З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Псеўдагістарычныя «ТРОЯ» (прадгісторыя — «Прнтча о кралех»); «АЛЕКСАНДРЫЯ» (сербская XV ст. і лацінская канца XVI ст.), з XV ст. «ПСТОРЫЯ РАЗБУРЭННЯ ТРОІ» на аснове рамана Гвіда дэ Калона. «АПОВЕСЦЬ АБ СКАНДЭРБЕГУ». Каля 1580 г. «НСТОРЫЯ О АТЫЛН, КОРОЛН УГОРСКОМ» пяра Міклаша Олаха з польск. друк. выдання 1574 г. «О ПОБОНІДЕ1 МАМАЯ» (I палова XVII ст, пачынаецца з «Повестм о царех татарскмх», тэкст скарочаны на 1/3 за кошт рыторыкі, маналогаў; 12 раздзелаў). РЫЦАРСКІ РАМАН: «Повесть о Трыідане» каля 1580 г. (у беларускай версіі, у адрозненне ад ірландскай, Трыстан не жэніцца на Ізольдзе II, прыглушаны лірычны струмень); «О княжатм Кгвмдоне п его сыне славном рыцару Бове» (сын Гвідона і Мілітрысы, яе любоўнік Дадон; асілак Лукапёр, паўсабака Палкан, царэўна Дружнена). ЗБОРНІКІ НАВЕЛ: «ВЯЛІКАЕ ЗЯРЦАЛА» (Галандыя, 1481 г., «Speculum exemplorum» праз польскае «Wielkie zwiercadlo przykladow») — міфалогія, фантастыка («Повесть страшная о Удоне, епнскопе майдебургском»: за грахі быў прыгавораны Божым судом да смерці і цудоўна абезгалоўлены ў храме); «РЫМСКІЯ ДЗЯЯННІ» («Gesta Romanorum») XVII ст. —
сярэднявечныя легенды і анекдоты ўперамешку з антычнымі аўтарамі («Повесть о Аполлоне Тмрском») і усходнім фальклорам; «ПСТОРЫЯ 7 МУЦРАЦОЎ» 1-я пал.ХУІІ (у аснове індыйская крыніца; зборнік навэл з абрамляючым сюжэтам: (царскі сын, вымушаны маўчаць тыдзень, адхіляе дамаганні мачыхі, абгавор прад царом, загад пакараць сына, мудрацы расказваюць гісторыі аб шкодзе паспешных рашэнняў). XPOH1KII ХРАНОГРАФЫ: «ХРОНІКА ЎСЯГО СВЕТУ» М.Бельскага ў беларускім перакладзе 1660-х гг.; І-я палова XVII ст. — беларускія пераклады хронік М.Стрыйкоўскага і А.Гваньіні; гістарычная энцыклапедыя — «ЛЕТОПНС, TO ЕСТЬ КРОЙННКА ВЕЛНКАЯ 3 РОЗНЫХ МНОГМХ КРОЙНЕ1КАРОВ ДМАЛЕКТОМ РУСКНМ НАПРІСАНА» — гісторыя Блізкага Усходу, Старажытнай Грэцыі і Рыма, Візантыі, Заходняй Еўропы, Польшчы, Русі, ёсць «Хроніка літоўская і жамойцкая», блізкая да хронікі Стрыйкоўскага; раздзелы: «Еістормя о золотом руне м о войне Троянской», «Александрмя», «Гнсторыя Носмфа Жыдовпна», «О поражце велнкой московской над татарамм», «Повесть о дешпоте, господарм волоском»). На польскай мове — Цыцэрон, Эразм Ратэрдамскі, «Псторыя Іудзейскай вайны» , «Эфіопіка» Геліадора.
Новалацінская паэзія і проза Беларусі XVI-XVII стст. Арыстакратычная накіраванасць новалацінскай літаратуры, яе пераймальніцка-эпігонскі (за некаторымі выключэннямі) характар, непрыняцце Рэнесансам УЛАСНАГА язычніцтва (забабоны крытыкуюцца, напр., М.Гусоўскім), фармальны характар запазычання — спыненне РАЗВІЦЦЯ літаратуры.
М.Літвін, С.Будны, А.Волан, П.Раізій, І.Пельгрымоўскі, М.К.Сарбеўскі.
М.Гусоўскі (Nicolai Hussoviani, каля 1480 — пасля1533). Сын лоўчага (баярына) вялікага князя. Кракаўскі(?) Балонскі(?) універсітэты? 10-я гг. XVI ст. — пры двары Плоцкага біскупа Эразма Вітэліуса (Цёлка), у 90-я гг. XV ст. — сакратара вял.кн. канцылярыі ў Вільні, з 1518 г. у складзе місіі да папы Льва X. 1522 г. — смерць Цёлка, вяртанне. Кракаў, 1523 г. — публікацыя зборніка: «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» i 11 вершаў рымскага перыяду з прысвячэннем каралеве Боне. 1524 г. — гераічная паэма «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы», напісана за 1 дзень (пад Церабоўлем, 02.07.1524). 1525 г. — паэма-жыціе «Жыццё і подзвігі св. іакінфа» («труд завершнл этот я, хоть врачм запреіцалм больному»).
«ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА». 1054 радкі. 3 экземпляры. Папулярызацыя гісторыі і культуры Беларусі на сусветнай арэне; ідэя саюзу еўрапейскіх
народаў перад пагрозай туркаў; услаўленне дзейснай, свабоднай, мужнай асобы; патрыятызм; антываенны пафас; рэнесанснагуманістычныя канцэпцыі гарманічных узаемаадносін чалавека, прыроды і грамадства (хаця гармонія чалавека і прыроды/у прыродзе адлюстравана і ў Словах Кірыла Тураўскага), а вось самакаштоўнасць прыроды — Рэнесанс. Творчае (ці наадварот?) засваенне сусветнай (італьянскай), антычнай, еўрапейскай сярэднявечнай, нацыянальнай культурна-літаратурнай і фальклорнай традыцый.
Паэма настальгіі («Песня пра зубра». Мн. 1980). ПСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ, АЎТАБІЯГРАФІЧНЫЯ РАДКІ, ПАЛЯВАННЕ; зубрыная пастка, «баль-маскарад на памосце» пры Аляксандры; беларуская «карыда». ЗУБР: рамантызацыя; апісанне, Пліній, Павел Дыякан; звычаі, якасці: звер-ратнік; паранены; забіты; сімвал былой магутнасці. ПАТРЫЯТЫЗМ: багацце зямлі; лес; «гора Радзімы», якасці літвіна; Вітаўт і «залаты век»; частыя звароткі да Радзімы. ЧАЛАВЕК: роўнасць, асабістая адказнасць як на паляванні; умельства воінаў пры Вітаўце; навучанне ваеннай справе на паляванні; ідэалВітаўт: мужнасць, справядлівасць; антываенны пафас; дрэнныя ўладары, асуджэнне сепаратызму, міжусобіц; малітва да Марыі; саюз на туркаў. РЭНЕСАНС: перажыткі язычніцтва, народныя вераванні, паляванне на ведзьмаў; спалучэнне Дыяны, Апалона, Юпітэра, Марса і Хрыста; Вітаўт — ідэал рэнесанснага чалавека?
ПЕРАЙМАННЕ Мікалая Гусоўскага — Ян Радван, «Радзівіліяда» (Вільня, 1588) — апяванне прыроды і звычаяў краю, зубра, вобраз Вітаўта, параненага юнака, які вяртаецца з вайны і заклікае задумацца над лёсам Радзімы.
Вершы: два звароты да чытача ў кнізе Аўрэлія Ліпа Брандаліні «Прамова аб страсцях Гасподніх» і «Падбадзёрванне пастырам». «Суцяшэнне Эразму Цёлку» (абгавораны перад Сігізмундам I, быў адазваны, адмовіўся вярнуцца); Эпітафія Цёлку. Падчас эпідэміі 1522 г. у Рыме: «На ахвяраванне чорнага быка» (Спартанус), сапфічны верш «Песня да боскага Севасцьяна», «Малітва да св.Анны», «Чутка... у царкве св.Лаўрэнція». Верш-зварот бездапаможнага паэта пасля смерці Цёлка да Карла Антонія дэ Монта Чынэра і каралеўскага сакратара Яна Карноўскага.
Паэма «ЖЫЦЦЁ ІАКІНФА» (Кракаў, 1525). Іакінф — манах са старажытнага роду; нар. каля 1183 г.; адукацыя ў Празе, Балоніі, Парыжы(?) 3 1217 г. — дамініканец. Вяртанне ў Польшчу; кракаўскі канонік; падарожнічаў па Літве, Русі, жыў у Кіеве, засноўваў манастыры; памёр у 1257 г., Кракаў. Крыніцы: рук. апісанне біяграфіі Іакінфа манахам Станіславам XV ст.; 1517 г. —Альберт
Дэяндр уключыў біяграфію Іакінфа ў кнігу «Аб знатных мужах»; падрабязнасці аб жыцці Іакінфа на Русі — з рускіх кніг(?). Татары ў час Гусоўскага — татары на Русі ў час Іакінфа; адзінства народа ў барацьбе з захопнікамі, адмоўная роля лютэранства ў справе яднання народа, захавання народных звычаяў. Гімн духоўнай велічы: Іакінф — «образец благолепмя в наше столь смутное время»; утаймаванне плоці, відзеж Багародзіцы. Заснаванне манастыра ў Кіеве, жыццё на Русі. Чалавекалюбства. Дзівы: два ўваскрэшанні тапельцаў, хаджэнне па водах. Пасмяротныя дзівы: уваскрэшанне Жэготы, ацаленне паралюшнай і інш. Маралізатарская частка паэмы: супрацьпастаўленне хрысціянскай маралі маралі пануючага класа, супраць падзення нораваў, ілжывых пастыраў, лютэранаў. Усхваленне Сігізмунда. Малітва Іакінфу.
Вершаваная агіяграфія:жыційная кампазіцыя, ідэалізацыя, умоўнасць і інш.
Ян Вісліцкі (1490-я —1520-я гг.). Кракаўскі універсітэт, вучыўся пад кіраўніцтвам магістра паэта Паўла Русіна з Кросна. K.1506 — бакалаўр, магістр у Ягелонскім ун-це. «Ода да караля Сігізмунда», «Элегія да Багародзіцы Дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка».
Гераічная паэма-эпапея «ПРУСКАЯ ВАЙНА» (Кракаў, 1516). Тры часткі; другая (апісанне Грунвальдскай бітвы 1410) слаба звязана з астатнімі. Паэма бедная зместам, мала дзеючых асоб, адыход ад гістарычных фактаў; патэтыка; наўрад ці абапіраўся на Длугаша (яго Хроніка была яшчэ ненадрукавана і таму цяжкадаступная), нямецкіх храністаў; гэта акупаецца ўсведамленнем эпахальнага значэння перамогі над Тэўтонскім ордэнам.Інтарэсы славянскага свету пад пагрозай Турцыі і Крымскага ханства. Прыхільнік збліжэння культур Усходу і Захаду; «каб жылі ўсе народы шчасліва, каб ваенны гром абышоў свет сармацкі здалёку, на лемяшы прызначым мечы баявыя...хай наступіць найлепшы мір». Вобразы прыроды: усхваленне Сарматыі, яе мінулага — ваяўніцы Ванды, Літвы і Ягайлы. Батальныя сцэны, апісанне пермогі. Шлюб Ягайлы з Соф’яй Галынанскай.
Літаратура, тэксты:
Вопросы фнлологнн. Вып. 3. Мн., 1973. С.198-201 (вершы Н.Гусоўскага «На ахвярапрынашэнне...», «Песня да боскага Севасцьяна»);
Беларуская літаратура і літаратуразнаўства (міжвузаўскі зборнік), N 3 (вершы М.Гусоўскага), N 2 («Жыццё Іакінфа»), N 1 («Пруская вайна»).
Саламон Фёдаравіч Рысінскі (Rysinius, Pantherus). 1560-я, в.Рысін (Полаччына).
Пачатковая адукацыя — у доме дробнага шляхціца; заўважаны прыдворнымі себежскага ваяводы Юрыя Радзівіла, накіраваны
на вучобу; настаўнік шляхецкіх дзяцей, суправаджаў іх у Германію, магчыма, Швейцарыю, Чэхію, Францыю. У 1587 г. выдаў у Германіі «Epistolarum Solomonis Pantheri libri duo» (70 лістоў; захаваўсяі экз.). Пасля 1600 г. — служба пры двары Радзівілаў: прыдворны паэт, выкладчык, перакладчык (вершаваны пераклад Псалтыра на польскую мову, пераклады вершаў А.Рымшы на латынь), вучоны (кан’ектуры «Лістоў да Луцылія Сенекі»: шлях да свабоды — стаць рабом філасофіі», крытыка не толькі тэксту, але і поглядаў Сенекі; каментарыі на Авідзія, Аўсонія, Плаўта); удзел у арганізацыі Слуцкай школы. У 1614 г. — Пётр Бласт Кміта выдаў у Любчы кнігу панегірычных вершаў С.Рысінскага, а ў 1618 г. — «Proverbiorum Polonicorum» (перавыд. Кракаў 1618, 1620, 1621, 1629 і інш.). Памёр у 1625 г.
Філасофскія погляды, маральна-этычныя праблемы, адлюстраваныя ў «КНІГАХ ПІСЬМАЎ»: дуалізм: (творцы — Бог і прырода); дэмакратычны (не арыстакратычны, як у Заходняй Еўропе!) гуманізм; неабходнасць вывучэння паэтыкі, якая здольная «ахаваць чалавека ад яго звярынай і варварскай прыроды і зрабіць яго больш чалавечным і мяккім»; аб адукаванасці, сяброўстве, шкодзе гандлярства і інш.
«Прыказкі» (іх — 1800 адз.) беларускія па паходжанні запісваў па-польску, тлумачыў па-латыні; тлумачэнне і суправаджэнне іх выразамі, узятымі з антычнай, сярэднявечнай і сучаснай яму літаратуры (Катон, Нерон, Тацыт, Цыцэрон, Гарацый, Лукіан, Пліній, Тэрэнцый, Тыбул, Дэмасфен, Арыстоцель, Салон, Эўрыпід...; Гуттэн, Вівес, Свідас, Скалігер, Мімус, Еранім...). Запазычанні ў Я.-А.Коменскага, ў «мудрасці продкаў чэшскага народа».
Панегірычныя вершы. 1-ая частка — «эпітамэ» (услаўленне заслуг); ІІ-ая — «эпітафіі». Эпітамэ — спадзяванне на справядлівасць Радзівілаў; шведы і Масковія таму прайграюць ім вайну, што вядуць захопніцкую вайну; паэтызацыя літоўскага (не польскага!) князя. 7 эпітафій, прысвечаных Радзівілам, 3 — іншым асобам, у т.л. А.Волану (у ранні перыяд творчасці складаў эпітафіі і вершы, у т.л. самому сабе). Эпітафія Сафіі Слуцкай. Вершаванае пісьмо Якаву Куно — прыклад паэтыкі Адраджэння.