За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
палацінску — Russia Alba. Гэты-ж назоў ё й на многіх картах XV XVI і XVII в. Аднак на ніводнай карце не абазначана гэтым назовам уся тэрыторыя, займаная Беларускім народам, а толькі вялікшая або меншая часьць яе. Ёсьць многія карты, на якіх зусім няма назову Беларусь, а Беларусь названа Літвою.
Дзеля тага што назоў Белая Русь даўгі час ня быў моцна зросшыся або ня быў усюды ведамы як адна цэласьць, то эпітэт белы мог быць прыдаваны й да йншых так ці інакш свабодных зямель. Гэтак на карце Moscoviae 1548 г. італьянскага картографа Якуба Гостальді надпісь Russia Ыапса памешчана на поўначы на аднэй шырыні з Халмагорамі. Бяссумлеву, гэныя далёкія землі карысталіся вялікшаю свабодаю, чымся цэнтральныя маскоўскія землі. 3 тае самае прычыны Іван III ў лісьце сваім да папы Сікста IV сватаючыся да царэўны Софіі Палеолёг, каб надалей падняць сябе ў вачох папы, падпісаўся царом Белай Русі, адносячы гэта да ўсяга свайга гаспадарства, а ня толькі да захопленых ім часьцей Беларусі. Гэтым ён хацеў паказаць, што яга Маскоўшчына па сваёй славе й значэньні можа назвацца Белай Русяй. У XII в. Белай Русяй бывае называна Ростава-Суздальская зямля.
Пасьлей-жа сустракаецца гэты тэрмін толькі ў адносінах да Беларусі. Белая вопратка Беларусоў магчыма што магла паддзержаваць яшчэ якісь час назоў Белая Русь пасьля тага, як памяць аб даўнейшай славе Беларусі пайшла ў забыцьцё.
Дзеля тага што прымета белы, белая паўстала з эпітэту дзеля абазначэньня славы й значэньня народу, яна ўжывалася звычайна тэй часьцяй, тэй клясаю Беларускага народу, якая ў сваіх клясах прымала ўчасьце ў гаспадарасьцьвеным жыцьці краю, тым быў ён шырэй ведамы й наадварот. 3 часам, калі народ апынуўся ў прыгоне свайга ашляхцелага баярства, гэты назоў абмежуецца на ўжыцьцё ў невялічкай лічбе людзей, а потым і зусім загінуў, тым балей, што быў прычэплены да ня менш ненароднага назову Русь.
Але ў той самы час была й чорная часьць пашых продкаў. Назоў Чорная Русь ужываўся ў XII і XIII в. дзеля абазначэньня паўднёва-заходняе часьці Беларусі, цяперашняе Гарадзеншчыны, Наваградчыны і Лідчыны з местамі Ваўкавыск, Саломін (Слонім) і Навагарадак. Але ў XVI в. гэтая тэрыторыя называецца ўжо Белай Русяй, а Чорныя Русі (Russiae Nigrae) перанесены на паўночны ўсход Беларускае зямлі, на беларускія землі, адарваныя Маскоўшчынаю ад Вялікага Князьства Літоўскага. Гэтак находзім надпісі на карце Вялікага Князьства Літоўскага, выдадзенай у часе Жыгімонта III Аўгуста. Арыгінал гэтае карты захоўваецца ў Брытскім музэі пад № 33670(9). На гэтай карце паўночна-ўсходнія беларускія землі, адарваныя Маскоўшчынаю ад Вялікага Князьства Літоўскага, названы Russiae Nigrae. Чаму такое дзіўное перанясеньне гэтага назову? У XII в. ў цяперашняй Горадзеншчыне, Лідчыне й Наваградчыне была крывіцкая калёнізацыя. На захад ад гэтых Крывічоў жыло дзікое літоўскае плямя Яцьвягі, якое рабіла бязустанку на іх напады. А дзеля гэтага жыцьцё гэтых Крывічоў было запраўды „чорнае“. Але з часам палажэньне мяняецца: Яцьвягі выіублены, настала спакойнае дастайнае жыцьцё й тэрмін белы дадаецца ўжо й да гэтае Крывіцкае Русі. Затое ў XVI в. палажэньне адарваных ад Бацькаўшчыны паўночна-ўсходніх часьцей Беларусі было запраўды нягоднае. Вось чаму яны й названыя Чорнымі Русямі. Множны лік тут таму, што гэтая часьць Беларусі была адрывана часьцямі ў розныя часы ад свае Бацькаўшчыны і не прадстаўляла ў Маскоўскім гаспадарстве аднае адміністрацыйнае адзінкі. Маскоўпічына на гэтай, як і на іншых картах, так і названа Moscovia.
Тэрмін Белая Русь ці Беларусь, Беларус ці правільней Беларусін прадстаўляе толькі адценак назову Русь, Русін, але не прадстаўляе ніякага асобнага да яга назову. Каб даць якому-небудзь прадмету, рэчы асобны назоў, мы павінны дзеля гэтага ўжыць іншае назоўнае імя. Прыдаваньнем-жа прыметы да старога назоўнага імя мы новага назову ня творым, але толькі прыдаем старому назову некаторую ўласьцівасьць. Прыкладам, прыдаўшы да ймя стол прыметы белы, чорны, чарвоны, сіні й г.д. мы заўсюды будзем
маць нічага іншага, як толькі стол. Калі-б ад назову залежыла беларуская нацыянальная розьніца з тагачаснымі Украінцамі, дык Беларусы й Украінцы ня былі-б двума рознымі народамі. Але нацыянальная асобнасьць паміж Беларусамі й Украінцамі, як і наагул паміж усякімі народамі, залежыла ад розьніцы фізычнага тыпу, псыхікі й мовы, аднолькавасьць-жа ў назовах была рэзультатам гістарычнага прыпадку.
Аднолькавы нацыянальны назоў ня толькі малі мы з Украінцамі, але малі й маюць і многія іншыя народы. Прыкладам, назовы Француз і Франконец аднолькавыя і балей блізкія, як Беларус і Рускі, беларускі і рускі, а тым часам адзін абазначае народ раманскага плямя, а другі часьць нямецкага народу. Ё Сербы на поўначы ад Чэхіі, ў Лужыцы, што твораць адну групу з іншымі палабскімі Славянамі й Палякамі, і Сербы на Балкане, належачыя да паўднявых Славян. У X в. было польскае плямя Паляне на Варце і ўкраінскае плямя Паляне на Дняпры. Наагул нацыянальныя назовы вельмі часта паўстаюць дзякуючы гістарычнаму прыпадку. Успомнім хоць-бы, што задунайскія Славяне дасталі назоў Баўгары ад народу мангольскага, які ў невялікай лічбе прыйшоўшы, іх зваяваў, як гэта зрабілі германскія Русы з усходнімі Славянамі. Чэхі й дагэтуль ня могуць выясьніць значэньне свайга нацыянальнага назову. Гэты-ж назоў Чэх, Чэхія, нягледзячы на даўгое сьвядомае нацыянальнае жыцьцё Чэхаў, яшчэ й дагэтуль не пашыраны на ўсю зямлю, займаную Чэскім народам. Вы можаце заўсёды пачуць нат ад Чэскага прафэсара, што на Мараве лягчэй ці цяжэй было тое й тое зрабіць, як у Чэхах. Але-ж Чэхі, ці інакш Чэхія, з нацыянальнага боку зусім тое самае, і гэтак усе разумеюць.
Трэці назоў Беларусоў быў Ліцьвін, а край — Літва. Тэрмін побач з Русь і Белая Русь асабліва ўжываўся ў XIV XV XVI, XVII, XVIII в. Пры гэтым наколькі тэрмін Русь, Русін маў і прыймаў усё балей рэлігійнае значэньне, натолькі тэрмін Ліцьвін адначасна з значэньнем нацыянальным маў і прыймаў усё балей значэньне тэрытарыяльна-палітычнае. На некаторых картах Беларусь названа ня толькі В. Кн. Літоўскім, але проста Літвою, як, прыкладам, на карце Антона Віда 1530, на карце Эўропы Гер. Меркатора 1598, на карце Рэчы Паспалітае Сансона канца XVII в. ня толькі Беларусь звалася Літвою, але й беларуская мова звалася літоўскай моваю. Гэтак яна завецца, прыкладам, у слоўніку Бэрынды 1653 („Чэскі і Рускі — когут. Волынскі — певень. Літовскі — петух).
Гэтае званьне Беларусі Літвою было так агульным і звычайным, што навет цяперашнія гісторыкі, пішучы аб часох, як-бы паміма волі ўжываюць тэрмін Літва, літоўскі й г.д. Прыкладам, М. Грушэўскі ў сваёй гісторыі Ўкраіны піша: „У 1708 г. ўвосень КарольXII ваяваўу землях літоўскіх, на паграніччы Украіны й Маскоўшчыны". Або: „Пасылаў ён (Мазэпа) казацкія палкі з Украіны ў землі літоўскія (беларускія)“.
Адкуль узяўся гэты назоў у вадносінах да Беларусоў? Выясьненьне можа быць адно з двух: або гэтак звалася адно з літоўскіх пляменьняў, якое дзеля тага, што зямля яга ўходзіла як часьць у спачатную тэрыторыю В. Кн. Літоўскага, дало свой назоў гэтаму гаспадарству, а потым гэты назоў перайшоў на Беларусоў, як на галоўную нацыянальнасьць гэтага гаспадарства, або, што гэты назоў быў беларускага паходжаньня.
У гісторыі старое Беларусі лучаюцца „люцічы'*. Гэта была даўнейшая крывіцкая вольніца, штось падобнае да пазьнейшых казакоў. Аб Полацкім князі Валадарку летапісі кажуць: „Ходзяху люцічем у лесех“. Валадарка княжыў у часы, калі Кіеў быў паняволіўшы Полацак (1128—1132). У часе зваяваньня Беларусі Украінаю многія Беларусы, што ня зжыліся з чужою ўладаю, пакідалі сваю Бацькаўшчыну й рабіліся „люцічамі". Люцічы гэтыя скіроўваліся на захад у цяперашнюю Віленшчыну, якую й засялялі.
Якраз гэтая Віленшчына й стала ядром Вял. Кн. Літоўскага, даўшы яму назоў Лютва, пазьней Літва. Даньне назову цэламу гаспадарству гэткімі „люцічамі“ рэч ня новая ў гісторыі. Ведама, што й Украіна ад Б. Хмяльніцкага даўгі час завецца дома й заграніцаю „казацкім" гаспадарствам. Украінскі народ заве Беларусоў Ліцьвінамі. Ясна гэта
відаць там, дзе Беларусы мяжуюць з Украінцамі. У Чарнігаўшчыне ўкраінскія сяляне гэтак-жа завуць Беларусоў і ў сваіх пагаворках: „ІЦо Лнтвнн, то чарівннк", „Хнба Лнтвнна лнхо озме, іцоб він не дзекнув“. Тымчасам тыя, кага мы цяпер завём Ліцьвінамі, дзеканьня ў сваёй мове зусім ня маюць. Гэтак-жа Ліцьвінамі завуць Беларусоў Меншчыны суседзі іх Украінцы з Кіеўскай губ. Так сама, калі Беларусы лучацца ў Украіне, прыкл., плытнікі ў Кіеве, Кацярынаславе і інш., дык іх украінскія мяшчане так-жа завуць Ліцьвінамі. Так сама там, дзе Беларусы мяжуюць з Маскалямі, апошнія іх завуць Ліцьвінамі. Ліцьвінамі або Паляшукамі завуць Маскалі і тых Беларусоў, што перасяліліся ў Масковію, як, прыкл., беларускіх калёністых у Ніжня-Ноўгарадзкай губ. і інш. Напару гэтак назаве Беларусоў і маскоўскі інтэлігент. Прыкладам, вялікі ўмельнік маскоўскае мовы Даль у прадмове да свайга слоўніка кажа: „В Тверской н Псковской губ. слышнтся Лнтва“. Як ведама, ўсходнія паветы Смаленшчыны населены Беларусамі. Маскоўцы, мяжуючыя з імі, завуць іх Ліцьвінамі. Гэта тым балей цікаўна, што гэтыя землі належылі да В. Кн. Літоўскага толькі некалькі дзесяткоў год у часе гаспадараньня Вітаўта. Немагчыма, каб за гэныя некалькі дзесяткоў год чужы павеў мог да іх так прыняцца, каб аставаўся яшчэ пасьля 500-годняе з гакам маскоўскае ўлады над імі. Але наадварот усё гэта лёгка выясьняецца, прыняўшы, што назоў Літва свайга беларускага „люціцкага" паходжаньня.
Цяперашнія Ліцьвіны (Жмудзякі) называюць Беларусоў Гудамі (Gudas, Gudai). Відаць, гэта асталася памятка ад Готаў.
Мы разгледзілі ўсе назовы нашага народу. Прыгледзьмася да іх бліжэй, каб пераканацца, які з гэтых назоваў найбалей належыць нам прызнаць нацыянальным назовам нашага народу. Гэты назоў мусіць быць найлепшым як па свайму арыгінальнаму беларускаму паходжаньню, так асабліва мусіць адпавядаць практычным мэтам пры адраджэньні, жыцьці й разьвіцьці нашае нацыі.
Можа адразу зьявіцца зьдзіўленьне. Што-ж яіпчэ, мы-ж маем адзін назоў Беларусь, Беларус, беларускі? Нягож яга кідаць і хапацца за іншы.
Дык прыгледзьмася да гэтага назову Беларус. Як сказана вышэй, назоў гэты, як і назоў проста Русін, загінуў, забыўся і перастаў ужывацца як у самага нашага народу, так і ў яга суседзяў. Дзеля гэтага Н.А. Янчук зусім справядліва кажа: „Северо-зап. край, нлн Белоруссня, оба этн названня не народного пронсхождення н употребляются, главным образом, в адмнннстратнвном смысле“. I далей: