За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
С. 264. „Сялянскую ніву“, што кароткі час выходзіла. — Газэта Беларускага сялянскага саюзу „Сялянская ніва“ выходзіла з 6 сьнежня 1925 г. да 7 ліпеня 1930 г. Вядома, у звычайных умовах для пэрыёдыка гэта ня вельмі працяглы тэрмін існаваньня, аднак жа ў міжваеннай Польшчы мала якая беларуская газэта здолела пратрымацца такі час бязь зьмены назвы. Праўда, трэба адзначыць, што рэгулярна газэта выходзіла практычна толькі ў 1926—1927 г., а пасьля — эпізадычна.
С. 264. запраўды ён адбыўся на год пазьней — Калядамі 1926 г. — Насамрэч тут памыляюцца як В. Рагуля, так і Янка Станкевіч. Арышты галоўных лідэраў Грамады, якія паклалі пачатак ліквідацыі гэтай арганізацыі, адбыліся ў сярэдзіне студзеня 1927 г., г.зн. ужо пасьля Калядаў, прытым як каталіцкіх, так і праваслаўных. Аднак жа Раіуля сьцьвярджаў, што арышт грамадоўскіх паслоў адбыўся не дакладна на Каляды, але „падчас калядных парлямэнцкіх вакацыяў“. Гэта адпавядала сапраўднасьці.
С. 264. каторых было 6 (Беластоцкая, Лідзкая, Наваградзкая, Палеская, Віленская, Сьвянцянская, у каторую ўваходзіла і Дзісеншчына). — Насамрэч „беларускімі" можна было лічыць ня 6, a 9 акруг. Акрамя названых Беластоцкай, Лідзкай, Наваградзкай, Віленскай і Сьвянцянскай акруг такімі былі таксама Бельская і Гарадзенская акругі. Згаданай жа Станкевічам Палескай акругі не існавала, тэрыторыя Палескага ваяводзтва дзялілася на Пінскую і Берасьцейскую акругі. Берасьцейская акруга была саступленая беларусамі ўкраінцам, а ў астатніх 8 выстаўляліся і ўсюды (акрамя Віленскай акругі) нават атрымалі мандаты беларуекія кандыдаты. 3 гэтага, аднак, не вынікае, што беларусам ня быў патрэбны для посьпеху на выбарах Блёк нацыянальных меншасьцяў: некаторыя
беларускія мандаты былі ў значнай ступені атрыманыя дзякуючы галасом габрэйскага насельніцтва, ня кажучы ўжо пра фінансаваньне габрэямі і немцамі перадвыбарнай кампаніі ўсяго блёку.
С. 264. Запраўды-ж было тады Беларусаў у Зах. Беларусі звыш трох з палавінаю мільёнаў. — Гэтая лічба не аргумэнтаваная навукова, хоць пераважная большасьць як беларускіх, так і польскіх гісторыкаў, пагаджаюцца, што афіцыйныя вынікі польскіх перапісаў насельніцтва 1921 і 1931 г. (якія фіксавалі каля мільёна асобаў беларускай нацыянальнасьці) не адлюстроўваюць сапраўднай нацыянальнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі. Ацэнкі сучасных беларускіх і польскіх дасьледчыкаў у дачыненьні да колькасьці беларускага насельніцтва ў міжваеннай Полыпчы вагаюцца паміж 1,5 і 2,5 мільёнаў чалавек.
С. 265. с. Чарнулішкі Лаварыскае вол. — Традыцыйна лічыцца, што Браніслаў Тарашкевіч паходзіў зь вёскі Мацюлішкі на Віленшчыне.
С. 265. Сяргея Барана я бачыў адно колькі разоў, на мяне ён рабіў даймо сьвядомага Беларуса. — Баран (Баранаў) Сяргей (1892—1937 (?)) — у 1920—1921 г. старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Горадні, у 1921 г. камісар ураду БНР на Гарадзеншчыне. У 1922 г. выбраны паслом польскага сойму, у 1923 г. арыштаваны польскімі ўладамі па абвінавачваньні ў арганізацыі партызанскага руху, на працэсе 45ці ў Беластоку ў траўні 1923 г. прысуджаны да 6 гадоў турмы. Датэрмінова вызвалены ў сьнежні 1926 г. У 1928 г. эміграваў у СССР, у 1933 г. арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў лягераў. Па дарозе ў далёкаўсходні лягер звар’яцеў.
Я. Станкевіч быў не адзіны сярод беларускіх дзяячоў у сваёй ацэнцы С. Барана як сьвядомага беларуса. Міхал Гурын у сваіх успамінах „Зь недалёкага мінулага", якія друкаваліся на старонках віленскай палянафільскай газэты „Беларускі дзень“ у пачатку 1928 г., выказаўся пра гэтага дзяяча так:
Яшчэ пазьней, калі я ўжо знаходзіўся ў Беластоцкай турме і цікавіўся Бараном, — я даведаўся, што вязьні камуністыя ня зносілі асобы Барана за тое, што ён трымаўся ад іх незалежна і ня прымаў удзелу ў некаторых „ка-
муністычных" галадоўках і авантурах, часам зусім бессэнсоўных, на што ён меў поўнае моральнае права як сябар другое партыі, зусім некамуністычнае (Сяргей Баран быў сябрам партыі беларускіх эсэраў. — Заўвага камэнтатара).
Шавіністы, беларускі шавіністы, — гаварыў мне адзін вязень небеларускае нацыянальнасьці, стараючыся пераканаць мяне рознымі плёткамі, што Барана ня трэба шанаваць.
Адно да другога. Факт да факту. Перакананы ў тым, што камуністыя ня любілі Барана не за яго перакананні, а за тое, што ён — Беларус і замешаны ў беларускім нацыянальным руху.
С. 265. Пра Ю. Сабалеўскага... я адно трохі прыпадкам чуў. — Калі Я. Станкевіч вярнуўся ў Вільню з Чэхаславаччыны, Юры Сабалеўскі быў соймавым паслом ад БСРГ. Улічваючы тагачасную вельмі вялікую ролю соймавых паслоў у заходнебеларускім грамадзтве, цяжка паверыць, што нагэтулькі заангажаваны ў нацыянальныя справы дзяяч, як Янка Станкевіч, мог пра аднаго зьіхчуць „толькіпрыпадкам". Хутчэй заўсё, гэтымі словамі Станкевіч хацеў падкрэсьліць малазначнасьць фігуры Сабалеўскагаў параўнаньні зь іншымі пасламі Грамады.
С. 265. Увесь час быў стаўпом расейшчыны ў Вільні. — Вячаслаў Багдановіч, сярод іншага, быў старшынём Рэлігійна-філязофскага гуртка Віленскага расейскага таварыства (1927), браў актыўны ўдзел у вечарынах ягонае літаратурна-мастацкае сэкцыі. 3 1930 г. выкладаў у Расейскай гімназіі імя А.С. Пушкінаў Вільні, супрацоўнічаў зь віленскімі расейскімі газэтамі, усяляк папулярызаваў клясычную расейскую літаратуру і расейскую рэлігійную філязофію. Быў гарачым прыхільнікам захаваньня падчас праваслаўных набажэнстваў царкоўнаславянскай мовы. На пахаваньні знакамітага віленскага адваката Тадэвуша Урублеўскага ў 1925 г., калі над труной гаварыліся прамовы на ўсіх краёвых мовах, выступаў па-расейску ад імя расейскага насельніцтва Віленшчыны. У 1927 г., падчас выбараў у Гарадзкую раду г. Вільні атрымаў дэпутацкі мандат ад Беларуска-Расейскага блёку, і сваім дэпутатам яго лічылі як беларусы, так і расейцы. На парлямэнцкіх выбарах 1928 г.
некаторы час былі сумневы, які сьпіс будзе падтрымліваць Багдановіч — беларускі ці расейскі. Аднак жа ў рэшце рэшт Багдановіч зрабіў выбар на карысьць беларускага сьпісу, і на старонках рэдагаванай ім газэты „Праваслаўная Беларусь“ у перадвыбарны пэрыяд зьявіўся шэраг артыкулаў з крытыкай антыбеларускіх пазыцыяў найбуйнейшай тагачаснай расейскай арганізацыі ў Польшчы — Расейскага народнага аб’яднаньня.
С. 265. Якубецкі Андрэй (1892 — ?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Быў намесьнікам камісара БНР на Гарадзеншчыне, сябрам Гарадзенскага БНК. У 1919—1920 г. намесьнік старшыні і старшыня Беларускай вайсковай камісіі. 17 снежня 1920 году прызначаны Найвышэйшай Радай Галоўнакамандуючым войскамі БНР. У 1921 годзе быў сакратаром Віленскага БНК. У ноч з 4 на 5 лютага 1922 быў высланы польскімі ўладамі зь Вільні ў Літву. 3 траўня 1922 г. жыў у Дзьвінску ў Латвіі, браў чынны ўдзел у працы мясцовых беларускіх арганізацыяў. Падчас другой сусьветнай вайны кіраваў Дзьвінскім аддзяленьнем Веларускага нацыянальнага аб’яднаньня ў Латвіі. Далейшы лёс невядомы.
С. 265. Якубоўскі Давыд — капітан, пасьля палкоўнік. У пачатку 1919 г. служыў у 1-м Гарадзенскім беларускім палку. У 1920 годзеўзначальваў гаспадарчы аддзел Беларускай вайсковай камісіі. У 1922 г. на парлямэнцкіх выбарах балятаваўся ў Сэнат у Віленскім ваяводзтве ад прапольскага Аб’яднаньня беларускіх беспартыйных актывістаў і „Зялёнага дубу“. Далейшы лёс невядомы.
С. 265. Аўсянік Антон (1888—1933 [?]) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1918 г. старшыня Беларускай рады ў Бабруйску, у 1918—1920 г. сябра Рады БНР. Сябра шэрагу дэлегацыяў БНР на міжнародных перамовах. У 1919—1920 г. намесьнік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—1921 г. паўнамоцны прадстаўнік БНР у Літве. У 1922—1927 г. пасол польскага сойму, да 1926 г. уваходзіў у Беларускі пасолькі клюб. Пасьля эміграваўу БССР.
С. 266. Знаючы добра А. Нэканду-Трэпку. — У арыгінале: Знаючыдобра А. Нэканда-Трэпку-
С. 266. Міністарам... нутраных справаў... быў Беларус праф. Вацлаў Іваноўскі. — Вацлаў Іва-
ноўскі ніколі ня быў кіраўніком дэпартамэнту ўнутраных справаў у Часовай урадавай камісіі Сярэдняе Літвы, аднак быў у гэтай камісіі дырэктарам дэпартамэнту грамадзкага забесьпячэньня. Акрамя таго, на працягу некалькіх першых тыдняў існаваньня камісіі Іваноўскі кіраваў таксама дэпартамэнтам сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама — асьветы.
С. 266. He за Грамаду Рагуля нападае на Луцкевіча. — Дакумэнты, якія захаваліся ў архівах, пацьвярджаюць гэтую выснову Я. Станкевіча. Рагуля і сам быў цесна зьвязаны з Грамадою, асабліва на першым этапе яе існаваньня. Паводле інфармацыі віленскай паліцыі, у жніўні 1925 г. ён нават абвясьціў пра сваё ўступленьне ў БСРГ, прытым, праводзячы энэргічную працу на карысьць Грамады на тэрыторыі Наваградчыны, арганізаваў адпраўку сялянамі падзяк за абарону інтарэсаў беларускага насельніцтва як на адрас пасольскага клюбу БСРГ, так і Беларускага пасольскага клюбу. Ня быў гэты дзяяч вольны і ад савецкіх уплываў. Так, 31 ліпеня 1925 г., г. зн. ужо пасьля афіцыйнага стварэньня Грамады, на закрытым паседжаньні сакратарыяту ЦК КП(б)Б разглядалася прапанова В. Раіулі аб паездцы беларускіх паслоў польскага сойму па Эўропе, якая, праўда, была адхіленая. Перад Бэрлінскай канфэрэнцыяй 15 кастрычніка 1925 г., на якой была афіцыйна ліквідаваная Рада БНР, на падобным паседжаньні таго ж сакратарыяту ЦК КП(б)Б 6 кастрычніка 1925 г. было прынята рашэньне аб магчымым выступленьні на канфэрэнцыі таго ж Рагулі ў якасьці прадстаўніка Віленшчыны. Дзеля таго закіды Рагулі Луцкевічу ў падтрымцы камунізму выглядаюць цынічна: сам Рагуля ў гэтым дачыненьні быў таксама далёка не бязгрэшны.
С. 266. Уважаў, што былому беларускаму прэм’ер-міністару не выпадае быць сябрам польскага сойму. — Раіуля ў „Успамінах" ставіць у прыклад Луцкевічу палітычных лідэраў іншых народаў, пішучы: „Дмытро Левыцкый, тагачасовы галаваўкраінцаў, ні Раман Дмовскі, галава і ідэалёг польскай нарадовай дэмакратыі, ня ўхіліліся ад кіравецтва сваімі нацыянальнымі прадстаўніцтвамі, першы ў польскім Сойме, другі ў расейскай Дзяржаўнай Думе“ (Рагуля В. Успаміны. Менск, 1993. С. 46). Аднак трэба памятаць, што ні Лявіцкі, ні Дмоўскі ніколі не бьмі прэм’ерамі сваіх урадаў, ды і іх балятаваньне ў
парлямэнт (Лявіцкага — у 1928 г., Дмоўскага— у 1912 г.) адбывалася ў зусім іншай міжнароднайсытуацыі.