• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    С.	276. Беларускі Студэнцкі Саюз — арганізацыя студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту ў 1920—1939 г.
    С.	276. Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы — навуковы іурток студэнтаў-беларусаў пры Віленскім унівэрсытэце ў 1931—1939 г. У розны час яго ўзначальвалі Вітаўт Тумаш, Хведар Ільляшэвіч, Антон Шукелойць.
    С.	276. у сойме я сядзеў „у радох польскай санацыі". — Янка Станкевіч быў у сойме т.зв. „дзікім“ паслом, г.зн. не ўваходзіў у склад ніводнага клюбу. Аднак пры гэтым ён у 1928—1929 г., несумненна, карыстаўся некаторай, у тым ліку і матэрыяльнай, падтрымкай з боку дзяржаўных уладаў. Праўда, да таго часу магчымасьці беларуска-польскага ўзаемапаразуменьня былі практычна страчаныя. Ужо ў трэцім квартале 1928 г. польскія спэцслужбы канстатавалі:
    Надзеі, якія адміністарацыйныя ўлады і ўлады бясьпекі зьвязвалі з арганізацыяй Янкі Станкевіча і яго памочнікаў, не апраўдаліся. Трэба зразумець, што палянафільскі рух сярод беларусаў ня мае нават найменшых шанцаў на разьвіцьцё і ўсялякія высілкі ў гэтым напрамку не дадуць значных вынікаў. Беларускае насельніцтва ў палянафільскіх дзяячох бачыць перакупленых польскім урадам здраднікаў, ад якіх вельмі ахвотна бярэ грошы, але адгароджваецца ад якіх бы то ні было маральных уплываў. Трэба думаць, што paHeft ці пазьней палянафільскі рух Янкі Станкевіча скончыцца тым самым, чым скончыўся рух Паўлюкевіча — стратай часу і грошай (Цэнтральны вайсковы архіў у Рэмбэртаве,
    Камандаваньне IX вайсковай акругі, сыгн I.371.9/A 127, падтэчка 6). ,
    Абвінавачваньні ў супрацоўніцтве і зрошчваньні з польскай санацыяй Станкевічу даводзілася аспрэчваць яшчэ за часамі свайго паславаньня. Вось як ён адказваў апанэнтам у № 16 газэты „Наперад“ ад 30 красавіка 1930 г.:
    У гэнай стацьці кажацца: „У Сойме былі такія выпадкі, што галасаваў разам з ББ (урадовая партыя)“.
    Прызнаюся да гэтае „віны“. Запраўды былі такія, праўда надта рэдкія, прыпадкі, што я ў Сойме галасаваў разам з ББ. Было гэта сёлета, калі мне ўдалося пераканаць Клюб Been. Блёку Супрацоўніцтва з Урадам і іншыя польскія клюбы (апрача „Пяста“ й эндэцыі) аб патрэбе прызнаць 200 тысячаў зал. на будоўлю бурсы Беларускае Гімназіі ў Наваградку. Другі раз таксама было сёлета, калі пас. Ярэміч у паразуменьню з ББ зрабіў пропозыцыю прызнаць 50 тысячаў „дзеля даньня магчымасьці друкаваць беларускія школьныя падручнікі". Хоць у гэткай рэдакцыі я не спадзяваўся карысьці ад прыйма гэтае папраўкі, але не магла яна й шкодзіць; дык я йзноў галасаваў за яе разам з ББ.
    Але ніколі я не галасаваў разам з ББ на пропозыцыі шкодныя Веларусам. Каб я хоць раз галасаваў за гэткія (шкодныя) пропозыцыі разам з ББ ці без яго, дык адразу аб гэтым напісалі-б „Biel. kxynica" і „Сялянская ніва“, а тымчасам яны ані разу аб гэтым не напісалі. Дык менаваныя часапісы самі сьведчаць за мяне.
    Затое калі я вясной 1928 г. унёс пропозыцыі ў Сойме аб прызнаньні грошаў на будоўлю будынкаў Беларускае гімназіі ў Наваградку, Вільні, Беларускага музэю ў Вільні і будынку для Беларускае Вучыцельскае Сэмінарыі ў Лідзе, дык проці гэтых пропозыцыяў разам з ББ галасаваў пас. Ярэміч, галасаваў на шкоду Беларусам. Тады аб гэтым было надрукавана ў час. „Народ“. Тады было зараз-жа просьле выбараў, на каторыя пас. Ярэміч ішоў у блёку з Жыдамі й Украінцамі, што не пасьпелі яшчэ разабрацца ў беларускіх адносінах. Д ык із салідарнасьці із сваім выбарным сябром галасавалі проці мае пап-
    раўкі Жыды і блёкавыя Ўкраінцы (радыкальныя ўкраінскія соцыялістыя галасавалі за маю папраўку). Дзеля таго й менаваныя мае папраўкі тады не прайшлі.
    С.	276. украінскіх паслоў, якіх было 44. — Усяго ў сойм II скліканьня (1928—1930 г.) было выбрана 46 украінскіх паслоў. Аднак жа яны, як і беларусы, былі падзеленыя на некалькі клюбаў. Самы вялікі, Украінскі клюб, налічваў 26 паслоў, зь іх 23 былі сябрамі Украінскага нацыянальна-дэмакратычнага аб’яднаньня (УНДО). Былі таксама ў сойме клюб Украінскай сацыялістычна-радыкальнай парлямэнцкай рэпрэзэнтацыі (УСРПР) (8 паслоў), клюб Украінскага сялянска-работніцкага сацыялістычнага аб’яднаньня „Сэльроб“ (4 паслы), клюб „Сэльробулявіцы" (2 паслы) і Украінскай працоўнай партьгі (1 пасол). 5 украінцаў уваходзілі ў склад праўрадавага Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам. Нават калі б гэтыя ўкраінцы ўсе без выключэньня падтрымалі дамаганьні беларусаў, іх галасоў не хапіла б на правядзеньне патрэбнага рашэньня (усяго ў польскі сойм уваходзілі 444 паслы). Таму Я. Станкевіч меў рацыю — без паразуменьня з прадстаўнікамі польскіх клюбаў ніякага карыснага беларусам рашэньня правесьці б не ўдалося.
    С.	276. Калі Ярэміч б.ыў у Асьветнай камісіі. — Згодна з Рэглямэнтам Сойму Польскай Рэспублікі, прынятым у 1923 г. і дзейсным да 1930 г., у пастаянныя соймавыя камісіі маглі накіроўваць сваіх прадстаўнікоў толькі клюбы, якія мелі ў сваім складзе ня менш чым 11 чалавек. Тыя ж клюбы, якія такой колькасьці сяброў ня мелі, а таксама паслы, якія да клюбаў наогул не належалі, маглі заявіць пра сваё далучэньне да сяброў іншага клюбу, які патрэбную колькасьць паслоў меў. Паслы Фабіян Ярэміч, Альбін Стэповіч, Павал Каруза і Кастусь Юхневіч адразу пасьля парлямэнцкіх выбараў дасягнулі паразуменьня з Украінскім клюбам і стварылі сумесны Ўкраінска-Беларускі клюб, што дазволіла згаданым паслам атрымаць месцы ў некаторых соймавых камісіях. Аднак жа ўкраінцы не пагадзіліся дапусьціць беларусаўу Асьветную і Зямельную камісіі, якія былі для апошніх найбольш важнымі. Фабіян Ярэміч, такім чынам, у Асьветнай камісіі не працаваў, а быў сябрам толькі Камунікацыйнай і Адміністарацыйнай камісіяў.
    Аднак сама прысутнасьць беларускага прадстаўнікаў камісіі, якая складалася з 31 пасла, па сутнасьці нічога не мяняла: так ці інакш патрабаваліся розныя закулісныя іульні з прадстаўнікамі іншых фракцыяў. Датаго ж канчатковае рашэньне ўсё роўна прымалася на паседжаньні ўсяго сойму, а не адной камісіі.
    С.	276. прадстаўнікамі левых клюбаў, вылучаючы Пяста. — Маюцца на ўвазе пасольскія клюбы Польскай народнай партыі „Вызваленьне", Народнай партыі (Страньніцтва Хлопскага), Польскай сацыялістычнай партыі і Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам.
    С.	276. кушў-жа... дзірваны Рудню. —у справе куплі зямельнага ўчастку на Ашмяншчыне Я. Станкевічу даводзілася публічна выказвацца яшчэ за польскімі часамі. Вось як ён тлумачыў сытуацьпо ў лісьце „Адказ дэморалізатарам беларускага жыцьця“, надрукаваным у віленскай газэце „Наперад" 30 красавіка 1930 г.:
    3	належачага да А. Аляксандрава ўрочышча Рудня (каля 600 гэктараў), Жойдзішнае вол., Вялейскага павету часьць купіў Язэп Сьвятліцкі з в. Руда Яворская, Курылавіцкае вол., Слонімскага пав., часьць Ю. Мурашка і каля 200 гэктараў запісана пры куплі на мяне. Ю. Мурашка купіў найменей. Точныя лічбы няведамы, бо зямля яшчэ не памерана. Была думка, каб якая беларуская арганізацыя купіла самаўсю Рудню дзеля таннай парцэляцыі паміж безьзямельнымі й малазямельнымі беларускімі сялянамі ды каб даць частку пад санаторыю для хварэючых на сухоты беларускіх дзяячоў. Але дзеля таго, што арганізацыі ня мелі грошаў, дык часьць купіў Я. Сьвятліцкі і часьць Ю. Мурашка. Калі-ж арганізацыя ня мела грошаў і на асталых 200 гэктараў (прыблізна), дык грошы на куплю іх пазычаў я ў свайго швагры доктара мэдыцыны Яр. Новака ў Празе, а тысяча (1000) зал. пазычыў у свайго айчыма Антона Чатыркі. Рабіў я гэта маючы на ўвеце тыя самыя мэты, дзеля якіх гэтую зямлю манілася купіць арганізацыя, г.зн. каб потым парцэляваць без заробку паміж безьзямельнымі і малазямельнымі беларускімі сялянамі ды даць частку пад санаторыю. Але заплаціўшы за зямлю пазычанымі грашыма, каб забясьпечыць іх, мусіў зямлю запісаць на сябе.
    На пазьгчаныя ў швагры грошы я маю дакумэнты (грошы прысланы праз банк), а на пазычаныя ў айчыма Антона Чатыркі цікавыя могуць пабачыць у яго мой вэксаль (адрэс А.Ч.: Арляняты, Крэўскае вол., Ашмянскага п.).
    „Biel. krynica" піша, што „з ласкі панскай купіў ён гэту зямлю дужа танна з тэй мэтай, што прадасьць яе нашым сялянам і шмат заробіць".
    Ня ведаю, скуль „Biel. krynica" ведае аб такіх плянах нейкіх ласкавых да мяне паноў зрабіць мяне багатым.
    Але праўда, што ўсе тры мы купілі гэтую зямлю вельмі танна, бо разам з доўгам у банк гэктар абыйшоўся па 65 зал., а бяз доўгу ў банк, каторы трэба плаціцьу працяіу 51 г. — 40 зал. Але ня было тут нічыей ласкі. Гэтую „ласку" я маіу пераўступіць кожнай беларускай арганізацыі, калі толькі яна забавяжацца выпаўніць тыя заданьні, дзеля каторых куплена запісаная на мяне часьць Рудні і толькі верне мне тыя грошы, каторыя я заплаціў. Нават няхай паразумеецца з маімі пазычэльнікамі (з тымі, што мне пазычылі грошы) і доўг з мяне перавядзе на сябе. Я із свайго боку абяцаю ўсялякую помач у гэтай справе.
    С. 276. Мурашка Юстын (?■—1952) — дабеларускагаруху далучыўсяў 1917 г., быўсябрам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, у 1918 г. уваходзіў у якасьці яе прадстаўніка ў склад Рады БНР. У чэрвені 1919 г. быў выбраны сакратаром Прэзыдыюму Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Сябра Беларускай вайсковай камісіі. У 1920-х г. жыў у Заходняй Беларусі, у 1928 г. балятаваўся ў сойм са сьпісу Янкі Станкевіча. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў эміграцыі, браў удзел у Сусьветным першым зьезьдзе беларускай эміграцыі ў канцы 1949 году.
    Парушаймася пра свае справы [1959, № 15—16 (451—452), дзе падпісаны
    Брачыслаў Скарыніч.І
    С. 279. Захаванае напісаньне васімнаццацёх.
    Тое-сёе пра Беларусаў у ўспамінах Е. Кусковай
    [1959, № 17 (453). Тэкст не падпісаны.]
    Захаваныя варыянтныя напісаньні ў цытаце
    „зь языка" і „ізь языка".
    Захаванае ўжываньне літары ў у пазыцыі пасьля літары, якая абазначае галосны, пасьля закрываючай дужкі: ...стагодзьдзя) ў сёлах.
    С. 281. Ад яе я так і не даведалася, што гэта такія рэвізоры. — Так у арыгінале.
    Уладзімер ці Валадзімер
    [ 1960, № 1—2 (485—486), дзе падпісаны Я. Ст.]
    С. 283. воласьць (з „володть"). — Назоўнік „воласьць" узыходзіць да праславянскага voldtb < voldtb. — Рэд.
    Адкрыты ліст да Сп. Волаціча
    [1960, № 4 (488).]
    Веда (Нью-Ёрк)
    Захаванае непасьлядоўнае напісаньне літары Г для абазначэньня на пісьме выбухнога [g], напр.: трагедыя і трагедыя.