За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Есьць такія, да каторых усё вышэйсказанае сусім не тарнуецца. Гэта людзі іншае духовае формацыі. Вось аб такіх людзёх, як сьмешны й смутны факт жыцьця беларускага студэнства ў Празе, хацелася-б нам трошкі пагутарыць.
Наперад некалькі слоў аб нашай арганізацыі.
Чыста інформацыйных.
Нашае студэнства зьяўляецца найдзіўнейшым ня толькі мо’ ў Празе, але, здаецца, наагул — у цэлым сьвеце...
Чаму так? Мо’ папытаецеся вы...
На гэта ня так лёгка адказаць... Бо-бо ў нас ёсьць міністры, дыплёматычныя прадстаўнікі, сэкрэтары Рады Беларускае Рэспублікі і г.д., каторыя, крый Божа, могуць пакрыўдзіцца і ў будучыні, за гэткія няўважлівыя словы па іх адрэсу, — павесіць на першым слупе.
Гэта чулася ад іх ня раз, і дзеля гэтага мы пастараемся ваша пытаньне абыйсьці моўчкі.
Болып адкрыта й сьмела будзем гаварыць аб другой частцы студэнства, якая стаіць вонках міністраў, дыплёматаў і г.д , — бо ў сваёй характэрыстыцы не карыстаемся з эпітэтаў, дадзеных прадстаўнікамі „белае крыві“, інакш кажучы, партыйных лідэраў, палітыкаў, дыплёматаў і г.д-
Гэта другая частка студэнства носіць зразумелы, магічны назоў — Быдла... Вось альфа і амэга яе духовага зьместу, вось назоў, што азначае яе ідэйны твор. Прыймаючы пад увагу выходжаньне гэтае характарыстыкі з вуснаў нашых саламонаў — нам здаецца, што дапаўняць альбо паглыбляць яе магічны сэнс — няма чага.
Яна сама гаворыць за сябе.
На гэтым скончым нашую інформацыю і пяройдзем да сьмешнага факту жыцьця нашае арганізацыі.
Калі яшчэ ня было міністраў і лідэраў арганізацыі беларускага студэнства — „быдла“ памаленьку пасьвілася на сенажацях навукі і часамі трошкі ўглядалася навакол і прывучалася да заходняга жыцьця і яга звьгчаяў...
Усё ішло добра, ціха-памалу...
Але прыехалі лідэры і паставілі ўсё дагары нагамі.
Заварушылася „быдла“...
Асобныя быкі яга, ўбачыўшы чырвоны колер міністраў, страшэнна раздражніліся, успомнілі добры стары час з гішпанскага жыцьця, — калі яны ні раз выпушчалі кішкі сваім непрыяцелям па цырковай арэне, і, закруціўшы галавою, сьмела кінуліся на вялікі бой з „чырвоным“...
Рэшта моўчкі ўглядалася, прыслухоўваючыся да гэтага, і заставалася пасыўнаю...
I вось трэба было іх зварушыць...
Там „чырвоны" не памог... Трэба было апэляваць да іншага...
Гэта зрабіла барада, — самая звычайная, простая барада... Яна была чорная і даўгая... I імпанавала цялятам, сысунком і ялавінкам...
Як магічны знак мудрасьці і страшэнна вялікага дазнаньня жыцьцёвага яна магнэсам пацягнула да сябе ўсіх ня „быкоў“ — і стала імі ўладарыць...
I яна не магла не гаспадараваць... Як-жа! Яна была міністэрская барада! Яна магла толькі кіраваць, прымушаць і загадаваць, — бо быў час, калі на’т грамадзянства да яе прыслухавалася і чакала ад яе кіраваньня нечага новага, надзвычайнага, — вызваляючага...
Адным словам — гэта была дзіўная барада, сусім не зямная, — але, як ня смутна — сьмяротная (яе потым згалілі).
Яна мела вялікую сілу, а яшчэ большую амбіцыю...
Як-жа!.. Я гаспадаравала; сам Саламон падзівіўся-б маёй мудрасьці, — дыўрэшце я, магчыма, уратавала ў сваім часе Рым!.. Але... Ды што з вамі гаварыць... Услухайце мяне
— і рабеце ўсё, што я вам загадаю!
I „быдла“ ўслухалася... „Быдла“ чакала з заціхшым сэрцам ад яе нечага надзвычайнага, вялікага й магутнага...
I вось яно прыйшло...
Тады ўжо ня было барады...
Яе вымеў на сьметнік нейкі жартаўнік у белым халаце...
I прапала сіла, магутнасьць-краса...
Засталося цела — сусім звычайнае, простае, сьмяротнае. I яно прынесла няшчасьце нашым „лідэрам“. Іх „быдла“ ськінула з панаваньня і гэтым іх страшэнна зьняважыла. На гэтым канчаецца сьмешнае.
Аб смутным пагутарым другім разам.
Лекцыі інж. Шэрвуда Эдды
Амэрыканскі соцыёлёг, п. Шэрвуд Эдды ўжо дваццаць год як, не зважаючы на сваё вялізарнае багацьце (ён міліонэр), пасьвяціўся памагаць людзём знаходзіць Бога.
П. Эдды асабістасьць ня звычайная. У сваёй місіі п. Эдды пімат падарожнічае. Вялікую ўвагу зварочуе на народы, што асталіся ад іншых у сваім культурным разьвіцьці. Ён перакананы, што гэтым народам трэба памагчы зраўняцца з інпіымі народамі. Працаваў ён у Японіі, Хіне (Кітаі) і асабліва Індыі. Ён зварочуе вялікую ўвагу ня толькі на рэлігійны бок, але так сама на соцыяльную справядлівасьць, а шмат дзе, як, прыкладам, у Індыі, працаваў і дзеля нацыянальнага вызваленьня.
У Прагу ён якраз прыехаў з падарожжа па Хіне і Індыі. У Празе ў палавіне мая прачытаў некалькі лекцый у „Студэнскім Домове". Ён не належыць да ніякае царквы, але шырыць толькі веру ў Бога й Хрыста. Дзіўна, чаму да гэткіх людзёў, як прадстаўнікі Хрысьціянскіх Саюзаў (УМСА) няпрыязна адносяцца розныя цэрквы, як каталіцкая, праваслаўная й інш.
Там, дзе ёсьць веруючыя людзі, належачыя да тае ці іншае царквы, такія місіонэры й рабіць нічага ня будуць, але бязьверным яны запраўды памагаюць знайсьці Бога й моральнасьць. Іншая рэч, што шырокія масы народу ня могуць абысьціся без царквы й яе абрадаў. Асабліва гэта адносіцца да такіх народаў, у жыцьці якіх учуцьцё займае значнае месца. А да такіх народаў, нам здаецца, адносіцца й наш народ.
Лекцыі п. Эдды былі вельмі цікаўны з боку соцыяльнага й маральнага.
Што ні кажы, але магчыма, што адносіны паміж людзьмі, пабудаваныя на аснове хрысьціянскае любові, баржджэй прывядуць да соцыяльнае справядлівасьці, чымся бязуважная заўзятая клясавая барацьба, забіваючая ў чалавеку чалавека. Клясавая барацьба, як і торг паміж купцом і прадаўцом, мне здаецца, калі не заўсёды, то прынамся яшчэ даўгі час будзе, але праўдзівае хрысьціянства яе зробіць людзкой і дабрароднейшай. Маральнасьць-жа дае здароўе й чысьціню душы й целу.
Нам Беларусом, якія дамагаемся справядлівасьці, асабліва важна знацца з людзьмі справядлівымі. Вера паддзержуе дух народу ў барацьбе за нацыянальнае вызваленьне, і нам баяцца веры было-б прынамся неразумна. Сьмешна так сама выглядае, калі некаторыя чураюцца веры проста з моды, таму што іншыя так робяць.
Канчаючы, трэба яшчэ дадаць, што п. Эдды тарнуе Хрыстовыя праўды да жыцьця, але той, хто яга слухае, мусіць тарнаваць яшчэ да свайга жыцьця, бо і тыя словы, што выходзілі з вуснаў апосталаў з Палестыны, астаючыся ў істоце аднолькавымі, ў дэталях інакш пераламляліся ў Сірыйца, інакш у Копта, інакш у Грэка, інакш у Рымляніна.
Як у Радавай Беларусі рэагавалі на перасьледаваньне Беларусоў Палякамі
3 менскіх газэт відаць, што страшнае перасьледаваньне Палякамі Беларусоў, перасьледаваньне, якое сёлета надзвычайна павялічылася, вельмі ўмела выкарыстана бальшавікамі.
Па Радавай Беларусі пракацілася хваля протэстаў. Протэставалі ўсе — работнікі, вучанікі, студэнты, вучыцельства й унівэрсытэцкія профэсары. Протэставалі ў абарону беларускага народу й беларускае культуры ад нішчэньня іх Палякамі. Рэктар Беларускага Менскага гаспадарсьцьвенага ўнівэрсытэту, стары проф. Пічэта надрукаваў у „Савецкай Беларусі“ адозву, ў якой абураецца проці польскіх зьдзекаў, выказуе пэўнасьць, што спроба Полыпчы зьніштожыць у заходняй Беларусі беларускі народ ня ўдасца, і што, наадварот, як гэта сталася ў XVII—XVIII в., гэта прывядзе да разьбіцьця польскага гаспадарства.
Рэктар Пічэта канчае сваю адозву словамі, зьверненымі да моладзежы з заходняе Беларусі, кажучы, што дзьверы Беларускага гаспадарсьцьвенага ўнівэрсытэту ёй адчынены, ўнівэрсытэт у яга асобе, профэсура й студэнства чакаюць іх.
Гэткае рэагаваньне на польскую спробу задушыць беларускі рух можа запраўды зрабіць вялікае ўражаньне на Беларусоў.
Але толькі да часу.
Даволі прыгледзіцца, як адносіцца маскоўская камуністычная ўлада ў сябе да беларускага народу, каб гэтая шчырая нашая ўдзячнасьць адразу астыла. Маскоўскія бальшавікі так сама запыняюць беларускі рух і не даюць магчымасьці разьвівацца беларускай культуры. Калі што крыху й робіцца, дык толькі ў 6 паветах Меншчыны, але й то толькі дзеля людзкога вока. Віцебшчыну-ж, Магілеўшчыну й Смаленшчыну проста бяз ніякае фікцыі прылучылі да Маскоўшчыны, і там няма аніякае беларускае культурнае работы, а ўсё маскалюецца. Дык якая-ж розьніца паміж Палякамі й маскоўскімі камуністымі? Аніякай. Розьніца толькі ў тым, што калі ў Горадзеншчыне і Віленшчыне Беларусоў рыштуюць і мучаюць тысячамі, дык у Віцебшчыне, Магілеўшчыне і інш. усё беларускае так зацісьнена, што на’т ня дыхае, там і рыштаваць няма кага.
Бальшавікі робяць шум ня дзеля тага, каб памагчы Беларусом, што пад Польшчаю, але каб паказаць сваім Беларусом, як нягодна жывецца іхным братом у буржуазным гаспадарсьцьве і што, значыцца, яны няхай будуць рады, што жывуць у камуністычным раі.
Робіцца гэта так сама, каб здабыць спагад да радавае ўлады ў заходняй Беларусі.
Значыцца, спэкуляцыя на беларускім горы й балей нічага.
Палякі даюць бальшавіком добрую магчымасьць дзеля іхнае прапаганды ў заходняй Беларусі, але Беларусы на бальшавіцкі кручок шырака ня пойдуць, бо ведаюць, што адны й другія аднолькавыя беларускія прыяцелі.
Мы верым у шчырасьць такіх людзей, як гісторык рэктар Пічэта або стары беларускі дзеяч А. Смоліч, але перакананы, што яны прымушаны быць аднабока шчырымі: шчыра протэстуюць проці Палякоў, але ня могуць так сама шчыра протэстоваць проці Маскалёў.
Адцемім яшчэ адну рэч. У „Савецкай Беларусі" падчыркаваецца, што ня трэ’ было йсьці Беларусом у Сойм.
Дык што трэ’ было рабіць? Сядзець і цешыцца з протэстаў вернаподданых Менскага Раднаркому (не Совнаркому, бо гэта па маскоўску). Але-ж кожнаму ведама, што гэтыя протэсты рэальнае падмогі не даюць.
А тымчасам на’т прэм’ер, хоць і шасьціпаветнае чарвонае Беларусі, і протэставаць не
протэстуе. Раз, праўда, быў некалі паслаў польскаму ўраду сэпаратную ад Масквы протэсную ноту проці перасьледаваньня беларускае асьветы, але гэтая беларуская чарвоная нота такім діссонансам зазьвінела ў агульным концэрце чужых Беларусом савецкіх нот, што, быццам сама гэтага спалохаўшыся, ціха замоўкла.
Дык абое рабое — і камуністыя Маскалі і паны, й дэмакраты й соцыялістыя <...> Палякі. Праўда-ж у вадным, што беларускі народ толькі сам сваймі сіламі зможа вызваліцца.
Заліваюода польскай гараю
3 заходняе Беларусі пішуць, што там народ пачаў вельмі п’янчыцца. У нас заўсюды было даволі п’янства, хоць і ня гэтулькі, колькі ў Маскоўшчыне, але цяпер з польскімі парадкамі найшла нейкая п’яная пошасьць.