З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
3)	Алена Іванаўна (1476-1513), па ўмовах міру 1494 г. выдана замуж у 1496 г. за Аляксандра Казіміравіча з умовай захаваць яе «грэчаскі закон»; з 1501 г. каралева польская; цэнтр прыцяжэння праваслаўя ў Літве. 1499 г. — прымушэнне яе да лацінства дало падставу да руска-літоўскай вайны; спробы Іосіфа Балгарыновіча звесці яе ў унію. Грамата папы Аляксандра VI да караля Аляксандра Казіміравіча ад 1501 гг.: «Ты дал клятву своему тестю ннкогда не прннуждать Елену к рммской вере м даже еслм бы она сама захотела — не дозволять того, м ты уже 5 лет честно нсполняешь обеіцанме, сам не прннуждая жены; но другме светскме н духовные сколько нм убеждают ее, она остается непреклонной. Потому ты спрашнваешь нашего совета, что тебе делать. Мы хотнм м обязываем тебя, чтобы ты, несмотря на данные обеіцанкя м клятвы, от которых тебя освобождаем, позаботнлся еіде побуднть свою жену к прмнятню рммской веры. Еслн же Елена опять не согласнтся, то мы поручаем внленскому епнскопу, чтобы он убеждал ее м в случае нужды прннуждал мерамм церковного нсправленмя м другммм законнымм средствамн; а еслм м затем останется непреклонной, то отлучнл бы ее от сожнтельства с тобой м совершенно удалмл от себя». Войцэх жа Табар, віленскі біскуп, быў упаўнаважаны канфіскаваць яе маёмасць. У 1501 г. Алена піша пасланне бацьку, маці і брату «з велнкне беды своея н жалостм сердечные» з заклікам спыніць «кровм хрнстманское розлнтье», аднавіць ранейшую «любовь м дружбу». Гэта, аднак, — дыпламатычны дакумент, напісаны Аленай па
прымусу кардынала Польшчы Фрыдрыха (у вуснай заяве, канфідэнцыйна перададзенай Івану III яе асабістым паслом, Алена абвяргала ўсё напісанае ў пасланні і скардзілася на прыцясненні ў веры ад Фрыдрыха і свекрыві, і прасіла, каб бацька ўзяў ад Аляксандра грамату аб недатыкальнасці яе «греческого закона»); пагэтаму сродкі эмацыянальнага ўздзеяння — не больш як літаратурныя прыёмы, скаргі «служебнпцы я девкм» — стылізацыя пад фальклор: «в чем бых отцу своему згрубнла, млм пред тобою согрешнла», «лучше мн было под ногамм твоммм, государя моего, умеретн»... (Сборннк русского нстормческого обшества. СПб. 1882. Т. 35. С. 368-376, 421-422, 453). Пасля смерці Івана 111 у 1505 г. і Аляксандра у 1506 г. яе брат Васіль 111 зрабіў няўдалую спробу заняць літоўскі прастол; увацарэнне Сігізмунда паўплывала на лёс удоўствуючай каралевы; у 1512 г. Алена Іванаўна была арыштавана пасля няўдалай спробы «отьехать» у Маскву і забіта.
Пасольскія прамовы і адказы баяраў і дзякоў Івана III.
4)	«НСТОЛКОВАТЕЛЬ ЗАБЛУЖДЕНМЯ РУССКОЙ ВЕРЫ» (1500) кракаўскага каноніка Яна Сакрана. 40 пунктаў «памылак». «3 усіх народаў, што носяць імя хрысціянскае, але аддзелены ад Рымскай Царквы, няма ніводнага, які быў бы такім непахісным у абароне сваіх схізматычных памылак, як народ рускі. Па ўпартасці ў сваёй схізме рускія не вераць ніякай прапануемай ім ісціне, не прымаюць ніякага пераканання і заўжды супярэчаць, уцякаюць ад вучоных католікаў, нават мужоў свайго абраду, ненавідзяць іх вучэнне, не слухаюць іх настаўленняў. Прызнаюць толькі саміх сябе праўдзівымі паслядоўнікамі апосталаў і першабытнай Царквы і ўсе анафемстваванні супраць іх з Рыма лічаць вечным для сябе благаслаўленнем». Сувязь праваслаўя з палітыкай і народнасцю: калі Аляксандр намерыўся ўцягнуць рускіх у лацінства — яны перайшлі на бок Масквы.
5)	Непарадкі ў самой Праваслаўнай Царкве: каля 1536 г. — пасланне Супрасльскага архімандрыта Сергія Кімбара да Кіеўскага мітр. Макарыя II: апраўданне па даносе «перхлмвого супостата» Арсенмя аб парушэнні «коматов»-догматаў.
П. Рэфармацыйная публіцыстыка
1550-1560 гг. — уздым рэфармацыйнага руху: Радзівілы, Кішкі, Сапегі, Хадкевічы ў мэтах авалодання царкоўнымі і манастырскімі землямі (калі у 70-я ў пратэстанцкім руху ўзмацніўся сацыяльны пратэст — перайшлі ў каталіцтва). Дыскусіі па пытаннях грамадскапалітычнага жыцця («Аб свецкай уладзе» С. Буднага, матэрыялы сінодаў), крытыка прыгонніцтва Якубам з Калінаўкі, сацыяльнай
несправядлівасці Паўлам з Візны, паразітызму ўлад Будным. Верацярпімасць, свабода сумлення — Пётр з Ганёндза. Утапісты: у сваіх абшчынах на аснове роўнасці і справядлівасці «Царства Божае». Маральнае ўдасканаленне: М.Чаховіч, Ян Немаеўскі, Якуб з Калінаўкі, Еранім Філіпоўскі. Грамадска-карысная праца: Лаўрэнцій Крышкоўскі, Будны. Нацыянальная школа — Цяпінскі. Адмаўленне Боскай прыроды Хрыста: Будны, Георгій Бляндрат, Павел Гжэгаж, Феадосій Касой; царкоўнай абраднасці; войнаў— Пётр з Ганёндза, П.Гжэгаж, М.Чаховіч, несправядлівых — Будны, Цяпінскі, Я.Палеалог, Ф.Сацыні. А.Волан, Францыск Лісманіні, Ян Ліцыній Намыслоўскі.
АРЦЕМІЙ. Парфір’ева пустынь; ідэолаг несцяжальніцтва. Калі Іван IV намерваўся паставіць на Стаглавым саборы (1551-1554) пытанне аб секулярызацыі манастырскіх земляў, Арцемій быў выкліканы ў Маскву і пастаўлены ігуменам Троіца-Сергіева манастыра; 1552 г. —самавольна вярнуўся ў Парфір’еву пустынь; быў аддадзены іасіфлянскім кіраўніцтвам Праваслаўнай Царквы пад суд па справе Мацвея Башкіна, абвінавачаны ў ерасі (ігнараваў абраднасць, адстойваў верацярпімасць нават калі гаворка ідзе аб догматах, а не «обычаях», неабходнасць розуму для разумення Пісанняў, залежнасць духоўнага пачатку ад матэрыяльнага). У 1554 г. быў сасланы пажыццёва ў Салавецкі м-р, уцёк у ВКЛ. Аўтар 14 пасланняў (9 літоўскага перыяду) да івана IV, Чартарыйскага, Івана Зарэцкага, «Сммона ерптнка Будного», Яўстафія Валовіча. У пасланнях літоўскага перыяду перайшоў на пазіцыі артадаксальнага праваслаўя і асуджэння ерасяў і інш. веравызнанняў: «преподобный ннок споспешествуюіду ему Господу в Лмтве от ересм арманской н лютеранской от многнх отвернул, м чрез него Бог справпл, же ся весь народ Русскнй в Лмтве от ересм тый не перевернул» (Захарыя Капысценскі). Духоўны настаўнік Феадосія Касога.
ФЕАДОСІЙ КАСОЙ —манах Кірыла-Белазерскага манастыра. 3 1551 г. распаўсюджваў «Новое ученне»: адмаўленне царкоўнай арганізацыі, асноўных догматаў, абрадаў, таемстваў, пропаведзь сацыяльнай і палітычнай роўнасці; у 1553 г. асуджаны па справе Башкіна; уцёкі ў ВКЛ.
ВАСІЛЬ МІКАЛАЕВІЧ АМЕЛЬЯНОВІЧ-ЦЯПІНСКІ. Нарадзіўся ў 1530-1540 гг. у сям’і гаспадарскага баярына; 1565 г. — служба ў падканцлера Валовіча, 1567 г. — «таварыш» Ф.Кміты-Чарнабыльскага; 1570-я гг. — на Валыні, з 1585 г.—у Кіеве(?), 1599-1600 г.— забіты сваімі пляменнікамі (як вынікае з судовай справы). Выхаваны ў традыцыях праваслаўя, прыйшоў да сацыніянства; падзяляў у
асноўным погляды Буднага. У 1574 г. адбылося сацыніянскае «собранме у дому брата ммлого Васнлмя Цяпмнского» (Будны); удзел з Будным у з’ездзе 1578 г. Палемізаваў з утапістамі (Чаховіч); прызнаваў справядлівыя войны, прыватную ўласнасць на зямлю. Сабраў вялікую бібліятэку; у 1570-х гг. заснаваў у Цяпіне ўласную друкарню, дзе каля 1580 г. выдаў «Новы запавет, або Тастамент»Марк, Мацвей, частка Лукі; два вядомыя зараз экз.; на царкоўнаславянскай мове з паралельным перакладам на старабеларускую; ненадрукаваная прадмова (заняпад духавенства, адсутнасць школ, навукі, засілле польскай мовы і заняпад славянскай). Збіраўся выдаць Катэхізіс.
СЫМОН БУДНЫ (1530-1593). Польская Буда на Мазовіі; Кракаўскі ун-т, вучоба ў Італіі, Швейцарыі, Вільня. Пач. 1560-х гг. — пратэстанцкі лідэр; барацьба з артадаксальнай Царквой. 3 1558 г. — прапаведнік у заснаванай Віленскім ваяводам і канцлерам М.Радзівілам у 1553 г. кальвінскай абшчыне; з 1560 г. — пастыр Клецкай саборнай царквы; піша «Катэхізіс»(на старабел. мове, для чытача «руского языка», што шукае «нстнны разуменмя» «в пытанмах м отказех» «м деток свомх научалн»), які выдае ў Нясвіжы ў 1562 г. (11.10.1562 г.) — «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (старабел.мова, не захавалася). Нясвіжскі перыяд — магчыма, выдае на старабел. мове «Евангелле» (1560), кальвініскі «Псалтыр» і арыянскі сатырычны «Катэхізіс». Адмоўна адносіўся да асімілятарскай палітыкі, крытыкаваў праваслаўнае духавенства, адхіляў тэзісы аб бязгрэшным зачацці Сына Божага, трыадзінстве Бога-Тройцы. На Скрынскім сінодзе 1567 г. парваў з кальвіністамі, пасяліўся ў сястры М.Радзівіла Ганны Кішкі, пасля — у яе сына Яна, які апекаваўся над антытрынітарыямі (Хоўхла, Заслаўе, Лоск). 1572 г. — Нясвіжская біблія (польск.мова). 1574 г. — «Новы запавет з каментарыямі» (польск. мова), «Кароткі доказ таго, што Ісус Хрыстос не ёсць такі ж Бог як Айцец» (лацін.мова), «Абвяржэнне аргументаў Марціна Чаховіча» (лацін.мова). 1575 г. — «Пра дзве сутнасці Хрыста» (лацін.мова). 1576 г. — «Пра асноўныя артыкулы хрысціянскай веры», «Пра фурыяў, або шаленствы французскія» (перакл. на польск. мову Анджэя Фрыча-Маджэўскага). 1577 г. — «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай». 1578 г. — «Просты і ўзброены Св.Пісаннем адказ Буднага» (лацін.мова). 1583 г. — «Аб свецкай уладзе» (лацін.мова): хрысціянін павінен выконваць волю ўладароў, жыць у любові; выкрыццё дэспатызму; феадальная ўласнасць, вайсковая служба; свабода сумлення, справядлівыя войны. Хрысціянскі гуманізм. Навуковая крытыка перакладу Бібліі. Абвяржэнне
бессмяротнасці душы. Асуджаны пратэстантамі на Луклавіцкім сінодзе 1582 г., адлучаны ад Царквы. Памёр 13.01.1593 г. у Вішневе пад Ашмянамі ў доме Лявона Маклока.
III.	Уніяцкая палеміка
Люблінскі сейм 1569 г. — Рэч Паспалітая. Валынь, Падляшша, Падолле, Кіеўская зямля, падуладныя ВКЛ, далучаны да Полыіічы. Прамова Юрыя Хадкевіча 28.06.1569 г.: «Святлейшы, міласцівы кароль! Мы прыйшлі сюды да вашай вялікасці, каб скончыць гэтую справу (уніі з Польшчай). Мы згаджаемся на яе, але з вялікім болем у сэрцы... Як усё гэта нам балюча, не выказаць словамі. Мы ж абавязаны нашай айчыне, як верныя сыны яе, клапаціцца аб яе шчасці, наколькі ёсць у нас сіл. Заклікаем у сведкі вашу каралеўскую міласць і ўвесь гэты сход: айчыну сваю мы абаранялі тут столькі, колькі маглі! Мы не ў сілах давяршыць гэтай абароны... Нам прыходзіцца ўступіць, і мы ўступаем, аддаючы нашу справу на міласць вашай вялікасці... Зрабіце ласку, ваша каралеўская міласць, так вырашыць гэтую справу, каб яна не была звязана з нашай няволяй або ганьбаваннем нашым або нашых нашчадкаў... He дапусціце, ваша вялікасць, зганьбіць нас... Было б вельмі балюча нам або ўнукам нашым, калі б прыйшлося ўспамінаць аб сённяшніх падзеях з жалем замест радасці, або абвінавачваць нас, што мы не бачылі сваёй няволі... Зрабі ласку так нас устроіць, каб гэта было для ўсіх з чэсцю, а не з прыніжэннем, з захаваннем добрага імені нашага і твайго царскага сумлення» (апеляцыі да сумлення караля заўжды былі бескарыснымі; катастрофа як лад жыцця для беларусаў, але: львоўскі епіскап Гедэон Балабан у лісце да магіляўчан ад 25.08.1606 г.: «Пре то м вомн не во время ммра м домовых вчасов, но во время ратм познается, м кормчнй на морм не во время тншмны м угодного ветра, но в часу бурлмвостм морскмх м протмвных ветров, егда себе самого м суідмх с нмм в кораблм спасет, умеетность свою показует»). Беларуская шляхта атрымлівае роўныя з польскай правы, вызваляецца ад магнатаў; асіміляцыя.