За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
3 паважаньнем Я.Станкевіч.
III
Ад Прэзыдыуму Т-ва беларускае школы
Дзеля адкрытага пісьма грам. А. Абрамовіча, надрукованага ў № 15 „Беларускага звону“, гэным паведамляю, што пры назначэньні матурыстых на стыпэндыі ў Чэскі ўнівэрсытэт залічэньне грам. А. Абрамовіча ў II катэгорыю адбылося бяз усякіх адносін да яго нацыянальнае сьвядомасьці, а выключна дзеля некаторых формальных заган у яго адукацыйных дакумэнтах. Дакумэнты А. Абрамовіча пасланы Прэзыдыумам у Чэскі ўнівэрсытэт, а залічэньне ў II катэгорыю зроблена дзеля таго, каб, калі ён будзе ня прыняты, быў прыгатаваны да выезду іншы кандыдат.
Наша думка
Беларуская школьная справа
(Агляд працы за год)
Арганізацыяй беларускіх школ займаецца само беларускае грамадзянства. Адмысловымі грамадзкімі ўстановамі, якія займаліся арганізацыяй і даглядам беларускіх школ былі і ёсьць Беларускія Школьныя Рады. Найбалей зрабіла за леташні год Беларуская Школьная Рада Меншчыны. Гэта тлумачыцца наўперад лягчэйшымі варункамі працы ў Меншчыне, дзе беларуская культурна-асьветная праца ня так нягодна сьціскалася адміністрацыяй, чымся ў Віленшчыне і Горадзеншчыне. Ня лічачы м. Менску, ў самім Менскім павеце было арганізавана каля сотні беларускіх пачаткавых школ. У беларускіх пачаткавых школах м. Менску працавала каля 150 вучыцялёў. Апрача гэтага, ў Менску тры вышэйшыя пачаткавыя школы перайшлі на беларускую мову, закладзена Беларуская гімназія і арганізаваны нанова Беларускі пэдагогічны інстытут. Беларуская Школьная Рада Меншчыны вяла запраўдную і вялікую школьную работу ў Менскім павеце. Старалася яна пашырыць сваю гграцу на іншыя паветы Меніпчыны, аднак праца яе ў іншых паветах шырака не разьвівалася. Патрэбны былі ў паветах свае мясцовыя моцныя школьныя арганізацыі, працаю якіх кіравала-б Цэнтральная Школьная Рада. 3 іншых паветаў Меншчыны ляпей разьвівалася школьная справа ў паветах: Баранавіцкім, Наваградзкім і Слуцкім. Апрача школ, Школьная Рада Меншчыны арганізавала курсы беларусазнаўства і памагала ў арганізацыі і працы беларускім культурна-асьветным таварыствам і гурткам. Курсаў было 5—6 у Менску і адны ў Слуцку.
Сярод зімы ў Школьную Рады Меншчыны ўвайшлі прадстаўнікі Школьных Радаў Віленшчыны і Горадзеншчыны, і гэткім парадкам Школьная Рада Меншчыны ператварылася ў Цэнтральную Беларускую Школьную Раду.
Школьная справа ў Меншчыне ня спынілася і пры балыпавікох, але перашкодаю стала нястача школьных кніг.
Пры польскім урадзе пры надзвычайных стараньнях удалося тут закласьці дзесяткі два беларускіх школ.
Школьная Рада Віленшчыны на чале з „інструктарам“ і старшынёю Пранцішкам Умястоўскім блізу нічагусенькі не рабіла.
Ляпей у Віленшчыне і Горадзеншчыне стала справа ў другой палавіне 1920 г. Вучыцельскія зьезды Дзісенскага і Вялейскага павету вынесьлі пажаданьне, каб вучэньне ў школах было пабеларуску. Заварушыліся школьныя рабачаі і ў Ашмяншчыне, Лідчыне і Горадзеншчыне. Аднак з прычыны несупакойнага, трывожнага і часовага палажэньня беларусы за час бальшавіцкае ўлады мала тут пасьпелі зрабіць.
У верасьні ў Вільні арганізавалася нанова Беларуская Школьная Рада. Рада заклала ў Вільні беларускія пачаткавыя школы з 9-ма комплектамі ў іх і крыху школ на правінцыі. Рада працавала далей і пры ўладзе так званае Сярэдняе Літвы. У гэтым-жа часе 15 лістапада быў арганізаваны тут Беларускі Аддзел пры Дэпартамэнце Асьветы з грам. Тарашкевічам на чале. Пры ўладзе Сярэдняе Літвы ёсьць магчымасьць адчыняць беларускія пачаткавыя школы, хоць далёка ня ўсюды. Сабраная за час фактычнага забарону ў 1919—1920 школьным годзе энэргія вылілася адразу, і за кароткі час зьявілася на провінцыі да сотні беларускіх школ. Найбалей школ закладзена ў Ашмяншчыне. Аднак
пакуль што лік беларускіх школ у Сярэдняй Ліцьве вельмі малы. Яшчэ мо’ толькі дзесятая часьць беларускага насяленьня ведае, што можа мець свае беларускія школы і на якіх асновах яны моіуць існаваць. Патрэбны шырокі наказ (паведамленьне) ўсяму насяленьню, як закладаць беларускія школы, патрэбны разьезды арганізатараў і інструктароў, чаго дагэтуль блізу зусім няма. Пры звычайнай хормальнай працы можна было-б за сёлетні 1919—1920 школьны год на прасторы Сярэдняе Літвы лёгка закласьці да 300 беларускіх пачаткавых школ.
Далей добра разьвіваецца Беларуская гімназія ў Вільні. Арганізуецца Беларуская вучыцельская сэмінарыя.
Цяжкая справа з беларускімі школамі ў тэй часьці Беларусі, якую паводле польскабальшавіцкага Рыскага міру цяпер займае Полыпча. Няма тут цьвёрда ўстаноўленых беларускіх культурных цэнтраў, якія маглі-б кіраваць арганізацыяй школ, цяжка даставаць школьныя кнігі, дык і ініцыятыва мясцовых беларускіх рабачаёў у арганізацыі беларускіх школ тут вельмі слабая. Блага адзываецца таксама і тое, што няма тут дагэтуль ніякае школьнае адміністрацыі, Трэба скінуць гэную апатыю і бязьдзеяньне, якое апанавала мясцовых рабачаёў. Патрэбна таксама матар’яльная памога піколам. Завінуўшыся каля гэтага, можна было-б у кожным павеце мець каля 200 беларускіх школ.
Беларускі студэнт
Нашыя заданьні
Цяжка жывецца нашаму народу пад ярмом тых няпрошаных гасьцей, якія, як гурт галодных ваўкоў, накінуліся на яга, разарвалі цела яга — бацькаўшчыну — на дзьве часьці і цяпер зьдзекуюцца над нашым многапакутным народам.
Гарэй за ўсіх гэтыя зьдзекі прыходзіцца адчуваць маладым беларускім душам, беларускай моладзі, якая ўсімі сваймі маладымі, гарачымі сіламі імкнецца да сьвету й веды, да лепшае будучыні для свайга народу і на шляху якой стаіць так многа перашкод.
Першая і найвялікпіая перашкода ставіцца з боку тых, якія, крычачы аб сваёй прыязьні да беларускага народу, ў першую чаргу ня толькі забараняюць адчыняць беларускія школы, але навет зачыняюць тыя, якія пасьпеў беларускі народ дагэтуль адчыніць. Яны баяцца беларускае школы як агню, ім страшна тая крыніца, дзе беларуская моладзь магла-бы чэрпаць веду ў сваёй роднай мове.
Ісьці-ж у тыя школы, дзе на цябе глядзяць як на штось нізшае, дзе на кожным кроку стараюцца даць табе пачуць, што ты ня ёсьць гаспадар у сваім краі, дзе над лепшымі тваймі пачуцьцямі стараюцца глуміцца, дзе табе хочуць давесьці, што той народ, з гушчы якога ты сам, ня ёсьць народ, дзе тваю душу стараюцца скалечыць, адвярнуць ад твайга народу, ці-ж то ня ёсьць мука, ня ёсьць трагэдыя для тых маладых душ, якія яшчэ гнуцца, як маладыя дзераўцы.
Але калі хочацца веды і сьвятла, калі хочацца лепшае будучыні, то прыходзіцца стукацца і ў чужыя нам школы.
Але сілком гонячы беларускіх дзяцей у польскія пачаткавыя школы, каб іх там апалячыць, палякі ўсяляк стараюцца не дапускаць сьвядомых беларусоў у свае сярэднія й вышэйшыя школы; баяцца, каб беларускі народ ня меў сваіх сьвятлейшых людзей, якія патрапілі-б бараніць ад непрыяцеляў.
I вось, з аднага боку, не дазваляюць беларускіх школ, а з другога — робяць розныя перашкоды, каб не дапускаць у свае школы як сярэднія, так і вышэйшыя.
Дык тым балей дзеля дастаньня веды павінны натужыць свае сілы мы, якія маем магчымасьць вучыцца.
Далёкі ад нашае Бацькаўшчыны, але блізкі нам па крыві й духу народ, які сам нядаўна скінуў ланцугі чужое няволі, даў магчымасьць нашай моладзі ня толькі вучыцца ў сваіх школах, але і ня думаць аб будучым кавалку хлеба.
Мы, беларуская моладзь, якая апынулася цяпер тут, у Празе, дасягнулі сваіх мэтаў. Перад намі ляжыць шырокі шлях, на якім мы можам вельмі многаму навучыцца. Якія-ж мэты мы павінны паставіць сабе й чым павінны кіравацца, каб ня страціць дарма тага часу, які мы прабудзім тут, у Празе? Адказ на гэтае пытаньне вельмі просты. Мы прыехалі сюды, каб дабыць веду, каб запасшыся гэтым вялікім аружжам, вярнуцца назад на Бацькаўшчыну і, як сыны свайга народу, весьці барацьбу за лепшую яга будучыню.
Але мы павінны дабываць сабе веду ня толькі ў аўдыторыях альбо з кніжак па спэцыяльнасьці, але такжа з тага жыцьця, якое ідзе навокал нас. Мы павінны прыглядацца крытычна, бо тое, што, можа, магчыма тут, не магчыма, можа, ў нас. Мы павінны вярнуцца на Бацькаўшчыну ня толькі спэцыялістымі, але й сьвядомымі грамадзкімі рабачаямі, каб маглі быць працаўнікамі ў розных галінах адраджэнскага руху.
Нашая Бацькаўшчына патрабуе цэлыя тысячы культурных сіл і нашыя заданьні — пад-
няць і паставіць сваю Бацькаўшчыну на роўную вышыню з пярэднімі культурнымі краямі.
Мы, беларускія студэнты ў Празе, павінны помніць, што наш працоўны народ, паслаўшы нас сюды, з дня на дзень чакае нашага павароту як дазнаных байцоў за яга вызваленьне з чужацкае няволі.
Наш шлях да гэтага ёсьць вельмі цяжкі, а дзеля гэтага мы павінны загартаваць сябе, набрацца дазнаньня і напісаць на сваім штандары: „Ні кроку назад!“, „Наперад!“, „За вызваленьне свайга народу!“
Нацыянальны назоў Беларусоў
Тэрміны Маларус і г.д., Велікарус і г.д. выясьнены й не выклікаюць цяпер супярэчак, але аб паходжаньні тэрміну Белая Русь, Беларусь і г.д. і дагэтуль вучоныя ня могуць пагадзіцца.
Карамзін казаў, што тэрмін Белая Русь выясьняецца ўплывам усходу, інакш кажучы, мангольскім, у даным прыпадку татарскім, бо на ўсходзе белы колер ё сымболем велічы, знаменітасьці, пашаны. А. Аф. Потебня выясьняў тэрмін Белая Русь як назоў незалежнае ад Татар Русі, наагул свабоднае Русі, бо белы колер зьяўляецца сымболем незалежнасьці й свабоды. Акадэмік Аўгень Ф. Карскі думае, што Беларусы названы гэтак таму, што яны носяць белую вопратку і быццам колер валасоў у іх сьветлы.
Назоў Белая Русь ня мог быць выдуманы ў Татар і ўжо потым пераняты Беларусамі, бо незалежныя Беларусы бралі верх у войнах з Татарамі і ня мелі да іх пашаны, як да чагась лепшага, дужэйшага, а таму й не маглі пераймаць. Беларусы нічым татарскім, нават татарскай сілаю, не захопліваліся, бо іх білі.
Невялікі ўплыў, праўда, бывае навет ад слабейшых суседзяў, але Татары ня былі суседзямі. Татары яшчэ маглі даць назоў бліжэйшым і залежным ад сябе краём, як Маскоўшчына й Украіна, а тым часам калёрна Белай і Чорнай Русяй названа цяперашняя Беларусь, заўсюды далёкая ад Татарыі.
Што датычыць пашаны да белага колеру, дык ён ё як у белай, так і ў жоўтай расы, і то ў белай балей, чымся ў жоўтай. Зьвернем увагу хоць бы на гэткі факт, што арыйцы завуць сябе белай расаю, будучы запраўды блядымі, як зусім добра нас называюць чарвонаскурыя. Белы колер заўсёды быў сымболем свабоды, незалежнасьці, славы, пашаны, велічы, і гэта ў усіх народаў. Пераможцы ўяжджаюць у места на белым кані, навет пераможную чырвоную рэвалюцыю малююць жонкаю на белым кані. Тое-ж самае значэньне мае і „белы цар“. „Белы сьвет“ значыць вольны сьвет, „белае месца“ — не абложанае цяглам, падаткамі. Народ, які ня быў ні пад Хазарамі, якога не зачапілі й Обры (Авары), на якога не нападалі й не забіралі ў палон Печанегі й Полаўцы, які ня знаў татарскае няволі, які ў канцы, арганізаваўшы магутнае т.зв. Літоўска-Рускае гаспадарства, патрапіў, з аднага боку, дзяржаць у страху сусьветную тагачасную магутнасьць Татарыю, а пасьлей навет і садзіць ёй ханаў, а з другога боку, разьбіў вялізарную сілу захадняга рыцарства пад Грунвальдам, — гэткі народ бяссумлеву быў „белым“ у вышэйуспомненым значэньні. Слова белы ўжывалася як эпітэт у вадносінах да Беларускага народу пэўна яшчэ й тады, як гэты народ называўся Крывічамі. 3 прыняткам назову Русь эпітэт белы стаў ужывацца балей часта з назоўным імем Русь, стаў як-бы прырастаць да гэтага ймя. Гэта стала патрэбным дзеля тага, каб адрозьняваць (хоць вельмі няўдала) два асобныя народы, якімі былі заўсюды паміж сабою Беларусы й Украінцы. Паводле акадэміка В.І. Ламанскага, назоў Белая Русь існаваў ужо ў палавіне XIII в. і зьявіўся ён раней за назовы Малая і Вялікая Русь. Назоў Белая Русь зьяўляеццаў XIII в. ў некаторых нямецкіх хроніках. Тыя, што пісалі панямецку, называлі Weisse Russen, a