За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
У ранейшых кнігах, аднак, самая тэма працы ня так дазваляла праф. Карскаму адхінацца ў бок і выказаваць свае палітычныя й грамадзка-нацыянальныя настроі. Затое ў гісторыі новае літаратуры ён выказуецца ўвесь. Усе адносіны праф. Карскага да Крывічоў — гэта адносіны няпрыязна настроенага пана, які ня хоча бачыць крывіцкага народу, але толькі крывіцкіх мужыкоў, пры гэтым — мужыкоў на толькі цёмных і дурных, каб яны не хацелі і не маглі мяшаццаў „панскія справы“.
Разглядаючы верш Л. Кондратовіча (Сыракомлі) — „Заходзіць сонца пагодняга лета“, аўтор „Беларусаў'* задзержуецца на гэткіх радкох:
Там, на Заходзе, праліваюць кроў, Б’юцца для славы, свабоды і чэсьці I робяць вольных людзей з мужыкоў...
і робіць гэткую зацемку:
He знаю только, о свободе какнх мужнков могла быть речь в 1848 году н в предшествуюіцее ему время: белорусскне мужнкн былн в рабстве до освобождення нх Александром II; co стороны помеіцнков не было попыток дать нм волю (бач. 65).
А тымчасам кожны вучаньнік ведае, што ў 1848 г. з Францыі па ўсёй Эўропе праняслася рэволюцыйная хваля. Карскі відаць ня хоча дапусьціць, каб беларуская думка выляцела за сваю вёску.
„Рассказ «Рабы» Ядвнгнна III., — кажа Карскі, — дает нсторню жнзнн породнстого кабана, который пнл, ел, спал н наконец умер, «праз усё сваё жыцьцё нікому благога нічога не зрабіў», но не сделал н ннчего доброго. Еслн рассказ прнменнть к людям, то трудно будет нз ннх подыскать соответствуюіцнй тнп, особенно нз лнц, блнзкнх крестьянской среде“ (бач. 351).
Значыцца, крывіч — толькі сялянін, і гэты сялянін сваёй думкаю ня мае тут ужо права пералезьці пераз свой плот. А я думаю, што сялянін няхай падумае і аб усялякіх панох...
Няма дзіва, што паважаны прафэсар не разумее, ці ляпей, ня хоча разумець крывіцкіх пісьменьнікаў. Ен ня хоча верыць, што Пранцішак Багушэвіч праўдзіва апісаваў сялянскае жыцьцё, гэта ў яго „желчное озлобленне", бо мусіць пад Расеяй не магло быць блага. Гэтаму-ж Багушэвічу ён робіць нагонку за тое, што той першы адважыўся лічыць крывіцкую мову ня горшай за іншыя. Аб Я. Купале, гэтым вялікім сымболістым, ён гэтак кажа: „Такнм образом, в том пронзведеннн („Раськіданае гняздо“) Луцевнч обнаружлл некоторую склонность к снмволнзму". Калі Купала кажа ў вершы:
Любіць... Каго, за што любіці?
I ненавідзець сіл няхват,
дык аўтар пытаецца: „Я-бы спрослл, — кого л за что?“ Ну дзе-ж тут дагадацца, — каго і за што!
А аб Якубу Коласе гэтак, паміж іншым, піша: „Автор требует землл н хлеба, солнца л света, жлзнл л свободы, — пожеланля очень уместные, когда на Белорусслю опять надвлнулся прлзрак новой лноземной неволн" (бач. 295). Што жаданьні гэтыя на месцы цяпер, — гэта шчырая праўда, але яны былі на месцы і тады перад вайною, як былі пісаны.
Як кожны Маскаль, што рукамі і зубамі дзяржучыся за Беларусь (Крывію), адначасна яе ганіць за ейную „брыдчыню і галіту“, быццам гэта край толькі „балот, каўтуна і згорбленых людзёў", гэтак сама й Карскі, мусіць, пастанавіў давясьці, што крывіцкая прырода „бедна л непрлглядна", і наўмысьля дзеля гэтага выбірае вершы. Паводле аўтара, адну гэтую беднасьць прыроды ўсе апісуюць: П. Багушэвіч, А. Пашкевічанка і К. Міцкевіч. Прыводжаныя Карскім вершы сьведчаць толькі аб пэсымістычным настроі іх аўтараў, але не аб брыдчыні крывіцкае прыроды. Затое аўтар абмінае ўсе тыя вершы, дзе апісуецца хараство нашае прыроды. Бо ці-ж не хараство крывіцкае прыроды апісана, прыкл., у гэтых вершах А. Пашкевічанкі:
Ніва шуміць каласамі
Жыта сьпелага, аўса;
Уся прыбрана васількамі, Як дзяўчына да вянца. Вецярок па ёй гуляе, Клоніць колас да зямлі,
Сонца зерне налівае, Бусл клякоча на іумні. А згляні на нашу вёску: Увесь палетак аж гарыць і г.д.
Або К. Міцкевіч у „Новай Зямлі“:
Лес наступаў і расступаўся, Лужком зялёным разрываўся; А дзе прыгожыя загібы Так міла йшлі каля сялібы, Што проста-б імі-б любаваўся. Ў нізе кустоўнік расьсьцілаўся Ды густа з лесам ён сплятаўся.
Цякла тут з лесу невялічка, Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазьняк, алешнік абступалі, Аў іх цяньку бруілісьхвалі... Зялёны луг, як кінуць вокам, Абрусам пышным і шырокім Ад хаты зараз пачынаўся I ўшыр і ўдоўж ён расьсьцілаўся Ды йшоў квяцістай раўніною 3 высокай мяккаютравою...
Яго-ж з „Сымона-музыкі“:
О край родны, край прыгожы, Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей ёсьць ў сьвеце божым Гэтых сьветлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе лясы-бары гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы іутаркі вядуць?!
Дзе пад гоман хваль крынічных Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы, Дзе ўвясну лугі цьвітуць, I шляхом старым бярозы Адзначаюць гожа пуць?!
У другім месцы прыводзіць і аўтар гэты адрывак, але з сусім іншаю мэтаю. Там аўтар не гамоніць аб беднасьці нашае прыроды, ён пры разглядзе поэмы „Сымон-музыка“ папераджае гэты верш гэткім комэнтаром:
„Частн лнрнческого отступлення, выражаюіцне чувства поэта лнбо по поводу красот прнроды (ня крывіцкае прыроды, а нааіул. —Я.С.), лнбо по случаю разных обстоятельств нз жнзнн глав-
ных героев. Очень тнпнчно в этом отношеннн начало III частн, где нзлнваются чувства автора прн мыслн о судьбах Белорусснл. Вот начало этого места...“ (бач. 306).
Аўтар у гэтай-жа кнізе, каб канчальна даканаць Беларусаў, бярэцца за крытыку й асуджаньне крывіцкага нацыянальнага й палітычнага руху. На яго думку, крывіцкі рух — зьявішча штучнае, якое вызвала нездаволеньне ўладаю. Зацеміўшы, што крывіцкія адраджэнцы ссылаюцца на ўжываньне ў Літоўска-Беларускім гаспадарстве крывіцкае мовы як урадовае і што гэткае ўжываньне яе было юрыдычна аформлена законам Літоўскага Статуту: „А пісар земскі маець поруску літарамі і словы рускімі ўсі лісты, выпісы і позвы пісаці, а не іншым языком і словы“, аўтар кажа:
Все сказанное фактнческн верно, но только нуждается в некотором поясненнн. Отпадает ссылка на старый западно-русскнй язык, который под польскнм владычеством после Люблйнскойунйй (курсавыя літарымае. — Я.С.) до того полоннзовался, что сеймовым постановленнем, занесенным в Volum. Legum под 1696 г., в судебно-адмнннстратнвной практнке Западной Русн был заменен польскнм языком (бач. 179).
Нат хай сабе гэтак, дык усё-ж такі прынамся да Люблінскае уніі, значыцца, 1569 г., існавала крывіцкая літаратурная ўрадовая мова. Дык, калі нат лічыць згодна з Карскім, крывіцкая літаратурная і ўрадовая мова існавала каля 4-х стагодзьдзяў: ад пачатку XIII да канца XVI ст. Калі ўспомнім, што маскоўская літаратурная мова існуе толькі ад Пятра I, а праўдзівей можна лічыць яе быцьцё ажно з палавіны XVIII стагодзьдзя, дык выйдзе, што старая крывіцкая літаратурная мова трывала даўжэй, чымся ўдвая за маскоўскую літаратурную мову. Але запраўды крывіцкая літаратурная і ўрадовая мова пачалася ў XI ст. і трывала юрыдычна да канца XVII ст., а фактычна прынамся да другой палавіны XVII ст., г.зн. — 6 1/2 стагодзьдзяў2. Аднак п. Карскі ня злуецца на маскоўскую літаратурную мову за яе меней як 200-годняе быцьцё, але ня хоча даць правоў крывіцкай мове, нягледзячы на тое, што яна, як літаратурная і ўрадовая, існавала, паводле яго, каля 4-х стагодзьдзяў, а па нашаму — 6 1/2 ст.
Кажучы, што былі жальбы Крывічоў-каталікоў нарэлігійнае перасьледаваньне, Карскі дадае, што пасьля 1839 г.
положенне нх (крывічоў-каталікоў) ухудшнлось ехце оттого, что, употребляя в костеле в дополннтельном богослуженнн н проповедн польскнй язык, онн счнталн себя полякамн, хотя прннадлежалн к белорусской народностн. Правнтельство в таком недоразуменнн усматрнвало распространенне полоннзацнн (бач. 184).
Гэтак усюды, — маскоўскі ўрад рабіў добра. Пан Карскі ведае, але ня хоча сказаць, што ў цэрквах і касьцёлах была забаронена крывіцкая мова, а дазволена ў цэрквах (проста ўведзена) маскоўская, а ў касьцёлах — польская тым-жа маскоўскім урадам, якога ён так сыстэматычна бароніць на шкоду ўсялякай праўдзе.
Усюды ён бачыць інтрыгі ў крывіцкай справе, наўперад, ведама, інтрыгу польскую, але ахвотна верыць і Паляком, калі яны толькі кажуць проці Крывічоў. Гэтак, каб маць магчымасьць лішні раз выступіць проці крывіцкага руху, ён хапаецца (бачына 193) за словы Паляка Л. Васілеўскага, што быццам Пр. Багушэвіч і I. Няслухоўскі былі Палякі. Піша, што й дагэтуль крывіцкім рухам кіруюць каталікі, якія сваім крывіцкім шовінізмам адганяюць ад сябе праваслаўных Крывічоў і, як на прыклад, прыводзіць газэты „Звон“ і „Беларусь“, якімі каталікі ніколі не кіравалі. Нават Я. Купалу вінаваціць у яго „заходняй орыентацыі"!
2 Асобная крывіцкая народная мова існуе з V ст. па Хрысьце.
Чым далей, тым балей увайходзіць п. Карскі ў шчыра нацыяналістьгчны маскоўскі патос; тут зьяўляюцца „нямецкія і польскія маркі" і тэлеграма Вільгельму і тут-жа ўнізе ў вынасцы паказывае, дзе можна знайсьці прозьвішчы тых, хто пасылаў гэтую тэлеграму. Ен сам, бачыце, ня піша іх прозьвішчаў, але паказывае, дзе іх можна знайсьці...
У канцы п. Карскі ласкава заяўляе „Держась строго педагогпческнх методов, в самых захолустных местах с этого языка можно бы начать начальное обученне“ (бач. 181). Які п. Карскі добры!
Паводле Карскага Крывічом трэба туліцца да цёплых маскоўскіх грудзей і гэтым „преобгцнть народ к культуре". Што ён разумее пад гэтай культурай і шчасьлівым крывіцкім жыцьцём пад крылом Масковіі, відаць з іншага месца. Вось як ён піша аб чарнасоценных лісткох, якія займаліся правакацыйнай і пагромнай агітацыяй і іукалі народ быць паслухмяным царом і паном:
Мне нзвестны лншь одна брошюра н два стнхотворення, вышедшне нз ннтеллнгентной среды, нмеюшне в внду распространенне средн крестьян-белорусов здравых взглядов относнтельно вндов правнтельства прн освобожденнн крестьян от крепостной завнснмостн н наделення нх землей (бач. 90).
Тут-жа падае н пачатак гэнае брашуры і вершаў, што, як ён думае, пашыралі паміж крывіцкіх гаспадараў „здравые взгляды":
Слово царское нн абы якое. Наш брат пад нншы час абнцанць, чаго пасля сполннць н нявсючыць н ня взможыць, а Цар штосказав — свята... (там-жа, бач. 91).
Братцы, братцы! Падаждзеця, На всіо в свецн іо свой часе; Ня гукайце нн гаманеця: Цар нн забудзнцца пра нас, Бо царска слово нн абы якоя, — Што толькн скажыць Цар кому, To завсягды суповннць тоя: Бо ён і слову цар свайму (бач. 12).