З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
чэнне тэм і мастацкіх прыёмаў), тэкст барока — строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падуладная адзінаму эстэтычнаму заданню. Прынцып спалучэння супрацьлегласцяў; спосаб арганізацыі ідэі — кантраст, які рэалізуецца ў КАНЦЭПЦЕ (тэрмін уведзены Сарбеўскім у значэнні не проста сэнсавага значэння імені, а як нечаканае спалучэнне, супрацьпастаўленне, спалучэнне далёка адстаячых паняццяў — парадокс); гэта «не дасціпнае выказванне, або забаўка», канцэпт — «выказванне, у якім адбываецца сутыкненне нечага нязгоднага і згоднага», «згодная нязгоднасць або нязгодная згоднасць у славесным афармленні — падобнае непадабенства або непадобнае падабенства»; гэта сэнс, сутнасць твора (тэзіс-антытэзіс-парадокс); супрацьпастаўленне — не толькі спосаб арганізацыі ідэі (сюжэт будуецца на прынцыпе: дзеянне нараджае супрацьдзеянне; у сістэме герояў кожны мае свой антыпод), але і мастацкі прыём, аснова многіх фігур (параўнанне, метафара, анамінацыя); ён ляжыць у аснове гульні словаў; АБСУРД. Галоўная характарыстыка барока — наяўнасць апазіцыйных пар (сумяшчэнне несумяшчальнага, спалучэнне неспалучальнага; плюс і мінус даюць выбух/хаос).
Сутыкненне тэндэнцыі да натуралістычнага адлюстравання і да ўмоўна-сімвалічнага («Паэт павінен найперш паўтараць норавы і выпадкі з паўсядзённага жыцця, асабліва калі ён робіць гэта апасродкавана і, пераймаючы мастака, побач з персонай, якую выявіў на плане па карціне, дамалёўвае ў адносінах з прынятымі нормамі некаторыя прыватнасці...»); перавод аб’екта ў разрад сімвала (пры тым, што «асновам паэтыкі непрымальна ўвядзенне ў фабулу як дзеючых алегарычных фігур, так і апісанне іх дзеянняў»); спалучэнне канкрэтнага і абстрактнага. Аналогіі заўжды магчымы: кожная рэч у прыродзе служыць вобразам другой: прыніжае або ўзвышае яе (Г.Скаварада: галоўныя з’явы-АРХІТЫПЫ і копііВІЦЭФІГУРЫ; «Біблія ёсць маленькі свет, або свецік»). Мастацкі твор — адзіная вялікая метафара, ЭМБЛЕМА. Упадабленне «ўпрыгожвае мову, праўда, у нямногіх словах, затое ў высокай ступені»; пісьменнік заўжды павінен практыкавацца, «складаючы прапорцыі паміж рэчамі, падобнымі між сабой», «У прыродзе адна рэч другую пераўзыходзіць або малой сваёй каштоўнасцю ўзвышае, або засланяе сабой, або пры накладанні на яе, як адцяняе праз параўнанне, упадабленне або аналогію... нібы ў люстры прадстаўляе». Зааморфная эмблематыка (Багародзіца — роза, голуб, пелікан). Абавязковая інтэрпрэтацыя тэксту: дыдактызм, экзэгетычная апліфікацыя.
Аўтар ствараў ВАРЫЯНТ ідэальнага тэксту. Навізны не патрабавалася; уменне вар’іраваць тэму цанілася болей, чым умен-
не знайсці яе і апрацаваць; мастацтва барока пазбаўлена выпадковасці ў самой сваёй арганізацыі. Але (АБСУРД!) парушэнне правіл нават патрабавалася: «Хто не парушае правіла, той ніколі яго не пераўзыходзіць» (пераказ Берніні словаў Дж.Марына). Барока — мастацтва НОРМЫ; не столькі натхненне, колькі тэхніка (poeta doctus); па правілах — выбар тэмы (які вызначае і жанр твора), матэрыялу, дзяленне яго на часткі, выбар тропаў, фанетычных сродкаў (нельга ў адным радку паўтараць адзін і той жа гук, 2-3 словы з аднолькавымі канчаткамі; значэнні гукаў: А-высакародства, Е-пяшчота, О-скрытнасць, У-веліч з агіднасцю; Т,С,П,К — рэзкасць, санорныя — глыбіня), пастаянных вершаваных форм (дактыль ажыўляе верш, спандэй надае яму змрочнасць); абавязковы парадак словаў; этымалагічны, арыфметычны, геаграфічны спосабы гульні словаў; эстэтычны эфект шматзначных словаў — анаграмы.
Рысы барока (элітарнасць, алегарычнасць, рытарычнасць, варыятыўнасць, натуралістычнасць, эмблематычнасць...) не існуюць ізалявана; яны складаюць эстэтыку барока толькі ўзятыя разам-, таму немэтазгодна шукаць асобныя «рысы» барока ў Л.Карповіча, М.Сматрыцкага, Л.Зізанія, А.Філіповіча (арнаментальнасць, ускладненае «пляценне славес», кантраснасць, захапленне формай), эмблематычнай паэзіі. Аднак разам з тым у барочным творы некаторыя рысы могуць і адсутнічаць, што, улічваючы папярэдне сказанае, пераводзіць барока ў ранг метафізічных катэгорый.
Асветніцтва
Не толькі мастацкі, але і філасофскі напрамак, шырэй за барока. Мяжа паміж барока і Асветніцтвам — каля 1740 г., хаця ў Сімяона Полацкага ёсць праявы ранняга Асветніцтва, а эпігоны барока тварылі і ў 1780-я гг., а ў архітэктуры барока захоўвалася да канца XVIII ст. «Надо поразнть новмзной, не отвраіцая странностью, подчас подннматься до высот пафоса, всегда сохраняя естественность, знать человеческое сердце м заставмть его говорнть... в совершенстве знать родной язык, блюстм его законы, храннть гармонню, не жертвовать смыслом радм рмфмы» (Вальтэр,»Канднд»).
Літаратурныя напрамкі КЛАСІЦЫЗМ і СЕНТЫМЕНТАЛІЗМ, a таксама барока, ракако, прадрамантызм.
Беларуска (па паходжанніфпольскі (па мове) класіцызм: Юльян Нямцэвіч (каля Брэста, 1758-1841), Адам Нарушэвіч (паэт і гісторык з Палесся, 1733-1796; сатыры, оды). Смаленскія шляхцічы
Я. Княжнін (рускі паэт) і Фр. Князьнін (1750-1807) — любоўнаідылічная, патрыятычная, панегірычная лірыка, трагедыі. 3 Віцебшчыны: драматург і публіцыстФр. Багамолец (1720-1784). Мінчанін паэт, празаік, перакладчык Ігнацій Быкоўскі (1750-1819, аповесці «Валерыя», «Абукір», камедыя «Філосаф Дэмакрыт»), Тэафілія Глінская (каля 1762-1799, паэма «Шчорсы»). Слуцк: Табіяш Граткоўскі. Аршаншчына: Юзаф Маралёўскі (1777-1845). Брэсцкі кашталян Марцін Матушэвіч (1714-1773, сатырык і мемуарыст). Фабіян Саковіч (1742 — пасля 1787, паэт і публіцыст).
Фр. Карпінскі(1741-1825), вядучы паэт польскага сентыменталізму, 40 год жыў у ваколіцах Гродна і Пружан.
Драматургія XVI-XVIII стст.
ДРАМАТУРГІЯ БАРОКА
Тыповае параджэнне позняга Рэнесансу-ранняга барока. У Рэчы Паспалітай звязана з экспансіянісцкай дзейнасцю езуітаў (драмымаралітэ ставіліся ў касцёлах, потым гэтая мода перайшла ў праваслаўныя цэрквы; Феафан Пракаповіч заклікаў святароў не «лнцедействовать»). Дыдактычная (рытарычнасць — у імкненні да дыдактыкі) і эстэтычная функцыі, адносна ўстойлівы рэпертуар, сінтэз мастацтваў, варыятыўнасць, «звернутыя» сюжэты (знаёмыя сюжэты, значэнне якіх устаялася), прынцып «люстранога адбітку» ў сюжэце, паралельныя пабудовы, дамінуючы прынцып кантрасту, інтэнцыянальнасць (намеры герояў прадстаўлены больш за дзеянні), умоўнае (алегорыі, эмблемы, сцэнічная рэалізацыя метафар) і натуралістычнае адлюстраванне; падпарадкаванасць правілам (жэст, міміка, кампазіцыя, топас). Эстэтыка: «нельга есці, піць, тупаць нагамі, паказваць штосьці такое, што магло б выклікаць непрыемнае ўражанне ў акцёраў ці гледачоў» (1647), не даўжэй 3-х гадзін (1717), забарона жаночых роляў (пасля выконваліся юнакамі). Твор пачынаўся з антыпралога і пралога; 3-5 актаў (часта акт дзяліўся на асноўную частку пратарсіс і алегарычнае абагульненне ападосіс)-, эпілог (часам — велічальны кант, ода); устаўкі: хор, балет, інтэрмедыі, феерверк.
Драмы і камедыі на лацінскай (зрэдку-польскай) мовах; сур’ёзнае дзеянне перапыняецца інтэрмедыяй (польска-беларускія або беларускамоўныя сцэнкі, ад якіх бярэ пачатак беларуская драматургія: народная драма — «Цар Максіміліян», «Лодка» — узнікла як рэакцыя на спектаклі школьнага тэатра). Інтэрмедыя — «кароткае дзеянне, выдуманае або сапраўднае, якое разыгрываецца паміж актамі камедыі ці трагедыі», яго змест — «забаўныя і жартоўныя
анекдоты, гісторыі, апавяданні» (з барочнай «Паэтыкі»); маглі не залежыць ад зместу драмы, набліжаючыся да камедыі (польскамоўныя інтэрмедыі Д. Рудніцкага); адыгрывалі найчасцей дапаможную ролю (пралог, эпілог, замест званка — сігнал да пачатку дзеяння). Драмы Страснога тыдня (без інтэрмедый), Масленічныя п’есы; творы, што выконваліся перад летнімі канікуламі, мелі больш свецкі характар, прысвячаліся звычайна мясцоваму мецэнату (тэзаіменны герой з агіяграфічных ці гістарычных крыніц). Школьныя драмы пісаліся выкладчыкамі рыторыкі і паэтыкі (штогадовая дэманстрацыя здольнасцяў); інтэрмедыі звычайна пісалі вучні; іх няўстойлівасць.
Трэці пасля Пултуска (1566) і Бранева тэатр Віленскай акадэміі (першыя прадстаўленні 1580-1584); спектакль у сувязі з пачаткам новага навучальнага года па п’есе Каспара Пянткоўскага (15541612) «Ціман Мізантроп»; беларуская мова ў дыялогу паміж русінамшаўцом і філосафам-схаластыкам («Вельмн прэмудры чловек такм ту, сказалм, Под тон скалон мешкае, Пнлозоп его звалн.Хочу его погледзнць. Чы гараст, сподару?»... «Чэму нэ вонее муй дзегець так хорошо, як в городзе зеле?Чэму сен скура курчыць, колм огень грэе?»). Першая чыста беларуская інтэрмедыя ў сяр. XVIII ст. у Смаленскай пастаноўцы «Дэкламацыі» М.Базілевіча.
ЕЗУІЦКІЯ ТЭАТРЫ:
ПОЛАЦК (1585-1819). 1669 г. —драма «Вясёлае пасля хмар сонца»(польск. мова): алегорыка; аб ацаленні Товія ад слепаты; інтэрмедыі не захаваліся. Канец XVII ст. — п’еса «Духоўнае прычасце св.Барыса і Глеба» з бел.інтэрмедыямі (антыпралог: гарбар тлумачыць селяніну, што мае адбыцца («Гарбар: Поно ж мужычышчэ влнзло з цапкамн, чэго, хаме, дерэсша, стань межы мужыкамн. He ведаеш, шчо этут будзе комедзмя? — Селянін: Жадного мне не трэба, пане, колодзмя! — Гарбар: 14 оно ш той дурннло, зкажы мне, чы знаеш, шчо то дугалог, хаме, чы знаеш? — Селянін: А пане, дуга лега не до колодзея: по дугу трэба нцм круцнць у Матвея»); пахвальба сваімі сынамі: сын гарбара адукаваны, селяніна — здаровы («Гарбар: Нарэсту прысов сынка мого послухацн, учуеш, як хорошо он буде казацн. По-лацмнску як рэпу грызе; як чытацм озме, повна светлнца ўсюды чувацн. — Селянін: Так, суседзе, м нам Бог даў доброго сына, там жэ то розкошна нам розумна децнна. Год тулько мает, южэ з огорода гоннт свнне м хоць бохон озме хлеба не ўроннт, трэцёго дня почав смолмцм капусту чы рэдку, бывало, чы ты дасм кашу густу»); камізм — сугучнасць польск. і бел. слоў «акт-так, сцэна-сцяна, просцэніум-просценько, сінопсэс-свінапас»; каментарый таго, што адбываецца ў зале («Гарбар: Апанас, ходм блмжэй, ту м ты, Нване, а ты чого прыпёўся, мужык, пры тым пане? He смейцеся, mob-
чыце м он прышла Хведа, м Овдоця не хоцнла м ждацм обеда. — Селянін: Н он, сударэ, н наш Спмрыдон прыбравса, м от Мнкнта межы людмм показавса...»). Інтэрмедыя пасля I акта: 2 драгуны, што ўкралі каня ў казака («Сыт, спмт нехто, м голову, м ногм задраўшы. Цыт, м кобыла пасут, до рук прывязаўшы. Што чынмцн, Нване, колм б як дурного обшукацм, кобылу украсцм з рук ёго. — Бачыш, кобыла ходмт по ўзаскмм болоцм м ледво можэ хвостом облеслым молоцн. Так учынмм, у гразм тут скуру утопмм, а зверху троху болотом усеньку покропмм. Донммацм буде, устаўшы, шчо ў гряш упала кобыла, а облмзлы хвост тылко задрала»); яўрэй («О не я, пане д’ябле. Лейба то завсёды жэнет тулько смердухн, прылевает воды, а до табакм сыплет завшэ чэмернцы, а до рэткн змазоной догцкку з мазнмцы»), чорт; апісанне пекла («Есцэ мнловалнса, там есть ннных много, сматру, пекут, варут люде света того. Там не однн на рожне жыд за осукане ворочается м другмм за смерцм подане»). Хлопцы Ёсіп і Сямён дапамагаюць на кухні пад час падрыхтоўкі бою, учыненага Святаполкам у гонар Глеба: умоўнасць часу, анахранізмы). 12 лацінскіх драм з антычнай і сярэднявечнай гісторыі (змест узнаўляецца па праграмках).