З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Мы не можам сказаць, як доўга працягвалася справа паміж Іллёй і Еўфрасінняй, перамовы епіскапа і княскай сям’і, нарэшце — пера-
мовы князёў і баяр з самой падзвіжніцай. Зразумела, аднак, што падобныя ўзаемадачыненні не ўкладаліся ў адзін дзень, як паведамляе пра гэта тэкст помніка: «згушчэнне часу» — з’ява звычайная для літаратуры ўвогуле. Аднак, калі параўнаць мастацкі час дадзенага эпізоду з мастацкім часам іншых эпізодаў (напрыклад, будавання Спаскай царквы, вандроўкі ад Полацка да Ерусаліма і да т. п.), то відаць: мастацкі час у апісанні гісторыі перасялення Еўфрасінні ў Сялыдо запаволены. He выключана, што гэта — вынік даволі працяглай гісторыі супрацьстаяння маладой манашанкі і састарэлага епіскапа — супрацьстаяння, якое вырашалася ўмяшальніцтвам князя. Зыходзячы з чаго маглі разважаць тады ў княскай сям’і? Як паведамляе тэкст, галоўным разлікам бацькі на Прадславу было заключэнне з яе выкарыстаннем выгоднага дынастычнага шлюбу, што было звычайным для таго часу і адносінаў да жанчыны. Але Еўфрасіння патаемна пастрыглася, і карысці ад яе княская сям’я не мела. Значыць, адзінае, што маглі б атрымаць князі праз Еўфрасінню, быў прапанаваны ёй маёнтак з сядзібнай гаспадаркай, які знаходзіўся каля самага горада. Тлумачыць гэты дарунак жаданнем самой Еўфрасінні пакінуць сабор і заснаваць манастыр немагчыма, бо ініцыятыва, як мы сказалі, належала ў гэтай справе епіскапу. Максімум, што магло зыходзіць ад самой Еўфрасінні — гэта згода перасяліцца ў Сяльцо. Менавіта таму і была аформлена належная працэдура перадачы маёмасці ад епіскапа (царквы) да Еўфрасінні. Калі б епіскап перадаваў Сялыдо іншай ігуменні, то афармлення правоў апошняй на матэрыяльную ўласнасць пасля смерці епіскапа не патрабавалася б: ігумення падначальвалася ўладыку, і, адпаведна, маёмасць заставалася ў валоданні царквы. Калі ж, разважалі, напэўна, князі, бяздзетная Еўфрасіння памрэ, то маёнтак, аформлены на яе асабіста, застанецца ў спадчыну яе сваякам. Развага лагічная, бо нічога іншага, акрамя такога невялікага прыбытку замест страчаных спадзяванняў і знесенага ў манастыр пасагу, з гэтай дачкі атрымаць ужо немагчыма. Хто ж мог ведаць, што не суджана збыцца ні планам епіскапа, ні планам князя?
He можам мы адказаць і на тое, што канкрэтна паслужыла прычынай адыходу Еўфрасінні ў цэркаўку Святога Спаса; «Жыціе» паведамляе толькі, што гэта адбылося ноччу, прычым усё неабходнае для кнігавытворчай справы абсталяванне, сабранае Еўфрасінняй, было пакінута разам з недапісанымі кнігамі і іншай уласнасцю. Магчыма, што, як меркаваў А. Мельнікаў, Еўфрасіння хацела заснаваць манастыр Праабражэння Гасподняга і таму чакала свята Праабражэння. (Становіцца зразумела, што азначаюць словы «... воля
Господня да будет о мне».) Але начны час у тую эпоху зусім не лічыўся спрыяльным для выхаду за межы гарадскіх сцен. Еўфрасінняж, «...поммшм с собою едмну чернормзнцу, прннде на место зовомое Селце, ндеже есть церковьца Святаго Спаса. Н вшедшм в церковь, м поклонмвшмся, возгласм снце: «Ты, Господн, заповеда святым Свонм апостолом рек: He носнте с собою нмчесоже, токмо жезл. Се аз Твоему словесм последствуюіцн, мзыдох на место се нпчтоже носяіцн, но точмю Твое слово в собе ммуіцм еже реіцн «Господм помнлуй». Еіце же за все нменне ммею кннгм сма, мммже утешает мм ся душа м сердце веселпт. Лпшеже спх трмеххлебненмамнмчтоже...«» Колькі кнігаў памерам у аркуш маглі панесці за два кілометры дзве жанчыны? Ясна, няшмат. Куды дзелася ўсё астатняе? Напэўна, скрыпторый пры Сафійскім саборы быў зачынены Іллёй, бо ніякіх звестак пра яго дзейнасць каля адзначанага часу няма. (Меркаванні пра тое, што на яго месцы была неўзабаве заснавана духоўная вучэльня, не маюць ніякіх падстаў і не заснаваныя ні на адной крыніцы.) Верагодней, што абсталяванне скрыпторыя было атрымана епіскапам як бы «замест» аддадзенага маёнтка, а пасля прадана, не выключана, — і самой жа Еўфрасінні. Так ці іначай, епіскапу ўдалося спыніць асветніцкую дзейнасць полацкай падзвіжніцы. Але ўдалося толькі на час.
Калі, засноўваючыся на тэксце і нашым яго «дапытванні», прызнаць, што канфлікт паміж Еўфрасінняй і Іллёй меў месца ў рэальнасці, то заканамерна паўстае пытанне: што сталася яго прычынаю?
Можна думаць, напрыклад так: дзейнасць Сафійскага скрыпторыя не мела кананічнага характару. Па-першае, не засталося ніводнага сведчання, якія кнігі былі ў ім перапісаныя. Гэтыя кнігі проста зніклі. Па-другое, звычай вандраваць ноччу, абавязкова ўдвух з посахам і торбай, дзе ляжала кніга, мелі, як вядома, багумілы, уплыў якіх на ўсходнеславянскіх землях адчуваўся акурат у XII ст. Абавязковым багумілы лічылі і паломніцтва ў Святую зямлю, што, як вядома, і здзейсніла Еўфрасіння. Аднак, калі нават і дапусціць нейкія ўплывы багумільскай думкі на Еўфрасінню і яе асяродак у маладыя гады падзвіжніцы, то гэта наўрад ці можна лічыць прычынай канфлікту і — натуральнай высылкі; у крайнім выпадку гэта магло б сыграць ролю зачэпкі, якою мог карыстацца Ілля, каб абмежаваць уплыў маладой Еўфрасінні на паству саборнай царквы, г. зн. — і на ўсю давераную яму епархію. Калі падобныя праявы багумільства на досвітку дзейнасці полацкай асветніцы і былі — што не даказана — то яны мелі, максімум, пратэстны характар, I як толькі канфлікт быў уладкаваны, самі сабой зніклі. He знікла іншае: трывалае жаданне кіраваць усімі духоўнымі справамі ў Полацкім княстве.
Пра жыццё Еўфрасінні за перыяд канца 20-50-х гг. ХП ст. невядома амаль што нічога, крамя пострыгу яе сёстраў і ўладкавання манастыра ў Сяльцы: дзейнасць Еўфрасінні была ў гэты перыяд абмежавана сценамі абіцелі. Але прыкладна пасля сярэдзіны 50-х гг. Еўфрасіння, выкарыстоўваючы дынастычныя сувязі з Комнінамі, самастойна наладжвае адносіны з Канстанцінопальскай патрыярхіяй праз галаву і Полацкага епіскапата, і Кіеўскай мітраполіі. Ці можна лічыць гэта цалкам дапушчальным і, з пункту гледжання мітрапаліта, пахвальным? Наўрад... Яна па ўласнай ініцыятыве звяртаецца да імператара Мануіла і патрыярха Лукі Хрысаверга з падарункамі і просьбай даць ёй абраз Эфескай Божай Маці, і, атрымаўшы яго (копію), не запытаўшы дазволу епіскапа, вядома, ужо не Іллі, вырашае «...по вся вторннкы носнтн ю по святым церквам», тым самым умяшаўшыся ў парадак набажэнства ў епархіяльным горадзе. (Дарэчы, той факт, што ікону затрымалі ў Корсуні, можа тлумачыцца незадавальненнем мітраполіі дзеяннямі ігуменні; Еўфрасіння зноў звярнулася да патрыярха і дамаглася свайго.)
Пад кцітарствам Еўфрасінні будуюцца тры мураваныя цэрквы, але дойлід Іаан змяняе канструктыўнае рашэнне крыжова-купальнага храма. Гэта ў пазнейшы час творчыя распрацоўкі Іаана ўваходзяць у традыцыю і становяцца адметнай рысай усходнеславянскай культавай архітэктуры, а на момант будоўлі цэркваў гэта — відавочнае наватарства.
Прама ў адным з храмаў будуюцца на хорах келлі Еўфрасінні і Еўпраксіі, дзе манахіні жылі. Вядома, жыць у царкве не забаронена, але ж і не прынята: царква не чалавечае жытло, гэта дом Бога. Тым большыя пярэчанні магло ў той час выклікаць жаданне жанчыны трывала жыць у царкве, бо не ва ўсе дні наведанне жанчынай храма ўхвалялася.
Аднак, калі новатворства Еўфрасінні і Іаана ў галіне культавага дойлідства Русі прыжылося, то форма напрастольнага крыжа, зробленага Лазарам-Богшам, таксама нетрадыцыйная і, як можна меркаваць, прынятая не ў праваслаўнай царкве, а ў касцёле (ды і тое толькі на той час), пашырэння, па вядомых прычынах, не мела, бо форма крыжа таксама задаецца канонам. Што стала звыклым для нас, было абсалютнай навізной у XII ст. Таму няма сумневу: Еўфрасіння мела даволі своеасаблівыя ўяўленні пра тое, што можна, а што непажадана, што кананічна, а што некананічна, што адпавядае прынятай ва Усяленскай патрыярхіі субардынацыі, а што не, і кіравалася ў сваёй дзейнасці практычнымі мэтамі патрэб асветы, а не царкоўнымі правіламі.
Далей. Еўфрасіння, як вядома, заснавала мужчынскі манастыр. Узнікае заканамернае пытанне: ці мае ігумення-жанчына дастаткова правоў, каб здзейсніць гэткую справу? Дзе прэцэдэнты? Калі ж і мае, то факт гэты — вельмі рэдкі, да таго ж ніякай надзённай патрэбы засноўваць мужчынскі манастыр у Полацку на той час не было, таму што жадаючыя маглі пастрыгчыся ў Бельчыцкім манастыры. Каму гэты новы манастыр падпарадкоўваўся на практыцы? I ці мела ігумення (манахіня) права мець слугу-мужчыну Міхаіла, тым болей, калі лічыць гэтым слугой настаяцеля заснаванага Еўфрасінняй манастыра? Між іншым, не заўважаны той факт, што гэты Міхаіл ведаў грэчаскую мову, выконваў дыпламатычныя місіі, што звычайна даручалася не прадстаўнікам ніжэйшых слаёў грамадства, а баярам. Таму «слугой» князёўны ён быў, верагодней за ўсё, менавіта як баярын з паходжання.
Значыць, Еўфрасіння ўсведамляла сябе гаспадыняй у Полацку, і права на гэта давала ёй княскае паходжанне. Наўрад ці гэты аспект самаадчування змяніўся з тае пары, калі маладая дзяўчына стала манахіняй. Відаць, яшчэ ў маладых гадах яна, жывучы пры саборы, пачала ўмешвацца ў справы кіравання епархіяй, што і выклікала рэзкае незадавальненне Іллі.
Зробім невялікае адступленне і прыгадаем прапанаваную А.А. Мельнікавым гіпотэзу, што «Жыціе» ўзнікла ў асяроддзі манахаў заснаванага Еўфрасінняй Багародзіцкага манастыра і што, магчыма, сам Міхаіл быў яго складальнікам. Калі ўлічваць тое, што манастыр de facto залежаў не ад епіскапата, а ад «князёўны ў манаскай рызе», то ён мусіў заставацца нейкі час самастойным і пасля яе адыходу ў Ерусалім і скону там. Калі гэта дапушчальна, то лічым: факт вельмі падрабязнага апісання адыходу Еўфрасінні ў Сяльцо і акцэнтаванне яе паходжання ад Усяслава Брачыславіча (нястомнага барацьбіта за незалежнасць і магутнасць свайго княства), нарэшце, неаднаразовае падкрэсліванне ў тэксце твора самастойнасці Еўфрасінні ў прыняцці рашэнняў і да т. п. з’явіліся ў «Жыціі» невыпадкова: гэта былі калі не палемічныя закіды, то прынамсі нейкае пацверджанне спрадвечнай незалежнасці манастыра ад епіскапата, які ўваходзіў у склад мітраполіі з цэнтрам у Кіеве, і прамая арыентацыя манастыра на адносіны з патрыярхатам, дзе, як мінімум, да 1200 г. шанавалі мошчы прадстаўнікоў Полацкага княскага дома (Давіда і Ксеніі). Нарэшце, вытлумачальным становіцца ў гэтым кантэксце факт, чаму заснаваны Еўфрасінняй мужчынскі манастыр заняпаў не пазней за XVI ст., а Бельчыцкі працягваў існаваць да XX ст.