З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
6 Тут і далей малітаслоўі Кірыла Тураўскага цытуюцца па выданні: Рогачевская Е.Б. Цмкл молнтв Кмрмлла Туровского: Тексты н нсследованмя. — М.: Языкм русской культуры, 1999. С. 91-147. (першая рэдакцыя). Старонкі ўказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках.
7 Гл.: К.Б. Рагачэўская... С. 24.
згодна з эклесіялагічнымі канонамі — не аднаасобны і самачынны малельнік, але паўнамоцны прадстаўнік і непадзельная частка царкоўнага збору, г.зн. не толькі ўсіх жывых, але і ўсіх памерлых (ды нават таксама яшчэ ненароджаных) вернікаў, чыі грахі таксама ўключаюцца ў «герменеўтычную прастору» малітваў, таму «перабольшанне» ці «гіпербалізацыя» тут ёсць толькі непазбежнае наступства абагульнення і тыпізацыі. 1 менавіта таму бессэнсоўна шукаць у Кірылавых малітаслоўях нейкіх уласна аўтабіяграфічных звестак (як то спрабаваў часам рабіць А.А.Мельнікаў8). I з гэтага пункту погляду выразы тыпу «бых преступннк всехТвот заповедей... всякого зла нсполнен» [123] ёсць не столькі гіпербала, колькі тыпалагічнае абагульненне ці, так мовіць, падсумоўванне гісторыі чалавечых грахоў, за якія ва ўсёй іх паўнаце адказвае, адпаведна праваслаўнаму вучэнню, кожны з вернікаў. Але зразумець, усвядоміць, асэнсаваць і шчыра прыняць гэтую «еднасць у граху» можа толькі духоўна сталы падзвіжнік і толькі на падставе ўласнага вопыту (містычнага, аскетычнага, літургічнага і г. д.). I гэтым вопытам, як можна бачыць, Кірыл валодаў.
Наступнае, пра што трэба помніць, каб выразы кшталту «вся злаа пред тобою содеях м бых преступнмк всех твонх заповедей» [123] не аднесці да штучных аздабляльных тропаў: у праваслаўнай антрапалогіі і аскетыцы грахоўнае дзеянне і думка пра грахоўнае дзеянне атаесамляюцца. Нядобрая думка лічыцца нават больш цяжкім грахом, чым нядобрая справа, бо апошняя можа адбыцца імпульсіўна, у запале бескантрольнага імпэту, бязглуздна, як праява часовай духоўнай слабіні. Грахоўная ж думка выспявае і нараджаецца ў самой душы і ёсць пэўная прыкмета духоўнай заганнасці чалавека, нават калі гэтая думка і не здзяйсняецца ў справе9. Таму споведныя выслоўі кшталту «полон есмь всякыя нечнстоты н безаконмя» [129], ці «все жнтье мое сконцав блудно» [125], ці «мзобмлуя в яденті м в пмтнн» [127] і г.д. трэба разлядаць не як гіпербалічныя пакаянна-споведныя самапрыніжэнні, але як шчырыя і цалкам натуральныя прызнанні верніка, чыя духоўная дасканаласць дазваляе заўважаць і спавядаць не толькі грахоўныя дзеі, але і не годныя хрысціяніна і манаха патаемныя, ніколі не матэрыялізаваныя думкі і жаданні.
8 Гл. яго цікавае, але месцамі надта спрэчнае даследаванне: Мельнікаў А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. — Мн.: Бел. навука, 1997.
9 Пар. з еванг. прытчай пра двух сыноў, адзін з якіх адмовіўся па бацькавым загадзе пайсці працаваць у вінаградніку, але потым, засаромеўшыся, пайшоў і працаваў; другі адразу згадзіўся, але працаваць не пайшоў... Гл.: Мф. 21. 28-31.
Нарэшце, апошняе, што неабходна ўлічваць, каб «зняць» уяўную гіпербалічнасць і штучнасць згаданых пасажаў: вызнаванне сябе самым горшым за ўсіх жыўшых дагэтуль абапіраецца на тое перакананне, што свядомы грэх непараўнальна цяжэйшы за несвядомы; грэх паўтораны цяжэйшы за новаўтвораны. У якасці тлумачэння прыгадаю характэрны пасаж з «Аповесці мінулых гадоў» (пад 1019 г.): «7 бо мьстмй прмя Канн, убмв Авеля, а Ламех 70; понеже бе Камн не ведый мыценья прмятм от Бога, а Ламех, ведый казнь, бывшюю на прародмтелю его, створм убмйство. Рече бо Ламех..: 70 мьстнй на мне, понеже... ведая створмх се» (Быц. 4. 28). Менавіта на той падставе, што Алег Разанскі паўтарыў не только грэх Святаполка Акаяннага, але і яго прататыпа Каіна, князь Дзімітры Іванавіч у летапіснай аповесці пра Кулікоўскую бойку просіць: «Господн, сьветы неправедных разорн, а зачмнаюіцмх рать Ты погубн, не аз почал кров хрнстнаснкую пролмватн, но он, Святопольк новый! Вьздай же ему, Господн, седмь седмернцею, яко вь тме ходнт м забы благодать Твою....»10. «Лірычны герой» Кірыла Тураўскага таму і адчувае сябе найграшнейшым — «несть убо нпктоже на землн, прогневалн Тя, якоже аз» [129]! — што жыве пасля папярэднікаў і, ведаючы былыя грахі і пакаранні за тыя грахі, тым не менш грашыць тымсамым. Менавіта адсюль, з гэтага адчування ўзнікае пранікнёнае ўяўна «гіпербалічнае»: «мню убо яко вьздух оскверннтся, кым лм словом помолюся злоглаголнвым языком» [129].
Разам з тым — і гэта таксама прыкмета высокай ступені духоўнай дасканаласці аўтара — мы нідзе не сустрэнем ні воднага выразу ці нават намёку, які б сведчыў пра адчай «лірычнага героя». Змрочныя выявы бязмежнай грахоўнасці малітоўцы ствараюць атмасферу зусім не адчаю безнадзейнасці, але ўзнёслай і цвёрдай веры (даверу) да Збаўцы і Яго святых, якія выправяць скажонасць і выратуюць: «Ты сьвесм танная сердца моего, — звяртаецца «лірычны герой» да Госпада, цалкам упэўнены ў тым, што просьба будзе выканана, — дамждь мн каплю мнлостм Твоея, яко у Тебе есть нсточннк жмвоту; угасм нзгоревшую мм душу греховным пламенемь; уставм жажу сердца моего м дамждь мн радостно прентм день снн» [95-96], «царства небесного... м мене прмчастнмка сьтворн, не помнная от множества грехов момх, но обычною смммлостнюпоглпловав, не дам же вь смерть уснутм мм...» [98]. «Отверзм ушню моего слуха, — звяртаецца малельнік да архістратыга Міхаіла, — да слышю да прозрю внутренмма очмма...» [99] і г.д.
І0О побоніце еже на Дону... // БЛДР. Т. 6. СПб.: Наука, 1999. С. 124.
Такім чынам, мы вызначылі першы элемент «герменеўтычнай прасторы» кірылавых малітаслоўяў: высокая ступень веравыспаведнай дасведчанасці і духоўнай дасканаласці аўтара ў спалучэнні з шырокай багаслоўскай эрудыцыяй, настаўніцкім і пісьменніцкім вопытам і талентам дае тураўскаму Златавусту найшырокую творчую свабоду. Тая свабода, у сваю чаргу, дазваляе яму дакладна суадносіць «узровень» ці складанасць вербальнай эксплікацыі пэўнага сэнсу са здатнасцю рэцыпіента разумець гэты сэнс у структуры мастацкага — сімвалічнага — вобраза. Прасцей кажучы, Кірыл стварае для пэўнага сэнсу такі змест і тэкст, які дакладна адпавядае здатнасцям разумення яго рэцыпіентаў. Такім чынам мы падыходзім да другога чынніка «герменеўтычнай прасторы» малітаслоўяў — да праблемы рэцэпцыі.
Тэкст малітаслоўяў Кірыла дазваляе сцвярджаць, што яны прызначаліся не выключна для «новоначальных». Ужо згаданыя вышэй псеўда-гіпербалічныя самаўніжэнні былі б цяжкія для разумення і шчырага перажывання «новоначальнымм» (у рэлігійна-культурнай сітуацыі Турава-Пінскай зямлі сяр. XII ст.). Любы ж гвалт ў такой далікатнай сферы як духоўнае жыццё можа прывесці да вынікаў, часам супрацьлеглых намерам. Менавіта скіраванасцю на пэўнага чытача-карыстальніка тлумачацца некаторыя так званыя мастацкія (насамрэч методыка-педагагічныя) прыёмы Кірыла, адлюстраваныя ў тым ліку і ў вобразнай будове малітаслоўяў. «Карыстальнік» Кірылавых малітваў відавочна быў добра абазнаны на Св. Пісанні, таму Кірыл свабодна ўплятае ў тэкст малітаслоўяў біблейскія (пераважна старазапаветныя11) цытаты, рэмінісцэнцыі, алюзіі, парафразы і г.д. Аднак ці слушна разглядаць ужыванне свяшчэннага тэксту як мастацка-вытворчую устаноўку на так званае «гатовае слова» ў разуменні «рытарычнай культуры»? Функцыя біблейскіх цытат і алюзій у малітаслоўным жанры, як бачыцца, больш далікатная і тычыцца не «вытворчасці» тэкста, але выяўлення сэнсу. Гэтыя цытаты ёсць актуалізацыяй «гатовага» і заўсёды адзінага, і заўсёды абсалютнага і аб’ектыўна праўдзівага сэнсу для аўдыторыі з пэўнымі здатнасцяміяго (сэнсу) разумення. Біблейскі тэкст у Кірылавых малітаслоўях ёсць, так мовіць, ідэнтыфікацыяй актуальнага быцця малітоўніка са свяшчэнным (боганатхнёным) сэнсавым топасам, для якога знаёмы і лёгка прызнавальны вербальны канвой
11 Як заўважыла К.Б.Рагачэўская, малітаслоўны цыкл Кірыла прызначаўся для чытання ў Вялікі пост, чаму больш адпавядае пакаянны і спавядальны настрой ветхазапаветных кніг Псалтыра, Эклезіяста, Прарокаў і г.д.
(ці эксплікацыя) ёсць толькі акцыдэнцыя-канстанта (натуральна, канстанта ў дадзенай пэўнай культуры, бо інакш пераклад Св. Пісання быў ба немагчымы). 1 гэты агульнавядомы вербальны канвой патрэбны мастаку настолькі, наколькі будаўнічаму адвес (грэч. — канону самым першым і літаральным значэнні): не будучы матэрыяльным складнікам ні воднага з муроў будыніны, ён тым не менш апасродкавана ўключаецца ў катэгорыю гармоніі як ледзь не галоўны яе творца. Падобна да таго вербальны канвой біблейскага сэнсавага топасу «стварае» сэнсавую гармонію малітаслоўя, аднак не ёсць уласна «тэкстам», але — толькі тэкставым знакам, адсылкай да вядомага, чарговы раз і па-свойму актуалізаванага тут і зараз сэнсу. Такім чынам, «цытаванне» ў Кірыла зводзіцца да тыпалогіі, а дакладней — да тыпалагічнай экзегезы, калі на падставе біблейскага прататыпу вытлумачваецца актуальны духоўны стан пэўнага малітоўцы.
Напрыклад, разгледзім цэнтон з новазапаветных (крамя апошняй) рэмінісцэнцый: «Нзволмх паче свмнымм рожцм временых сластей пнтатнся... н доселе не вьзвратмхся, яко древле блудный сын (Лк. 15.11-32), нм стяжах мытоммьча покаянмя (Лк. 18.13), нм раслабленаго стенанка (Ін. 5.7, 11), нм блудннцы слезь (Лк. 8. 3738), нн хананеянынм молмтве (Мф. 15.22, 27), нм сьтьнмча, добраго сммренмя (Мф.8.5-10 ), нм кровоточмвыя веры (Мф. 9.20-22), нм разбойнмча нсповеданмя (Лк. 23. 40-43), но, яко Канн, помыслм потамтм душа моея убнйство» [130]. Кожны са згаданых Кірылам вобразаў не столькі адсылае да адпаведнага біблейскага аповеду як такога, колькі актуалізуе абсалютна аб’ектыўны і абсалютна праўдзівы Сэнс, які між іншым быў аформлены (эксплікаваны, вербалізаваны) ў дадзеным аповедзе. А паколькі гэтая вербалізацыя ўтворана Духам (ці праз Духа, згодна з хрысціянскай мастацкай эстэтыкай і тэорыяй творчасці), то яна ўяўляецца найбольш адэкватнай Сэнсу. Аднак заўважна, для кожнага з карыстальнікаў гэтага вербальнага топасу адзіны праўдзівы Сэнс актуалізуецца па-рознаму — выключна індывідуальна. Так, максімальна адцягнены сэнс прытчы пра блуднага сына — аповесць пра здраду і наступнае раскаянне ў здрадзе (нездарма ж апошні, выніковы, вобраз цэнтона — нераскаянная «здрада» Каіна). У розных свядомасных кантэкстах гэтая архетыпічная здрада можа актуалізавацца як: здрада Айцу нябеснаму, (дарэчы, усе гэтыя здрады — складнікі «здрады Айцу»); на іншай ступені свядомасці тая ж здрада яшчэ больш канкрэтызуецца ў, напрыклад, здраду сябру, бацьку, ігумену, князю, духоўніку і г.д. Такім чынам, кожны іншы малітоўца (ці нават той жа самы, але ў