З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
послужнлм? He вашм мнлостм лн больных еіце самм от здоровых чнннте, бмете, мучнте п убмваете? Поідупайся только в лысую головку, ксенже бнскупе Луцкмй, колько есм за своего свяіценства жнвых мертво к Богу послал, одных секаного, другмх водотопленого, третьмх огненною смертню от сея жмзнм мзгнал!»
Клірык Астрожскі Васіль у адказ на змену тактыкі уніятаў — спробу прадставіць Брэсцкую унію як працяг Фларэнційскай — публікуе «Нсторню о лпстрнкнйском, смречь разбойнмчьем Ферарском або Флорентском снноде» (1598): гісторыя Фларэнційскага сабору (як рымскія епіскапы сабраліся ноччу, каб «постановленье разорватн, а ведле мх м своей мыслм ннакшее напнсатм н учпннтн»; подкуп патр.Іосіфа, як «до подпнсу нмаючн прммушалм розмантым везеньем: темннцамн, путамм, ранамн, голодом», «одных голодом 15 ден мормлм, нніішх огнем пеклм, другмх душмлн, давнлм», падроблены подпіс Іосіфа, гісторыя мітр.Ісідара; «такме овоцм его (Сабору) згромаженмя тые пожпткм прннес всему Хрмстнанству, так ся тот пожар ненавнстм запылал на всем свете, так оная премерклая ночь гневу скрыдла свом расшмрмла, так мятежн, ростыркм ropy вынеслм, так тот сннод в себе тмранство потомком оставмл»).
Неабходнасць папулярнага выкладу палемікі — ананімныя «Вопросы н ответы православному з папежннком» (каляІбОЗ); акраверш «ХРАННСЯ НТАЛНЯН». Залежнасць ад «О еднней нстннней...», «Перестрога» (Львоў, 1606): пачатак хрысціанства на Русі; адсутнасць школ, навучанне ў іншаземцаў, адкуль апалячанне, здрада народу і веры; карысная дзейнасць К.Астрожскага; гісторыя І.Пацея, К.Тарлецкага і інш., хто вёў тайныя перагаворы аб уніі; гісторыя Брэсцкага сабору і адносіны уніятаў да праваслаўных: «чнннлм велмкое наснлованке людем убогмм. Попов до той унмем кгвалтом прктягалн, а которые зводятнся мм не давалн, юных обесчествовалм, другмх вязаньем н мукамм трапнлн, пншмх направуючм забмватн, топнтм п рознымм способамн губнтм почалн, ездячм по местех церквм печатавалн»; «не слухай же тых баламутов, которые тобе вдают, мж будто бы там Церковь Божмя правдмвая мела бытн, где владзе свецкая з духовною змешалася м где гнездо собе збудовала, где мудрость света сего панует, где фялософня поганская, Армстотелева наука слово Божме выворачает м мнако вермтм кажет, где духовные пространно жмвут п вольностей вшалякнх зажмвают, а на веру православную м святую не словом Божнмм, але мечом воюют».
Наступная змена тактыкі уніятаў: доказы, што адрозненні паміж рымскай і грэчаскай цэрквамі не такія вялікія, каб унія была немаг-
чымай — кніга «Гармонія», адказ на яе М.Сматрыцкага спачатку «Antigrafi» (Вільня,1608), потым «Фрынасам» (Вільня, 1610).
Адказы Скаргі 1610 г. і Марахоўскага 1612 г. на «Фрынас»— даносы, у якіх Сігізмунду III паведамляецца, што ў Віленскай друкарні выпускаюць кнігі, якія падбухторваюць да бунту.
Леў Крэўза «Оборона унмн» (Вільня, 1617), адказ на яе Захарыі Капысценскага «Палінодзія», напісаная 1621 г. (не была выдадзена): тон роўнага, спакойнага даследавання, але ў некаторых мясцінах — саркастычныя філіпікі; галоўная задача кнігі — абарона праваслаўя, яго канонаў і правіл усходніх патрыярхаў, расказ аб Рымскай Царкве, тагачасным стане грэчаскай веры, аб уніі і г.д.
Іасафат КУНЦЭВІЧ (1580-12.11.1623). Сын шаўца, выхоўваўся ў віленскіх езуітаў, здрадзіў праваслаўю. Настаяцель Жыровіцкага, Віленскага Свята-Троіцкага манастыроў. У 1606 г. дапамагаў архіеп.Руцкаму граміць праваслаўныя цэрквы і манастыры. Празваны «Душахватам». 1617 г. — «О фальшованю пмсм словеньскмх...»; Правілы для ўніяцкіх прэсвітэраў, Катэхізіс і інш. 3 1618 г. — архіепіскап Полацкі. У 1618 г. закрывае цэрквы ў Магілёве; узброены адпор мяшчан; скарга Сігізмунду III; смяротнае пакаранне завадатараў, штраф на горад. Прагнаны аршанцамі, забіты ў Віцебску5.
Лявонцій КАРПОВІЧ (1580-1620)]
...Яму прыпісваецца «Леонтмя керодмакона Печерского монастыря Кневского, сказанме вкратце о ернсях трндесятм м четырех» (1606) — наўрад ці, бо ў 01.1609 г. называецца «панам Лонгінам»; быць можа, іпадыякан?); калі ж так, гэта сведчыць пра яго выступленні супраць уніі яшчэ да 1606 г.. Пострыг у Віленскім Св.-Троіцкім манастыры паміж 01.1609 г. 104.1610 г., архімандрыт Свята-Духава манастыра (Свята-Троіцкі 07.03.1609 г. адбіраецца Пацеем на унію) паміж 10.1609 г.і 04.1610 г.. Карповіч — дэпутут на вальны сейм — піша пратэст супраць захопу манастыра, адхілены польскімі ўладамі на Варшаўскім сейме 1609 г.
Праца ў брацкай друкарні, якая дзейнічала з 1610 г. то ў Вільні, то ў памесці Агінскіх у Еўі (галоўны карэктар, г.зн.рэдактар). 1610 г. — выданне «Фрынаса»; загад Сігізмунда III ад 6 мая: «Фрынас» спаліць, арыштаваць аўтара і рэдактара; арышт 7/20.04.1610 г.; 2 гады турмы; скарга братчыкаў у Трыбунал, адкуль яна пайшла «на рассудок сеймовы», што было зацяжкай, бо рашэнні Трыбунала мелі сілу сеймавых пастановаў.
5 Тут лакуна ў аўтарскім тэксце. — заўв. рэд.
1613 г. (але, быць можа, яшчэ ў 1609 г., да арышта, калі праваслаўная іерархія яшчэ не была знішчана) — іерэйская хіратонія; першы архімандрыт Св.-Духава м-ра (які знаходзіўся праз дарогу ад Св.-Троіцкага, адкуль уніяты кідалі камяні і стралялі ў праваслаўных; аднойчы цаглінай быў паранены і Карповіч), рэктар брацкай школы (1617 г. — новы цагляны будынак для яе). Характарыстыка М.Сматрыцкім Лявонція Карповіча ў «Казанм на погреб» (Вільня,1520).
1615 г. — выдае «Казанье двое: одно на Преображенме Господа... другое на Успенме Пресвятой Богороднцы...»; вядомы спіс «В неделю перед Рождеством Хрнстовым наука». Езуіты скуплялі пропаведзі Карповіча на вагу золата, каб іх тут жа спаліць; дзівам захавалася некалькі экзэмпляраў «Казанья двое»
1616 г. — выдае пры ўдзеле М.Сматрыцкага (адзін з перакладчыкаў) «Евангелне учнтельное... патрмарха Каллмста».
На брацкіх (прыватных) землях будуюцца праваслаўныя цэрквы і манастыры, нягледзячы на забарону Сігізмунда III; 31.07.1618 г. — пасылае благаслаўленне на заснаванне ў Мінску пры Петра-Паўлаўскай царкве жаночага м-ра; у тым жа годзе схіляе да пострыгу М. Сматрыцкага.
Карповічу прыпісваюць складанне «Кнновнона, нлм мзображенмя мноческого обіцаго жнтмя» чына Васілія Вялікага (Еўе, 1618).
1619 г. — пасланні львоўскім братчыкам і на Афон; публікацыя «Вертограда душевного» Фікарыя (з уласнай прадмовай), перакладу (уласнага? — «муж боговдохновенный, в языке греческом весьма скорый, заіцнтннк благочестмя» — З.Капысценскі) талкаванняў Іаана Залатавуста на «Ойча наш» (з уласнай прадмовай); «Казання на пахаванне князя Васілія Васільевіча Галіцына» (27.01.1619), складзена на заказ; паколькі Карповіч не быў знаёмы асабіста з нябожчыкам, абмежаваўся разважаннямі аб агульнахрысціянскіх цнотах; захавалася толькі ў аўтарскім перакладзе на польскую мову, хаця ў XIX ст. быў вядомы і рускамоўны спіс, магчыма, аўтограф.
1620 г. — абраны епіскапам Уладзіміра-Берасцейскім, але памёр да хіратоніі; 2.11.1620 г. «Казанье на погреб» Сматрыцкага — на 40 дзень?
Літаратура, тэксты:
Молчанов Н. Леонтнй Карповмч, церковный вмтмя Православной ЮгоЗападной Русм в XVII ст. м два его слова (крнтнко-бмблмографнческая заметка) // Православное обозренме. М., 1880. Т. 3;
Голубев С. Леонтпй Карповмч (бмблмографмческая заметка) // Холмско-Варшавскнй епархмальный вестнмк. 1880. N 3;
Сммрнов Ф. Внленскнй Свято-Духов монастырь.Вмльно. 1888;
Харламповмч К. Западно-русскме православные школы XVI — нач.ХУП века. Казань. 1898;
Посланме настоятеля Вяленского Свято-Духовского монастыря п братства Леонтмя Карповмча к Афонскпм подвнжнмкам «Чесному свяіценномноковм господнну отцю Кмрмлу (Пафнутпю, Елнсею)» // Лнтовскне епархкальные ведомостм.. Впльно. 1896,. N 26.»
Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Склаў А.Ф. Коршунаў. Мн., 1959.
Мялецій Сматрыцкі
Максім; нар.у пач. 1577 г. у сям’і пісара Герасіма Данілавіча, будучага рэктара Астрожскай школы. Настаўнік — Кірыл Лукарыс, з 1612 г. КПльскі патрыярх. Каля 1601 г. скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Настаўнік Багдана Саламярэцкага, якога да гэтага вучыў С.Зізаній; разам з вучнем вучыўся ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім ун-тах (1605-1607); жыў у маёнтку Саламярэцкага, часта наведваў Мінск, пад яго ўплывам шмат мінчан вярнуліся з уніі ў праваслаўе, стварылі брацтва. Віленскае праваслаўнае брацтва, знаёмства з Карповічам.
1608 г. — «Антыграфі» супраць кніг уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея «Ерасі» (не захавалася), «Гармонія» , «Антырызіс»; пачынаецца з «епікграмы» на герб Астрожскіх. Уплыў «Апокрысіса» на «Антырызіс». Пытанні дагматыкі (сыходжанне Св.Духа; чысцец, праснакі). Супраць абвінавачванняў праваслаўных «аб першынстве ў брацтве свецкіх асоб над духоўнымі; «аб валоданні цэрквамі і іх апаратамі», што праваслаўныя «Бога не шануюць, караля ні ў што не ставяць»; супраць метадаў увядзення новага календара; паэтызацыя мінулага спакою Праваслаўнай Царквы, абвінавачванні ганіцеляў; папулярызацыя антыпапскіх памфлетаў.
1610 г. — «Фрынас» пад псеўданімам Феафіла Арфалога. Прысвячэнне Вішнявецкім; 2 прадмовы, 10 раздзелаў. Міфалагічная і біблейская сімволіка; спасылкі на 143 аўтараў; цытуецца Петрарка (Сматрыцкі перакладаў яго вершы). Плач Царквы. Якуб Суша: «Ніхто ніколі з ерэтыкаў не рабіў на св.апостальскі прастол такіх злосных нападкаў, як Плач. Тут што ні слова — то язва, што ні думка — то атрута, тым болей пагібельная, што аўтар растварыў яе прыгажосцю стылю, як салодкай прынадай».
1615 г. — трактат «Аб сыходжанні Св.Духа» (польск. мова). 1619 г. — «Грамматмкм Словенскмя правнлное сннтагма». 1618 г.— пострыг. 1620 г. — «Казанье на честный погреб...» . 1621 г. —
«Апраўданне невінаватасці» — адказ галоўнаму уніяцкаму апаненту мітр. Іосіфу Вельяміну Руцкаму: паклала пачатак літаратурнай палемікі 1620 г. — (Руцкі, Сімановіч, Саковіч) — апалогія праваслаўных беларусаў, што церпяць ад уніі. 1622 г. — «Выкрыццё з’едлівых твораў» і «Дадатак абароны»: адказ на «Экзамен абароны» Руцкага, на што адказваў Анастасій (Антоній) Сялява ў «Антыэленхусе». 1623 г. — «Юстыфікацыя», «Суплікацыя» на імя караля і сената.
У 1623 г. пасля забойства Кунцэвіча едзе на Блізкі Усход, вяртаецца ў 1625 г.; не прыняты ў Кіева-Пячэрскай Лаўры (хаця для падазрэнняў ва уніяцтве яшчэ рана); архімандрыт Дзерманскага манастыра (Украіна).