За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Захаванае напісаньне Лятувісаў.
Ад Выдавецтва й Рэдакцы
[1973, Vol. 5, № 1.]
Захаваныя варыянтныя напісаньні таго і тога.
АрхеолёГам вялікалітоўскім Масква забараніла азначаць век і этнос археолёгічных памятак
[1 973, Vol. 5, № 1. Тэкст не падпісаны.]
Ацец, Дохтар Віктар Войтанка-Васілеўскі (Прамова на дзядох па ім 29 красавіка 1972 г.)
[ 1973, Vol. 5, № 1, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
С. 337. Віктар Войтанка-Васілеўскі. — В. Войтанка-Васілеўскі памёр 25.04.1972. — Рэд.
Выдатныя Вялікаліцьвіны (Беларусы)
[1 973, Vol. 5, № 1. Тэкст не падпісаны.І
С. 338. прымаў удзел... ў камуністычным зьезьдзе ў Смаленску 1919 г. — Аляксандар Твардоўскі (1910—1971) ніяк ня мог браць удзел у зьезьдзе ў Смаленску, на якім 1 студзеня 1919 г. была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь—утойчасёнмеў усяго толькі 8 гадоў.
С. 338 — Сяргей Канянок (Канянкоў)... Вялікаліцьвін із Смаленшчыны — вядомы расейскі скульптар Сяргей Цімафеевіч Канянкоў (1874— 1971) нарадзіўся ў вёсцы Каракавічы Смаленскае губэрні.
Ці езьдзіў дохтар Пранціш Скарына да Масквы
[1 973, Vol. 5, № 2, дзе падпісаны Я. Станкевіч.]
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні Аўгуст і Аўтуст на карысьць больш частотнага варыянту АўГуст.
Захаваная непасьлядоўнасьць у ўжываньне літары г для абазначэньня на пісьме выбухнога [g], напр.: іравюры, але Зыгмон.
Захаванае напісаньне па сваему пакаралі.
С. 340. Калі б дохтар Пранціш Скарына... — У арыгінале: Калі б дохтар Пранціс Скарына...
Да паходжаньня Хведара Дастоеўскага [1973, Vol. 5, № 2, дзе падпісаны Я. Ст.] Захаваныя варыянтныя напісаньні Дастоеўскі і Дастаеўскі, Ліцьвіны і Літвіны.
С. 340. У арыгінале пасьля назвы тэксту ідзе спасылка: Зацем дзеля скарыстаньня з аднае пазнакі.
С. 341. ...ён Маскоўцам ня ё... — У арыгінале памылкова: ...ён Маскаўцам ня ё...
С. 342. імне здаецца, што на Палесьсю было местачка Янавічы, а не Йванова. — У міжваенную пару мястэчка мела назоў Янаў. — Рэд.
Волька Трэска хвальшуе гістору свайго народу
[1 973, Vol. 5, № 2, дзе падпісаны Браскар.]
Захаванае напісаньне гістарычная ў цытаце.
Захаванае напісаньне Мюнхен.
С. 344. Вялікае Князства Літоўскае... выступае як славянская, беларуская... гаспадарства („дзяржава"). — Так у арыгінале.
Ivan Lubachko. Belorussia under soviet rule. 1917—1957 (Іван Любачка. Беларусь пад радзкаю ўладаю). Выданьне ўнівэрсытэту ў Кентукі ў Задзіночаных гаспадарствах Амэрыкі, 1972 г., б. 219)
[1973, Vol. 5, № 2. Тэкст не падпісаны.]
Паўла Урбан. У сьвятле гістарьгчньгх фактаў. Мюнхен, 1972. Ныо Ерк, бач. 129 вялікага фармату
[1973, Vol. 5, № 2. Тэкст не падпісаны.]
J. Dingley. The Two Versions of the Gramatyka Slovenskaja of Ivan Uzevic (The Journal of Byelorussian Studies, vol. II, № 4, p. 369—384)
[ 1973, Vol. 5, № 2. Тэкст не падпісаны.]
C. 346. У арыгінале Аўтар скланяе прозьвіш-
ча Й. Д ынглі (Й. Дынгля ў канцы свайго разгляду сьцьвердзіў...). Цяпер гэтае прозьвішча не скланяюць.
Тры апошнія тэксты ў арыгінале пададзеныя пад рубрыкай „3 выдавецкіх навін“. Пасьля назвы рубрыкі ідзе спасылка Рэдакцыі часопісу: „Ня маючы месца на рэцэнзі, даем агульныя зацемы праз друкі влл.“. Акрамя трох надрукаваных у нашым выданьні Аўтар называе тут сваю працу: Я. Станкевіч. Аканьне — балцкая рыса ў мове вялікалітоўскай, арт. у кнізе „Збірннк на пошану проф. д-ра Юрія ПІевельова". У Мюнхене, 1971, б. 391—421.
Палесьсе (Таронта)
3 гісторыі Палесься
[1 955, № 1—2, дзе падпісаны Др. Янка Станкевіч.]
Мяккасьць у прыназоўніках на [з] перад мяккімі зычнымі не пазначаецца, напр.: з менаваных.
С. 347. Захаванае нехарактэрнае ўжываньне формы вінавальнага склону множнага ліку назоўніка возера: спушчаюць іх у блізкія возеры.
С. 348. Захаванае напісаньне прыведзяна.
С. 348. Цяпер зьвернемся да плямені Дзярвян і іхнае дамовы — бацькаўшчыны Дзерваў... — У арыгінале ўжытае дамавы.
С. 348. Захаванае нехарактэрнае напісаньне хрысьціянства.
Дзе Палесьсе
[1955, № 1, дзе падпісаны Бр. Ск.]
Беларускі зборнік (Мюнхэн)
Нашаніўства і бальшавізм (Да 50-ых угодкаў выхаду „Нашае нівы“)
[1957, кніга 7, дзепадпісаны Ян Станкевіч.1
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні засьценкавая і засьцянковая (шляхта) на карысьць больш частотнага варыянчу засьценкавая.
Уніфікаваныя варыянтныя напісаньні літар ў і у пасьля скарачэньняў на карысьць больш частотнага варыянту ў, напр.: у XIX стг. ўсё болей; з 1913 г. ў Менску.
Захаванае напісаньне заходня-беларускі.
С. 353. Валэйка Вінцэнт (1883—1940) вучыўся ў III Рэальнай Гімназіі ў Пецярбургу (скончыўу 1903 г.), Горным інстытуце ў Пецярбургу (скончыў у 1911 г.). 3 1910 г. працаваў інжынэрам на вугальных шахтах, спачатку ў Данбасе, а з 1921 г. — у Дамброве-Гурнічай у Полыпчы. Пазьней працаваўу Дзяржаўнай горна-мэталюргічнай школе. У траўні 1940 г. арыштаваны гестапа, памёр у канцлягеры Заксэнгаўзэн.
С. 353. Зелязей Віктар (1881 — пасьля 1951) — беларускі нацыянальны дзяяч. У 1905 г. — адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады. На яго кватэры ў Менску ў студзені 1906 г. адбыўся II зьезд БСГ. У пачатку 1908 г. арыштаваны. Быў у высылцы, вярнуўся ў Менск пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. У 1920-я гады працаваў у Інбелкульце. У 1951 г. жыў у Ратамцы каля Менску. Далейшы лёс невядомы.
С. 353. кніжку... Праньціша Багушэвіча... пад назвай „Песьні". — У выдадзены ў 1904 г. зборнік „Песьні" ўвайшлі творы ня толькі Ф. Багушэвіча, але таксама А. Пашкевіч (Цёткі) і К. Каганца. Пры гэтым друкаваньне выданьня адбывалася ня ў Лёндане, а ў Кракаве.
С. 354. На гэтым зьезьдзе Беларуская Рэвалюцыйная Грамада пастанаўляе звацца Беларускай Сацыялістычнай Грамадою. — Пытаньне, калі Беларуская рэвалюцыйная грамада была перайменаваная ў Беларускую сацыялістычную грамаду, застаецца дыскусійным. Паводле ўспамінаў А. Бурбіса, гэта адбылося на I зьезьдзе партыі ў 1903 г., паводле сьведчаньняў А. Луцкевіча і Я. Хлябцэвіча — на II зьезьдзе ў пачатку 1906 г. У той жа час у партыйных улётках, выдадзеных у 1904—1905 г., сустракаюцца абодва варыянты.
С. 354. Фальскі Мар’ян (1881—1964) — польскі палітычны і культурны дзяяч, сябра ППС, выдаўца лемантара „Навука чытання і пісання", які пазьней шмат разоў удасканальваўся. У 1919—1939 г. працаваў у польскім Міністэрстве асьветы. Аўтар шматлікіх працаў у галіне школьніцтва. У пачатку XX ст. удзельнічаў у перакладзе на беларускую мову і выданьні беларускіх агітацыйных брашураў пад шыльдай ППС.
С. 354. Сацыялістычная партыя Белае Русі — палітычная арганізацыя, створаная ППС у
1904 г. дзеля падпарадкаваньня сваім уплывам беларускага нацыянальнага руху. He праіснавала доўга, але выдала некалькі беларускамоўных улётак.
С. 354. Скандракоў Сяргей (1876—1953) — беларускі навуковец, журналіст, грамадзкі дзяяч. Падчас рэвалюцыі 1905—1907 г. сябра Менскага камітэту Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдактар-выдавец газэты „Голос Белорусснн" (у 1906 г. выйшаў адзін нумар, сканфіскаваны царскімі ўладамі), у якой зьмясьціў матэрыялы на беларускай мове. Адзін з заснавальнікаў выдавецкага таварыства „Мянчук“. Пасьля 1917 г. займаўся навуковай і пэдагагічнай працай.
С. 354. Шабуня Антон (1876—1920) — беларускі нацыянальны дзяяч, адзін з заснавальнікаў БСГ. Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт, працаваў адвакатам у Менску. Ягоныя кватэра ў Менску і фальварак на Ігуменшчыне выкарыстоўваліся дзяячамі БСГ для паседжаньняў і сховішча ад уладаў, асабліва падчас рэвалюцыі 1905—1907 г.
С. 354. належаў і да партыі максымалістых. — Рэвалюцыйныя максымалісты (Саюз сацыялістаў-рэвалюцыянэраў максымалістаў) — групоўка, якая ўзьнікла ў 1906 г. у партыі расейскіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Вылучалася сваім радыкалізмам.
С. 354. Памёр на засланьні. — Язэп Лёсік (1883—1940) памёр ад сухотаў 1 красавіка 1940 г. у Саратаўскай турме.
С. 355. фінляндзкая партыя актыўнай абароны. — Відаць, маецца на ўвазе Фінляндзкая партыя актыўнага супраціву, якая ўзьнікла ў 1904 г. Выступала з праграмай тэрору і ўзброенага паўстаньня. Зьдзейсьніла некалькі палітычных забойстваў, у тым ліку фінляндзкага генэрал-губэрнатара, русыфікатара Бобрыкава. Аднак сур’ёзнай падтрымкі ў грамадзтве партыя ня мела, таму хутка спыніла сваё існаваньне.
С. 355. армянскія дашнак-цюцюны. — „Дашнакцюцюн" („Саюз") — найстарэйшая армянская палітычная партыя, створаная ў 1890 г. У 1918—1920 г. знаходзілася пры ўладзе ў Арменіі. Існуе да сёньняшняга дня.
С. 355. грузінскія эс-сэр фэдэралістыя. — Грузінская сацыял-фэдэралісцкая партыя. Яе сябры падтрымлівалі ідэю аўтаноміі Грузіі ў складзе дэмакратычнай Расеі.
С. 356. ...гэта найзамаскаванейшы й шкодны род нацыяналізму... — У арыгінале: ...гэта найзамаскаванейшы й шкодны родам нацыяналізму... — памылка перакладу. Параўн.: ...является нанболее замаскнрованным н вредным вндом нацноналнзма... (йсторня БССР. Мннск: йзд-во АН БССР, 1954. Т. I. С. 363).
С. 358. Захаванае напісаньне беспасярэднясьцяй.
С. 358. зь яе можна было скарыстаць, як гэта і зрабілі Украінцы. — Украінскія дзяячы на Валыні ў міжваеннай Польшчы ня толькі выступалі супраць палянізацыі праваслаўнай царквы, але і пастаянна дабіваліся яе ўкраінізацыі. У той жа самы час у Заходняй Беларусі барацьба за беларусізацыю царквы шырокага размаху не йабыла, а сьвятары ў асноўным рупіліся пра захаваньне яе расейскага характару. Што з гэтага выйшла, пісаў вядомы рэлігійны дзяяч Афанасій Мартас у сваёй кнізе „Беларусь в нсторнческой государственной я церковной жнзнн", выдадзенай у 1966 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргентына):
Православное духовенство в Западной Беларусн в своей частной жнзнн, церковном пнсьмоводстве проповедн н преподавання Закона Божня в школах пользовалось только русскнм языком. Польскне властн этнм возмуіцалнсь, обвнняя это духовенство в русснфнкацнн польскнх граждан — белорусов... Консерватнвно настроенные свяіценннкн, особенно нз старых росснйскнх школ, не понялн обстановкн, в которой онн находнлнсь, жнвя в Польском государстве. Еслн бы онн с самого начала своего пребывання под властню Польшн перешлн на язык свонх прнхожан — белорусскнй, то спаслн бы церковную жнзнь от полоннзацнл. На Волынн, где украннскнй язык занял главное место в церковной жнзнн, полоннзацня не проводнлась. Характерно то, что молодое поколенне духовенства, получнвшее свое образованне уже в польское время, охотно говорнло по-польскн, но совершенно нгнорнровало белорусскнй язык свонх прнхожан.