З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Літаратура, тэксты:
Прмселков Н.Д. Пстормя русского летопнсанмя XI-XV вв. Л. 1940;
Лмхачев Д.С. Русскме летопмсн ч мх культурно-мстормческое значенме. М.;Л. 1947;
Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн. 1969. [Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997],
Літаратура адраджэння і рэфармацыі
Палітыка: Этапная падзея ў рэвалюцыі палітыкі і культуры — асабістая ўнія сына Альгерда (памёр у 1377 г.) вял.кн. і польскага караля Ягайлы 1386 г. (шлюб з Ядвігай); у 1387 г. Ягайла кляўся ў тым, што ён «рашыўся, даў абет і клятву заклікаць, прыхіліць і нават прымусіць да падпарадкавання Рымскай Царкве ўсіх літоўцаў абодвух палоў і звання і маёмасці, да якой бы веры або секты яны не належалі»; забарона шлюбу каталікоў з рускімі (якіх было 9/10); 1400 г. — праваслаўныя пазбаўлены права мець гербы, шляхецтва і чыноўнай службы, толькі «калі хто з дваран або знакамітых рускіх асобаў прыме каталіцтва, то можа карыстацца тымі ж правамі, якімі карысталіся знатныя роды» (Ягайла, 1413 г.); за вернасць інтарэсам Рыма Ягайла быў узведзены папам у сан галоўнага вікарыя. Вітаўт (1392-1430). Сігізмунд Кейстутавіч, перамогшы ў дынастычнай барацьбе Свідрыгайлу (перайшоўшага з каталіцтва ў праваслаўе), у 1436 г. запрасіў дамініканцаў з інквізіцыяй, садзейнічаў прыняццю Фларэнційскай уніі 1439 і у 1440 г. быў забіты Чартарыйскімі. Экспансія каталіцтва, палегчаная безладдзем у самой Праваслаўнай Царкве: пры Грыгорыі Цамблаку Літоўская мітраполія аддзяляецца ад Маскоўскай, а пасля яго смерці пры мітр.Фоціі зноў аб’ядноўваюцца; прымусовасць лацінства (пасольская прамова Івана 111 да вжн.Аляксандра Казіміравіча: «А с намм прнказал к нам князь велпкмй, что ннкого не нудмт к рммскому закону: м он се лн не нудмт к рммскому закону? К дочерм к нашей посылает да м ко князем н к панам рускмм м ко всей Русм, чтобы прнступмлм к рммскому закону. А ныне нову снлу учпннл Руся, чего напред того прм его отцы м прм его предках не бывало: колько велел поставлятм божнпц рммского закону в Рускмх городех, в Полоцку н в нных местех, да жоны от мужов м детей от отцов с жмвоты отнммаючн, смлою окреіцают в рммскнй закон: яно он-то не нудпт лм Русн к рммскому закону?» — 1500). Набліжэнне літоўскага баярства да польскай
шляхты; прывілеі — у «Судзебніку» Казіміра, Статуце 1529, 1566, 1588 гг.; паступовы шлях да анархіі; ініцыятыва, грамадская актыўнасць. Цэнтралізацыя дзяржавы (Літоўская імперыя). Развіццё гарадоў. Магдэбургіі: Брэст (1390), Гродна (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Мінск (1499), Навагрудак (1511). 20-30 асноўных рамёстваў. Цэхі; у тым ліку — брацтвы: імкненне зрабіць цэхам Царкву; Макарый (пам.1499); школы пры брацтвах (пры Віленскім 1584 г.), друкарні; далейшая роля брацтваў як абаронцаў праваслаўя. Гандлёвы капітал: банкір Абрам Езафовіч (пам. 1519), земскі падскарбій. Авантурызм: кн.Міхаіл Глінскі (1470-1534): вучоба ў Германіі і Італіі, рыцар «муж непамернае вопытнасці і рэдкай доблесці» (Герберштэйн) пры Максіміліяне, любімец Аляксандра, перамога 1506 г. пад Клецкам над татарамі, маршалак дворны, пасля мецяжу ўцёкі ў Расію.
Культура: Тыпова славянаруская рыса: шукаць святла з Захаду. Лацінскі ўплыў. Галоўнае адрозненне не ў дагматыцы, а ў свядомасці: благадаць і інтэлект, харызма і ratio. Умоўнасць тэрміна «Адраджэнне», гуманізм; немагчымасць «Предвозрожденмя»: цэлы комплекс ідэйна-эстэтычных атрыбутаў sine qua non (пагэтаму прапанаваны О.Фішман «метод тмпологнческмх схожденпй», з якога выцякае магчымасць Адраджэння ў Кітаі, Індыі і г.д. заганны). Нягледзячы на празрыстасць, Адраджэнне поўнае супярэчнасцяў і парадоксаў: забыццё і прыпыненне развіцця ўласнай культуры (Царква — абаронніца праваслаўнай культуры); немагчымасць спалучэння антьжі і хрысціянства: вонкавасць засваення антычнай (а дакладней — эліністычнай4) спадчыны, паўтарэнне яе — не развіццё!; не было ўласных каранёў: з’ява моды, а не культуры; «адраджала» чужую і чуждую культуру; не дэмакратызацыя, a прафанацыя; двайное адлюстраванне: засвойвала не італьянскі гуманізм і нямецкую Рэфармацыю, а іх польскі варыянт; пераймаль-
4 ЭЛІНІЗМ: 1) усходнія рэлігіі (Сірыя, Персія), іх уплыў і падобнасць на хрысціянства; 2) заняпад дакладных навук, містыцызм; 3) рэзкае раздзяленне паміж душой і целам; 4) між Богам і чалавекам; 5) удакладненне паняцця аб Бажастве шляхам адмаўлення і ўзвышэння; 6) паняцце аб свеце як цямніцы духу; 7) для духу сувязь з плоццю зневажальна; 8) паратунак — у захаванні да вечнага жыцця; 9) у аддаленні ад свету і плоці; 10) у пастаянным вяртанні да Бога; 11) паратунак і Збавіцель ужо існуюць; 12) усе ратавальныя сродкі далучаны да свядомасці, але не абмяжоўваюцца ёй (А.Гарнак). Іншымі словамі: 1) скасаванне межаў паміж элінамі і варварамі (=КАСМАПАЛІТЫЗМ); 2) замест усеагульнага дабрабыту, забяспечанага дзяржавай — ІНДЫВІДУАЛІЗМ; 3) філасофія робіцца настаўніцай жыццёвага дабрабыту — РЭАЛІЗМ; 4) рэлігійны сінкрэтызм, адпаведна — МОНАТЭІЗМ.
насць, эпігонства, элітарнасць (лацінамоўе, мецэнацтва; калі ў эпоху Сярэднявечча літаратар мог быць незразумелы, у эпоху Адраджэння ён не мог быць зразумелы, бо не імкнуўся да таго). Толькі частка культуры (большая, бліскучая, але не лепшая; гэта бляск біжутэрыі). Адукаванасць напалам з шарлатанствам, пагоня за знешняй эрудыцыяй (не мудрасцю!); экстэнсіўны шлях замест інтэнсіўнага (напр., чытанне: замест паглыблення ў адну кнігу — колькаснае начотніцтва). Трывіум (граматыка-рыторыка-дыялектыка), квадрывіум (матэматыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Веды па гісторыі, геаграфіі, філасофіі, праву, філалогіі, медыцыне, прыродазнаўству, тэхніцы. Ян Філіповіч з Вільні, Юрый Тальятовіч з Эйшышак, Вацлаў Чырка з Ваўкавыска — дактары права, Марцін з Душнік, Ян Сільвій Аматус з Сіцыліі — дактары навук «вызваленых» і медыцыны — у Вільні.
Антыклерыкальныя настроі, секулярызацыя мыслення. Сабор Макарыя супраць «блуда м распуіценства» кліра. Руская «Рэфармацыя» — ерасі: стрыгольнікі (супраць царкоўнай арганізацыі, адмаўляюць уваскрэшанне; несцяжанне; аналаг багумілаў, абагаўленне неба), жыдоўствуючыя (антытрынітарызм, супраць таемств, манаства, ікон, у 7000 г. ад Н.Х. — Другое Прышэсце), Феадосій Касы (у Літве з 1554) — антытрынітарызм з арыянскай афарбоўкай, «несотворенность бытня»; ісіхазм. Заходняя Рэфармацыя: 95 тэзісаў Лютэра (1517); хрыстацэнтрычны паўлінізм у 67 тэзісах Цвінглі (1523); хрысціянскі гуманізм Кальвіна («Настаўленні ў хрысціянскай веры» 1536).
Літаратура: амбівалентнасць, секулярнасць, белетрыстычнасць (новыя жанры паэзіі, драмы, публіцыстыкі, мемуарнай л-ры). Развіццё аўтарскага пачатку. Пераймальніцкі характар (імітацыя). Нацыянальна-вызваленчы характар («граждане ммра»), Папера і друкаваная кніга: таннасць, непадцэнзурнасць: прафанацыя, дэградацыя л-ры як мастацтва СЛОВА. Мецэнацтва (в.кн.Аляксандр, Эразм Вітэлій, Сігізмунд I і Бона, нясвіжскія Радзівілы, Багдан Онькаў, Якуб Бабіч) — спецыфіка сацыяльнага заказу. Фіяска дзейнасці Францыска Скарыны і Івана Фёдарава.
Перакладная літаратура. Задача гісторыі літаратуры — зведаць свядомасць сярэднявечнага чалавека; перакладная літаратура — частка культуры. Цесная сувязь з арыгінальнай, адзіная мастацкая сістэма. Перакладаліся творы тыпалагічна блізкія па ідэйнаэстэтычным узроўні, але адсутныя ў мясцовай літаратуры. Працяг літаратурнай гісторыі перакладных твораў — новыя іх рэдакцыі. Беларускамоўная перакладная літаратура — з XV ст. 3 II пал. XVI ст.
перавага перакладной л-ры свецкага і пазнавальнага характару. Паўднёвы (балгары, сербы) і заходні (чэхі, палякі) напрамкі.
Моўная адаптацыя і пераклад.
Трансплантацыя і імітацыя — праблема атрыбуцыі літаратуры.
Царкоўная літаратура. Старажытны перыяд. Грэка-візантыйскае паходжанне праз пасрэдніцтва Балгарыі; з X ст. — самастойныя пераклады. Богаслужбовая л-ра; БІБЛІЯ (апракас поўны і кароткі, тэтр Евангелле, Апостал; Парэмійнік, Палея — талковая і гістарычная); Кірыл і Мяфодзій. АПСЖРЫФЫ: «Кніга Варуха», «Хожденме Богороднцы по мукам», «Хожденме Агапня в рай», «Хожденме апостола Андрея»,»Слово о древе крестном», «Откровенме Мефодмя Патарского», Евангеллі Фамы (= Евангелле дзяцінства), Нікадзіма, Якава, «Сказанне о Соломоне м Кмтоврасе»; ЭСХАТАЛАПЧНЫЯ АПОКРЫФЫ: «Кннга Еноха», жыція прарокаў Іераміі, Ільі, сказанні прарока Данііла, Афрадзіціяна, Параліпаменан Іераміі. АПЯГРАФІЯ: Мінеі (Чэцці — Супрасльскі XI ст. і Успенскі XII ст. рук.), Пролагі (Сінаксары), Патэрыкі (Егіпецкі і Сінайскі); жыціі Савы Асвечанага, Васілія Новага, Антонія Вялікага, Яўстафія Плакіды (хрысціянскі раман). ПАТРЫСТЫКА: Іаан Залатавуст (348407); «Златоуст», «Златоструй», «Маргарнт». Яфрэм Сірын, Іаан Дамаскін, Васілій Вялікі, Грыгорый Назіянзін, Грыгорый Ніскі, Аўгусцін. АПОВЕСЦЬ ПРА ВАРЛААМА I ІАСАФА (жыціе); друк. 1637 г., Куцейна; «Беседа трех святнтелей».
Літаратура XV-XVII стст. Скарынаўская БІБЛІЯ — высокі сгыль старабеларускай мовы; Брэсцкая («Радзівілаўская») польскамоўная (1563); С.Буднага польскамоўная (1572), беларускамоўны рук. пераклад Ветхага Запавету з польскага выдання Я.Вуйка (XVII ст), Евангелле В. Цяпінскага, «Учнтельное Евангелме патр. Калнста» у перакладзе М.Сматрыцкага (1616). АПОКРЫФЫ: «О 12 муках» — скар.вар. «Хожденмя по мукам» з устаўкамі і дадаткамі, «Сон Багародзіцы», «Ліст Ісуса Хрыста», «Дзівы св.Георгія». АПЯГРАФІЯ: жыціе Аляксея (рук. XV ст. Legenda Aurea Якава Варагінскага); «Zywoty swietych» П.Скаргі (Вільня 1579, перавыд. — 400 жыцій; блізкасць да «Залатой легенды») і іх пераклады на беларускую мову, з дадаткамі (141 жыціе, Магілёў, XVII ст.). ХРЫСЦІЯНСКАЯ АПОВЕСЦЬ: «Страсці Хрыстовы», «Аповесць аб трох каралях-валхвах» (легендарны матэрыял пра звычаі грэкаў, індусаў, армян — з арыгінала XIV ст. Іаана Гільдэсгеймскага; бел.пераклад праз польскі). 3 чэшскай — «Сказанне аб Сівіле прарочыцы» (біблейскія і паганскія легенды: царыца Саўская, Сівіла, нараджэнне Хрыста, канец свету). «Кніга аб Таўдале-рыцары» — «Внденке Тундала», Ірландыя, XII ст.
КІТАБЫ (рэлігійныя зборнікі), ХАМАІЛЫ (малітоўнікі), ТЭСФІРЫ (Каран на арабскай, заўвагі па-беларуску).
Свецкая літаратура. Старажытны перыяд. XPOH1K1 Іаана Малалы, VI ст. (Егіпет, Грэцыя, Рым, Антыахія, Візантыя; антычная і ўсходняя міфалогія; зборнік апавяданняў; крыніца «Еллмнского н Рммского летопнсца», Хронікі Амартала); Георгія Амартала IX ст. (жыціі святых, патрыстыка, біблейскія падзеі, гісторыя Візантыі да 842 г., багаслоўе, дыдактыка). «ГІСТОРЫЯ ІУДЗЕЙСКАЙ ВАЙНЫ» Іосіфа Флавія. «ТРОЯ», «АЛЕКСАНДРЫЯ» — пазнейшыя апрацоўкі вусных паданняў. АПОВЕСЦІ «АБ АКІРЫ ПРАМУДРЫМ» (радца Сінагрыпа, абгавораны Ананданам; афарызмы з яе). «АБ ЦАРЫ АДАРЫЯНЕ» (горды цар). «СКАЗАННЕ АБ ІНДЫЙСКІМ ЦАРСТВЕ». «СНЫ ЦАРА ШАХАІШЫ» (тлумачэнне філосафа Мамера). «ДЗЯЎГЕНІЕВА ДЗЕЯ» (сын Акіра, вуснапаэтычны элемент). «ХРЫСЦІЯНСКАЯ ТАПАГРАФІЯ» Казьмы Індыкаплова, VI ст. «ШАСТАДНЕВЫ» (Іаана, экзарха Балгарскага), «ФІЗІЯЛОГ» (сімвалізм). «ІЗБОРНІКІ» 1073 і 1076 гг. «СТАСЛОВЕЦ» патр. Генадзія, V ст. «МУДРАСЦЬ МЕНАНДРА МУДРАГА». «ПЧАЛА»; ІСІХІЙ I ВАРНАВА. ГАДАЛЬНЫЯ КНІП: «Загадкі цара Давыда» — гадальна-апакрыфічная, «Лапатачнік» (па авечай лапатцы). «Арыстоцелевы брамы» (лекавая кніга+Дамастрой; 8 частак, некалькі «врат», у Індэксу забароненых кніг з 1551 г.). АСТРАЛАПЧНЫЯ: «Шастакрыл», «Луцыдарый», «Тайная тайных».