За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Ня буду задзержавацца на далейшых спробах вярнуць беларускую ня толькі незалежнасьць, але й гаспадарсьцьвенасьць, бо ўжо й яна была ўтрачана. Спробы гэтыя былі як у Вялікую Паўночную вайну, так і ў часе паходу ў Маскву Наполеона I, калі быў утвораны асобны ўрад для беларуска-літоўскіх земляў і арганізавалася войска. Успомню толькі аб спробе беларускага патрыёта-рэволюцыянэра Канстантына Каліноўскага ў 1863 г., калі было польскае паўстаньне.
Канстантын Каліноўскі, будучы сябрам т.зв. Літоўскага паўстанскага камітэту, адмовіўся спаўняць загады Варшаўскага камітэту. Далей ён, каб вызваліцца ад Варшаўскага паўстанскага камітэту, ўтварыў новы паўстанскі камітэт і абвесьціў сябе дыктатарам Беларусі й Літвы як незалежнае гаспадарсьцьвенае адзінкі. Урад з Каліноўскім на
чале пачаў гарачую паўстанскую працу, нягледзячы на паніку Варшаўскага камітэту.
Каліноўскі як вой і палітык уцеміў адразу, што толькі тое прымушана будзе прызнаць Варшава, што будзе зроблена на месцы ў Бацькаўшчыне. Гэта прыклад беларускім палітыкам. He стараньнямі ў Варшаве ці Маскве можа быць асвабоджана Беларусь, але працаю сярод беларускага народу. Гэтак заўсёды было, ё й будзе. Каліноўскі — гэта наш першы вой і палітык-адраджэнец, і кірунак яго палітыкі ўзядзены быў сусім правільна.
* * *
Калі маем перад сабою якую-небудзь ідэю, варта заўсёды пацікавіцца традыцыяй гэтае ідэі. Традыцыя для ідэі — гэта тое самае, што ўчуцьцё для асобнага чалавека. Без учуцьця мала спраў робіцца, мала й ідэй ужыцьцяўляецца без традыцыі. Мы ў некалькіх словах перагледзелі гісторыю нашае гаспадарсьцьвенасьпі. Але ці так яна прадстаўляецца цяперашняму беларускаму грамадзянству? Ажно дзіва Нягледзячы на малое веданьне роднае гісторыі, беларускае грамадзянства прадстаўляе сваю гаспадарсьцьвенасьць у гістарычным яе разьвіцьці сусім так сама.
У нас сусім ўцемлена, што гістарычная Літва — гэта нішто іншае як Беларусь палітычна і культурна. Ды гэтак глядзяць на нас і нашыя суседзі. Украінскі й маскоўскі народ Беларуса інакш не назавуць як Ліцьвін. Ды гэтак-жа глядзіць у канцы й суседняя інтэлігенцыя, якой дух мінуўшчыны ня чужы. Па прыклад далёка йсьці ня трэба. Найлепшы ўмельнік маскоўскае мовы, аўтар слоўніка „жнвого велнкорусского языка“ Даль кажа: „В Псковской н Тверской губ. слышнтся Лнтва“. I ён добра кажа, бо хоць гістарычнае Літвы там ня было, але беларуская мова й беларускі народ быў заўсёды. Пагоня — герб Вялікага Князьства Літоўскага — зьяўляецца нашым нацыянальным і гаспадарсьцьвеным гербам.
Так сама традыцыя супольнага Беларуска-Літоўскага гаспадарства нам так уелася ў косьці, што мы траха да апошніх дзён не маглі сабе прадставіць Беларускага гаспадарства без этнографічнае Літвы. I гэтыя жаданьні нашыя былі ня толькі згодныя з традыцыяй, але й сусім добрыя. Можа быць асобная незалежная Літва (у цяперашнім разуменьні гэтага слова) і асобнае незалежнае Беларускае гаспадарства, але благі будзе той Беларус, хто з берагоў Нёмна, Дзьвіны й Дняпра ня будзе бачыць Балтыцкага мора.
* * *
Ня буду расказаваць аб усіх тых здарэньнях апошніх часоў у Беларусі, якімі праяўлялася беларускае палітычнае жыцьцё і якімі дайшло яно да акту абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, бо яны наагул ведамы.
Але што значыць гэтае слова „незалежнасьць", якое сказала ўсходам сонца 25 сакавіка 1918 г. Рада Рэспублікі? Слоў вялікіх, харошых і добрых у вапошнія часы было сказана ня мала. Але што гэта за слова, за каторае за які год-другі йшлі ўміраць масы людзей, што гэта за вялікае слова, якое падымала паўстаньні ажно ў Смаленшчыне дзеля барацьбы проці паняволеньня й падзелу Беларусі, якое гэта магічнае слова, што цяпер, калі беларуская прэса задушана, калі арганізатары й наагул інтэлігенцыя ў турмах, раптам час ад часу, як электрычнай іскраю, праляціць па ўсёй Беларусі думка й гутарка: „Выйдуць Палякі, ня будзе бальшавікоў, будзе нашае Беларускае Гаспадарства!“ I пралятае гэтая гамонка электрычнай хваляю з павету ў павет, даходзіць да рыскае граніцы, пераходзіць яе, бо граніцы ёй няма, і коціцца далей.
Дарагія браты! 5 год як абвешчана незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны, а мы астаёмся ў няволі. Але ўжо не нявольнікі мы!
Абвешчаньне незалежнасьці Беларусі гэта ня толькі слова, з гэтым словам увайшло ў нашае жыцьцё штось вельмі рэальнае. Гэтым словам было разарвана адно з наймацнейшых пут нашае свабоды духа. Вось скуль тыя дужыя жаданьні, вось скуль тое вялікае
пачуцьцё ў Народзе, які яшчэ ў 14 г. маў мо’ толькі некалькі чалавек, каторыя лятуцелі аб незалежнасьці.
* * *
Нацыя, народ слабы, яшчэ не даволі свабодны духам, звычайна бывае нявольнікам усякіх добрых і благіх ідэй, добрых і нягодных кірункаў. He яму карысны ідэі, а ён зьяўляецца матар’ялам для іх. Тое самае дзеяцца і ў нас. I гэта найвялікшы знак, што мы япічэ слабы народ.
Павее аднекуль да нас вецер дэмократызму і мы з заплюшчанымі вачыма пагонімся за ім. He тарнуем яга да свайга жыцьця. не адрозьняваем патрэбнага ад шкоднага. Усякі, хто не дэмократ, гэта нягоднік; няма яму месца ў беларускай сям’і, быць Беларусам яму не дазволім. Але будзем апраўдваць усіх зраднікаў, усіх рэнэгатаў — будзем сябраваць з імі, калі яны дэмократы. Няма дзіва, што й польская „Straz kresowa" ўбралася ў нас у дэмократычную вопратку.
Падзьмуў-бы няхай вецер з монархістычнага боку — сказалі-б „найляпей гэта монархізм, будзьце ўсе монархістамі" і г.д.
Дзьмуханула соцыялізмам. О! Толькі соцыялістыя справядлівыя людзі! Толькі яны жадаюць дабра масам працоўнага народу! Усе іншыя гэта так сабе, нейкія падшывальцы. I можаш рукі сашчапіць, працуючы на народнай ніве, цябе ортодаксальныя соцыялістыя ня ўспомняць добрым словам. Гэта нічога, што народу не да соцыялізму. Народ будзе тады добрым (матар’ялам соцыялізму!), калі ён стане соцыялістычным. A мы павінны ўмець марксава евангельле, пажадана на’т цытаваць яго на памяць і прасталінейна праводзіць.
Ну, але можна і адступіцца ад марксавага евангельля. Гэта калі, прыкладам, маскалі зьменяць соцыялістычную тэорыю па свайму эўразійскаму духу, тады аўторытэт можна перамяніць: заместа Маркса ўзяць Чарнова і яму падобных і ўзноў копіраваць і копіраваць. Бяда толькі, што нельга твару свайга зьмяніць па образу і падобію такога, дапусьцім, Чарнова. Каб гэта льга было, дык дайшлі-б дасканальнасьці. Дзякуй бальшавіком, што яны паміж іншымі рэчамі зьніштожылі й чарвоны кумач, а то-бы ў нас прававерныя ад маскоўскага соцыялізму насілі-б маскоўскія чарвоныя рубашкі.
Прыгнала хваля бальшавізму, а з ёй прышла й комуністычная сэкта. I пайшло ўжо самапаленьне і паленьне сваіх братоў на ягоным аўтары. Няхай народ чэзьне, няхай ён галее, няхай яго абдзіраюць як ліпку, няхай ён, абдзёрты з свайга дабра, ўмірае з голаду — гэта ўсё ні па чом, на славу комунізму ўсё мусіць пайсьці!
На што? Ё’ такая нявінная, апалітычная рэч, як коопэрацыя. Але патрапляюць і яе стацца нявольнікамі. Коопэрацыя не для народу, не! Коопэрацыя для коопэрацыі, але народ ёй павінен служыць.
Вера заўсёды была апораю духа народаў. Але мы з веры зрабілі сабе зялезьзі, путы, ярмо. Непрыяцелі нашыя абярнулі веру ў сваю спэкуляцыю і спуталі нас ёй. Самым Богам нас б’юць. А тымчасам з пагляду чалавека, народу-нацыі, рэлігія ё для чалавека й нацыі, бо каб ня было чалавека, нацыі, дык для іх, няіснуючых, непатрэбна была-б і рэлігія. Гэта не блявузганьне, крый Божа, а зялезная лёгіка.
Дык ня будзьма нявольнікамі! Нічагусенькі не бярэма, што непатрэбна й шкодна для нашага народу, і ўсё бярэма, што патрэбна й карысна народу.
Калі гэтак мы, Беларусы, станем аканчальна свабоднымі духам, калі нашай галоўнай усёабымаючай ідэяй будзе дабро нашага Беларускага народу, калі кожны Беларус наўперад будзе маць на ўвеце агульнае дабро, то ніякія непрыяцелі, ніякія турмы й цёмныя сілы ня зьдзержаць нас у нашым імкненьні да незалежнасьці, то настане незадаўга тая вялікая часіна, калі мы ня толькі духам, але й целам станем свабоднымі, незалежнымі, калі ня толькі юрыдычна, але й фактычна будзе НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ.
С. Некрашэвіч.
Праваігіс спрэчных дзеяслоўных формаў
У „Адраджэньні “
Аўтар добра разьвязуе цэлы сьцяг яшчэ дагэтуль не аканчальна выясьненых пытаньняў у нашых дзеяслоўных формах.
Дзеля тага, што „Адраджэньне" блізу што не магчыма дастаць на чужыне і ў Заходняй Беларусі, стацьцю трэ’ было-б перадрукаваць, але, маючы на ўвеце тэхнічны бок выдаванага ў літаграфіі нашага журналу, ўсё-ж ткі не перадрукоўваем, але адсылаем нашых чытароў да „Адраджэньня". Тут-жа закранём толькі тыя пункты стацьці, з якімі нельга згадзіцца.
С. Некрашэвіч мыліцца, пішучы, што ня можна казаць у цяп. час. множ. ліку стаём, баёмся, крычом і г.д., бо дзеясловы другога спражэньня павінны канчацца на -ім (стаім, баімся, крычым). Бяссумлеву, гэтыя канчаткі ў II спражэньні ўтварыліся па анолёгіі з I спражэньнем, дзе ё: чытаем, пішам, бяром, вядом, але анолёгія — гэта такі-ж самы морфолёгічны закон, як і ўсялякі іншы.
Так сама нельга згадзіцца, што ў другой асобе множ. ліку ня трэба ўжываць канчатку -цё (жывіцё, сядзіцё, нясіцё), а толькі -це (жывіце, сядзіце, як пішаце). Факт астаецца той, што ў беларускай мове абодва гэтыя канчаткі ё, залежна ад тага ё ці няма націску на асабовым канчатку. Памойму, большасьць беларускіх дыялектаў мае абодва канчаткі.
Што да ст.-слав. суфіксаў -ьів-, -ів~, дык ім адпавядаюць у беларускай мове ня толькі -ва(~ьва~) і -йва-: показыватй — па-каз-ва-ць, высме-йва-тй — высьме-йва-ць (паказваю — зваеш, высьмейваю — сьмейваеш і г.Д-)> але і -іва-, -ява-: паказаваць, высьмеяваць (паказую, -зуеш, высьмеюю, -сьмеюеш і г.д.).
Першая форма ўжываецца балей меней на паўднявым захадзе (Горадзеншчына й часьць Меншчыны), другая ў цэнтры і на ўсходзе.
Каб аканчальна прыняць у літаратурнай мове адну з гэтых формаў, трэба добра адзначыць, як шырака й дзе ўжываецца тая й другая форма.
Адраджэньне
Літаратурна-навуковы весьнік Інстытуту Беларускае Кулыпуры. Сшыток I, стр. 330, вялікага фармату, выданьне Беларускага коопэрацыйна-выдавецкага т-ва „Адраджэньне". Менск, 1922 г.
Вялікая гэтая кніга зьяўляецца дарагім дарам беларускай літаратуры. Разгледзім у некалькіх славох па парадку яе зьмест.