За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
С. 266. арганізаваў грамадзкі суд над Астроўскім. — Г рамадзкі суд над Р. Астроўскім быў ініцыяваны 15 красавіка 1934 г. Антонам Луцкевічам, Уладзімерам Самойлам і Антонам Трэпкам на паседжаньні Беларускага навуковага таварыства ў Вільні 15 красавіка 1934 г. Яны абвінавацілі Астроўскагаў неэтычнай і антыграмадзкай дзейнасьці, якая выявілася ў наступным:
1) Самаволя ў распараджэньні грашовымі сродкамі.
2) Незаконнае затрыманьне грошай слудэнцкага таварыства „Скарынія".
3) Непаданьне справаздачы з сумаў Цэнтрасаюзу, якімі распараджаўся Астроўскі і якія дасягалі 98000 злотых.
4) Дэмаралізацыя грамадзкіх арганізацыяў і фальшывыя паказаньні на працэсе п. В. Грыш-кевіча зьяго жонкай.
5) Антыграмадзкі зварот да ўладаў на шкоду Саюзу выпускнікоў. Прыняцьце на сябе ролі выканаўцы шкодных для грамадзтва даручэньняў начальніка бясьпекі.
6) Фальшывае асьвятленьне чыста этычных канфліктаў паміж ім і намі праз запусканьне нязгоднай з праўдаю вэрсіі пра нібыта праводзімую намі супроць яго „палітычную інтрыгу" з боку Хадэцыі і адначасова правакаваньне нас на правядзеньне тайных перамоваў з гэтай жа Хад., каб атрымаць пацьвярджэньне сваёй выдуманай вэрсіі.
14 лістапада 1935 г. суд у складзе Станіслава Багінскага, Яўгена Казлоўскага, Уладзімера Вішнеўскага і Севярына Віславуха вынес наступны вэрдыкт:
А) Прызнаць, што распараджэньне п. Радаслава Астроўскага ад 1930 да пачатку 1934 г. грашыма, прызначанымі для розных грамадзкіх беларускіх арганізацыяў, было хаатычнае і самавольнае, што, у прынцыпе, можа выклікаць падозраньні ў несумленнасьці; аднак Суд ня быў у стане адказаць на пытаньне, ці дапусьціў п. Астроўскі грашовыя злоўжываньні на сваю ўласную карысьць.
Б) Прызнаць, што адносіны п. Астроўскага да ўнівэрсытэцкай беларускай моладзі, а таксама да шэрагу паасобных беларускіх дзяячоў не былі на вышыні тых задачаў і мэтаў, якім п. Астроўскі павінен быў служыць, асабліва ж дэмаралізацыйнымі з грамадзкага пункту погляду былі ягоныя адносіны да студэнтаў з таварыства „Скарынія".
В) Суд сьцьвярджае, што ён меў на ўвазе нездаровую атмасфэру, якая ўтварылася з-за забесьпячэньня праз тыя ці іншыя крыніцы патаемнымі дапамогамі беларускіх грамадзкіх арганізацыяў, на чале якіх стаялі ў кіроўнай або фактычна кіроўнай ролі асобы зь ліку тых, хто бярэ ўдзел у гэтым працэсе.
С. 267. у 1926 г. Рагуля ў злосьці не палічыўся са словамі. — артыкул Раіулі „Раскрытыя карты“, у якім ён жорстка крытыкаваў Антона Луцкевіча, быў надрукаваныў „Сялянскай ніве“ 14 траўня 1927 г., ужо пасьля арышту лідэраў БСРГ і афіцыйнай дэлегалізацыі гэтай партыі. Луцкевіч быў сярод іншага названы „агідлівым вырадкам, які сваімі подласьцямі і прадажнасьцю ганьбіць імя Беларуса“, і „за ягоную працу Палякі павінны паставіць яму памятнік, а Беларусы ўбіцьу яго магілу асінавы кол“.
С. 267. каб наругнуцца мне, гаманіў парасейску. — В. Рагуля гаварыў па-расейску да канца свайго жыцьця. Пра гэта, прынамсі, сьведчыў яго плямёньнік, вядомы беларускі дзяяч Барыс Рагуля (1924—2005) у сваім апошнім перад сьмерцю інтэрвію.
С. 268. даставаў бы там пасольскія дыеты, як гэта зрабіў Ластоўскі. — Відаць, маецца на ўвазе праца Ластоўскага ў якасьці рэфэрэнта Міністэрства замежных справаў Літвы ў 1924 г.
С. 268. лёгка гэта мог-бы мець у 1922 г., не паехаўшы да Прагі ў пачатку гэтага году. — У пачатку 1922 г. мандаты ў польскі сойм не выглядалі гарантаванымі нават для самых аўтарытэтных беларускіх палітыкаў. Тады яшчэ ня быў прыняты нават выбарчы закон, а віленскія беларускія палітыкі ня вызначыліся са сваёй далейшай тактыкай. Канчатковае рашэньне аб удзеле ў выбарах было прынята Віленскім Беларускім нацыянальным камітэтам толькі 1 ліпеня 1922 г. Аднак думаецца, што, калі б Янка Станкевіч быў у Вільні ў другой палове 1922 г., месца ў беларускім выбарчым сьпісе яму сапраўды было
б забясьпечанае. У той час у Заходняй Веларусі было зусім няшмат заслужаных беларускіх дзяячоў, асабліва зь веданьнем польскай мовы. У выніку з выбраных у 1922 г. 11 беларускіх соймавых паслоў і 3 сэнатараў толькі 2 паслы (Адам Станкевіч і Браніслаў Тарашкевіч) валодалі дзяржаўнай мовай настолькі, каб магчы з самага пачатку паўнавартасна ўдзельнічаць у працы парлямэнту.
С. 268. сэн. Назарэўскі нічагусенькі не рабіў. — Асноўную сваю сілу і энэргію Аляксей Назарэўскі аддаваў справе пабудовы ў Баранавічах Сьвята-Пакроўскай царквы, старшынём будаўнічага камітэту якой ён быў. Дзякуючы сваім сувязям ён здолеў атрымаць для гэтай царквы каштоўныя фрэскі аўтарства вядомых расейскіх мастакоў з разбуранай у Варшаве ў 1924 г. царквы Аляксандра Неўскага. Аднак жа да нацыянальнай беларускай працы гэтая дзейнасьць Назарэўскага сапраўды мела вельмі малое дачыненьне.
С. 268. сэн. Багдановіч праводзіў работу расейскую. — Вячаслаў Багдановіч у той час асноўную ўвагу надаваў арганізацыі ў Вільні праваслаўнага прыходу, які не прызнаваў аўтакефалію праваслаўнай царквыў Польшчы і захоўваў падпарадкаваньне Маскоўскай патрыярхіі. Гэты прыход быў ім створаны сумесна са сьвятаром Лукой Голадам і быў адзіным такім прыходам ува ўсёй Полыпчы. Багдановіч служыў пры ім псаломшчыкам.
С. 268. сьлепа паслушных сабе арганістых. — зь пералічаных Я. Станкевічам асобаў толькі Янка Пазьняк і Альбін Стэповіч некаторы час працавалі арганістамі ў касьцёлах. Апошні меў нават творчы псэўданім „Arhanisty Bielarus" Фактаў працы арганістам Паўла Карузы ня выяўлена, аднак ён таксама быў таленавітым музыкам іў 1928 г. скончыў Віленскую кансэрваторыю па клясе тэорыі і кампазыцыі.
С. 268. Стаповіч Альбін (1894—1934) — беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны сьвецкі дзяяч. Актыўны сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Кіраваў віленскай суполкай, уваходзіў у яго адміністарацыйна-кіраўнічыя органы. У 1928—1930 г. пасол сойму, сябра Беларускага пасольскага клюбу. Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры „Дзе чутны мовы нашай гукі“.
С. 268. Каруза Павал (1906—1988) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч. У 1927 г. старшыня ЦК Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) і галоўны рэдактар пэрыядычнага органа БХД газ. „Віеіаruskaja krynica". У 1928—1930 г. пасол польскага сойму. У1933 г. вывезены ў СССР, дзе арыштаваны і сасланы на Салаўкі. Вызвалены ў 1947 г., у 1949 г. паўторна арыштаваны і высланы ў Сібір. Вызвалены ў 1955 г., жыў у Вільні.
С. 268. Пазьняк Янка (1887 — пасьля 1939) — беларускі палітычны і культурны дзяяч. У 1913—1915 г. адзін з выдаўцоў газэты „Беларус“. Сябра Хрысьціянска-дэмакратычнай злучнасьці з моманту яе заснавання ў 1917 г. У1928— 1936 г. рэдагаваў газэту „Беларуская крыніца", з 1938 г. — часопіс „Хрысьціянская думка“. У канцы 1930-х г. — старшыня Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. У1939 г. арыштаваны НКВД, далейшы лёс невядомы.
С. 268. Яшчэ большы пагон за мандатам у Ярэміча быў у 1926—1927 г. — Без абвінавачваньняў Ф. Ярэміча ў пагоні за асабістым мандатам за кошт грамадзкіх інтарэсаў не абыходзілася ніводная выбарчая кампанія ў міжваеннай Польшчы. Нават падчас парлямэнцкіх выбараў у 1935 г., якія ўсе беларускія арганізацыі байкатавалі, Ярэміч намагаўся абхаднымі шляхамі трапіць у сойм. 12 чэрвеня 1937 г. ксёндз Адам Станкевіч напісаў у сваім дзёньніку:
Толькі цяпер даведаўся: падчас выбараў у Сойм у 1935 г. украінцы беларусу давалі адно мейсца. На гэта мейсца паляваў Ф. Ярэміч. Вось чаму ён проціў усіх так рваўся на выбары. Калі б ад Бел. Нац. К-ту Ярэміч гэтага ня ўкрыў, дык, магчыма, што Беларусы далі б свайго чалавека, каб яго правялі ўкраінцы, але, ведама, не Ярэміча, які аказаўся здольным толькі да асабістых справаў (Станкевіч А. Каляндарныя запісы / Падр. публ. М. Казлоўскага і С. Лескеця // Куфэрак Віленшчыны. 2004. № 1 (9). С. 151).
С. 269. на іншыя акругі ня было коштаў. — Янка Станкевіч выстаўляў свой сьпіс „Беларускія сяляне і работнікі" таксама і ў Віленскай акрузе. Аднак там ён пацярпеў поўную паразу, набраўшы ўсяго 184 галасы (у горадзе Вільні — усяго 15).
С. 269. прайшоў „у сойм дзякуючы падтрымцы Кіртыкліса, начальніка дэфэнзывы". — Стэфан Севярын Кіртыкліс (1890—1951) займаў у пачатку 1928 г. пасаду віленскага віцэ-ваяводы. Я. Станкевіч адмаўляе факт якой бы то ні было падтрымкі ягонага выбарчага сьпісу з боку польскіх уладаў, але ня згадвае пра тое, што сваім посьпехам у Лідзкай акрузе ён у значнай ступені быў абавязаны ануляваньню на Л ідчыне сьпісаў „Змаганьне за інтарэсы сялянаў і работнікаў" (фактычна камуністаў) і Блёку нацыянальных меншасьцяў. За гэтыя ануляваныя сьпісы ў Лідзкай акрузе было разам пададзена 73067 галасоў, у той час як Станкевічаў сьпіс „Беларускіх сялянаў і работнікаў" набраў толькі 35076. Нават пераможцу ў выбарах на Лідчыне — праўрадаваму „Беспартыйнаму блёку супрацоўніцтва з урадам“ — для атрыманьня 4 пасольскіх мандатаў хапіла 61856 галасоў выбарнікаў. Таму можна прыпусьціць, што, калі б не ануляваньне ўладамі іншых беларускіх сьпісаў, сьпіс Янкі Станкевіча, верагодна, мог бы не атрымаць у Лідчыне ніводнага мандата, у той час як без канкурэнцыі атрымаў два. Варта адзначыць, што пасьля адмены Вярхоўным судом Польшчы ў пачатку 1930 г. выбараў у Лідзкай акрузе пры правядзеньні паўторнага галасаваньня ў траўні 1930 г. сьпіс Станкевіча атрымаў усяго 1265 галасоў (для прыкладу: „змаганцы" набралі 24670 галасоў і здабылі 2 пасольскія мандаты).
С. 269. нічагусенькі ня мае супроць Ф. Валынца. — Флягонт Валынец (1878—1937), які прайшоў у сойм са сьпісу Я. Станкевіча, у траўні 1928 г. далучыўся да пракамуністычнага Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне".
С. 269. Юхневіч нічагусенькі не рабіў. — Юхневіч Кастусь (1896—-1971) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст. Займаўся каапэрацыяй, у 1920-я г. уваходзіў у кіраўніцтва Веларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. 3 1926 г. у кіраўніцтве Беларускага сялянскага саюзу. Супрацоўнічаў з газэтай „Сялянская ніва“, выступаў на яе старонках як публіцыст. У1928—■ 1930 г. быў паслом польскага сойму. У сярэдзіне 1930-х быў намесьнікам старшыні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасьля вяртаньня з канцлягераў жыў у Слоніме. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.