З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Нагадаем цяпер эпізод, калі Еўфрасіння прасіла Іллю дазволіць ёй жыць пры саборы. Пры канцы жыцця тон яе гаворкі з мясцовым епіскапам змяніўся: «Блаженая же Еуфросмнма, пославшн, прмзва епнскопа, тогда стол правяіца Святое Софеп нармцаемаго Днонпсмя, м введшм ею (Кіраану і Вольгу. — С /7) в церковь, к повеле острніцп прычым у дадзеным выпадку Еўфрасіння зноў — і на гэты раз ужо даволі груба — парушае і субардынацыю, і царкоўныя правілы: пастрыгчы ў манахіні нельга без папярэдняга іспыту... I епіскап не мог гэтага не ведаць. Але, калі прыняць да ведама меркаванне, што і сам Дыянісій быў пахаваны ў Кіева-Пячорскай лаўры як магчымы вучань Еўфрасінні, то не будзе залішнім пытанне: хто гэтага епіскапа паставіў, ці ва ўсякім разе — па чыёй ініцыятыве ён быў хіратанісаны? Пытанне, зразумела, застаецца без пэўнага адказу. Але так ці іначай становіцца відавочным: маючы моцнае апірышча ў Візантыі, Еўфрасіння стварыла нейкі правобраз незалежнай праваслаўнай беларускай царквы. Сімвалічна пры гэтым, што здзейсніўшы паломніцтва ў Святую зямлю, яна выканала ў Божай дамавіне той самы абрад, які раней выканаў там «мгумен Руськой землн» Данііл. Фактам наведвання і ажыццяўлення самастойнай службы ля Дамавіны Еўфрасіння, як і Данііл, ставіла сваю зямлю ў шэраг з іншымі самастойнымі краінамі хрысціянскага свету. Пры гэтым дазвол на такое сімвалічнае дзеянне быў атрыманы Еўфрасінняй ад Ерусалімскага патрыярха.
Калі не браць да ўвагі ўласнай амбітнасці Іллі, ды і самой Еўфрасінні, іх барацьбы за ўладу і г. д., то ясна, што па-першае, дзейнасць Еўфрасінні не выклікала асаблівай прыхільнасці і падтрымкі ў мітраполіі. Зразумелы.ч становіцца, чаму мошчы Еўфрасінні на восем стагоддзяў затрымаліся ў Кіева-Пячорскай лаўры, дзе падзвіжніца ніколі не была і сувязяў з якой не падтрымлівала. Яны былі сімвалам — ды і рэальным фактарам — незалежнасці Полацкай зямлі і царквы на ёй. Па-другое, кіеўскія стаўленнікі — пераважна грэкі, якім, напэўна, быў і Ілля, — зусім не клапаціліся пра развіццё асветы і культуры ў асобных княствах; пераважную ролю адыгрывалі ў гэтай справе з часоў Уладзіміра Хрысціцеля свецкія ўлады (Яраслаў Мудры, Уладзімір Манамах у Кіеве, Расціслаў Мсціславіч у Смаленску і інш.), якія ажыццяўлялі храмабудаўніцтва ў гарадах і пашыралі адукацыю. Па-трэцяе, у раннесярэднявечным грамадстве царква, выконваючы ў шэрагу іншых функцый і асветніцкую, была неабходным інстытутам, роля якога заключалася ва ўнутрыпалітычнай уніфікацыі жыцця на ўсёй старажытнай Русі, але ў такой якасці царква не магла не зазнаваць уздзеяння гістарычнага працэсу, ад-
ным з важнейшых аспектаў якога была этна-культурная дыферэнцыяцыя розных краёў, што атрымала вызначальную ролю з 30-х гг. XII ст. У гэтых умовах частка царкоўных дзеячаў станавілася выразніцай мясцовых, лакальна-патрыятычных інтарэсаў. Асобныя падзвіжнікі, клапоцячыся аб развіцці культуры перш за ўсё ў сваім горадзе або княстве, з аднаго боку, уступаюць у цеснае ўзаемадзеянне са свецкай уладай (бо мэты іх супадаюць), але з іншага — у супярэчнасць з уладай царкоўнай. Зыходзячы з гэтай агульнай карціны грамадскага жыцця сярэдзіны XII ст., з барацьбы перспектыўных на той момант цэнтрабежных тэндэнцый у палітыцы, культуры і інш., што вялі да стварэння асобных літаратурных ачагоў і школ, з цэнтралізатарскімі спробамі захаваць колішнюю еднасць дзяржавы, і трэба, на наш погляд, ацэньваць канфлікт паміж Еўфрасінняй Полацкай і царкоўным уладыкам.
Дададзім у заключэнне: Еўфрасіння нібы задала далейшаму развіццю беларускай культуры своеасаблівы алгарытм: нацыянальная асвета так і засталася справай падзвіжнікаў-адзіночак, якія на працягу стагоддзяў ахвяравалі на агульнанацыянальную справу «з убогое своее маетностн»2, не атрымліваючы амаль ніякага разумення з боку цэнтральных свецкіх і царкоўных улад.
Л.В. Ляўшун,
ст. навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук
Малітаслоўная творчасць Кірыла Тураўскага: да праблемы суадносін катэгорый жанру і творчага метаду
Адэкватнае апісанне творчага метаду Кірыла Тураўскага ў жанры малітаслоўя магчыма толькі пры ўмове дакладнага і скрупулёзнага вызначэння яго (жанру) «герменеўтычнай прасторы»3 па магчы-
2 Васіль Цяпінскі. Прадмова // Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры / Скл. А.Ф. Коршунаў. —Мн.: Дзяржвучпедвыд, 1959. С. 198.
3 А.В.Міхайлаў азначаў гэтае паняцце як сукупнасць «нейкіх №!>..., бліжэйшага..., у якім ёсць гарызонты гісторыі, адначасова і самай блізкай да нас, і самай далёкай ад нас. Але гарызонты слова «гісторыя», канешне, гэта самае першае, што трэба падкрэсліць, не сама гісторьія. — яна ўзятая ўнутр слова «гісторыя». I слова «гісторыя» скажа для нас... шмат болей за тое, што магла б сказаць для нас сама
масці ў яе аўтэнтычным выглядзе. У адваротным выпадку літаратуразнаўчы аналіз знівелюе метада-стыле-жанравыя своеасаблівасці малітаслоўных твораў як такіх, так што малітаслоўі, як гэта часцей за ўсё і адбываецца пры такога кшталту падыходзе, атаесамяцца з паэтычнымі творамі так званай рытарычнай культуры слова.
«Герменеўтычная прастора» таго ці іншага сярэднявечнага твору вызначаецца трыма элементамі: узроўнем веравыспаведнай дасведчанасці аўтара; здатнасцю рэцыпіента разумець мастацкі (для слоўнай культуры ранняга сярэднявечча чытай — сімвалічны) вобраз; характарам (ці, у свядомасці аўтэнтычнай культуры, годнасцю) прадмета выяўлення4. (Пры гэтым, праўда, па-за дужкамі застаецца самы ўплывовы, але й самы няўлоўны фактар — здатнасць уласна даследчыка адэкватна ўспрымаць і аналізаваць «герменеўтычную прастору» сярэдневечнага твора, не прыбягаючы да «аперацыі зваротнага праецыявання», як азначыў яе той жа Ал. В. Міхайлаў5).
Што да першага складніка герменеўтычнай прасторы малітаслоўяў, то зразумела, што ён не ёсць нейкая канстанта. Згодна з
гісторыя, каб яна з’явілася перад намі, каб яна была даступная для нас як-небудь інакш, акрамя ўсведамлення свайго ў слове, якое і азначае тое, что мы маем на ўвазе, калі гаворым «гісторьія»». He давяраючы навуковай дакладнасці свайго перакладу, прыводжу аўтэнтычны тэкст Міхайлава: «...когда мы представляем себе, что есть... мы, ту, что блмже всего к нам, м то, что определяет гормзонты нашего знанмя, то вознмкает то, что я называю... герменевтнческмм пространством... образуется герменевтнческое пространство, в котором действуем всякнй раз какмето «мы», в котором есть блмзлежаіцее н в котором есть гормзонты нсторнн, одновременно н самой блмзкой к нам, й самой далекой от нас. Но гормзонты слова «нсторйя», конечно, это самое первое, что надо подчеркнуть. не сама ясторня, она взята внутрь слова «нсторня». Н слово «нстормя» скажет для нас... гораздо больше того, что могла бы сказать сама нстормя, еслн бы таковая явнлась перед намп, еслм бы она была доступна для нас как-то нначе, кроме осмысленкя своего в слове, которое м означает то, что нмеем мы в вмду, когда говормм «мсторня»». Гл.: Ммхайлов A. В. Несколько тезясов о теормн лнтературы: Стенограмма доклада, сделанного 20 января 1993 года на заседанмм Научного совета ОЛЯ РАН «Теорня н методологпя лмтературоведенмя н нскусствознанмя» // Лнтературоведенне как проблема: Труды Научного совета «Наука о лмтературе в контексте наук о культуре». — М.: Наследне, 2001. С. 214-215. Для нас вельмі важна, што, як пераконвае Міхайлаў, герменеўтычная прастора «для нас па сваёй сутнасці рашуча і рэзка адрозніваецца ад любой герменеўтычнай прасторы, якую мы маглі б пабудаваць для любой эпохі культуры, што папярэднічала нашай» (тамсама, с. 216).
4 Гл.: Проблема творческмх методов в средневековой восточнославянской кнмжностн. УДК 881 — 023.081 / Левшун Л. В.; Нн-т лмтературы нм. Янкм Купалы НАН РБ. — Мн„ 2001. 163 с. Рус. Деп. в БелНСА 13.03.02 — № Д200218 // Рефератнвный сборнмк непублнкуемых работ — Мн., 2002. Вып. 1 (24). С. 81.
5 Мнхайлов A. В. Несколько тезмсов... С. 215.
хрысціянскай антрапалогіяй і гнасеалогіяй сэнс чалавечага жыцця заключаны ў пастаянным удасканаленні як досведу, так і пазнавальных здольнасцяў. I ў гэтым сэнсе малітаслоўі Кірыла адлюстроўваюць высокую дасведчанасць (не блытаць з адукаванасцю) іх аўтара, які не толькі ведае, але і разумее сэнс светабудовы Дэміурга: у малітаслоўным цыкле Кірыла Тураўскага адбітыя не толькі шматгранная багаслоўская эрудыцыя мастака (абазнанасць на анталогіі, антрапалогіі, гнасеалогіі, сатэрыялогі, аскетыцы, свяшчэннай і царкоўнай гісторыі, Св. Пісанні і г.д.), але і пэўны падзвіжніцкі вопыт, які дазваляе актуалізваваць досвед, напоўніць вядомыя слоўныя топасы шчырым і трапяткім пачуццём, а часам нават і праявіць іх відавочны, але незаўважальны ранейшай культурай сэнс.
У гэтым аспекце цікава разгледзіць феномен, што на павярхоўны позірк падаецца штучна гіпербалічным самапрыніжэннем. Але гіпербалічнасць гэтая насамрэч уяўная: у кантэксце аўтэнтычнай (г. зн. ранняга ўсходнеславянскага сярэднявечча) культуры ступень гіпербалічнасці менавіта ў жанры малітаслоўя часцей за ўсё адлюстроўвае ступень духоўнай дасканаласці пісьменніка. «Кн человек не бысть грешен якоже аз» [92]6 — піша Кірыл. Ці: «Несть от начала ммру м доныне нм едмного же грешнпка, егоже не преспех, сьгрешяа» [106]; ці: «розумею бо ся паче всякого человека злая н непотребная» [99]; ці: «несть бо во мне нч едмного нрава, спасаюіцаго мя» [127] і г.д. Каб адэкватна зразумець сэнс такога кшталту выслоўяў, трэба прыняць да ўвагі, па-першае, тое, што створаны Кірылам малітаслоўны цыкл прызначаўся для агульнага ўнутрыманастырскага ўжытку: ён (цыкл) уключаўся ў дзённае чынапаследаванне набажэнстваў, што бачна з суправаджальных тыпікарных заўваг, але мог ужывацца і ў кялейным малітоўным правіле7. Такім чынам, ясна, што, усклікаючы «нест не еднноя злобы, нм безаконмя, егоже аз окаанны не сьедеях» [141] і да т.п. Кірыл меў на ўвазе не сябе як уласна сябе (хоць і ў першую чаргу — сябе!), але сябе як тыповага грэшніка, як свайго роду ўзор грахоўнасці, як адцягненую, абагульненую і тыпізаваную ў сімвалічных (як падобных, так і непадобных, адпаведна святаайцоўскай мастацка-вытворчай эстэтыцы) вобразах грахоўнасць. Разам з тым трэба памятаць, што кожны вернік,