• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Просьба на адбудову падаецца ў Стараства, пры гэтым можна яе або самому перавесьці ці пераслаць у Стараства, або пакінуць у воласьці дзеля перасланьня.
    У Старастве Пазычковая Комісыя Адбудовы пастанаўляе, колькі каму прызнаць пазыкі. Пазычковая Комісыя Адбудовы складаецца: 1) із павятовага старасты як старшыні Комісыі, 2) тэхнічнага адумыслоўца, назначанага Міністэрствам публічных работ, 3) дэлегата Ізбы Скарбовай, 4) 2 дэлегатаў ад павят. Сойміку і 5) па 2-х дэлегатаў ад кожнай Валасной Рады. Калі прашэльнік не здаволены з пастановы Комісыі, ён мае права падаць апэляцыю да тае-ж самае Комісыі ў працягу 30 дзён ада дня дастаньня пастановы Комісыі. Можа так-жа нездаволены прашэльнік зьвярнуцца із скаргаю да Адзьдзелу Адбудовы ў Вайводзтва. Вайводзкі Урад згодна з правам нагляду можа пастанову Пазычк. Комісыі Адбудовы зьмяніць або, навет, аддаліць сяброў Комісыі.
    Пазыка даецца на 10 год на 4 процэнты годніх, пры гэтым за першыя два гады процэнту не бяруць. Пазыка мае быць выкарыстана ў працягу двох год ада дня дастаньня
    яе. Просьле гэтых двох год што год сплачуецца адна дзесятая часьць пазыкі, пры гэтым сплата настае 1 сьнежня просьле двох год ад дня дастаньня пазыкі.
    Але трэба памятаць, што ў гаспадароў, каторыя дзеля свае беднасьці ня могуць аддаць заплачаных грошаў, пазыка вельмі часта ліквідуецца (umarza si&. Дзеля таго зараз-жа па ўжыцьці пазыкі трэба падаваць у Стараства просьбу аб яе ліквідаваньні (umorzeniu), чым баржджэй паўжыцьці пазыкі такая просьба будзе пададзена, тым ляпей. Позна пададзеная просьба аб ліквідаваньні пазыкі можа яшчэ ня быць разгледжана да сплаты першай раты пазыкі.
    Канчаючы, прашу мне выбачыць, што не зрабіў гэтага выясьненьня раней.
    Патрэбаў ёсьць гэтулькі, што каб іх управіцца рабіць, трэба было-б цэлае міністэрства. Калі-б наш народ быў арганізаваны ў сваю Беларускую Сялянскую Партыю ды ў Беларускі Гаспадарскі Зьвяз, дык можна было-б зрабіць усе справы і ў пару.
    „Лектар думаў аб грамадзянстве, а грамадзянства думала аб сваім лектару“
    Гэтак хваліцца захоплены сабою I. Дварчанін, пішучы аб сваім рэфэраце ў № 8 „За працу“. Запраўды, беларускае грамадзянства ня мае нічога лепшага рабіць, як думаць аб Дварчаніну. Нічога няма сьмяшнейгпага, як неўдаляка прадстаўляе сябе вялікім чалавекам.
    Сваяцтва заядае
    Беларуская кнігарня „Пагоня'* ля Завальнае вул., 7 у Вільні, належачая да фірмовай супалкі, ледзь ліпіць. А віна гэтага — сваяцтва: Ярэміч пасадзіў гандляваць сваю швагрыню, Більдзюкевіч сваю, і абедзьве на гандлі нічагусенкі ня знаюцца. Каб цяпер вольны ад старшынства ў Інстытуце сам Більдзюкевіч пачаў гандляваць, дык кнігарня й зусім зачынілася-б.
    „Навука“ I. Дварчаніна
    Сьвядомы Беларус шануе роднаю мову і стараецца, каб яна не засьмечвалася чужымі словамі, каб аставалася чыстай, бо ў роднай мове адбіваецца душа народу. Ня так робяць тыя, што толькі прыкрываюцца беларускім рухам дзеля сваіх асабістых або чужых мэтаў. Гэтак, прыкладам, у Празе адзін гурток беларускіх студэнтаў, сябры каторага гатаваліся заняць урадовыя службы ў Беларускай Радавай Рэспубліцы і дзеля таго прыкідаваліся вялікімі прыяцельмі балыпавікоў, паміж сабою ўжываў вылучна маскоўскаю мову. Але калі хтось зь Беларусаў іншага кірунку падыходзіў да іх, дык яны пераходзілі на беларускаю мову, бо гэтага вымагала „нацпалітыка". Тое самае мы бачылі ў I. Дварчаніна, каторы на сваім дзівосным рэфэраце 18.11. даводзіў, што аб чысьціні мовы рупіцца ня трэба, што настае ўсё большае збліжэньне паміж усімі мовамі — з прычыны пазычэньня чужых словаў. Няхай-бы I. Дварчанін такім цьверджаньням не компромітоваў-бы хоць свайго доктарату, бо ўсім ведама, што мова жыве, а ўсё жывое расьце, разьвіваецца, дыфэрэнцыруецца, значыцца, далей адыходзе адно ад аднаго. Але Дварчанін гэтага ведаць ня хоча. Няхай жыве „полнтграмота"!
    Калі хочаць, каб мова была блізкой да „простага" народу — да сялян і работнікаў, дык стараюцца, каб яна была дэмократычнай, каб у ёй было як найменей слоў чужых,
    „інтэрнацыянальных“, хоць-бы яны і ўжываліся ў найбольшай лічбы іншых моваў. Так, паміж іншым, робяць у радавых рэспубліках. Гэта I. Дварчаніну ня шкодзіла-б ведаць, бо із сваім „кемным" розумам ён і ў Менску можа апынуцца ў такім цяжкім палажэньню, у якім апынуўся ў Вільні. Адным інтэрнацыянальным брэхам не заўсёды будзе можна выслужыцца.
    t Сьв. п. Ян Тарчэўскі
    29 сакавіка сёлета памёр Ян Тарчэўскі з Асінаўкі пад Ашмяной. Памёр яшчэ ў маладым веку, маючы толькі 46 год; захварэў двойчы на запаленьне лёгкіх, просьле чаго схапілі пасьпешныя сухоты, і за некалькі дзён згас у бальніцы ў Ашмяне.
    Нябошчык Ян Тарчэўскі належа да першых беларускіх адраджэнцаў; ад 1905 году ён стаяў на варце беларускіх гонеў як заўсёды сьвядомы рабачай у беларускім руху. Як сьвядомага Беларуса й дзеяча знаў Я. Тарчэўскага ўвесь Ашмянскі павет разам із утвораным нядаўна паветам Валожынскім; але знала яго й шыршае беларускае грамадзянства. 3 асобных мамэнтаў працы Я. Тарчэўскага ўспомнім некалькі нядаўніх. Гэтак, асабліва карыснай была ягоная праца беларуская ў Ашмяне ў 1920 г., калі там былі бальшавікі і калі некаторыя іншыя Беларусы ад іх прымушаны былі хавацца; знаходзілі яны схоў і ў самога Я. Тарчэўскага. У тым-жа 1920 і 1921 годзе Я. Тарчэўскі загадуе Беларускай кнігарняй у Ашмяне (была ля Жупранскай вул.), закладзенай Я. Станкевічам. У яго тады ў кнігарні знаходзіла гасьцінны прыпынак беларускае вучыцелства цяперашніх Ашмянскага, Валожынскага і часткава Маладэчанскага павету. Вучыцелства гэтае прыяжджала ў розных справах да школьнага інспэктара, паміж іншага так-жа па свой запрацаваны грош, каторы школьны інспэктар ня выплачаваў акуратна і наагул нягодна адносіўся да беларускага вучыцелства, як і да беларускіх школаў. У гэтым-жа часе ён ёсьць сябром Беларускай Народнай Партыі, папярэдніцы цяперашняй Беларускай Сялянскай Партыі. У 1928 і 1929 г. ён падзьдзержуе Беларускі Гаспадарскі Зьвяз у Ашмяне, будучы ягоным сябром, і Беларускую кнігарню ў Ашмяне, закладзенаю Зьвязам у 1928 г.
    Нябошчык Я. Тарчэўскі быў чуткі на людзкое гора, патрэбы, рад быў кожнаму памагчы ў бядзе.
    Сьмерць Я. Тарчэўскага — гэта вялікая шкода для беларускай справы ў Ашмянскім павеце. Няма дзіва, што за дамавінай ягонай (хавалі 2 красавіка) ішла цэлая працэсыя ягоных сяброў, прыяцелеў і знаёмых. Ад Беларускага Гаспадарскага Зьвязу быў паложаны на магілу Я. Тарчэўскага вялікі вянок з надпісам „Сябру-Патрыёту Яну Тарчэўскаму ад Беларускага Гаспадарскага Зьвязу“. Надпіс на крыжы так сама зроблены пабеларуску. Пахавалі Я. Тарчэўскага на Ашмянскім могільніку. Просьле жалобных песьнеў над сьвежай магілай былі сказаны прамовы. Грам. Міхал Галяс сказаў прамову ад Беларускага Гаспадарскага Зьвязу; ён падчыркнуўу сваёй прамове працу Я. Тарчэўскага як беларускага грамадзяніна, прыяцеля й суседа. Пасол др. Я. Станкевіч сказаў гэт’каю прамову:
    Паважаныя сябры й грамадзяне! Мы спраўляем сягодня жалобнаю ўрачыстасьць: пахавалі дарагога чалавека. Дарагога ня толькі нам, але так сама ўсяму нашаму беларускаму Народу, усёй нашай Бацькаўшчыне Беларусі. Каго-ж запраўды мы пахавалі? У Евангельлі кажацца, што няма легппай любасьці, як тая, калі чалавек душу сваю аддасьць за бліжніх сваіх. „Душу сваю“ — гэта значыцца, жыцьцё сваё аддасьць за бліжніх сваіх. Бліжнімі нашымі ўсе людзі, але бліжшымі бліжнімі ёсьць наш народ. Дык жэ нябошчык Ян Тарчэўскі быў тым чалавекам, каторы жыцьцё сваё пасьвяціў на працу дзеля свайго Народу ўпорна й безупынку на працягу блізка 30-ёх год. I трэба адцеміць, што праца гэтая была ня ў тыя часы, калі наш народ быў маіутны й слаўны, калі
    аб ім ведаў і лічыўся зь ім увесь сьвет, але тады, калі гэты народ упаў, быў пакрыўджаны й паняволены, калі дурань і нягоднік зьдзекаваўся над гэтым народам, калі навет сам народ пачаў чурацца й стыдацца самога сябе. У тым, што ён працаваў для свайго народу ў найцяжшаю часіну для гэтага народу, вялікшая заслуга сьв. памяці Яна Тарчэўскага.
    Л юбоў бліжняга павінна выражацца ў добрых учынках на карысьць нашых бліжніх, а працуючы для свайго народу, мы гэтым самым працуем для ўсяе людзкасьці, тым балей, што пакрыўджаны й паняволены народ найбалей патрабуе працы й любові для сябе. Дык пасьвяціўшы сябе свайму народу, нябожчык гэтым самым споўніў Божы загад любові бліжняга і гэта бяссумлеву залічыцца такжа на тым сьвеце.
    За гэтаю любоў і працу наш народ памяць аб нябожчыку вячне захавае ў сэрцы сваім.
    Просьле пахову Беларускі Грамадзкі Зьвяз арганізаваў жалобнаю акадэмію ў залі Народнага тэатру ў Ашмяне.
    На Акадэміі сказаў харошаю прамову, пранікнутаю гарачым пачуцьцём грам. Міхал Галяс, а др. Я. Станкевіч прачытаў рэфэрат на тэму „Гісторыя народу, для каторага пасьвяціў жыцьцё сьв. п. Ян Тарчэўскі". Канчаючы навейшай парой гісторыі Беларусі, рэфэрэнт адзначыў учасьце ў Беларускім Адраджэньню вялікіх сыноў Ашмяншчыны (Пр. Багушэвіч) і закончыў ізноўуспамінам аб дзейнасьці беларускай Я. Тарчэўскага. „Нябожчык Я. Тарчэўскі, — сказаў рэфэрэнт, — не змарнаваў вялікага скарбу любасьці свайго народу, скарбу, уложанага прыродай у душу кожнага чалавека, але гэты скарб разьвіў і ўдасканаліў. За гэта яму належыцца вялікая ўдзячнасьць ад цяпер і потым будучых“.
    Народу на Акадэміі была паўнюсенкая заля.
    Соймавая прамова пасла д-ра Я. Станкевіча пры чытаньні буджэту Міністэрства асьветы й вераў
    Высокі Сойме, стан беларускага школства за гэты год траха нічагусенкі не зьмяніўся. Аб яго катастрафічным палажэньню я гаманіў у мінулай сэсыі буджэтнай. Я сказаў тады, што запраўды беларускіх пачаткавых школаў нямашака. I гэтак далей астаецца, бо беларускія школы маюць адчыняцца на аснове языковых уставаў, наўмысьля дзеля таго прыгатаваных, каб беларускіх школаў ня было. Языковыя ўставы даюць магчымасьць адміністрацыі зусім іх не выпаўняць. I запраўды гэтыя ўставы не выпаўняюцца. Адносіны інспэктароў, а часткава й старастаў, да беларускіх школаў такія, што гэная ўстава астаецца вылучне на паперы. Ня буду вылічаць усіх паступкаў школьнай адміністрацыі, робленых, каб не дапусьціць да адчыненьня беларускіх пачаткавых школаў; яны вельмі добра ведамы Сойму. Так сама адносіны ўлады да беларускіх прыватных школаў прынцыпіяльна благія. Мы мелі магчымасьць у некаторых мясцох старацца аб адчыненьню беларускіх прыватных школаў на кошт мясцовага насяленьня альбо арганізацыі. Восьжа аказалася, што вельмі цяжка, траха немагчыма, адчыніць навет прыватнаю пачаткаваю школу зь беларускаю моваю вучэньня з прычыны надзвычайных перашкодаў. Наўперад ня прыймаюць памяшчэньня пад школу, хоць-бы яно было лепшае, яку школах урадовых. Далей робяцца перашкоды пры зацьверджаньню вучыцялёў.