За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Дык сваё собскае незалежнае гаспадарства зьяўляецца найшырэйшым ідэалам кож-
нага адраджаючагася народу.
Гэткім парадкам бачым, што народ, адраджаючыся, дамагаецца й здабывае сабе балей і балей свабоды ці то ў ужываньні свае роднае, а значыцца й прыроднае мовы, ці то ў карыстаньні працаю сваіх рук і прыроднымі багацьцямі собскае зямлі.
Мы бачылі ступені разьвіцьця народу, каторы адраджаецца. 3 кожнай новай парою свабода народу расшыраецца на новую обласьць нацыянальнага жыцьця. Старая обласьць нацыянальнага жыцьця астаецца, але прыбывае яшчэ новая. Гэткім парадкам нацыянальнае жыцьцё адроджанага народу зьяўляецца шырокім, поўным і ўсестароньнім.
Гэтаму адпавядаюць у нас і самыя словы „гаспадарства", „гаспадар". Здаўна Беларусы, відаць, раўнавалі гаспадарства з гаспадаркаю. У нашай мове гаспадар значыць „валадар свае асобнае собскае, незалежнае ад нікога гаспадаркі" і гаспадар — „той, хто стаіць на чале незалежнае зямлі, народу, незалежнага гаспадарства".
Мы прадставілі сабе абраз разьвіцьця народу, які адраджаецца. Але гэткі тэорэтычна-правільны абраз нацыянальнага адраджэньня бывае толькі ў тэорыі; у жыцьці-ж запраўдным ён балей ці меней адхінаецца, застаючыся ў істоце тым самым. Нярэдка бывае, што ня ўвесь народ разьвіваецца адначасна, адна часьць пабегла ўперад, а іншая асталася. Дык часта прыходзіцца ня толькі разьвіваць усе галіны нацыянальнае працы, але й пачынаць адначасна.
* * *
Зірнём цяпер у нашую мінуўшчыню, ў гісторыю, паглядзём, як нашыя продкі цанілі сваю гаспадарсьцьвенасьць.
Гісторыя застае наш народ арганізованым у свае нацыянальныя гаспадарствы.
Ад заваяваньня ўсходніх Славян Варагамі Беларусь, як цэласьць, была пад агульнаю ўладаю Рурыкавічаў толькі які дзесяток год у часе князя Валадзімера Сьвятога. Але з Ізяславам, сынам Валадзімера й полацкае княжны Рагнеды, незалежнасьць Вялікага Князьства Полацкага аднаўляецца. Незадоўга вылучаецца з-пад агульнае ўлады Рурыкавічаў Гарадзенскае князьства, за ім Турава-Пінскае і Смаленскае.
Ня толькі вышэйшыя слаі нашага грамадзянства ў гэты пэрыод беларускае гісторыі праводзілі гаспадарсьцьвеныя пастановы.
Яшчэ балей, можна сказаць з надзвычайнаю сілаю, разьвіваецца беларуская гаспадарсьцьвенасьць, выступаючы над новым назовам Літоўскага гаспадарства. Прэдкі нашыя ў гэтую пару не прадстаўлялі навет свайга быцьця бяз собскага гаспадарства.
Спроба Ягайлы злучыць нашае гаспадарства з Польшчаю не ўдалася. Краўская ўмова 1385 г. ніколі ня была праведзена ў жыцьцё. Мог здрадзіць свае гаспадарсьцьвенасьці князь, але ня мог ёй здрадзіць жывучы гаспадарсьцьвеным жыцьцём народ.
Ажно да II палавіны XVI веку ў нас ё моцнае гаспадарства. Ад ІІ-ж палавіны гэтага веку пачынаецца яго ўпадак. 3 прычыны шкоднага Беларусом кірунку палітыкі Ягайлавічаў і дэморалізуючаму беларускае грамадзянства польскаму ўплыву ЛітоўскаБеларускае гаспадарства аслабла. Калі-ж 1561 г. ўзьнялася даўгая і цяжкая вайна з Маскоўшчынаю за Лівонію, Палякі скарысталі з мамэнту і выставілі дамаганьні злучэньня з нашым гаспадарствам — вунію. Ня могучы ваяваць адначасна на некалькі фронтаў, Літоўска-Беларускае гаспадарства мусіла згадзіцца на вунію, якая й адбылася 1569 г. ў Любліне. Пасьля гэтае вуніі Літоўска-Беларускае гаспадарства было толькі аўтономнаю часткаю супольнага фэдэрацыйнага дуалістычнага гаспадарства Рэчыпаспалітае.
Аўтономія Літоўска-Беларускага гаспадарства ў Рэчыпаспалітай была даволі шырокая (асобнае войска, фінансы, асобны ўрад). Яе можна прыраўнаваць да цяперашняе аўтономіі Баварыі ў складзе Нямеччыны. Падобнай аўтономіі ў Маскоўшчыны дамагаліся Цэнтральная ўкраінская Рада ў часе, калі проф. М. Грушэўскі быў яе старшынёю.
Блізка да гэткае аўтономіі стаіць і Гадзяцкая ўмова ўкраінскага гэтмана Ів. Выгоўс-
кага, наступніка Богдана Хмельніцкага з Полыпчаю.
Аўтономія гэткая захоўвала беларускую гаспадарсьцьвенасьць і давала спадзевы на вярненьне ў выгодны мамэнт і незалежнасьці. 3 аўтономіяй гэтай яшчэ можна было жыць, каб ня другое ліха, што прыйшло адначасна з Люблінскай вуніяй. А ліхам гэтым была полёнізацыя беларускага панства й іпляхты. На гэты процэс мусім зьвярнуць асаблівую ўвату.
У часе Краўское ўмовы беларуская культура стаяла, калі ня вышэй, дык прынамся ня ніжэй за польскую. Аднак у канцы XV і пачатку XVI веку з прычын злучаных з сувязяй з Польшчай і даўгіх войнаў з Маскоўіпчынай культура гэтая падупала. Яшчэ ніжэй стаяла яна ў прыраўнаньні да культур іншых заходніх народаў у палавіне XVI веку.
Тымчасам польская культура ў палавіне XVI в. даходзіць найвялікшага свайга расьцьвету. Галоўнаю прычынаю гэтага быў уплыў на Полыпчу чэскае культуры. Польская літаратура, якая толькі ў канцы XV в. пачынаецца, разьвіваецца пад уплывам чэскае літаратуры, адкуль бярэ гатовыя прыклады. Яшчэ ў II палавіне XVI в. былачэская мова моваю вышэйшага польскага грамадзянства, як у XVIII в. пранцуская мова ў Нямеччыне a I палавіне XIX в. ў Расеі. Далей вялікі быў уплыў чэскіх братоў. Якраз па Люблінскай вуніі, калі беларуская шляхта ўваходзіць у бліжэйшыя зносіны з польскаю шляхтаю, апошняя ё на вярху свайга культурнага разьвіцьця, на якім дзяржыцца яшчэ ў пачатку XVII в.
Калі-б Беларусь была незалежнаю, дык пашырэньне паміж беларускаю шляхтаю польскае культуры й мовы ня было-б так шкодным, як ня было вельмі шкодным ужываньне нямецкім, а пасьлей і расейскім, вышэйшым грамадзянствам пранцускае мовы або ўжываньне Палякамі чэскае мовы. У XVII в. пры дварэ маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча была пашырана польская мова, але гэта не перашкаджала Маскалём жыць сваім нацыянальным жыцьцём і весьці сваю палітыку. Але пры залежнасьці пасьля Люблінскае вуніі Беларусі ад Польшчы пашырэньне польскае мовы паміж беларускаю шляхтаю вяло за сабой і яе духоўную полёнізацыю.
Гэткім парадкам, Палякі пераймалі з першага жарала заходнюю культуру і гэтаю-ж культураю білі Беларусоў, дэнацыяналізуючы іх. Дык Беларусь была біта сілаю заходняе кулыуры. Далей зьяўляецца ў Беларусі каталіцкая прапаганда з сваймі езуіцкімі калегіямі, борзда рассаджанымі ад Вільні да Смаленска, і ўзноў нас б’юць сілаю ўсяго каталіцкага Захаду.
Дык што-ж трэ’ было рабіць, каб патрэбная нам заходняя культура, якой урэшце мы карысталіся заўсюды ад пачатку свае гісторыі, нясла да нас ня сьмерць, а жыцьцё? Трэ’ было гэтую культуру самым чарпаць з першага жарала, абмінуўшы польскае пасярэдніцтва, бо ўсё ператраўленае нашымі непрыяцелямі зьявіцца заўсёды да нас атручанае іхнім ядам.
Я наўмысьля задзержыўся на гэтым процэсе нашае гісторыі, бо цяпер, адраджаючыся, мы павінны сябе папытацца, адкуль, з якіх жарол чэрпаць нам культуру? Ё’ цяпер адна культура — гэта культура агульна заходняя; аб культуры бізанскай ці якой іншай мусіць ніхто сур’ёзна цяпер ня будзе гутарыць. ГІытаньне можа быць толькі аб спосабе яе чэрпаньня, ці маем яе браць беспасярэдня з заходняе Эўропы ці пераз пасярэднікаў Палякоў і Маскалёў. Бессумлеву, трэба браць яе з першага жарала. Калі хочам перакласьці якую-небудзь кнігу, дык будзем перакладаць яе з арыгіналу, а не з перакладу. Але перанятая культура ё не пераклад, а пераробка, дык і пагатове патрабуем культуру перарабляць з добрага арыгіналу. Маскоўская й польская культуры, ці ляпей іхныя пераробкі заходняе культуры, заўсёды будуць раскладаць і маскаліць, а другая дэморалізаваць, палячачы. Зацемім, што, прыкладам, Чэхі стараюцца карыстацца па магчымасьці з пранцускае культуры і высьцерагаюцца культуры сабе няпрыязнае — нямецкае. Але-ж польская ці маскоўская культура па свайму значэньню навет блізка
не стаялі культуры нямецкае. Дык мусім браць культуру ад іншых народаў славянскіх, раманскіх і германскіх.
Тут асабліва важнае значэньне можа маць чэская культура. Раўняючыся ў многіх сваіх галінах з культурамі раманскімі й германскімі, чэская культура мае для нас тую перавагу, што калі пранцускаю, нямецкую ці англіцкаю моваю малая лічба Беларусоў можа карыстацца, то мова чэская можа быць даступна ўсёй беларускай інтэлігенцыі.
На праскіх беларускіх студэнтах ляжыць важная задача самым знаёміцца з чэскаю культураю ды знаёміць з ёю беларускае грамадзянства.
Ня можна не адцеміць і значэньня ўкраінскае культуры. Гэтая культура як культура народу, што яшчэ адраджаецца й вызваляецца ад нацыянальнае няволі, ня мае вялікага багацьця заходніх культур, але затое важна сваім адраджэнскім кірункам, спосабамі барацьбы за нацыянальнае вызваленьне, якія могуць быць проста перасаджаваны на беларускі грунт. Апрача тага, беларуска-ўкраінскае супрацаўніцтва можа мець такое вялізманнае значэньне для абодвух народаў у будучыні, што яга навет трудна сабе прадставіць.
Карыстаючыся, аднак, украінскаю культураю, трэба толькі адкінуць у ёй тое, што зьяўляецца наносам з маскоўскага ці польскага боку.
* * *
Нягледзячы на полёнізацыйныя ўплывы, не адразу шчэзла беларуская гаспадарсьцьвенасьць, ні ймкненьні вярнуць даўнейшую незалежнасьць. Адцемім некаторыя з гэтых спроб вярненьня незалежнасьці.
Як у 1654 г. ўзьнялася вайна Полыпчы з Маскоўшчынаю за Украіну, то Беларусы на чалё з князьмі Радзівіламі зрабілі дужую спробу вярнуць незалежнасьць свайга ЛітоўскаБеларускага гаспадарства. Скора Польшчы абвесьціла вайну Швэдзія. Швэдзія абяцалася памагчы Беларусі ў яе незалежніцкай барацьбе, і за гэта прызнаваўся протэкторат швэдзкага караля над адбудаваным Літоўска-Беларускім гаспадарствам.
Але ў гэтым часе бачым ужо й пачатак дэзорганізацыі беларускіх гаспадарсьцьвенанезалежніцкіх сіл. Вось прыклады. Магілеўская шляхта на чале з Палонскім без паразуменьня з кіраўніком вызвольнага гаспадарсьцьвенага руху кн. Радзівілам спачатку прылучаецца да гэтмана Хмельніцкага, далей прызнае за сабою апеку Маскоўскага цара, войска якога тады заняло Магілеў. Але паспытаўшыся, як салодка маскоўская апека, разам з магілеўскімі мяшчанамі, акалічнымі сялянамі й навет духавенствам робяць страшнае паўстаньне, выразаюць і выганяюць Маскалёў вон з Магілева. Гэтак гэнае здарэньне апісана праваслаўнымі сьвяшчэньнікамі, манахамі Буркалабаўскага манастыра ў т.зв. Буркалабаўскай летапісі.
Бачым тут борздую зьмену орыентацый, нейкую орыентацыйную лёгкасьць. Штось падобнае да нашых орыентацый 18—20 г., але калі гэтыя апошнія былі толькі орыентацыямі на паперы, а таму й ня так шкодныя, ў XVII в. орыентацыя Беларусоў цягнула за сабой рэальныя беларускія сілы.