За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
На першым месцы надрукавана „3 поэмы «Новая зямля» Якуба Коласа“, з іншымі адрыўкамі каторае, як „Лясьнікова пасада", беларускія чытары пазнаёміліся раней. Тут памастацку і з любасьцяй намалявана жыцьцё беларускае вёскі з вялікім багацьцем яга формаў і шматколернасьцяй. Усё абвеена шчыра беларускім лірызмам. Я. Колас мала мае патрыятычных вершаў, але творы яга ня толькі па мове, але й па свайму зьместу шчыра беларускія і, чытаючы іх, пачьінаеш шчыра любіць родны край.
Далей ідзе часьць апавяданьня „Ў палескай глушы“ Тараса Гушчы (псеўдонім Я. Коласа ў прозе).
Гэта ўзноў чыста беларускі па зьместу твор. У ім аўтар апісуе жыцьцё беларускае вёскі івясковае беларускае інтэлігенцыі перад вайною ў глухім кутку на Палесьсі. SaraHaro „У палескай глушы" ё вельмі нячыстая беларуская мова. Маскалізмы лучаюцца вельмі часта. Ажно дзіва, як мог быць надрукаваны твор з гэткаю моваю.
„Перад будучыняй" — напісаны з дужым пачуцьцём верш Янкі Купалы.
„Ваўкалак" — фантастычнае апавяданьне Я. Баршчэўскага ў перакладзе Яз. Лёсіка.
Надзвьгчайна дарагой зьяўляецца паэма „Крылан“ Міхайлы Грамыкі. У ёй з вялікім хараством абразоў злучана выдзержанасьць формы і чысьціня мовы. Аўтар, відаць, не абмежуецца моваю свайга кутка, але вучыцца ўсяе роднае мовы і ўмее вучыцца. Гэтаю паэмаю М. Грамыка становіцца ў сьцяг найлепшых беларускіх паэтаў.
Далей надрукаваны некалькі няскончаных апавяданьняў нябожчыка К. Каганца, пададзеных да друку Яз. Лёсікам.
Недаўгое апавяданьне „Жанкі памаглі" Т.З. і харошанькі верш „Разьцьвітаньне" Хмаркі.
Пад назовам „Бітва пад Грунвальдам" Язэп Лёсік друкуе выпіскі аб гэнай бітве з хронікі Быхаўца, Длугаша, Бельскага і інш. М. Бельскі піша, што ў Грунвальдзкай бітве было з Вял. Кн. Літоўскага 40 харугваў з пагонямі й слупамі, ўсе рознага колеру. Паміж іншым, г.эткія былі харугвы: віленская, троцкая, горадзенская, ковенская, лідзкая, медніцкая, полацкая, віцебская, пінская, навагарадзкая, тры харугвы смаленскія, берасьцейская, ваўкавыская, драгічынская, мельніцкая, старадубская, кіеўская.
Важная праца „Беларуская народная вусная творчасьць“ Паўла Каравая. Пасьля агульных „Уваг“ аўтар дае ацэнку дагэтуль выдадзеных зборнікаў беларускага народнага творства і потым сыстэматычна разглядае „Загаворы" і „Абрадовыя песьні". Працяг гэтае працы будзеў далейшым сшытку „Адраджэньня“.
Матар’ял, які апрацовуе П. Каравай (цікаўна адцеміць, што П.К. студэнт-мэдык), вельмі багаты і яга стане многім беларускім рабачаём на гэтай ніве. Вялікая гэтая ніва і чакае яна яшчэ многіх шчырых беларускіх рук.
Старанная праца Ул. Дзяржынскага „Максім Багдановіч як стылізатар беларускага вершу“.
Вельмі цікаўная стацьця М. Пятуховіча „Якуб Колас як нацыянальны беларускі паэта“. Маскоўская літаратура, кажа аўтар, доўга мусіла перажываць чужыя кірункі, пакуль узьбілася на свой нацыянальны шлях у васобе Пушкіна, але „інакш стаіць справа ў беларускай літаратуры. Маладое беларускае пісьменства ня ведала кабалы чужога“, хоць „змуста пайсьці па шляху чужога была вялікая і ў песьняроў Беларусі. Самыя буйныя нашыя таленты выступілі на літаратурную ніву тады, калі літаратуры суседніх народаў затаплялі хвалі дэкадэнства, але беларускае пісьменства — ведаем мы — і ў той час супакойна ішло па свайму шляху здаровага рэалізму", яно ня ведала парнографіі, ня ведала палавое проблемы ў стылі Арцыбашава й А. Каменскага. Беларускую музу ратавала ад чужых уплываў і памагала „пранесьці свае шаты чыстымі й незапляменымі" „блізкасьць да народнае глебы“, радня з гэтай глебаю. 3 гэтым нельга не згадзіцца.
„Дзьве адзнакі зьяўляюцца характэрнымі й тыповымі рысамі псыхікі беларускае: гэта лірызм і філёзофская рэфлексыя, задумлёнасьць. Гэтую ўласьцівасьць мае і творчасьць Я. Коласа. Яго поэма «Сымон-музыка» ўся саткана з нітак найтанчэйшага лірызму“.
„У псыхічным складзе беларуса рэзка адзначаецца адна рыса: надзвычайная пяшчотнасьць душы. Пяшчотныя, мяккія песьні тоны пераважаюць і ў поэзіі Я. Коласа“.
„Каханьне ў Коласа мае ідэалістычную аснову“.
Канчаючы стацьцю М.П. кажа: „Такім чынам, у творчасьці Я. Коласа знайшлі сабе адбітак галоўныя рысы беларускага народу: яго чуласьць да хараства, пяшчотнасьць душы, смутны настрой і, нарэшце, філёзофская пытлівасьць вума і здаровае сумленьне".
3 языкаведы ё ў „Адраджэньні“ дзьве стацьці: С. Некрашэвіча „Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм“;
М. Байкова „Слоўнікавая праца ў беларускай мове“. Стацьця важная тым, што тут умела ў хронолёгічным парадку вылічана шмат матар’ялаў да беларускага слоўніка. 3 рукапісных матар’ялаў найвялікшае значэньне мае „Беларуска-польска-расейскі слоўнік" Язэпа Ціхінскага. Ціхінскі, б. пан з Магілёўшчыны, пачаў апрацоваваць свой слоўнік яшчэ 1890 г.
Ад даўгое гэтае працы Ціхінскі ажно асьлеп.
Сын Ціхінскага прадаў у 1921 г. рукапісь Камісарыяту Асьветы Беларусі. Цяпер яна ў Інстытуце Беларускае Культуры ў Менску.
Рукапісь вялізарная: 641 лісту 4°, 150000 слоў.
У ваддзеле „Беларуская этнографія" надрукавана 7 стр. вясельных беларускіх прыпевак і песьняў, запісаных 14-годняй дзяўчынкай.
Далей нэкролёгі па Ядвігіну Ш. (А. Лявіцкаму) і А. Бурбісу, багатая хроніка з беларускага культурнага жыцьця і „Крытыка і кнігапісь“.
У вапошнім аддзеле трэба адцеміць вельмі добрыя стацьці П. Любецкага, ў васобе якога маем здольнага беларускага крытыка.
V
Josef Susta.
Dejiny Evropy v letech 1812—1870.1, выдаў Vesmfr y Празе, стар. 306 in 4° [1923]
Унів. проф. др. Язэп Шуста гэтай кнігаю напісаў першую часьць свае „Гісторыі новага веку“. Аўтар адзначаецца глыбінёй у навуковых дасьледзінах. Але ня толькі гэтым. Ён адзначаецца яшчэ мастацкай характарызацыяй і далікатным змаляваньнем серадовішча ды вялікім уменьнем выясьніць народна-гаспадарскія й соцыяльныя адносіны пэрыоду.
Праца проф. Шусты падзелена на дзесяць галоўных разьдзелаў. У першым разьдзеле сабраны агульныя й вялікшыя рысы Вялікае Пранцузскае рэволюцыі, якая была жаралом розным кірункам у будучыне.
У другім разьдзеле нарысаваны абраз Вялікае імпэрыі Наполеона і яе ўпадак, далей ідзе абраз веданскага конгрэсу й сьвятога саюзу, які зьяўляецца прыродным выходам далейшых разьдзелаў: ад парыскае ўмовы да апаўскага конгрэсу — ваеннае рэволюцыі ў паўднявой Эўропе і пабеды рэакцыі —усходняе пытаньне — ліпневая пранцузкая рэволюцыя і паўстаньне Бэльгіі — рэха ліпневае рэволюцыі ў Эўропе.
Тут хораша нарысаваны з гледзішча палітычнага й соцыяльнага псыхолёгічны абраз, які разьвіўся посьле Наполеона I ажно да 1871 г.
Prof. Jiri Janda. Nase spevne ptactvo
Выданьне цэнтральнага выдавецтва чсл. вучыцельства. Прага, 1923.
Гэты харошы твор проф. Янды ёсьць кароткім тлумачэньнем да атласу птушак.
У кнізе памешчаны колерныя табліцы О. Клейншмідта, маляра-орнітолёга, да якіх проф. Янда напісаў кароткія паясьненьні. У кароткім уступе пададзена некалькі важнейшых зацемак аб птушках, аб іхнім летнім і зімовым пер’і, аб знакох моладасьці й спосабе жыцьця.
Сялянства ў чужых краёх
Посьле сусызетнае вайны ў двух гаспадарствах былі зроблены вялікія экспэрымэнты. Камуністыя ў Расеі (а потым і ў Беларусі, Украіне і інш.) зрабілі ў сябе работніцкую ўладу, а ў Баўгарыі пачала кіраваць гаспадарствам сялянская партыя. У той час, калі работніцкая ўлада камуністых прывяла ўсход Эўропы да вялізарнае руіны й страшнага голаду, сялянская ўлада ў Баўгарыі ўдачна выйшла з свайга заданьня. Пабітая на вайне Баўгарыя, хоць і мусіць плаціць пераможцам вялікія грошы на рэпарацыі, дзяржыцца і з аканомічнага боку мала гарэй за Югаславію, ня кажучы ўжо аб такой Полыпчы, якой апякуецца цётка Пранцыя.
Дзеля гэтага варта падумаць, якія прычыны вытварылі гэткую розьніцу ў рэзультатах працы аднае й другое ўлады.
Прычыны гэтыя мусяць ляжаць у самай аснове пытаньня.
Здаецца, што ёсьць некалькі галоўных прычын удачы сялянскае ўлады.
1. Сялянства ўсюды, а асабліва ў Баўгарыі, ў многа разоў балей, як работніцтва. Гэткім парадкам, у Баўгарыі кіруе гаспадарствам вялізарная сялянская большасьць, тады як у бальшавікоў малюсенькая работніцкая меншасьць.
2. Сялянства заўсюды і ўсюды прадстаўляла найздаравейшы фізычна й моральна й найбалей жыцьцёвы элемэнт, які ня толькі сам магуча рос і разьвіваўся, але й аднаўляў сваім прытокам мяшчанства й іншыя клясы.
3. Сьветагляд у сялянства шырэйшы й балей толерантны, як у работніцтва.
4. Напасьледак, сялянства найбалей з усіх кляс пасьвячаецца дзеля агульнага дабра і ўмее цаніць гаспадарсьцьвены парадак.
Далей, нельга абмінуць гэткага факту: усе соцыялістычныя тэорыі падчыркаваюць, што ўсім жыцьцём і гісторыяй кіруе матар’яльнае дабро. Калі так, дык сялянства як земляробная кляса ў тэй ці іншай меры мае гэтае матар’яльнае дабро, якім зьяўляецца собская зямля, і ня толькі мае, але і спрадвеку ўмее ім карыстацца. Надзел зямлёй, зямельная рэформа зьяўляецца толькі расшырэньнем гэтага дабра, але не зьяўляецца нічым новым. Гэтага нельга сказаць аб клясе работніцкай. Такі-сякі грош, які знойдзецца ў работнікаў, не зьяўляецца матар’яльным дабром, бо цана яму мінучая.
Хвабрык дагэтуль рабочыя ня маюць, а дзе дасталі, там паказалі, што дагэтуль яшчэ ня ўмеюць імі загадаваць.
Маленькі фэльетончык на тэму нашых дзён
Калі эміграцыйнае беларускае студэнцтва прыступіла ў Празе да грамадзкага жыцьця, калі, здаецца, грунт пад нагамі быў найлепшы й найцьвярдзейшы, — як ня дзіўна, але на дарозе да зрэалізаваньня сваіх мэт яно сустрэлася з адным вельмі сьмешным, але разам і смутным фактам. Гэны факт можна часта сустракаць у жыцьці тага ці іншага грамадзянства, асобныя сябры каторага шчасьлівым здарэньнем гістарычнага быцьця (ці незразумелым „сальта-мортале") — воляю неба былі дапушчаны да дзяржаньня лейцаў, як той „халіф на часіну" гаспадарсьцьвенае ўлады.
Але толькі на часіну.
Гісторыя заўсёды над імі злосна сьмяецца і, ў большасьці, выкідае іх, недасьпелых палітыкаў, з страніц свайга падарожжа па людзкасьці.
Аб іх скора забываюцца. Толькі часамі жаласьлівыя жанчыны ўспамінаюць іх як „неўдалякаў".
Гэтак канчаецца палітычная кар’ера ў гэткіх грамадзян, і ўжо на будучыню ніколі не выплываюць яны на арэну людзкое працы й палітычнае дзейнасьці...
Аднак — ёсьць людзі й людзі...