За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Простой народ, местные уроженцы, обыкновенно себя называют по прннадлежностн к той нлн другой губерннн края, лншь в последнее время, с проявленнем в более шнрокнх кругах нацнонального самосознання названня „белорус" н „Белоруссня" начннают прнвнваться от ннтеллнгентного класса н в народе1.
А вось дакумэнты аб тым-жа з XIX веку, надрукаваныя ў выданьні Расейскае акадэміі навук. Корэспондэнт з Віцебшчыны (з Віцебскага пав.) піша:
Зовут себя белорусы „наськнмн“, „тутзйшымі", русскнмн же нлн белорусамн — ннкогда. Раскольннков (расколов) зовут москалямй, панов н мелкую шляхту — полякамн. На вопрос же: „Какой онн веры?“ — отвечают: руськой, а католнкн — паньськой, но разлнчня междуруськой н паньськой верой, кажется, ннкакого не прнзнают, а с одннаковым чувством ходят как в церковь, так н в костел, т.е. с полным равнодушнем2.
1 Н.А. Янчук. Этнографнческнй очерк Белорусснн II Курс белорусоведення. Москва, 1920.
2 П.В. Шейн. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення север.-зап. края. Пецярбург, 1902, т. III, стар. 27.
А вось другая корэспондэнцыя з Горадзеншчыны, з Ваўкавыскага пав. Апісуе І.О. Карскі, стары чалавек, які яшчэ ў 1857 г. быў сватам на вянцы ў сялян. „Крестьяне нашей губ. не называют себя нн русскнмн, нн белорусамн. Некоторыя счнтают себя лнтвннамн". I далей: „Вообіце о себе н своей стране онн выражаются так: «Мы тутэйшыя, наша страна нн русская, нн польская, але забраны край!»“ Далей гэты аўтар піша: „Велнкорусов крестьяне нашн зовут казакамн, москалямн н русакамн"3.
Гэткім парадкам, у XIX в. і ў пач. XX в. тэрмін Беларус ня ўжываўся ні ў самым народзе, ні ў яга суседзяў.
Няма дзіва, што ў пачатку беларускага адраджэньня 1905—1906 г. кожнаму трэба было даводзіць, што ён Беларус. Назоў гэты Беларус падала нам маскоўская адміністрацыя ў XIX в. He зарыентаваўшыся, за яга ўхапіліся піонэры беларускага руху і пашырылі паміж масамі.
Такое было-б бяды, што гэты назоў небеларускага паходжаньня, малое было-б бяды, што ён ненародны й забыты народам, важней за ўсё тое, што ён надзвычайна непрактычны і нават нас як нацыю кампромітуе. Як сказана вышэй, каб назваць асобную рэч, якісь асобны прадмет, мусім знайсьці дзеля яга назову асобнае назоўнае ймя. Калі-ж возьмем назоўнае ймя ад іншага прадмету і толькі дададзем да яга нейкую прымету, дык асобнага назову не дастанем, а толькі адценак першага назову. А дзеля тага, што прадмет новы зьяўляецца не адценкам старога прадмету, то значыць назоў не падыходзіць. Калі-ж гэткі няправільны назоў ужываюць, дык па ім у вусіх будзе зьяўляцца фальшывае паняцьце аб прадмеце, як не асобным, а нейкай часьці іншага прадмету. Назавеце вы сябе Беларусамі перад людзьмі, якія нічагусенькі ня ведаюць ні аб нас, ні аб Маскалёх, як у гэтых людзёў робіццаўражаньне, што мы складаем нейкую белую часьць Русаў, а значыцца, не асобны народ, а прыдатак да іншага, ў даным прыпадку маскоўскага, народу. Гэтакае ўражаньне робіцца і ў самага нашага простага народу. Нашае сялянства й іншае, што да беларускага руху думала, што яно ня рускае й ня польскае, але „наськае, тутэйшае", думалаў аснове правільна. Даведаваючыся-ж ад інтэлігенцыі, што яны „Беларусы", думае: „Ага, дык мы, значыцца, ня зусім рускія, але Беларусы, значыць, рускія з нейкім белым адценкам“. У 1905 г. сяляне шмат дзе сьмяяліся: „Хочуць нас, кажыць, зрабіць белахвосьцікамі".
А няхай кожны сьвядомы Беларус (па няправільнай тэрміналёгіі), прачытаўшы гэтыя радкі, падумае, ці пераканаўшыся аб патрэбе й праўдзівасьці беларускага руху й навет захапіўшыся ім, ня думаў ён доўта, што Беларусы — гэта ўсё-ж такі нейкая часьць рускіх, у найлепшым прыпадку нейкая асобная часьць рускіх. Аўтар мусіць шчыра прызнацца, што ён, ужо будучы сьвядомым Беларусам, гэтак спачатку думаў, але ня думаў гэтага тады, як лічыў сябе „тутэйшым“. А ўсё ўводзіць у вабмылку гэты няшчасны назоў. He дарма нашыя продкі, называючы сябе Русінамі, Ліцьвінамі, навет ужываючы як эпітэт прымету Белая да слова Русь, сьцерагліся называцца Беларусінамі, бо ў іх было пачуцьцё собскага дастоінства і часьцяй другога яны быць не захацелі.
Калі-ж зьвернем увагу, што цяпер Маскалі называюць сябе і ўсе іх называюць Рускімі, што гэты вельмі імпэрыялістычны народ не прызнае нас за асобную нацыю, дык цікоднасьць назову Беларусь стане нам зусім яснаю. Беларускія інтэлігенты, якім прыходзіцца працаваць паміж чужнікамі, вельмі добра разумеюць непрактычнасьць і шкоднасьць гэтага назову. Беларускі ўрад і беларускія місіі заграніцаю перасталі навет перакладаць слова белы на чужую мову (французкую, ням. й г.п.). Але гэтым толькі замяняецца першая палавіна слова, другая-ж палавіна астаецца тая самая. Значыцца, запраўды нічагусенькі не мяняецца. Але гэта могуць беларускія ўстановы не перакладаць, але чужнікі перакладаюць, і будзем заўсёды маць Weissrussland, Rusia Blansche, Rusia Blanca i г.д. Славяне дык i перакладаць не патрабуюць. Украінцы даўно зразумелі шкоднасьць па-
3 Там-жа, стар. 98.
добнага ,,рускага“ назову і перамянілі яга на Ўкраінец. Віна першых кіраўнікоў беларускага руху, што яны ў той час, як Украінцы адкідалі свайга маларуса, ўхапіліся за нашага беларуса. Але скажуць многія: як-жа цяпер кідаць назоў беларус і прымаць іншы, калі першы назоў ужо прынялі сабе навет беларускія масы (хоць далёка ня ўсюды). На гэта адкажам: Украінцы ў Галіччыне не называлі сябе да 1918 г. Русінамі, край і зборнае ймя — Русь, прымета — рускі, і за 4 гады ўсе называюць сябе Украінцамі, балей называюць сябе Украінцамі, чымся ў Вялікай Украіне, дзе тэрміну Русь зусім ня зналі, а называліся хахламі. Калі кожны „наські" чалавек ведае, што ён беларус, значыцца, ён нацыянальна сьвядомы, а сьвядомы народ лягчэй усё робіць нацыянальнае, дык лягчэй зьмяняе навет і собскі назоў.
3 зьменаю назову мы выграем яшчэ ў часе й энэргіі пры ўсьведамленьні. Бо цяпер ё дзьве ступені ўсьведамленьня — першая, калі чалавек думае, што ён нейкі асаблівы рускі, а другая — поўная нацыянальнае ўсьведамленьне „зусім ня рускі“.
Дык які-ж тады нацыянальны назоў нам найбалей падыходзіць? Быў-бы добры назоў Ліцьвін, з якім зьвязана ладная часьць нашае гісторыі і пад якім нас знаюць дагэтуль нашыя суседзі. Але каб прыняць назоў Ліцьвін, мы павінны былі пачаць адраджэньне прынамся адначасна з Жмудзінамі, якія, будучы практычнейшымі за нас, прысабечылі гэты назоў і за кароткі час разрэклямавалі яга як свой па ўсім сьвеце, хочучы гэтым прысабечыць і тую славу, якую мала Вялікае Князьства Літоўскае.
Астаецца назоў Крывічы, край — Крывія, прымета — крывіцкі або крыўскі. Тэрмін гэты зусім падыходзіць дзеля прынятку яга й цяпер як нацыянальнага назову дзеля ўсяга нашага народу. Наўперад, ён спрадвечны наш нацыянальны і паходжаньня яга чыстае нашае. Ен паходзіць ад слова крьвь, ь у даўнейшую пару вымаўлялася глуха, блізка да ы і з часам праясьнілася ў ы, а ь было кароткае і з крьвь сталася крывьчь, а з тага крывічь, далей-жа ч ацьвярдзела, канчатак ч паказвае род (гэткі канчатак маем у вусіх нашых радовых прозьвішчах). Дык слова Крывічы значыць людзі аднае крыві, значыцца, аднага роду, аднага плямя. Назоў нашага народу Крывічамі захаваўся ажно дагэтуль у Латышоў, якія, як ведама, малі найбліжэйшыя й найдаўнейшыя зносіны з калыскаю Крывічоў — Полаччынаю. Плямя Крывічоў, ад якога пайшоў гэты назоў, заняло ўсю цяперашнюю тэрыторыю нашага народу, пры гэтым якіх 4/5 заняты былі чыстымі Крывічамі, аў 1/5 яны перамяшаліся з Радзімічамі й Дрыгвічамі.
У XIX в. многія гісторыкі й пісьменьнікі, бяз розьніцы, як яны адносіліся да беларускае справы, называюць народ Крывічамі. Успомнім толькі В.Б Антоновіча, Ярашэвіча, Пятрова, Чачота. Так-жаў „Нсторнн Белоруссіш“ Турчыновіча мы названы Крывічамі.
Ад пачатку беларускага адраджэньня беларускія паэты, пісьменьнікі й дзеячы, знаёмыя з сваёй гісторыяй, прадстаўляюць нашую мінуўшчыну, як мінуўшчыну Крывічоў. У вялікай радасьці ці болі словы „О Крывічы, о Крывіччына наша Бацькаўшчына, вялікі Крывіцкі Народзе!" зьяўляюцца звычайнымі ў нашых пісьменьнікаў і дзеячоў. Ня маючы пры сабе ўсяе гэтае літэратуры, дзе як-бы паміма волі вырываюцца падобныя выражэньні, дый ня лічачы патрэбным, бо ўсім і так гэта ведама, а ўсё-ж такі прывяду тут некалькі прыкладаў.
М. Грамыкаў поэме „Крылан" гэтак кажа:
Там дзядуню-Дняпро ўлоньне мора гляне,
Там дзядуня Крывіч Распране свой паяс, Горкіх хваляў глыне, ды на іх і засьне Пад Палуднем сьпякот На нязьлічаны час.
Або:
Крывічаначка, дачка гэтых хвойных бароў!
Або Я. Купала:
Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх Да Крывіцкіх туманных нізін... Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін!
(Шл. жыцьця, стар. 10, верш „Песьня сонцу“)
У 1918 г. выходзіць у Вільні журнал „Крывічанін" пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. Імя Крывіч абвеяна паэзіяй і люба кожнаму з нас, толькі нейкая неадвага не дазваляла нам дагэтуль адкінуць сьмешны і шкодны назоў беларус і назваць сябе нашым спрадвечным слаўным імем Крывічы.
3 жыцьця Беларускае Каталіцкае Царквы
Як Беларуская Праваслаўная Царква ў няволі ў Маскалёў, так Каталіцкая Царква ў Беларусі астаецца й дагэтуль у польскай няволі. Палякі ня толькі паняволілі і зрабілі аружжам свайга шовінізму й імпэрыялізму Каталіцкі Касьцёл у заходняй Беларусі, каторая цяпер пад польскай уладаю, але й дзяржаць яшчэ ў сваёй няволі Каталіцкі Касьцёл у Беларусі, якая на ўсход ад Рыскае граніцы, значыцца, ў Меншчыне, Віцебшчыне, Магілеўшчыне й інш.
Каталіцкім Магілеўскім арцыбіскупам (рэзыдэнцыя ў Пецярбурзе) ёсьць заўзяты Паляк кс. Цепляк. Так сама ўся ўлада гэтага арцыбіскупства ў польскіх руках. А тымчасам Палякаў у Магілеўскім арцыбіскупстве ня знойдзеш і на завод. Палякі, аднак, упорна стараюцца дзяржаць у сваіх руках Магілеўскае арцыбіскупства, каб гэткім парадкам маць уплыў на каталіцкае Беларускае насяленьне, полёнізаваць яга нат вонках свайга гаспадарства і карыстацца гэтым дзеля сваіх палітычных мэт. Няма што й казаць, як шкодна адзываецца гэтая польская палітыка на працы Каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі. Каталіцкае духавенства й верныя правакуюцца польскай палітыкай на кожным кроку.
Сталася дзіўнае й нябывалае зьявішча. Каталіцкі Касьцёл стаўся экспозытураю польскага ўраду на ўсходзе. Ня толькі камуністычная ўлада, пад якой цяпер стогне большасьць Беларускага насяленьня, але і ўсякая ўлада будзе заўсюды дзеля гэтага падазрона адносіцца да Каталіцкага Касьцёлу там.