З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
У кожнага ёсць права на палёт ды скарыстацца гэтым правам не ўсякім дадзена
/ я калісьці быў такім як ён
Даўным -даўно калі яшчэ не ведаў я што гэта называецца дзяцінствам я бачыў італьянскую карціну здаецца там былі намаляваны якіясць людзі мора сонца горы да жаху абыякавыя толькі
там удалечыні на заднім плане у ціхіх хвалях ледзь заўважны воплеск...
Пазней калі даваў ўжо не ўсім я міфам веры
калі я знаў што не было Хрыста
і не здзяйсняў
сем подзвігаў Геракл —
я свята верыў
казцы пра Ікара
тады крадком
начамі я выходзіў на балкон
/ пазіраў на неба
і шукаў
якая з зор мяне к сабе прыманіць і панясе мяне
ў мой зорны шлях
Мне потым вельмі многія
сцвярджалі
што ў чалавека ўжо не будзе
крылаў
пра Ньютана
зямное прыцяжэнне
але бясконцымі асеннімі начамі
я ўсё ж выходзіў
на спатканне да сусвету
і па-ранейшаму
шукаў маяк свой у небе
Я і цяпер зайздрошчу ўсім Ікарам.
НЕЎМІРУЧАСЦЬ СПАДЧЫНЫ
Матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 40-годдзю з дня нараджэння Аляксея Мельнікава (Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, 14 лістапада 2002 г.)
С.Л. Гаранін, ст. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук
Еўфрасіння Полацкая і епіскап Ілля: Псторыя стасункаў і прычыны канфлікту
У даследаваннях медыевістаў XX ст. склалася своеасаблівая метадычная сістэма вывучэння сярэднявечнай культуры, заснаваная на т. зв. «дапытванні тэкстаў». Яе заснавальнікамі ў Францыі справядліва лічаць М. Блока, Ж. Ле Гофа і іншых прадстаўнікоў «новай гістарычнай школы»; у Расіі ў гэтым рэчышчы ажыццяўляліся працы А.Я. Гурэвіча і Ю.Л. Бяссмертнага, прысвечаныя аналізу заходнееўрапейскага сярэднявечча. Адна з асаблівасцяў прапанаванага падыходу палягае ў тым, што тэкст аналізуецца паводле логікі ўзаемасувязяў асобных апавядальных кампанентаў. Наяўнасць або адсутнасць элементарнай, з сучаснага пункту гледжання, лагічнасці выяўляе элементы сярэднявечнай ментальнасці, своеасаблівыя рысы светаадчування і разумення наваколля, таму што з гледзішча чалавека сярэднявечнай эпохі, усё, занатаванае ў тэксце, абсалютна праўдзівае і пасвойму лагічнае; ложны тэкст — апокрыф, падлягае забароне і знішчэнню як ерэтычны. Выяўленне падобных лагічных узаемасувязяў у адпаведнасці з ідэямі «новай гістарычнай школы» амаль не праводзілася ў дачыненні да тэкстаў, належных да ўсходнеславянскага культурна-гістарычнага арэалу, калі не лічыць працы В.ВЖлючэўскага «Жыціі святых як гістарычная крыніца», ідэі якой у многіх адносінах падобныя да ідэй французскіх вучоных.
Багаты матэрыял для падобнага аналізу дае «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» у той частцы твора, дзе апавядаецца пра адносіны падзвіжніцы і царкоўных улад, пра яе адыход у Сяльцо і асветніцкую дзейнасць у заснаваным там манастыры.
Звернемся да тэксту твора.
Пастрыгшыся ў манахіні і прабыўшы ў абіцелі некаторы час, маладая яшчэ Еўфрасіння «...просм у епнскопа суіцаго тогда, нарнцаемаго Нлью, правяіцаго стол святое Софем в Полотьсце, дабы ей велелуу пребыватм в церквм святей Софем в гольбцм камене. Н
повеле ей, да пребывает ту}. (Запомнім вылучаныя ў гэтым фрагменце словы.) Далей «Жыціе» паведамляе: Еўфрасіння жыла пры саборы «неколнко время», арганізавала Сафійскі скрыпторый (напэўна, на сродкі княскай сям’і, да якой належала), займалася асветніцкай працай. «В еднну ноідь возлеже, опочмватм хотяідм от многаго стоянма в молмтвах яже к Богу, внде внденне: помм ю аггел м веде ю, ядеже бе церковыда Святаго Спаса, метохмя Святыя Софнн, яже зовется от людей Селце. Н ту показа ей аггел Господень, глаголя: «Еуфросмнме! зде тм подобает бытн»».
Эпізод з’яўлення анёла можа разумецца пэўнай катэгорыяй чытачоў як адлюстраванне жыццёвай рэальнасці, так бы мовіць, «з’явы фізічнага парадку», або, дакладней — з’явы ў фізічным свеце. Але такое разуменне — абсалютна незалежна ад светапогляду чытача — выводзіць чытанне тэксту за рамкі навуковага яго пазнання, бо ясна: з’яўленне анёла ёсць фактам не аб’ектыўнай рэальнасці, а адлюстраваннем суб’ектыўнага яе вытлумачэння пэўнай гістарычнай эпохай, іначай кажучы — ёсць фактам суб’ектыўна-гістарычнайрэальнасці. Такім чынам, тэкст адлюстроўвае не саму рэальнасць, а яе разуменне. Канстатуючы гэтую простую думку, мы раскрываем сваю метадалагічную пазіцыю: эпізод са з’яўленнем анёла служыць у тэксце фактарам вырашэння вобразнай сітуацыі, г. зн. — ёсць і своеасаблівым прыёмам, з дапамогай якога «здымаецца» супярэчнасць (калізія), што мела месца ў аб’ектыўнай, жыццёвай рэальнасці.
Працягнем выяўляць лагічныя сувязі паміж апавядальнымі кампанентамі «Жыція».
Пабачыўшы відзенне, Еўфрасіння зусім не спяшаецца выконваць загаданае, а... кладзецца спаць. Анёл з’явіўся ў другі раз, аднак вынік быў той самы. Нарэшце, на трэці раз Еўфрасіння ўстала і «...вьзбудмвшнся от сна..., славословяіце Бога м глаголюіцн: «Слава Тобе, Боже, слава Тобе, яко сподобнмя в нынешнюю ноідь вчдетм святое лмце аггельско&. Н по сем нача псалом глаголатн: «Готово сердце мое, Боже, готово сердце мое. К пакы к Тобе прмвергох-
1	Тут і далей тэкст «Жыція Еўфрасінні Полацкай» цытуецца па выданні: Месяца мамя в 24 день. Повесть жмтмя м преставленмя святыя н блаженныя м преподобныя Еуфросннмм, ягуменьм манастыря Святаго Спаса н Пречпстыя Его Матере, мжн в Полотьсце граде. Благословм, Отче! // Кніга жыцій і хаджэнняў: Пер. са старажытнарус., старабеларус. і польск. / Уклад., прадм. і каментарыі А. Мельнікава. — Мн.:Маст. літ., 1994.—С. 25-41, без паказання нумароў старонак у тэксце; курсівы не агаворваюцца.
ся от ютробы матере моея. Бог мой есм Ты, яко восхоте, тако м сотворм на мне, рабе Твоей». Н кончеваше утренюю». Зноў ніякай ініцыятывы ў выкананні загаданага Еўфрасіння не выявіла.
Тады ў тую самую ноч «...явмся епнскопу Нлнм тьй же аггел, глаголя: «Вьведн ю, рабу Божню Ефросмнью, в церквьцу Святаго Спаса на рекомое Селце место..., яко достойна есть Царству Небесному, яко ммро благовонно вьсходмт мольтва ея к Господу м яко венец на главе цареве тако почнвает Дух Святый на ней, няко солнце сняет по всей землн тако жмтме ея просняет предо аггелы Божм№. Еппскоп же вьста вьскоре co страхом м трепетом, прнмде к ней». Відавочна, што першым дзеячам, які прадпрымае рэальныя захады, каб перасяліць Еўфрасінню ў Сяльцо, выступае епіскап (гэта дадаткова пацвярджаецца далейшым тэкстам «Жыція...», а менавіта словамі баяр: «...»Ей, владыко святый, се тм есть Бог положнл на сердцн твоем, еже снцеумыслпл отроковмцм сей попеченне о ней»). Відавочна, што адыход Еўфрасінні ў Сяльцо не матываваны яе ўласным жаданнем.
Далей следуе этыкетная формула ветлівасці, у якой Еўфрасіння згаджаецца выканаць любы загад епіскапа: ««Будн мне по глаголу твоему, владыко святый». Н седоста, — гутарка, відаць прадстаяла нялёгкая і некароткая. — Отверз же блаженный епнскоп уста своя, начат беседовата о спасеннм душн». Цікава, чаму Ілля пачынае гаворку пра выратаванне душы, калі ён толькі што пачуў ад анёла, быццам Дух Святы спачывае на Еўфрасінні, а жыццё яе праззяе перад анёламі, і нават узняўся ад гэтай праявы са свайго ложку са страхам і трымценнем? Еўфрасіння яўна не патрабавала працяглага павучання — да справы непасрэдна можна было перайсці і без яго. ^Д\ного же побеседовав с нею м се прчрече ей, глаголя: «Діцн! хоіцу тм реіцм слово, ты же с любовню прнммм е... Весн лн, чадо: се церковь есть соборная ндеже седжшж, ту всн человецн собмраются, л тобе не лепо зде пребыватн. To се есть церковьца Святаго Спаса в Селцн, ндеже братья наша лежат — преже нас бывшям епнскопн. Неглм Бог поспешнт молмтвамн мх м трудом твомм, й возграднт место то велмко»». Але ж ці не сам епіскап некалькімі радкамі вышэй дазволіў Еўфрасінні жыць пры царкве?! А. Мельнікаў меркаваў, што Еўфрасінні было дазволена перасяліцца ў галубніцу таму, што Ізяслаўская зямля ў 1119 г. была разрабаваная. Гэтае меркаванне заснавана на меркаванні, што Еўфрасіння была манахіняй ізяслаўльскага жаночага манастыра, існаванне якога таксама гіпатэтычнае. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» адназначна паказвае на полацкі жаночы манастыр, існаванне якога таксама
пацвярджаецца археолагам Г. Штыхавым. Але нават і тады, калі Еўфрасіння перасялялася з Ізяслаўля, царква была саборнай, і епіскап павінен быў улічваць гэтую акалічнасць. 1 што за смутнае абгрунтаванне: тут усе людзі збіраюцца і таму табе не добра тут знаходзіцца? Здаецца, якраз наадварот: Еўфрасіння перапісвае кнігі, дае міласціну бедным, служыць пашырэнню і ўмацаванню хрысціянскай асветы акурат у тым самым месцы, дзе шмат людзей; пры саборных цэрквах жылі і іншыя святыя жанчыны. Еўфрасіння адказвае епіскапу нейкай двухсэнсоўнай у дадзенай сітуацыі фразай: «Бог да поспешмт мм, отче, молнтвамм твоммн святымм», — і... зноў не рухаецца з месца!
Ініцыятывы епіскапа (а калі прыняць да ўвагі сярэднявечную свядомасць, то і загаду анёла) яўна недастаткова для ажыццяўлення задуманага. Прыйшлося звярнуцца да свецкіх улад: «Прмзвав же епнскоп князя Борпса стрыя ея, м отца ея Георьгмя, н преподобную Еуфросннню, м честныа мужа, м поставм я сам послухы, рек: «Се отдаваю Еуфроснннм место святаго Спаса прм вас, да по моем жмвоте ннктоже не посудмт моего данма»». Зразумела, што, калі б гаворка ішла не аб князёўне, а аб простай манашцы, ніякай перадачы маёмасці і працяглых просьбаў пакінуць саборную царкву не было б: у епіскапа дастаткова ўлады, каб перасяліць манахіню назад у абіцель, з якой яна перад тым выпрасілася ў яго ж. Рашэнне прымала княская сям’я, для якой лёс дачкі і пляменніцы не быў абыякавым, але і канфлікт з ініцыятарам-епіскапам зусім не патрэбным: «Еуфроснннм же (князі і баяры) реша: «Ты же ндм м послушай епнскопа, еже тм велнт, тако створм, то есть отец всем нам, того подобает слушатю». I з такімі словамі звяртаюцца да манахіні свецкія людзі! Ці не сама Еўфрасіння абяцала раней слухацца ігуменню і усіх сёстраў? Зразумелым становіцца, чаму так доўга і пра шту гутарыў з Еўфрасінняй сам Ілля; напэўна, гаворка пра выратаванне душы і зводзілася да закліку паслухацца царкоўнага ўладыку. Самым дзіўным здаецца нам адказ Еўфрасінні князям і баярам: «...яко Бог повелнт мм, тако н будет, воля Господня да будет о мне^. Відаць, з воляй епіскапа Еўфрасіння лічыцца не хацела. I яна зноў не рухаецца з месца. Нагадаем у гэтай сувязі адну істотную акалічнасць: тэкст «Жыція» паведамляе нам у дадзеным фрагменце не пра немаладую ігуменню, прызнаную ўсімі асветніцу, а пра юную манахіню, якая прыняла пострыг два-тры, максімум, каля васьмі гадоў таму.