• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Мы не абмылімся, калі скажам, што галоўнаю прычынаю балыпавіцкае нягоднае офэры — суду над арц. Цепляком і 14-ма каталіцкімі духоўнымі — зьяўляецца гэтае залежнасьць Каталіцкага Касьцёлу ад польскага ўплыву.
    Цікаўна, што, нягледзячы на тое, што паміж засуджанымі каталіцкімі духоўнымі ёсьць такія Беларусы, як ведамыя беларускія дзеячы ў Пецярбурзе кс. Хведзька і Эйсмонт, польская прэса і ўрад стараюцца прадставіць справу так, быццам засуджаны толькі польскія духоўныя.
    Трэба з радасьцяй адцеміць, што расстрэл бальшавікамі пралата Буткевіча і засуджэньне арц. Цепляка на 10 г. у турму, а іншых ад 3—10 г. вызвалі пратэст у вусіх народаў Эўропы й Амэрыкі.
    Але польскае мяшаньне ў гэтую справу толькі пашкодзіла арыштаваным. Было ясна,
    што Палякі протэстуюць ня дзеля людзкасьці й свабоды, але дзеля сваіх палітычных мэт.
    А што падумалі аб польскім пратэсьце Беларусы-каталікі, як сьвецкія, так і духоўныя зах. Беларусі, дзе польская адміністрацыя арэштовуе й дзяржыць без канца ў турмах каталіцкіх ксяндзоў Беларусоў толькі за тое, што яны не Палякі?
    Беларусы першыя павінны протэставаць проці перасьледаваньня бальшавікамі як Каталіцкае, так і Праваслаўнае Царквы, але адначасна мы мусім протэставаць і проці спэкуляцыі Палякоў на Каталіцкай Царкве ў Беларусі.
    Народная мова ў Цэрквах
    Ад рэвалюцыі ў Праваслаўнай Царкве ў Украіне ўведзена ўкраінская мова заместа ранейшае стара-славянскае мовы.
    Гэта, відаць, мала не малы ўплыў і на галіцкіх Украінцаў-уніятаў, якія цяпер дамагаюцца так сама ўвядзеньня ў Царкву роднае ўкраінскае мовы. Дзеля гэтага Львоўскі мітрапаліт Шэптыцкі зьвярнуўся з просьбай у гэтай справе да папы.
    Апрача тага, мітр. Шэптыцкі просіцьу Рыме, каб назоў „Грэка-Каталіцкая Царква“, як дагэтуль афіцыяльна называецца ўніяцкая царква, быў зьменены на „УкраінскаКаталіцкая Царква".
    Так сама мітр. Шэптыцкі пропануе ўстанаўленьне ўкр. патрыярхату, якому падлягалі-б усе ўніяты-Украінцы, бяз розьніцы, якога гаспадарства падданымі яны зьяўляюцца.
    Проці ўсяго гэтага востра выступаюць Палякі.
    Першы абавязак
    Беларускі рух укладае на кожнага Беларуса вялікі абавязак працаваць з усяе сілы дзеля адраджэньня свайга Народу.
    Працы вельмі шмат і яна надта разнастароньняя. Пачынаючы працаю асьветнаю, школьнаю, далей праходзячы да арганізацыйнае, аканомічнае, палітычнае й т.д. і канчаючы навуковаю, мы бачым, што ўсё ў нас ляжыць дзірваном, усюды патрэбныя працавітыя й заўзятыя ў сваіх імкненьнях ідэйныя людзі.
    Ведама, кожны павінен выбіраць тую працу, якая найбалей адпавядае яго здольнасьцям і прыгатаваньню. Але ё яшчэ адна праца, бяз розьніцы якая іх адумысловасьць і занятак. Працаю гэтаю, абавязкаваю й даступнаю ўсім Беларусом, ёсьць усьведамленьне сваіх несьвядомых братоў.
    Беларускі рух — гэта ё наўперад нацыянальнае ўсьведамленьне беларускага народу. Без нацыянальнае сьвядомасьці немагчымы ні беларускія арганізацыі, ні вытварэньне беларускае культуры, не магчыма без яе так сама аканомічнае й гаспадарсьцьвянае вызваленьне.
    Якая карысьць з розных адумыслоўцаў Беларусоў, калі справа іхнага народу ім ня дорага?
    Толькі тады народ можа асвабадзіцца, калі ён будзе нацыянальна сьвядомы, калі кожны чалавек гэтага народу будзе абняты аднэй нацыянальнай думкаю.
    Нацыянальнае ўсьведамленьне зьяўляецца асноваю ўсяе далейшае нацыянальнае працы.
    Здавалася-б, што дзіўна гутарыць аб усьведамленьні, калі беларускі рух ужо гэтулькі
    пражыў. А тымчасам канечна трэба аб гэтым гутарыць. Трэба, бо яшчэ далёка ня ўсе Беларусы сьвядомыя.
    А кожны несьвядомы йдзе да чужнікоў, звычайна да нашых непрыяцеляў, і гэтым павялічавае іх сілу. Усьвядоміўшы-ж яга мы павялічым сілы Беларускага Народу і аслабім яга непрыяцеляў.
    Дык нацыянальнае ўсьведамленьне сваіх несьвядомых братоў зьяўляецца першым і заўсёдным абавязкам кожнага сьвядомага Беларуса. Гэты абавязак выставілі піонэры беларускага руху і ён астаецца дагэтуль і будзе яшчэ трываць, бо і народы, якія далёка выперадзілі нас у нацыянальным адраджэньні, якія навет арганізавалі й абаранілі сваё гаспадарства, мусяць працаваць дзеля свайга нацыянальнага ўсьведамленьня.
    Вялікая шкода, што ў цяперашнім часе ў беларўскіх газэтах і таварыствах неяк мала гамоніцца аб патрэбе нацыянальнага ўсьведамленьня. Мусіць гэтаму прычынай вялікія спадзевы і, ад іх неспаўненьня, рашчараваньні. Але спадзевы не апраўдаліся, бо было мала ўсьведамленьня і з павелічэньнем яга яны споўняцца ў бліжэйшай будучыні.
    У той час, калі яшчэ ё шмат несьвядомых Беларусоў, якое трэба маць сумленьне сьвядомаму Беларусу, каб не займацца іх усьведамленьнем? I запраўды, сумлеўная сьвядомасьць тага Беларуса, які не ўсьведамляе сваіх несьвядомых братоў, каторыя яшчэ астаюцца ў чужнікоў у духоўнай няволі.
    Дык усьведамленьне — гэта такая беларуская праца, якою павінны займацца ўсе ад вучаніка пачаткавае школы да Беларуса вучонага, і ёю мусяць займацца ўсюды. Навет чужыня, эміграцыя ня мае перашкаджаць гэтай працы.
    Цяпер блізу што ўсюды на чужыні лучаюцца Беларусы. Дык лучыў ты, сябру, ў якое чужое места, даведайся як га, ці ёсьць там апрача цябе Беларусы. Калі ё, пастарайся іх усьвядоміць. Працуй сыстэматычна, трывалка. Ніколі не кажы, што праца твая загіне дарма, ня прынёсшы карысьці. Карысьць будзе, толькі ўпорна працуй. Глядзема, каб была праца, а рэзультаты самі прыдуць.
    Няма на месцы Беларусоў, усьведамляй пры помачы заметак, корэспондэнцый і стацей у свае й чужыя газэты, пры помачы прыватных лістоў, але ўсьведамляй.
    Абвешчаньне незалежнасьці Беларусі ў сьвятле ідэі гаспадарсьцьвенасьці
    (Рэфэрат чытаны 25.03.1923 у часе сьвяткаваньня беларускай эміграцыяй у Празе 5-х угодак абвешчаньня незалежнасьці Беларусі)
    Дарагія сябры й сяброўкі!
    Паважаныя грамадзяне!
    Сьвяткуючы сяганьня вялікі дзень абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, мусім падумаць, якое мае значэньне незалежнасьць, якое мае значэньне собскае гаспадарства дзеля кожнага народу наагул і дзеля нашага народу ў асобку.
    Мусім тым балей аб гэтым падумаць, бо мы з собскага дазнаньня ня знаем радасьці й шчасьця быць незалежнымі. Нягледзячы на тое, што незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны была 5 год таму 25 сакавіка 1918 г. абвешчана Радаю Беларускае Народнае Рэспублікі, яна й дагэтуль астаецца ў няволі. Дык можам толькі падумаць ды разважаць аб тым, што дае народу яго незалежнасьць. Ня ў усе часы собская гаспадарсьцьвенасьць аднолькава цанілася. Навет у вадзін і той самы час адны народы цэняць яе балей, a другія меней. Тут асабліва вялікая розьніца паміж народамі гаспадарсьцьвенымі і народамі негаспадарсьцьвенымі, каторыя на якісь балей ці меней даўжэйшы час утрацілі сваю
    гаспадарсьцьвенасьць. Якая вялікая розьніца, прыкладам, паміж Пранцузам, які не прадстаўляе сабе навет народу бяз собскага гаспадарства і многімі народамі, жывучымі ў усходняй турме народаў, якія адважыліся дамагацца свайга гаспадарства толькі ў апошнія часы.
    Негаспадарсьцьвенаму народу прыходзіцца жыць у розных надзвычайна зьменных варунках, а таму й пагляд яга на сваю гаспадарсьцьвенасьць вельмі мяняецца. Гэты пагляд мяняецца як ад варункаў, што стаяць вонках гэтага народу, як гаспадарсьцьвеная ўлада й інш., ды ад ступені разьвіцьця самога негаспадарсьцьвенага, паднявольнага народу.
    Адраджэньне народу, які, ўтраціўшы сваю гаспадарсьцьвенасьць, з часам утраціў балей меней і сваю нацыянальную сьвядомасьць, праходзіць звычайна гэткія пэрыоды.
    Спачатку зьяўляецца зацікаўленьне народным творствам, казкаю, песьняю, мовай, пачынаюць зьбіраць і выдаваць гэтае нацыянальнае багацьце. Археолёгі і наагул вучоныя цікавяцца старавечнінаю свайга народу, зьбіраюць яе ў свае музэі і архівы. Гэта яшчэ не пачатак адраджэньня народу, але, так сказаць, перададраджэнская пара. Этнографы й вучоныя гэтае пары любяць тую стыхію, якую вучацца, багацьці якое зьбіраюць, сярод якое наагул працуюць; яны часта захоплююцца гэтай стыхіяй, без энтузіазму аб ёй іутарыць ня могуць і, аднак, ня робяць з яе ніякіх консэквэнтных вывадаў што да будучыні тага народу, каторы стварыў падобнае вялізарнае багацьце. Мала гэтага, падобныя рабачаі часта ня ўмеюць свае роднае мовы, ў якой знаходзяць гэтулькі мінулых і цяперашніх культурных скарбаў, не адчуваюць яны патрэбы практычна ўмець родную мову, бо з свае працы ня робяць ніякіх практычных нацыянальных вывадаў. Гэткі вучоны, выдаўшы шматтамовую працу аб роднай мове, не напіша навет і маленечкае граматыкі дзеля практычнага ўжыцьця. I няма дзіва, бо яны дзеці перададраджэнскае этнографічнаархіўнае пары. Бывае, што гэткіх людзей знаходзім у іншых, далейшых пэрыодах нацыянальнага разьвіцьця. Тады яны зьяўляюцца людзьмі, каторыя асталіся ад жыцьця.
    Калі-ж этнографічна-музэйна-архіўная праца дакранаецца людзей, што ня толькі зьбіраюць памяткі жыцьця, але і самі твораць жыцьцё, то пачынаецца першая пара нацыянальнага адраджэньня. Тады ўзьнімаецца барацьба за мову, за яе правы ў літаратуры, школах, урадах і г.д. Барацьбою за правы нацыянальнае мовы і практычнае яе ўжываньне характарызуецца періпы пэрыод нацыянальнага адраджэньня.
    Калі-ж рух паглыбляеццца, калі аднэй мовай не абмежуюцца, а жадаюць усе культурныя духовыя вымаганьні здаволяваць згодна з сваёй душой, патрэбамі, імкненьнямі — настае другая пара адраджэньня, якую можна назваць парою кулыурнай эманцыпацыі.
    Чалавек, аднак, ня жыве адным духам, але патрабуе так сама і матар’яльных даброў дзеля свайга быцьця. Дзеля гэтага ў далейшай фазе разьвіцьця прылучаецца да ранейшых здабыткаў яшчэ аканомічная эманцыпацыя ад чужнікоў; зьяўляюцца свае гаспадарскія, прамысловыя й коопэратыўныя арганізацыі. „Народ сам сабе“, „не дадзёмся эксплуатаваць", „чужнікі не павінны карыстацца працаю нашых рук“ — вось тыя новыя лёзунгі, што зьяўляюцца ў гэтую пару.
    Але запраўды свабодна здаволяваць свае духоўныя й аканомічныя патрэбы можна толькі тады, калі ё палітычная незалежнасьць. Калі наіпыя культурныя ўстановы, нашыя аканомічныя арганізацыі будуць залежны ад улады пануючага народу, якая будзе іх нормаваць паводле патрэб свайга, а не паднявольнага народу, дык гэтыя ўстановы й арганізацыі прыродна разьвівацца ня могуць. Калекае разьвіцьцё там, дзе створанае духам і рукамі паднявольнага народу нацыянальнае дабро можа быць у кожную часіну зьніштожана грубой сілаю народу пануючага. Пануючы народ навет у сваіх палітычных і імпэрыялістычных імкненьнях карыстае з культурных і аканомічных здабыткаў свайга паняволенага народу, бо гэты-ж народ складае часьць ягонага гаспадарства.