За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Ня трэба чакаць, а трэба безумоўна рэагаваць на агітацыю накшталт той, якую пашырае пасол з шаснаццаткі Раіуля, публічна выказваючыся за нявыплату падаткаў на польскія школы, і такім шляхам насельніцтва, паводле яго, прыйдзе да атрыманьня беларускіх школаў. Калі мы прымем пад увагу, што пасол Рагуля прамаўляе ў абарону беларускай культуры па-расейску і што ў 1917 годзе ў Менску ня менш горача прамаўляў супраць беларускай самастойнасьці таксама па-расейску — няцяжка будзе скласьці сабе ўяўленьне пра гэтага пасла і матывы, якія ім кіруюць. Затое цяжка зразумець паблажлівасьць уладаў да ягоньгх выступаў (Wydzga W. Z wycieczki na Kresy (wojewddztwo Nowogrodzkie). Warszawa, 1923. S. 11).
Яшчэ адзін польскі аўтар, М. Мурдэліа (псэўданім А. Аскеркі), у сваёй брашуры, прысьвечанай стварэньню Грамады, апісаў адзін зь мітынгаў Васіля Рагуліўтраўні 1924 г., нават працытаваўшы ўрывак з прамовы пасла на мове арыгіналу:
Товаршцн, не у одного нз вас спнна нсполосована ненавнстнымн белымн польскнмн нагайкамн, не у одного нз вас под ногтямн занозы, загнанные ненавнстнымн белымн польскнмн палачамн. Какая нроння судьбы. Здесь по вашнм спннам безнаказанно іуляют белые польскне нагайкн, а там, за несколько вёрст на востоке, гордо развевается флаг свободной Белорусн. Паны тут назначают вам платнть страховкн, так покажнте же Вы панам страховку (Murdelio М. „Sep nam wyjada nie serce lecz mozgi“. Jak tworzylismy hurtki. Do obroncow sprawy bialoruskiej. Wilno, 1927. S. 24).
Цікава пры гэтым, што выказваньні мясцовых сялянаў у гэтай жа брашуры цытуюцца пабеларуску, і гэта сьведчыць пра тое, што яе аўтар добра адрозьніваў абедзьве мовы. Дарэчы, менавіта за згаданы мітынг Рагуля быў у 1928 г., ужо пасьля заканчэньня сваіх пасольскіх паўнамоцтваў, прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці і асуджаны на 2 гады турэмнага зьняволеньня. I суд над ім у Наваградзкім акруговым судзе стаў ці ня першым дакумэнтальна зафік-
саваным выпадкам, калі гэты дзяяч дэманстратыўна адказваў на пытаньні судзьдзяў па-беларуску. Што не замінула Янку Станкевічу засьведчыць пры выступленьні ў якасьці сьведкі на працэсе над лідэрамі БСРГ вясною 1928 г., што Васіля Раіулю ён лічыць на тутэйшай тэрыторыі чужынцам і нічога зь ім супольнага ня мае. A Міхал Гурын, публікуючы ў той жа самы час свае ўспаміны, напісаў пра Рагулю так:
...беларускі нацыянальны рух захапіў троха і яго, бо ён ужо гаварыў (у 1924 г. — Заўвага камэнтатара) па-беларуску, гаварыў слабавата, горай нават, чым па-польсід', але пісаць па-беларуску ўпарта адмаўляўся і, здаецца, не практыкуе гэтага і сягоньня“ (Гурын М. 3 недалёкага мінулага II Беларускі дзень. 1928. № 29.)
С. 263. Польшча кансэрвавала русыфікацыйную спадчыну ў Заходняй Беларусі. — Сапраўды, многія польскія дзяржаўныя дзяячы бачылі меншую для сябе шкоду ў захаваньні ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне русыфікацыйнай спадчыны, чым ў пашырэньні на гэтых тэрыторыях беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў. Такая пазыцыя тлумачылася перакананьнем палякаў у штучнасьці расейскіх уплываў на Беларусі і лягчэйшага іх у будучыні выкараненьня на карысьць пальшчызны, а таксама тым, што лідэрам расейскай грамады ў Польшчы, аснову якіх складалі палітычныя эмігранты з СССР і былыя прадстаўнікі прывілеяванай клясы Расейскай імпэрьгі, цяжка было разьлічваць на падтрымку сваіх намаганьняў з-за ўсходняй мяжы. Зыходзячы з гэтага, палескі ваявода Младзяноўскі на зьезьдзе ваяводаў усходніх ваяводзтваўу студзені 1925 г. сьцьвярджаў:
Моўныя законы... былі вялікай памылкай з боку польскага ўраду ў дачыненьні да ўсходніх ускраінаў, бо зьявіліся там, дзе зусім не былі пажаданыя. Можна сказаць, што мы самі сваімі паводзінамі робім украінцаў і беларусаў з насельніцтва, якое зусім не залічае сябе да ўкраінскай ці беларускай нацыянальнасьці... Каб моўны закон сярод іншага згадваў расейскую мову, то мы б мелі палегчаную задачу, бо нічога так не баяцца беларускія і ўкраінскія агітатары, як увядзеньня гэтага
моманту ў моўны закон, бо з-за сваёй папулярнасьці расейская мова зусім выціснула б астатнія мовы нацыянальных меншасьцяў. Увядзеньне беларускай мовы як выкладовай у школе на Палесьсі спаткала б нежаданьне з боку мясцовага насельніцтва (Архіў новых актаў у Варшаве, Міністэрства ўнутраных справаў 1918—1939, сыгн. 1002 — дадаткі, а. 56).
С. 263. прамове ў сойме 25 чырвеня 1925 г. — 25 чэрвеня 1925 г. Васіль Рагуля выступаў у сойме падчас дыскусіі над праектам закону аб парцэляцыі і асадніцтве. У сваёй прамове Рагуля часта згадваў, акрамя беларускіх і ўкраінскіх сялянаў у Польшчы, яшчэ і расейскіх.
С. 263. А. Назарэўскі, зусім чужы беларускаму руху. —Аляксей Назарэўскі сапраўды перад парлямэнцкімі выбарамі быў зусім невядомы ў беларускіх асяродках, таму зьмяшчэньне ягонай кандыдатуры на сэнацкім сьпісе Блёку нацыянальных меншасьцяў у Наваградзкай акрузе выклікала вялікае незадавальненьне і насьцярогу многіх беларускіх дзяячоў. Сам Назарэўскі, адчуваючы агульны недавер да сябе, 7 лістапада 1922 г., за 5 дзён да выбараў у сэнат, у лісьце да Антона Луцкевіча пісаў, што
нахожу нужным подчнняться, разьяснять н заіцніцать все постановлення Центрального Велорусского К-та, охраняюіцего ннтересы нашего народа, счнтаться с постановленнямн н резолюцнямн членов сеймового клуба белорусов, н в случае последннй прнзнает мою деятельность для белорусов вредной нлн не отвечаюіцей нх заданням, то прн вынесеннн мне недоверня сложу с себя данное мне белорусскнм народом званне сенатора (Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ), ф. 3, воп. 1, спр. 210, а. 367—368).
Пасьля выбараў гэтае забавязаньне было публічна зачытана на сходзе ўсіх выбраных беларускіх прадстаўнікоў у Вільні.
Наогул жа зьмяшчэньне падчас выбараў у Сэнат на сьпісах Блёку нацыянальных меншасьцяў у Віленскім, Наваградзкім і Палескім ваяводзтвах кандыдатураў расейцаў ці беларусаўрусафілаў наводзіць на думку, што паміж бела-
рускімі і расейскімі лідэрамі была дасягнутая на гэты конт адмысловая дамоўленасьць. За саступку на іх карысьць сэнатарскіх мандатаў расейцы, відаць, адмовіліся ад сваіх прэтэнзіяў на мандаты соймавыя, бо ні ў адной з заходнебеларускіх акругаў на прахадных месцах яны не фііуравалі, хоць вялікае значэньне падчас выбарчай агітацыі прарасейска настроеньгх праваслаўных сьвятароў дазваляла ім гэтага патрабаваць. У выніку выбраны ў Палескім ваяводзтве інжынэр-чыгуначнік Мацей Касьпяровіч (які падчас выбараў прадстаўляўся ў беларускай прэсе як беларус) адкрыта вызначыўся ў Сэнаце як paceeq і ў склад Беларускага пасольскага клюбу не ўвайшоў. Аляксей Назароўскі і Вячаслаў Багдановіч (выбраны ў Віленскім ваяводзтве) да БПК далучыліся, аднак усё роўна больш увагі ў сваёй далейшай дзейнасьці надавалі расейскім справам, а не беларускім.
С. 263. яшчэ горш было зь Якавюком. — Сымон Якавюк супрацоўнічаў з бальшавіцкай Надзвычайнай камісіяй (ЧК) яшчэ з 1918 г., пра што сам напісаў у сваім „прошеннн" на імя старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Літоўскай ССР восеньню 1955 г. Наогул, апошнія дасьледаваньні сьведчаць, што ў характарыстыцы гэтай асобы Янка Станкевіч цалкам меў рацыю (падрабязьней пра Сымона Якавюка гл.: Вашкевіч А., Нарэль Дз. СымонЯкавюк: адраджэнец, спекулянт, манархіст і савецкі дыверсант // ARCHE. 2005. № 5. С. 176—232).
С. 263. Прычына такіх зьяваў былаў тым... — Прычыны зьяўленьня на выбарчых сьпісах Блёку нацыянальньгх меншасьцяў у 1922 г. такіх малааўтарытэтных і ня зь лепшага боку вядомых у беларускім руху асобаў, як Сымон Якавюк ці Васіль Рагуля, маглі быць і зусім адрозныя ад названых Я. Станкевічам. Напрыклад, вядомы беларускі камуністычны дзяяч, лідэр т.зв. „сэцэсіі“ ў КПЗБ, а пасьля нефармальны супрацоўнік польскіх спэцслужбаў Міхал Гурын у 1927 г., даючы паказаньні перад судовым працэсам над лідэрамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, сьведчыў:
Маскваў сваёй акцыі супраць Полынчы намагалася ўзяць у свае рукі беларускі і ўкраінскі нацыянальны рух, і з гэтай мэтай старалася выкарыстаць кожную магчымасьць як на мясцовым, так і на міжнародным уз-
роўні. Наколькі мне вядома, ужо падчас выбараў у Сойм Масква, пасьлядоўна дзейнічаючы паводле згаданага пляну, афіцыйна субсыдуючы сьпіс № 5 (сьпіс Саюзу пралетарыяту гарадоў і вёсак, фактычна камуністычны. — Заўвага камэнтатара) і добра разумеючы, што пяцёрка не здабудзе папулярнасьці, неафіцыйна, не праз камуністычныя элемэнты, а праз органы сваёй адміністарацыйнай улады і вельмі давераных асобаў у пэўнай меры субсыдыявала некаторых уплывовых сяброў 16-кі. Гэта дало магчымасьць завязаньня кантакту як зь некаторымі беларусамі, так таксама і з украінцамі, якія пасьля былі выкарыстаныя ў сваіх мэтах (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 242—п, воп. 1, адз. зах. 40, а. 198).
Трэба адзначыць, што Гурьш быў чалавекам, даволі добра абазнаным у гэтых справах, бо ў 1922 г., жывучы ў Менску і будучы галоўным рэдактарам газэты „Савецкая Веларусь", ён адначасова браў удзел у выданьні друкаваных выданьняў, прызначаных для нелегальнай перапраўкі ў Польшчу. А дадаткова ягоныя словы ў нейкай ступені пацьвярджае характарыстыка пасла Рагулі, складзеная кімсьці з супрацоўнікаў II аддзелу польскага Генэральнага штабу адразу пасьля заканчэньня выбараў:
Падобна да таго, што ён знаходзіцца на ўтрыманьні бальшавікоў і трымае зь імі сталы кантакт. Цяпер, у перадвыбарны пэрыяд, ён праводзіў агітацыю ў антыдзяржаўным духу, якая была скіраваная на разбурэньне польскага дзяржаўнага ладу. Затрымліваўся дзяржаўнай паліцыяй. Пракуратура праводзіць у адносінах да яго расьсьледаваньне. Падобна да таго, што ягоная кандыдатура на пасла была выстаўленая на патрабаваньне камуністаў зь Менску, якія субсыдыявалі агітацыю на крэсах (Цэнтральны вайсковы архіў у Рэмбэртаве, II аддзел Генэральнага штабу, сыгн. 1.303.4.2660, а. 155).
С. 264. „Сялянскі Саюз“ Ярэмічаў і Рагуляў быў блізу супольнай фікцыяй. —Дзейнасьць Беларускага сялянскага саюзу сапраўды не набрала шырокага размаху. Некаторы час, у 1926— 1927 г., гэтай партыі ўдавалася больш-менш
трымацца на паверхні палітычнага жыцьця толькі дзякуючы саюзу зь Беларускай хрысьціянскай дэмакратыяй. Пасьля ж дзейнасьць БСС паступова згасла, хоць афіцыйна партыя ніколі не ліквідоўвалася і часам яе назва выкарыстоўвалася Ф. Ярэмічам у якасьці „шыльды“ нават у 1930-я г. Аднак жа дзеля справядлівасьці належыць адзначыць, што створаная Янкам Станкевічам у 1927 г. Беларуская сялянская партыя была яшчэ большай фікцыяй, чым Беларускі сялянскі саюз Ф. Ярэміча і В. Рагулі.