• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Аднак нас трывожаць тыя праявы ў польскім грамадзянстве, каторыя стаяць у контрасьце з гэтым кірункам.
    Мы маем на ўвазе анэксыяністычныя пляны часьці польскага грамадзянства. Навет лідэр ППС пасол Сойма Недзялкоўскі заявіў прадстаўніку Беларускай Партыі СР, што аб Віленшчыне і Горадзеншчыне пытаньне астаецца адчыненым, што гэтыя землі пакуль што ня могуць уваходзіць у склад Беларускай Народнай Рэспублікі. Тымчасам усім і кожнаму ведама, што Віленшчына і Горадзеншчына — гэта такая-ж самая Беларусь, як Меншчына і інш.
    А дамаганьне плебісцыту ў беларускіх землях, унесенае на разгляд у Сойме польскай нацыянальна-дэмакратычнай фракцыяй, што гэта, калі ня руханьне ўсяе справы?
    Беларускі народ ясна выказаў сваё жаданьне незалежнасьці і на ніякія плебісцыты ён ніколі ня згадзіцца.
    Каб выпусьціць палітычных арэштаваных
    На 91 пасяджэньні Польскага Сойму пасол Недзялкоўскі заявіў, што шырокія кругі грамадзянства ня ведаюць, што запраўды дзеіцца ў турмах і лагерах. Каб аб гэтым даведаліся ў краі і заграніцай, дык Польшча магла-б стаць перад скандалам. Цяпер ё балей чымся 20 тысяч цывільных чалавек усходніх зямель, або ў турме, або інтэрнаваных. A гутарка тут аб землях, якія, як усе вераць, схінаюцца да Польшчы. У турмах няма найпрасьцейшых ложкаў, а ў концэнтрацыйных лагерах палажэньне проста безнадзейнае. Е вялізная колькасьць інстанцый, якія рыштуюць і вывозяць. Бяз згоды таго пад-
    паручніка або вахмайстра, які кагось выслаў у лагер палонных, немагчыма дастаць палоннага адтуль. У гэтых лагерах сядзяць ня толькі бальшавікі, але таксама тысячы ўцекачоў, што варочуюцца з Расеі дамоў і ня маюць перапускоў.
    Беларускія жыды, ці жыды як грамадзяне Беларусі
    Ці ё такое беларускае сэрца, каторае радасна не забілася-б у тую часіну, як даведаліся, што ў Менску, ў дзень 9 лістапада сёлета, пачынаецца сэсія Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. Гэта гістарычная падзея напоўніць радасьцяй і душу і сэрца ўсякага шчырага беларуса, ўсякага мясцовага грамадзяніна, каторы ўдзячны нашай Бацькаўшчыне за свой штодзенны хлеб.
    Але няма ўцехі бяз смутку, і ці-ж не бязбогай іроніяй жыцьця ё зусім праціўнае і вельмі смутнае газэтнае паведамленьне аб плебісцыце ў Беларусі. Справа ў тым, што эндэкі ўнесьлі 30 кастрычніка ў Польскі Сойм запытаньне, ў каторым дамагаюцца ў працягу 70 дзён разьвязаць „плебісцытнае дзела“.
    Дзьве праціўнасьці, два контрасты, каторыя пры ўсякіх комбінацыях разам не сумяшчаюцца і ўзаемна выключаюць адно аднаго: беларускі народ ужо ня раз выказываўся ў пытаньні аб плебісцыце і беларуская інтэлігенцыя і нашыя сьвядомыя народныя масы катэгорычна выказалі сваю нязгоду на правядзеньне плебісцыту паміж насяленьня Бацькаўшчыны. Вельмі характэрна і проста, як і ўсё ў Беларусі, выказуе свае пагляды аб гэтым пытаньні 3. Бядуля (Плаўнік), адзін з вялікшых нашых пісьменьнікаў:
    Цяпер чуецца ўсюды слова плебісцыт. Нібы сам народ дае свой голас, выяўляе свае жаданьні, пад кім ён хоча жыць. Але плебісцыт дае ў большасьці мала карысьці, і слабы народ пасьля плебісцыту астаецца пры ранейшым разьбітым карыце.
    Далей, робячы гэткі пэсымістычны ўступ, 3. Бядуля стараецца магчыма шчытней азначыць — чаму беларусы ня могуць прыняць плебісцыту. Водлуг яго пагляду плебісцыт — гэта права дужэйшага:
    Звычайная рэч, што на плебісцыт згаджаецца дужы толькі тады, калі грунт ужо для гэтага падгатаваны, дзе ён і фізычна і культурна перамагае ўжо. Тут ужо ніякае гістарычнае права не памагае — дужы, пануючы народ праводзіць плебісцыт так, як ён хоча, а зьверху ўсё паказана, нібы па справядліваму зроблена: свабоднае, патайнае і г.д. галасаваньне.
    3 гэтага відаць, што можа даць нам, беларусам, плебісцыт прьх цяперашніх абставінах, калі наш народ соткі гадоў быў пад уплывам дзьвёх культур: расейскай і польскай, аглушаны за апошнія два гады рэвалюцыі рознымі разрухамі і голадам. Дзеля свае культурнай непадгатаванасьці наш народ ня можа выказаць свайго нацыянальнага „я“.
    Ен навет ідзе на компроміс. 3. Бядуля навет ня проціў плебісцыту, але:
    Раней нам трэба ўтварыць без усялякіх перашкод сваю культурную працу, ўсьвядоміць народ, адкрыць яму вочы, а потым, папраўдзе, як вольны з вольным, як роўны з роўным, як дужы з дужым, можна будзе прыступіць да розных плебісцытаў. Тады толькі можна спадзявацца на справядлівасьць, калі зьнікне права дужога, а бяз гэтага ўсе прыгожые словы астануцца толькі прыгожымі словамі і ад імя нашага народу будуць гаварыць дужыя.
    Куды нам!
    Мы народ цёмны, раманаўская нагайка нас чытаць не навучыла, і беларускі селянін не такі горды, каб сказаць: „Няграматны граматнага ашукае". Значыцца, калі наш селянін адкрыта прызнаецца ў сваёй цямноце, яму, напалоханаму, самае слова „плебісцыт“ чуецца, як „плебс-цыт!“
    Ня будзем прарокамі ў сваёй Бацькаўшчыне і дапусьцім, што права дужэйшага ў разрэз з вільсонаўскімі „параграфамі" і „дыплёматычнай справядлівасьцяй" зьявіцца зялезнай воляй дужога і нашай Бацькаўшчыне зробяць плебісцытную опэрацыю.
    Што патрэбна ад людзей, зацікаўленых у тым, каб „плебісцытнае дзела“ дало жаданыя рэзультаты?
    Вельмі мала: 1) грошы, грошы і грошы, 2) агітацыйны мотор у 5 тысяч конскіх сіл і 3) прыгатаваўчая работа на права і на лева, ў цемную і чыстую. Вось усе рэсурсы, каторыя будуць пушчаны ў ход дужэйшым, каб яны далі загадзя вылічаны заробак. Цяпер забудземся аб часова пануючай нацыянальнасьці ў Беларусі, як не забудземся таго, што, карыстаючы права дужэйшага, гэтая нацыянальнасьць хоча выіграць сваю няпэўную стаўку палітычнага і дзяржаўна-аканаміцкага характару. Пры спамінку аб плебісцыце трэба першна-перш загаманіць аб палякох, але ня можна таксама не зьвярнуць увагі і на тое, што ў народным галасаваньні яны ня ё альфаю і амэгаю. Гэтую нацыянальнасьць цікавяць, як і мясцовыя нацыянальнасьці — беларусаў і ліцьвіноў, пытаньні чыста палітычнага і дзяржаўнага парадку, аснаваныя на патрыатызьме. Здавалася, што гэтымі трыма мясцовымі і паўмясцовымі нацыянальнасьцямі Беларусі і канчаецца ўся справа.
    На нашае дзіва, жыдоўскае насяленьне першым аказалася на гутаркі аб плебісцыце. Чаго вы трубіце, аб чым крычыцё вы, жывучыя ў Беларусі і не прызнаючыя гэтай Беларусі; вы, бяз чуцьцёў патрыятызму і не прызнаваючыя павіннасьці грамадзяніна; вы, ня толькі ня любячыя шчыра нашую Бацькаўшчыну, але адносячыяся звысака, яіпчэ гарэй, чымся маскоўская бюрократыя да нашае, дарагой нам, а павашаму „хамскай", мовы? Дык аб чым-жа вы трубіце, калі вас не парушаюць балей раны нашае разарванай Бацькаўшчыны? Няўжо-ж беларускія жыды — меская інтэлігенцыя на толькі псыхічна атупела, што забылася аб тым, што беларуская зямля, нягледзячы на ўсялякія беды, не пераз год, дык пераз 10 гадоў астанецца, як і раней была, Беларусяй і што ў канцы беларускія жыды будуць грамадзянамі незалежнай Беларусі. Чаго вы крычыцё ў заячай гістэрыцы аб тым, што эндэкі, ды Калчакі, ды Дэнікіны страшны вашаму грамадзкаму і гандлёвапрамысловаму дабрабыцьцю, што едзе да нас Сам — „Тарквомадо" плебісцыт, што
    для жыдоў ясна, што якія-б манэўры не рабілі польскія эндэкі, яны ніколі не адмовяцца ад свайго асноўнага жаданьня — якім бы ня было спосабам прылучыць да Польшчы занятыя мясцовасьці Ўсходніх Зямель і ўсякімі магчымасьцямі стварыць сабе граніцу з „велнкой еднной неделнмой Россней".
    Гэтак пісаў у мясцовай жыдоўскай газэце „Тог“ яе перапалоханы супрацаўнік у стацьці пад назовам „Плебісцыт ідзе“. Ачаго гэны самы супрацаўнік, каторы кажа, як мы думаем, ад імя жыдоўскай інтэлігенцыі, не напісаў, куды ідзе гэны самы плебісцыт? Ці баяцца яны разарваньня Беларусі як грамадзяне Беларусі ці як людзі вонках бацькаўшчыны, зацікаўленыя сваім асабістым дабром? А самае галоўнае, чаму вы не сказалі, чаго вы баіцёся гэтай творанай граніцы з „велнкой неделнмой Россней"? Ці таму, што калчакоўская Расея зачэпіць вашае грамадзянскае дастоенства тым, што будзе ўціскаць нашую родную беларускую мову, ці вы проста баіцёся за будучыню свае нацыянальнае аўтаноміі? Наіўна нам, беларусам, рабіць гэткія пытаньні вельмі разумным і вучоным журналістам з газэты „Тог“, гэтым прыяцелям Беларусі, ведама, на словах, бо на дзеле яны ня хочуць навет заставіць паверыць сабе самым, што яны жывуць у Беларусі, што ядуць
    хлеб нашых родных ніў, не стараюцца, каб іх сэрцы біліся ў тахт з сэрцам пярэдняй беларускай інтэлігенцыі.
    Нашая жыдоўская інтэлігенцыя не аддала япічэ сабе справаздачы ў тым, што ў Беларусі ё яшчэ адна сіла — гэта сіла запраўдных гаспадароў нашае Бацькаўшчыны, гэта сіла беларуская.
    Канчаючы, мы выясьнім жыдоўскай інтэлігенцыі, якая гэта сіла Беларусь словамі газэты „Беларусь“:
    За беларускай сілай пайдуць тыя, хто разумее, дзе жыве; хто слухае голасу жыцьця і не змагаецца з ім, хто не перашкаджае інтарэсам свае бацькаўшчыны і жадае лепшай долі свае маці — Беларусі, — той пойдзе за беларусамі. А беларусы, ведаючы гэта, не павінны раскідацца. Яны мусяць цьвёрда зазначыць свае дамаганьні, асьвяціць тыя свае мэты і заданьні, і сказаць усім, хто мае вочы бачыць, а вушы слухаць: „Ідзеце за намі, каб не сказалі вам потым: чаму не памагалі нам, як мы былі слабыя, чаму не накармілі нас, як мы былі галодныя? Чаму не ўшанавалі народу свайго, як ён быў бедны? Чаму не вызнавалі імя яго прылюдна і выракаліся роду свайго дзеля суседзяў?"
    Грамадзяне жыды, цяпер, калі мы перада днём адбудовы Беларускага Гаспадарства, жадаючы ад душы папрыяцельску жыць з вамі, клічам вас ачухацца, г.зн. скончыць з гэтым вісеньнем у паветры і самаазначыцца ня толькі нацыянальна, чаму мы вельмі спагадаем, але і дзяржаўна. Прайшло пяць даўгіх вякоў нашага сумеснага жыцьця з вамі, і вашая грамадзянская павіннасьць сказаць усім нашым суседзям голасна і сьмела, што любіце сваю бацькаўшчыну, а гэтай бацькаўшчынай прызнаіцё Беларусь.
    Беларуская думка
    „Гаспадароў“ вязуць
    Ясная сама па сабе справа адраджэньня і незалежнасьці Беларусі ўжо даўгі час выясьняецца беларускай сьвядомай інтэлігенцыяй, і беларускі народ адгукаецца на кліч людзей, каторыя, выйшаўшы з сялянскай ці мяшчанскай хаты, цяпер нясуць сьвет веды цямнейшым сваім братом і вядуць іх да лепшага, разумнейшага, вольнага і незалежнага жыцьця. Калі казаць наагул, то беларускі народ ужо зразумеў, што толькі тады ён будзе мець людзкае жыцьцё, калі ён сам, а ня чужынцы, будзе гаспадарыць на роднай зямлі, зьлітай яго крывёй і потам.