З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Асноўны твор — новая рэдакцыя «Жыція мітрапаліта Пятра» (І-я рэдакцыя 1327 г., да якой Кіпрыян дадаў уступ і заключэнне, надаў пышную рытарычную афарбоўку); фактычна гэта «пахвала» Пятру, бо «неправедно» жыціе «таковаго святнтеля» пакідаць «не украшенным». Панегірычны стыль; публіцыстычны характар (Кіпрыян праводзіў паралель уласнага лёсу з лёсам Пятра, якому таксама прыходзілася супернічаць з іншымі кандыдатамі на мітраполію). Экспрэсіўна-эмацыянальны стыль.
Літаратура, тэксты:
А.Мельннков. Путь непечален. Кстормческме свндетельства о святоста Белой Русн. Мн., 1992. С. 153-162.
Хаджэнні
Першапачаткова — апісанні падарожжа ў Святую Зямлю, пазней — усякае апісанне падарожжа. He дзённік (слаба выяўлены асабісты пачатак), а хутчэй, «путеводнтель». Найбольш ранняе «Жп-
тье п хоженне Данмнла, Руськыя землм мгумена» чарнігаўскага манастыра (II пал. XI — пач.ХІІІ ст.), які ў 1104-07 гг. на шляху з Русі прайшоў праз КПль, Эфес, Кіпр, 16 месяцаў жыў у Палестыне ў манастыры св.Савы. Біблейска-гістарычныя і тапаграфічныя апісанні Іерыхона, Віфлеема, Галілеі, Тыверыядскага возера, сустрэчы з Іерусалімскім каралём Балдуінам, бытавыя апавяданні (аб засадах «сарацын») і інш. Больш 100 спісаў, пачынаючы з XV ст.
Магчыма, «слуга» св.Еўфрасінні Міхаіл таксама вёў дзённік («хаджэнне»?) сваіх падарожжаў (у спісе Жыція XIV ст. помнік называецца «Жнтке м хоженне»).
«Хаджэнне Ігнація Смаляніна ў Канстанцінопаль і Іерусалім»
Смаленскі дзяк. У 1389-1393 гг. удзельнічаў у паездцы мітр.Пімена ў КПль з мэтай захавання за ім мітрапалічага пасаду. Ігнацій вёў падарожныя нататкі па ўказанні смаленскага еп.Міхаіла, які выконваў наказ Пімена. У 1396 г. адпрасіўся на Афон, дзе і памёр (?) каля 1406 г. (?).
24 спісы «хаджэння» XV—XVIII стст. Дзве рэдакцыі: кароткая і поўная (летапісная), куды не ўключаны шэраг эпізодаў: аб дварцовым перавароце, «Пеіцном действе» і інш. Водгукі палітычных падзеяў на Русі (сутычкі між Піменам і Дзімітрыем Данскім, урачыстая сустрэча Пімена Алегам Разанскім) і ў Візантыі (дынастычная барацьба між Калаянам і Мануілам Палеалогамі, вянчанне на царства Мануіла II).
Апісанне «шляху ракою да мора» на 3-х стругах і насадзе, арышту генуэзскімі купцамі Пімена за даўгі ў Оваке (Азоў), апісанне шторма на Чорным моры. Апісанне святыняў, іпадрома з яго «стаўпамі» («змяіны слуп»), Падрабязнасць: 40 вокнаў на барабане Сафійскага сабора.
Магчыма, Ігнацій Смалянін — гэта «Ігнацій архімандрыт», які па перадсмяротным благаславенні мітр.Кіпрыяна завяршаў працу над яго кнігамі, у тым ліку над Троіцкім летапісам (па звестках Тацішчава). Магчыма, займаўся іконапісам (Ігнація Грэка атаесамліваюць з Ігнаціем Смалянінам). Лічыўся аўтарам ананімнага «хаджэння» у Іерусалім (II пал. XV ст.), якое прымыкала да «хаджэння» Летапіснай рэдакцыі, «Аповесці аб Амураце», «Канона радостна пресвятой Богороднце».
«Хожденне Архнмандрпта Агрефенья» (смаленскага Багародзіцкага манастыра), які ў 1370-я гг. здзейсніў паломніцтва ў Іерусалім. Апісаў: шлях паломніцтва, сам Іерусалім з яго святынямі, Гефсіманію, Галілею, Віфлеем, Віфанію, лаўру св.Савы, Назарэт. 3 Іерусаліма накіраваўся ў Дамаск, бачыў гару Фавор. Апісанне
царкоўных служб. Выкарыстанне апакрыфічных сказанняў (пра Авімелеха, які праспаў 62 гады). Пры апісанні храмаў — інжынерны аспект (апавядае пра закладку храмаў на цыстэрнах). Два спісы XV і XVI стст.
3 Хаджэннем Аграфенія цесна звязана (залежыць ад яго?) «Сказанме о путм к Керусалмму» нейкага Епіфанія, які праходзіў праз Полацк, Віцебск, Мінск, Слуцк, Друцк.
«Хаджэнне ў Святую зямлю Васілія Госця» (другая палова XV ст.) — купца-»госця» невядомага паходжання, які у 1465-1466 гг. здзяйсняў падарожжа праз Малую Азію, Палестыну, Егіпет. Пералік гарадоў з указаннем часавай працягласці шляху паміж імі («6 ден ходу», «14 ден ходу») і характэрных прыкмет, асабліва звязаных з біблейскімі персанажамі; назіранні аб планіроўцы гарадоў і іх абароне. Апісанне царкоўных служб.
«Хаджэнне Варсанофія», які двойчы (у 1456 і 1461-1462 гг.) падарожнічаў у Іерусалім праз Палестыну, Сірыю, Егіпет, Сінай; прычым шлях ад Каіра да Сінаю правёў у караване паломнікаў, які складаўся і з хрысціян, і з мусульман. Вядома ў адным спісе XVII ст. Біяграфічных звестак пра Варсанофія няма. «Хаджэнне» напісана традыцыйна; аўтар выяўляе назіральнасць у апісаннях помнікаў і святыняў Латокіі, Трыпалі, Дамаска, Бейрута, Каіра; пераказвае біблейскія легенды, вусныя паданні.
Літаратура, тэксты:
Данмлов В.В. К характермстмке «Хождення» нгумена Даннмла // ТОДРЛ. T.10. 1954;
Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.
Грыгорый Цамблак
Арыстакрат з сям’і абалгараных грэкаў з Тырнава, пляменнік Кіпрыяна. Нар. каля 1365 г. Пострыг (калі?). КПль(?), Афон(?). Кялейнік патр. Яўфімія. У 1401 г. патр.Матфей пасылае Грыгорыя ў Малдавію, дзе да 1406 г. служыць прэсвітэрам, піша жыціе і службу Іаану Белгародскаму (першы твор старамалдаўскай літаратуры). Напісаў 16 «словаў»-пропаведзяў. У 1406 г. вызваны Кіпрыянам на Русь, на шляху даведаўся аб смерці Кіпрыяна, скіраваўся ў Сербію. У 1409 г. прыбыў у Кіеў пад час прабывання там мітр.Фоція — пераемніка Кіпрыяна. 3 нагоды 2або 3-годдзя смерці піша «Слова пахвальнае мітрапаліту Кіпрыяну»: публіцыстыка-панегірычны твор.
Канфлікты Вітаўта з Фоціем, жаданне мець уласную мітраполію. У 1414 г. абранне Грыгорыя; яго адлучэнне ад Царквы ўсяленскім
патрыярхам Яўфіміем II. У гэты час Грыгорый піша «Слова пахвальнае патрыярху Яўфімію Тырнаўскаму», заканчвае цыкл з 23 пропаведзяў («Кніга Грыгорыя Цамблака»), некаторыя ўвайшлі у ВМЧ. 1416/1418 г. — перанос мітраполіі са спаленага Эдыгеем Кіева ў Вільню (Навагрудак). Удзел у дыскусіях Канстанцкага сабору 1418 г. аб уніі. Памёр у 1419 г. (?) ад маравой язвы.
Усяго каля 40 твораў; атрыбуцыя некаторых аспрэчваецца. Жыціі, гімнаграфія (службы Іаану Новаму, Стэфану Дачанскаму, Параскеве Епівацкай, магчыма Кіпрыяну і інш.), цыкл мінейных і трыодных пропаведзяў, пахвальныя словы Кіпрыяну і Яўфімію.
Стыль: «пляценне славес», экзальтаванасць; «літаратурны ісіхазм».
ДРУП ПАЎДНЁВАСЛАВЯНСКІ УПЛЫЎ: адмаўленне будзённай лексікі, ужыванне грэчаскіх словаў, рытарычных і кампазіцыйных клішэ, традыцыйных мастацкіх тропаў.
«ПЛЯЦЕННЕ СЛАВЕС»: уплыў на яго антычнай тропікі:
— антытэтон (з’яднанне 2-х выказванняў супрацьлеглага зместу); — ізакалон (сіметрыя 2-х выказванняў, роўная колькасць складоў); — парысон (2 выказванні маюць падобную канструкцыю);
— гамеатэлеўтон (маюць аднолькавае заканчэнне);
— парыхсіс (словы, што гучаць аднолькава);
— паранамасія (розныя формы аднаго кораня) і інш.
«Пляценне славес» паўтарала асноўныя тыпалагічныя рысы сярэднявечных «высокіх» жанраў. Ужыванне сінонімаў і сінанімічных спалучэнняў («страх м трепет», «нетленный м вечный», «не престрашен душею, не боязнню нзменнвся»); страта канкрэтнага значэння слова, абстрагаванне, экспрэсіўнасць: «убнйством дыхаюіцее стремленме ўтоляет» (затуманьванне сэнсу выказвання). Кантэкстуальная сінанімія: «человеческмй язык утерпает, содроганне обьемлет костн». Неалагізмы грэчаскага ўзору: «подвмгоположнпк», «благохваленме», «бременосный». Таўталогія: «казнм казнню», «тайннк тамнств». «Нзвмтне словес»: гульня словамі: аднакаранёвасць, антытэза: «Пркпадааху к ногам, очеснымм смя омакая тучамм, устны м прнлагаюіце м лнца, руку целоваюіце, пастыре нарнцааху м учнтеле, отца чядолюбмвап м того разлученмем душа разделеяху; жены овыя ўбо своа пред нмм пометааху отрочята, овыя же н блмз бывше руце сподоблеахуся, нныя одежды, м той яко некоторой от рук святаго прнлагаюіцеся, топлымм тя напааху сльзамн; другыя от веры траву вьстрьзааху... другыя же воплем горкымх слез последнее пздалече благословенме прмзывааху м проіценме прошааху...» (Пахвальнае слова Яўфімію Тырнаўскаму). Рытарычныя воклічы, пытанні, цытаты; перыяды: Слова аб Іудзе (Пе-
лешенко. «Розвнток...», с.119). Антытэза: «Взыдм ты на колеснпцм огнене ко Мне — да Аз к тобе сннду... ты яко в трусе на небо — Аз же яко в тншнне на землю, ты rope яко да снндешн — Аз же долу яко да взыду». Ампліфікацыя абстрагуючых параўнанняў: «Темже м многы ересн от снх промзыдошя, яже вьсе древнеа вторый сый Законодавец укпрезнмв, якоже некпя богопмсанныя скрыжалн, с высоты ўмныя горы сьшед м рукама нося, мммже м трудмся, Црьквм предость скровніце вьнстннну небесное, вьсенова, вьсечестна, Еваггелму сьгласна, непоколебмма в крепостм догматом, яко жмва вода благочьстпвым душам, яко нож еретмчьскым языком, яко огнь тех лпцом...»
Спецыфіка кампазіцыі: часта няма рытарычнага ўступу і заключэння (Пелешенко. «Розвнток», с. 117); «Слово в неделю Цветную»: «Пакм (! пар. Кірыл Тураўскі) Спас в Нерусалмм восходмт, м пакн чюдеса, пакм вьскресенмя уверенме, пакм мертвнм востают, но не якоже вдовыя сына воскресн, тако н Лазаря оного бо абне ўмерша м мз града нзносмма от одра воздвмже, сего же четверодневна к смердяіца мз гроба возва словом...»
Літаратура, тэксты:
Ю.В.Пелешенко. Розвнток украінськоі ораторськоі та агіографічноі прозн к. XIV — n.XVI ст. К., 1990.
Беларускае летапісанне
Трансплантацыя жанру; адрозненне візантыйскіх хронік і старарускіх летапісаў: у Візантыі храналогія па царстваваннях, на Русі — па гадах «ад стварэння свету»; «пустыя» гады — асаблівасць рускіх летапісаў (нічога не здарылася, але ж год прайшоў!). Летапісы — кампіляцыі, значыць, іх нельга вылучыць у літаратурны жанр, у адрозненне ад больш літаратурна цэласных хронік. Эры — Антыяхійская 1.9.5969 (5515, 5507); Клімента Александрыйскага 5472, 5624; Яўсевія Кесарыйскага 5199, Александрыйская 29.8.5493 і інш. На Русі — Балгарская 5504, I Візантыйская 1.9.5509, II Візантыйская 1.3.5508.
Прычыны кампілятыўнасці летапісаў: храніст звяртаўся да старажытных крыніц, не мог непасрэдна працягваць летапіс папярэдніка з-за іншых палітычных тэндэнцый. Тэксты дагавораў, народныя паданні, водгукі дагматычных спрэчак. Хутчэй, палітычны трактат, чым літаратурнае сачыненне. Закон Грэшэма ў дачыненні да гісторыі: дрэнныя факты выцясняюць добрыя.
Два тыпы апавядання: паведамленне (пагадовае) і апісанне падзей. Эпічная легенда. Літаратурны этыкет летапісаў. Іерархічная