За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Часьць беларускіх эсэраў была проці падмозе, бо быдтаў беларускіх сярэдніх школах вучацца толькі дзеці буржуазіі. Каб гэтулькі паны беларускія эсэры малі розуму, колькі ў беларускіх гімназіях ё сялянскіх дзяцей, дык яны бы гэтага не казалі і АПБС не рабілі. Другая частка эсэраў была за падмогу.
Падмога адкінена.
Дзеля лепшае характарыстыкі адносін АПБС і беларускіх эсэраў да беларускіх школ дададзём яшчэ, што 29 верасьня на паседжаньні прэзыдыума Беларускае Грамады ў Празе разглядалася пытаньне аб грашовай падмозе, з касы вышэйназванай грамады й наагул, беларускім сярэднім школам заходняй Беларусі. Проці падмозе галасавалі сябры АПБС Тамаш Грыб і Верамей, дык пастанова аб падмозе не прайшла.
Рэдакцыя „Бел. ст.“ дастала № 3 журналу „Рунь“, выдаваны ў Вільні вучанікамі малодшых кляс Беларускае гімназіі. Выдаўцы „Руні“ зарганізаваны ў вучаніцкае выдавецкае т-ва „Рунь“, зацьверджанае пэдагогічнаю радаю гімназіі.
3ьмест№3 „Руні“: адрэдакцыі, вершыА. Салагуба і Ільляшэвіча, апавяданьне „Летняя ноч у вёсцы“ А. Салагуба, стацьця „Крыху аб скаўцтве" Б. Кавэрды. Аўтар стацьці выказавае здаровыя думкі, што моладзь павінна вырабляць у сябе энэргію ды жаданьне жыцьця й працы. Далей ідуць народныя песьні, прыказкі, загадкі, запісаныя ўлетку на вёсцы гімназістымі, хроніка, статут т-ва „Рунь“ і на канцы жарты. № досыць багаты зьместам і багата ілюстраваны вуч. Раманом Семашкевічам. Нааіул журнал робіць вельмі прыемнае ўражаньне. 3 ім прыходзіць куток беларускага жыцьця, а не якісь хваравіты космополітызм, як гэта было ў „Маладым жыцьці“.
Мова наагул добрая, хоць ё некаторыя барбарызмы.
Зварочуем пасяброўску ўвагу на няправільныя формы й чужыя словы.
Ст. 3: суччо або сучча і карэньне зьяўляюцца назоўнымі іменьнямі зборнымі, дзеля гэтага будзе сучча ляціць і г.д., а множны лік ад сук і карэнь будзе сукі й карані. Ст. 7: выхаваньне — полёнізм, пабеларуску —ўзгадаваньне. Ст. 8: на сам перш — так сама полёнізм, пабел. будзе наўперад. Словаўперад паказуе час, прыкл.: „Гэта было ўперад", а наўперад значыць тое, што было, ё ці будзе раней заўперад, перш заўсё. Ст. 10:рожны — полёнізм, пабел. — розны, трудовыя школы — маскалізм, пабел. — працоўныя школы. Ст. 11: хілы —маскалізм; пабел. — кволы, назва — полён., пабел. — назоў, назову (а не назова).
І.Я. Драздовіч заместа скаўт выдумаў благі назоў спрытгурміст; няхай валей ён выдумавае што-небудзь лепшае. Ст. 13: Друг ля друга і падкрадаецца — маскалізмы, пабел. — адзін ля аднаго і прыціскацца. Ст. 17: цень мужчынскага, а не жаноцкага роду, праменьні — полён., пабел. — каса, коска, касуля, касулька; зарава — маскалізм, пабел. зарніца; аджыта множны лік будзе жыты, а ня жыта, так сама ад поле — палі. Ст. 18: говар — маскалізм, пабел. — гутарка, гамана, гамонка, гоман (залежна ад адценку); сёлетні год скарочуецца сёл. г., а ня г.г.
Песьні запісаны вельмі харошыя і з чыстаю беларускаю моваю. Прыказкі й загадкі так сама, але прыказкі — ня сьмейся чужой бядзе — свая наградзе і сьпяшыш —людзей насьмяшыш, не беларускія, амаскоўскія. Пабеларуску апошняя кажацца гэтак: пасьпех — людзём на сьмех.
Мы шчыра вітаем „Рунь“. Працуючы ў часопісі, выдаўцы й супрацаўнікі яе адначасна вучацца самастойнасьці й самадзеяльнасьці. Нам, аднак, не падабаецца, што выдаўцы „Руні“ спадзяюцца рэзультату сваёй працы ў залежнасьці ад матар’яльнае падмогі старшага грамадзянства. Трэба балей спадзявацца на свае сілы. Толькі тое будзе маць запраўднае значэньне, што малодшыя сябры нашыя зробяць сваймі сіламі. Старшае грамадзянства мае й без тага шмат каму памагаць. Выдаваньне журналу на шапірографе пры немагчымасьці выдаваць на собскія грошы ў літаграфіі ці ў друкарні яшчэ балей падымае цану яга.
Мы жадаем, каб па прыкладу Вільні кожная беларуская гімназія выдавала свой журнал, як гэта дзеяцца ў гімназіях літоўскіх.
Апрача часопісі т-ва „Рунь“ маніцца „па магчымасьці выдаваць творы вучанікаў, друкаваць усялякія кніжкі, якія могуць прыдацца вучанікам, і выдаваць пісулькі з патрэтамі беларускіх пісьменьнікаў і дзеячоў".
Ужо „Рунь“ выдала пісулькі з патрэтамі Івана Луцкевіча, Алеся Гаруна і Цёткі.
(Пісулькі гэтыя можна купіць у Празе ў грам. Вяршыніна.)
„Ластаўка“
Вітаем так сама „Ластаўку“, вучнёўскую часапісь Люцынскае Беларускае Гімназіі № 3. Зьмест: „Хай гром грыміць", верш Пётры Сакала, „Зорка“, верш Лясное Кветкі, яе-ж апавяданьве „У калядны вечар“. Далей запісаныя вучанікамі народныя песьні й хроніка. Зьмест бяднейшы й мова горшая, чымся ў „Руні“, але часопісь выдадзена чыста й хораша ілюстравана. Мова запісаных народных песьняў нягодная. Што шмат дзе беларуская мова абмаскалена, а песьні абмаскалены або пазычаны ў маскалёў — гэта не сакрэт, але не патрабуем гэткіх песьняў запісаваць і друкаваць, Рэдакцыя павінна зьвярнуць увагу на чысьціню мовы й на тое, каб быў багацейшы зьмест; мы верым, што гэтага яна, бяссумлеву, дапне.
Удаюць!
У № 141 і 143 (з 24 і 27 чэрвеня сёл. году) органу камуністычнае партыі Беларусі „Савецкая Беларусь“ надрукавана інформацыйная стацьця аб беларускіх студэнтах у Празе. Блізу што ўсе студэнты, якія чыталі гэтую стацьцю, перакананыя, што аўтарам яе ё Тамаш Грыб. Стацьця мае характар удаваньня (даносу) камуністычнай уладзе на большасьць беларускіх студэнтаў у Празе.
У стацьці апісуецца жыцьцё беларускіх студэнтаў у Празе, пачынаючы з восені 1921 г. Корэспондэнт хваліць першы прэзыдыум з Цьветкавам на чале за яга камуністычны кірунак, ганіць беларускі ўрад за тое, што ён неспагадна адносіўся да гэтага кірунку, але адцемлявае, што Т. Грыб і Я. Мамонька, нягледзячы на тое, што былі разам з усімі сябрамі Ураду, адносіліся, аднак, да гэткага кірунку добра.
Аўтар стацьці стараецца паказаць з лепшага боку Грыба як у вадносінах да радавае ўлады, так і наагул як працаўніка. Кажучы аб усім драбязьліва, аўтар, аднак, не спамінае, што Т. Грыб быўскінены з старшынства ў Беларускай Студэнцкай Сэкцыі, затое не забываецца падчыркнуць, што ён быў выбраны Грамадой у Чэска-Ўкраінскі Камітэт, але, дададзём мы, ніколі ня быў прыняты. Паміж іншым кажацца ў стацьці, што Цьветкаў быў скінены з старшынства за яга камуністычнасьць. Дададзём тут, што Цьв. быў ня толькі скінены з старшынства, але разам з Рагачом, Кудрыцкім і Гладкім вылучаны сусім з Сэкцыі. Але не за камуністычнасьць, а за тое, што разам з памененымі трыма маскоўскімі чарнасоценцамі вёў сыстэматычную агітацыю проці беларускага руху, за тое, што ўсе яны стараліся пераканаць беларускае студэнцтва, што трэба „перешагнуть" пераз беларускае адраджэньне; вылучылі-б аднолькава й тады, калі-б ён ня быў камуністым, а дэмакратам ці іншым. 3 паміж вылучаных быў толькі адзін камуністы Цьв., і то вельмі сумлеўнага характару, а іншыя (Рагач, Кудрыцкі, Гладкі) маскоўскія чарнасоценцы, і ўсе яны знайшліся ў „Аб’яднаньні паст. бел. ст-ва“, нягледзячы на тое, што
перайшлі яшчэ да маскалёў. Быў-жа япічэ адзін камуністы, аднак яга ніхто з Сэкцыі ня вылучаў.
I немагчымы падобныя вылучэньні, бо Бел. Ст. Сэкцыя ё профэсыянальна-аканомічная арганізацыя на агульна-нацыянальным грунце. Вось адзін з галоўных пунктаў яе статуту: Студэнцкая Сэкцыя зьяўляецца арганізацыяй апалітычнай.
Зацемка. Кожны сябра Ст. Сэкцыі можа адначасна належыць да якое любя палітычнае партыі і мець як найлявейшыя, так і найправейшыя пагляды.
Крывіч
Думкі і разважаныгі
Дзьве Праўды
У пасобных людзей і цэлых грамадзкіх груп рожных народаў існуюць два праціўныя й няпрыязныя сабе перакананьні. Адны кажуць, што ў адносінах да чужое, на’т варожае нацыі трэба кіравацца таею-ж этыкаю, якая вымагаецца ў адносінах паміж людзьмі аднаей тэй-жа нацыі. Другія даводзяць, што ў адносінах да няпрыязнае, непрыяцельская сабе нацыі этыка ня можа забавязываць, што тут усялякія спосабы барацьбы добры.
У каго-ж праўда і якімі спосабамі павінны мы карыстаццца ў сваёй нацыянальнай працы й барацьбе за адраджэньне і вызваленьне свайго народу з-пад чужацкага ярма. Адказ на гэтае пытаньне знойдзем найлягчэй, калі заглянем у сваю душу. Што-ж пасьля векавога сну й рабскага служэньня чужнікам зрадзіла першага сьвядомага Беларуса? Пасьля страшнага нацыянальнага ўпадку Беларусы страцілі нацыянальную ідэйнасьць (якая цяпер проста ў нас завецца сьвядомасьцю), жаданьне агульна для ўсяго беларускага народу дабра. Страціўшы нацыянальную ідэйнасьць і маючы агульную, хоць вельмі ня ясную, расплыўчатую, часта толькі інстынктыўную, сьвядомасьць свае нацыянальнае асобнасьці, Беларусом не аставалася нічога іншага жадаць, як толькі свае асабістае карысьці. А дзеля таго што кожды, думаючы толькі аб сабе, быў адзінокім і слабым, то дзеля гэнае асабістае карысьці мусілі пайсьці на службу да розных „паноў“, гаспадароў палажэньня, прадаючы ім сваю энэргію, розум, чэсьць, сумленьне — ўсё. He пярэчыць гэтаму тое, што гэткія прадажныя рабы адны „любілі“ больш аднаго, а другія другога пана, бо й найгоршыя рабы розна адносяцца да розных паноў. А што служба Маскалём і Паляком запраўды ў нас была гэткім рабскім прадажніцтвам больш ці менш прыкрываным рознымі „поглядамі", „пераконаньнямі", „узгадаваньнямі“ й г.д., можа сьведчыць як найлепш той, здавалася-б надзвычайна дзіўны факт, што тыя, якія яшчэ некалькі год назад з пенаю баранілі расійскія патрэбы, цяпер пад польскай акупацыяй ахвотна пераходзяць да гэткае-ж абароны польскіх нацыянальных інтарэсаў у Беларусі. Ці-ж не найлепшай ілюстрацыяй зьяўляецца гэткі факт: залетась на адным грамадзкім сходзе ў Навагрудзкім павеце адзін зоолёгічны Беларус, абруселы інтэлігент, заявіў: „Мы Беларусы былі пад маскоўскаю ўладаю добрымі Маскалямі, цяпер можам быць добрымі Палякамі, калі Палякі будуць да нас добра адносіцца (калі будуць іх рабіць польскімі ўраднікамі, афіцэрамі, паліцэйскімі й г.п.). Нам ўсё роўна“.
Па меры таго як у Беларусоў, загразшых у гэткае маральнае балота, праяўлялася пачуцьцё сумленьня, чэсьці, этыкі, пачуцьцё сваёй людзкай годнасьці, яны рабіліся сьвядомымі (ідэйнымі) Беларусамі. У першым нашым нацыянальным гымне „А хто там ідзе“, на пытаньне: „А чаго-ж, чаго захацелася ім (Беларусам)?*1 — адказуецца: „Людзьмі звацца". У другім, пазьнейшым нашым гымне, выказуецца вера наагул у людзей і адначасна вера ў сваіх беларускіх людзей: „Не пагаснуць зоркі ў небе, пакуль неба будзе, не загіне край наш родны, пакуль жывуць людзі. Беларускаю рукою, сьветлай праўды сіла, долю лепшую напіша Беларусі мілай. Зацьвіце наш край, як сонца, паміж усіх народаў“. Заўсёды чэснасьць, сумленнасьць, этычнасьць, ідэалізм, павіннасьць працы дзеля свайго народу радзілі сьвядомых Беларусоў, наадварот, эгоізм і матэрыялізм удзержвалі