічныя гіпотэзы, — дык і створаная намі «біяграфічная легенда» аб св.Кірыле Тураўскім ператворыцца тады ў набор словаў.
Больш аргументаванымі здаюцца нам нашы вывады аб ігуменстве Кірыла як самім факце яго біяграфіі і аб тым, што перыяд настаяцельства ў жыцці свяціцеля папярэднічаў перыяду стоўпніцтва (хаця апошняе таксама можна небеспадстаўна аспрэчыць). Датаваць жа і тым болей лагічна аргументаваць храналагічныя падлікі, вывады і самі прычыны таго ж стоўпніцтва тураўскага прадстаяльніка ў выпадку прызнання даты яго нараджэння, скажам, к.1130 г. (тэрмін, які звычайна знаходзіцца ў навуковым ужытку) з’яўляецца досыць цяжкай задачай. Менавіта: не кажучы ўжо пра тое, што Кірыл пры такім стане рэчаў не мог з прычыны маладосці і невысокага сацыяльнага стану палемізаваць з Кліментам Смаляцічам — a «факт» падобнай палемікі амаль не выклікае сумнення ў даследчыкаў — дык якая ж экстраардынарная падзея здарылася ў Тураве ў 1155-1169 гадах, каб па агаворцы 41 Правіла VI Сабору выклікаць вялікага Тураўляніна з затвору (смерць епіскапа Георгія? смерць Юрыя Яраславіча? — у 1162 годзе?). Якое месца ў царкоўным быцці Турава займаў Кірыл, калі абвінавачваў ерэтыка Фядорца — ігумена? епіскапа? стоўпніка? — а калі стоўпніка, дык што прымусіла Кірыла, у яго дабраахвотным (?) аддаленні ад свету зносіцца з гэтай юдоллю смутку праз пасланні? пропаведзь?
14 «Terminus ad quem», «terminus a quo» — тэрміны, якія абазначаюць час, пазней і раней за які не магла адбывацца тая ці іншая падзея.
15 Экзэгетыка — раздзел багаслоўя, які займаецца вытлумачэннем рэлігійных тэкстаў, найперш — Свяшчэннага Пісання. У залежнасці ад прынцыпаў, пакладзеных у аснову вытлумачэння, існавалі розныя гістарычна сфарміраваныя экзэгетычныя плыні, або школы: Малаазійская, Паўночнаафрыканская і інш., але найбольш знакамітымі былі школы Александрыйская (заснавана ў III ст.) і Антыахійская (IV ст.).
Пытанні, безліч пытанняў; гэтыя пытанні паўстаюць нават там, дзе, здавалася б, усё зразумела і вырашана. Але вось прыклад: якім было імя Кірыла, ці, дакладней, якім — епіскапскім або вялікасхімным — было імя Кірыл? Пытанням няма канца; няма ім і адназначнага адказу. Пагэтаму, думаецца, дзеля пазбаўлення ад неверагоднай рыхласці вывадаў (што раўназначна адсутнасці апошніх), аморфнасці, якая непазбежна выцякае з кіравання даследчыкам прынцыпамі адмоўнага гістарызму, дзеля атрымання якога-небудзь іншага адказу, акрамя «Не ведаю»16 — і варта спыніцца на нейкай найболей паслядоўнай і лагічна абгрунтаванай гіпотэзе, выкладаючы яе без прэтэнзій на ўзорнасць і паўнату, яшчэ і яшчэ раз падкрэсліваючы гіпатэтычнасць ходу даследвання і яго вынікаў.
Нараджэнне і дзяцінства свяціцеля Кірыла Тураўскага
У цябе ёсць немаўля?
— He дай часу ўзмацніцца шкодзе; няхай асвечаны будзе ў маладых гадах / з юнацтва прысвечаны Духу.
Св.Грыгорый Багаслоў
«Гэты блажэнны Кірыл нарадзіўся і ўзгадаваўся ў горадзе Тураве, што ў Рускім краі, багатых бацькоў быў сынам», — запісаў невядомы агіёграф канца XII стагоддзя, аўтар пролагавага Жыція св.Кірыла, які і ў іншых выпадках не злоўжывае шматслоўным выкладаннем падзеяў. Адзначым адразу, што магчымыя іншыя звесткі аб жыцці і лёсе Кірыла Тураўскага (у хроніках, дакументах і інш.) нам невядомыя.
3 прыведзенага паведамлення несумненна выцякае толькі адно: месцам нараджэння будучага ўладыкі быў Тураў; удакладненне ж «у Рускім краі» — гэта не болей чым даніна манументальна-гістарычнаму стылю. Учынім спробу напоўніць канкрэтным зместам першыя фразы Жыція.
Як мы пакажам у адпаведным раздзеле, Тураўлянін быў абраны епіскапам, хутчэй за ўсё, у 1159 г. Хаця «Правілы Святых Апосталаў, Святых Усяленскіх і Памесных Сабораў і Святых Айцоў» не рэгламентуюць узросту, якога павінны дасягаць кандыдаты ў епіскапы пры
16 «Амаль нічога новага мы не можам дадаць да старажытнага жыцця Кірыла Тураўскага» — Ю.Лабынцаў. «Напой росою благодатм...». Малітоўная паэзія Кірыла Тураўскага. Мн., 1992. С. 28.
хіратоніі (рукапакладанні, узвядзенні ў сан), але ён наўрад ці мог быць меншы за 40 год, з другога боку, у 1148 годзе Кірыл наўрад ці не дасягнуў 35-ці год. Адсюль прыкладны час яго нараджэння: 1148 — 35 = 1113 (не пазней гэтага тэрміну). Але, відаць, і ненамнога раней: хутчэй за ўсё, Кірыл быў жывы яшчэ ў сярэдзіне 1180-х, а то і ў 90-х гадах, a 80 — і нават 75-гадовы ўзрост быў больш чым стары для рускага Сярэднявечча. Такім чынам, ніжнюю граніцу часу нараджэння тураўскага свяціцеля абмяжуем 1110-м годам.
На жаль, нам невядома свецкае хроснае імя («рекло») Кірыла. У адваротным выпадку можна было б удакладніць дату яго нараджэння: імя давалася на восьмы дзень ад нараджэння па святцах, хрышчэнне адбывалася на 40 дзень па нараджэнні дзіцяці.
Нагадаем, што 1110-1113 гг. былі часам князявання ў Кіеве і Тураве Святаполка-Міхаіла. Ці можна на гэтай падставе праліць святло на пытанне аб сацыяльным паходжанні Кірыла? Агіёграф называе яго бацькоў «багатымі». Значыць, чацвёртае саслоўе, найхутчэй, адпадае. Верагодна, адпадае ў саслоўе духоўнае, бо іначай жыццепісальнік абавязкова ўпамянуў бы такую шматзначную дэталь. Такім чынам, «выбіраць» бацькоў Кірыла застаецца або з купцоў, або з баяраў. Мы схіляемся да апошняга: на арыстакратычнае паходжанне свяціцеля паказвае яго адметнае выхаванне і адукацыя, духоўная кар’ера і далейшыя адносіны з уладатрымальнікамі.