За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Проект аднаўленьня Сьветнае арганізацы беларускае (вялікалітоўскае) эміграцы (САБЭ) 636
Прачхнімася й ратуйма нашу эміграцыю дзеля народу свайго! 638
Лукаш Дзекуць-Малей 640
Нашыя заданьні 642
III
Жніво і дажынкі 643
Bielaruskija kazki 654
Камэнтары 666
Іменны паказьнік 732
Bielarus
Klicz
Ciapier uzo bielaruski narod paczau adradzacca, uzo pa usich kutkoch Maci-Bielarusi praniossia klicz: „L’stawajcie, praczychajciesia!"
I my baczym, szto ustajuc, raniej ustajuc tyja, katoryja najpiersz strelisia z curkom rodnaho ruchu, ustajuc tyja, katorych sercy dahetul nie zaplamleny ludzkoj kryudaj, u katorych czystaje sumtennie, a najbarzdzej z najwialikszym zapatam ustajuc tyja, katorych czystaje serce jaszcze nie zachapila poszesc materyalizmu, — ustajec nasza bietaruskaja motadz. Praczychajuccajany i budziac druhich, wiedajuczy, szto z koznaju niepraudaju treba chodacca.
***
Os za wy, pradwiesniki wiasny, pradwiesniki doli harotnym, budzcia praddziwymi prarokami swajho niekali sladnaho, a ciapier biazdolnaho narodu. Hlancie, kolki waszych nieswiadomych bratod marnuje zyccio, nie pracujuczy dla Backadszczyny. Hlancie na tych, katoryja czasto razam z wami pracujuc i siabrujuc. Hlancia na tych, u katorych jaszcze pradda majec znaczennie, d katorych hroszy i palazennie d naszym hnilym swieci nie stalisia jaszcze metaju zyccia. Hlancia na ich i niasicia im pomacz, aswietlajcie, pakazywajcie, szto josc bielaruski narod, szto mied jon stadnuju bydszasc, szto maje sily i enerhii astacca samabytnym, adradzicca dy dalej razwiwacca. Pakazywajcie bielaruskuju literaturu dsim, asabliwaz moladzi, katoraja czasto dziakujuczy tykela sztucznym pieraszkodam nia wiedaje, jakija pieknyja twory piszucca d rodnaj mowi. Praczytajcie im piersz sami, bo jany czasto nia dmiejuc czytac u bielaruskaj mowi, choc hukajuc joju zmalku.
Pracujcia tak, kab usiudy, dzie wy nie pawiernieciesia, z wami iszto bielaruskaje adradzennio. Kab wy stalisia tymi swietyczami, tym soniejkam, katoraje puszczaic ad siabie zywatwornyja kasulki1, szto dajuc zyccio i siiu matadym rastkom nacionalnaho adradzennia.
Dy budzcia sami cwiardymi, jak stal, paznawajcie zhtyboka usienka swajo rodnaje, lubicia jaho sercam i duszoj. Zhiczajciesia adny z adnymi i z swajoj darahoj Backadszczynaj hetulki wuztami, hetulki patrebami, kab was, jak kaze bielaruskaja paetka Ciotka, „nichto razniac nia moh“.
1 Promieni. — Zaciem red. 1914 h.
Гоман
Беларусы-ўцекачы ў Расеі
Беларускае грамадзянства па гэты бок фронту пэўна цікавіць будзе аб долі беларускіх уцекачоў у Расеі <...> ля Дзьвінску ўцекачы <...> каля 12 тысячаў. Побач з уцекачамі ўцякала ад немцаў і расейскае войска. Нямецкая артылерыя страляла па войску і не чапала ўцекачоў. I вось, бачачы гэта, тысячы вайскоўцаў кідаюцца да ўцекачоў, а немцы пераносяць агонь, і ўцекачы нявінна гінуць.
Беларусы-ўцекачы былі гэтак разьмешчаны: трохі ў Пецярбурзе, троху болей у Маскве, Яраслаўлі, Казані, Саратаве, Самары і іншых местах [Узволжа], а таксама па вёсках гэтых губэрняў і найбольш у Туркестане.
Урад памагаў няздатным да працы ўрекачам, значыцца: дзецям, старым і хворым, даючы спачатку 4 руб. у месяц, а ў канцы 6 руб. Ведама, гэтых грошай зусім не хапала. А трэба ведаць, што ўцекачы апынуліся ў новых варунках. Штучна закінутым у якоенебудзь места часта работы знайсьці было цяжка, а пераехаць у другое месца нельга, бо ўсе пераезды ўцекачам забаронены.
Але і гэта невялічкая дапамога, калі яна ішла ўцекачам праз чыноўнічыя камітэты, прападала, часта прападала... Напрыклад, у Казані ў мястовым камітэце, што апекаваўся беларусамі, за 2—3 месяцы прапала 20000 руб. 3 іх 16000 украў і ўцёк сакратар камітэту, a 4000 да чыіх рук прыліплі — не было яшчэ тады добра вядома.
Пецярбурскі аддзел Бел. к-ту дапамогі пацярпелым ад вайны, апрача вялікай дапамогі вопраткай ды грашмі, меў некалькі ўласных страўняў, некалькі бурсаў (пансіёнаў) — адну для вучняў сярэдніх школ на 40—50 чал. і 2 пансіёны для дзяцей — хлопчыкаў і дзяўчынак, мае шаўцовую майстроўню, кравецкую, сталярку і майстроўню для жанок, мала ўмеючых шыць. Апрача таго, Пецярбурскі аддзел мае 2 беларускія пачатковыя школы. Сёлета вясной 1917 г. аддзел дастаў у прадмесьці Пецярбурга вялікі дом з агародам. Над будынкам узьвіваецца беларускі сьцяг.
3 прадстаўнікоў гэтага таварыства можна вызначыць д-ра Фабіяна Ярэміча, праф. Міткевіча, Эдварда Будзьку, кс. Л. Хведзьку, К. Дуж-Душэўскага, Бр. Эпімах-Шыпілу, Ч. Родзевіча, кс. Фр. Будзьку, Цішку Гартнага, Андрушкевічанку, Бр. Тарашкевіча, Гінтаўт-Дзевалтоўскага.
У кастрычніку 1916 г. у Петраградзе пачалі выдавацца дзьве беларускія газэты: „Дзяньніца“ і „Сьветач“, якія выходзілі на прыватныя грошы, сабраныя сьвядомымі беларусамі. Выходзілі яны да лютага 1917 г. Цэнзары жорстка кантралявалі газэты. На газэтных палосах гэтых выданьняў было шмат белых плямаў. Даходзіла да таго, што не дазвалялася выкарыстоўваць назву „Беларусь".
Той жа беларускі рух шырыцца і ў Менску, дзе ў супольнай працы Менскага аддзелу Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны ўдзельнічаюць і мясцовыя менскія працаўнікі. Тут ёсьць беларускія школы ня толькі ў месцы, але і на вёсках. Дзейнічаюць курсы агародніцтва і гаспадарскія курсы, закладзена каапэратыўная „Залатагорская хрысьціянская крама“, ува ўтварэньні якой удзельнічалі найболып актыўна Аркадзь Смоліч і Павал Аляксюк. На лета 1917 г. крама мела 1000 пайшчыкаў; загадчык крамы прапаршчык Турчыновіч.
У Менску актыўна працуюць Аляксюк, Чавусаў, Смоліч, а. Вінцэнт Гадлеўскі, Аляк-
сандар Уласаў, Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), Усевалад Галубок, Фларыян Ждановіч, Русецкі, Ванда Лявіцкая, Радзевічанка.
Найгоршае становішча беларускіх уцекачоў у Туркестане, дзе іх шмат памерла ў 1915— 1916 г. ад эпідэміі тыфу, пошасьці, чумы і халеры. <...>.
Беларускі рух сярод беларускага каталііікага духавенства
Яшчэ перад вайной бел. рух сярод каталіцкага духавенства ў Магілёўскай дыяцэзіі быў вялікшы, чымся ў дыяцэзіі Віленскай. У Магілёўскай дыяцэзіі польскі ўціск таксама быў вялікі, але там касьцёльныя ўлады не тварылі тых жалезных путаў, якімі і цяпер скаваны ксяндзы-беларусы ў Віленскай дыяцэзіі. Падчас наступленьня нямецкіх войскаўу 1915 г. на Беларусь колькасьць нацьмнальна сьвядомых каталіцкіх сьвятароў-беларусаў на ўсходзе Беларусі і ў Пецярбурскай духоўнай сэмінарыі (б. Магілёўскай) значна павялічылася. Патрыятычна настроеныя беларускія ксяндзы працавалі ня толькі ў парахвіях, але і ў Віленскай і Жытомірскай духоўных сэмінарыях, а таксама ў Пецярбурскай каталіцкай духоўнай акадэміі. У акадэміі ёсьць добра арганізаваны беларускі іурток, пры якім існавалі сэкцыі: па вывучэньню гісторыі Беларусі, беларускае літаратуры і беларускае музыкі. Пры арганізацыі беларускіх клерыкаў дзейнічала беларуская бібліятэка, грошы на стварэньне якой выдаткавала княгіня Магдалена Радзівілава. Але асабліва задзіўляе ўсіх новапрыбылых беларускі хор у акадэміі. Нідзе так добра не пастаўлена беларуская песьня і ня схоплена і пададзена беларуская мэлёдыя, як у хоры гэтага гуртка.
У Жытомірскай каталіцкай сэмінарыі, у якую зь Беларусі едуць вельмі рэдка, з усяго ліку 60 клерыкаў існуе беларускі гурток у колькасьці 15 навучэнцаў.
Актыўная грамадзянская праца каталіцкіх беларусаў-сьвятароў знайшла водіук ня толькі сярод каталіцкага насельніцтва, але і сярод праваслаўных. У шматлікіх месцах іх абіралі маршалкамі валасных і іншых камітэтаў. Так, кс. Шолкевіч (быў вікарыем, a цяпер пробашчам у Мосарах Дзісенскага павету) быў абраны маршалкам Мосарскага валаснога камітэту.
У канцы траўня ў Менску адбыўся зьезд беларускага каталіцкага сьвятарства. Зьехалася больш сотні каталіцкіх сьвятароў. На зьезьдзе былі прачытаны рэфэраты: а) пра гісторыю Беларусі (кс. Гадлеўскі); б) пра беларускі рух (кс. Лісоўскі), пра дачыненьне Касьцёла і каталіцкага [духавенства] зь беларускім рухам (кс. Бобіч, які падчас пачатку Першае сусьветнае вайны вучыўся ў Калегіюме Германікум (Collegium Germanicum), але потым перабраўся ў Друю). Зьезд прыняў рэзалюцыю:
1) Шьгрокая аўтаномія Беларусі ў складзе Расейскай Фэдэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі.
2) Навучаньне ў школах павінна адбывацца па-беларуску.
3) Паступовае ўвядзеньне ў касьцёлы казані і дадатковае набажэнства ў беларускай мове.
Прасіць мітрапаліта Э. Ропа, каб у Петраградзкай каталіцкай акадэміі і Магілёўскай каталіцкай сэмінарыі ў Пецярбурзе ўвесьці выкладаньне беларускае мовы і гісторыі Беларусі.
4) Прасіць мітрапаліта, каб выпускнікоў-беларусаў з Жытомірскай і іншых каталіцкіх сэмінарыяў на тэрыторыі Расеі накіроўвалі ў каталіцкія парахвіі Беларусі.
5) Склікаць у Магілёве Усебеларускі каталіцкі зьезд, а таксама агульнакаталіцкі зьезд Беларусі.
На зьезьдзе пастанавілі ўтварыць у Пецярбурзе сваю ўласную газэту „Бацькаўшчына“, што павінна была друкавацца ў Піцерскай друкарні Пянткоўскага, якую беларускія ксяндзы плянавалі выкупіць для сваіх патрэбаў за 75000 руб. Рэдакцыю выданьня павінны былі ўзначаліць выбраныя a. В. Гадлеўскі і а. Хведзька. На зьезьдзе было закладзена Беларускае каталіцкае выдавецкае таварыства.
Польскае войска ў Расеі
Расейскі ўрад і вялікая часьць рускага грамадзянства кіравалася да таго, каб абрусіць усіх інародцаў (ня рускіх). Аднак, уціскаючы інародцаў, Расея рабіла між імі розьніцу, дзяліла іх на дзьве часьці. Д а аднае належылі тые, каторым ніякіх уступак нельга было робіць, з другімі Расея іпіла часам нават на вялікіе ўступкі. Да першых належылі першна-перш беларусы і ўкраінцы. Расея ня траціла яшчэ надзеі здушыць беларускі і ўкраінскі рух і абрусіць Беларусь і Украіну праз царкву, праз школу, паліцыю і г.д. 3 другога боку, абшары, займаные Беларусьсю і Украінай, і іх географічнае палажэньне робюць тое, што бяз іх расейскае гасударства перастае быць цяперашняй вялікай Расеей, але становіцца Маскоўшчынай часоў Івана Грознага. Становішча беларускага і ўкраінскага грамадзянства з пачатку вайны заўсёды аднальковае, бяз рускага патрыотызму і падлугіваньня, нават з адкрыта варожым, колькі гэта можна было, адношэньнем да Расеі, яшчэ болей злавало расейскія ўласьці. Дзеля гэтага на пачатку вайны пастаноўлено было раз на заўсёды здушыць беларускі сэпаратызм і ўкраінскае мазэпінства. I тут пачалося зачыняньне газэт, таварыств і інш.; рускіе ўласьці рабілі цэлые спустошэньні ў беларускім РУху-