• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    А гэта найгрунтаўнейшы духоўны разьдзел паміж Заходам і Усходам.
    Сьвет Дастаеўскага (і іншых Маскалёў) ня мае ніякае самасьвядомасьці заходняга чалавека. „Я чалавек і нічога людзкога не адракаюся!“ — „Мыўсе грэшнікі!" Вось вучэньне Дастаеўскага. 3 гэтага становішча ніякае розыгіцы няма паміж людзьмі найнягоднейшымі і найдабрароднейшымі.
    Усе роўныя.
    Усходні чалавек пакорны, бо ня можа змагацца сам з сабою; заходні горды, бо змагаўся сам з сабою і ў змаганьні перамог.
    Мы, Чэхі, перад вайною хінуліся да думкі, што правільнейшы і вышэйшы погляд маскальскі, усходні, мы былі гэткія кволыя, што ледзь самі сябе ня пыталіся, ці ня ёсьць быцьцё нашага малога народу толькі перашкодаю ў разьвіцьці народу вялікага й магутнага, паміж' якога нас доля паставіла.
    Цяпер, аднак, мы вылечыліся ад гэтае ўсходняе хваробы.
    А калі кажа хто, што маскальскі погляд — гэта погляд маладога народу, які з часам сусім возьме верх над поглядам састарэлага заходняга сьвету, здаецца нам, што гэта погляд абмылковы. Ці ня гэты маскальскі фаталізм баржджэй будзе пераняты з далёкага орыенту, якога культура шмат, шмат старэйшая, чымся нашая?
    Толькі стары чалавек збываецца энэргіі, сашчапляе рукі, робіцца фаталістам.
    Але чалавеку маладому й дужому карціць гэтая абломаўская нядзейнасьць, гэта неабарона ад зла. Чалавек малады верыць, што яго воля дужэйшая за ўсё іншае, а сваёй энэргіяй рупліва адкідае перашкоды на шляху да сваёй мэты. Дык ці не заходняя Эўропа маладзейшая, чымся ўсходняя Маскальшчына? Ці не баржджэй Маскальшчына патрабуе адраджэньня ад Эўропы, а не наадварот? Ці не патрэбна, каб орыентальную апатыю там адмяніла сьвежая, радасная, маладая энэргія Заходу?
    Каторы погляд возьме верх сярод белых на зямлі: погляд заходні ці ўсходні? Некаторыя кажуць, што быццам гэта будзе ўсходні.
    Заход ад гэтага бароніцца, Заход яшчэ ня хоча стацца другім Кітаем, а мы, Чэхі, нягледзячы на тое, што па крыві надежым да Славян, значыцца, да Усходу, прылучаемся ў гэтай справе да Заходу.
    He, ня хочам паорыентальшчыцца, ня хочам загразнуць у орыентальную летаргію, містыцызм, фаталізм. Гэта мы, навучаныя цяжкімі дазнаньнямі, сказалі сабе зараз па вайне.
    У Нямеччыне аб гэтым пытаньні думаюць толькі цяпер. А гэта таксама адзін з сымптомаў глыбокага змучаньня і слабасьці, гэтага раней так гордага, а цяпер гэтак крэпка паніжанага народу.
    Нельга ня згодзіцца з вывадамі В. Фастр аб поглядзе заходнім і ўсходнім. Аднак некаторыя пабочныя яе думкі ў гэтай стацьці вымагаюць паправак.
    Зусім справядліва адносіць аўтарка Маскалёў да ўсходняе культуры, але нельга гэтага рабіць з усімі Славянамі. Славяне як з цывілізацыйна-культурнага боку, так па свайму геаграфічнаму палажэньню і блізкай кроўнасьці па крыві з Балтамі (Ліцьвінамі, Латышамі й інш.) ды, хоць далейшай радні, з другімі арыйскімі народамі, адносяцца да Заходу. Дзе вы знойдзеце ў Славян гэты шчыра азіяцкі містыцызм, што даходзіць ажно да хлыстаўства, дзе знойдзеце абіпчыны (сябрыны), дзе знойдзеце непраціўленьне злу?
    Старавечныя Грэкі пачыналі Азію на ўсход ад Д ону, дзе й прырода мае азіяцкі выгляд, іншы, чымся на захад ад гэнае ракі, але ніколі не пачыналі Азіі ад Дняпра ці Нёмна.
    Іншая справа Маскалі: у іх ня толькі ўсходняя цывілізацыя з тонкім заходнім колерам, але, як шчыра прызнаюцца „эўразійцы", няма Маскаля, ў жылах якога нецякла б мангольская кроў.
    Асобна трэ сказаць некалькі слоў аб Украінцах. Іхныя пісьменьнікі кажуць, што паўночна-заходняя земляробская Украіна, з сваёй заходняй цывілізацыяй, перамагла паўднёва-ўсходнюю сьцепавую й замяніла яе сьцепы ў нівы, але з сьцяпоў погляд усходні больш пашырыўся па Ўкраіне, чым погляд заходні. Перавага земляробскае Ўкраіны над сьцепавой дала перамогу этнічную ўкраінскаму элемэнту, ад перамогі заходніх поглядаў над сьцепавымі, ўсходнімі, ўкраінскія мысьліцелі спадзяюцца перамогі ўкраінскае нацыянальна-палітычнае ідэі і лічаць патрэбнай працу дзеля дапяцьця гэтае перамогі заходніх поглядаў у Ўкраіне.
    Што В. Фастр так лёгка залічыла Славян да Ўсходу, можна выясьніць прывычкаю бачыць у Маскалёх „славянскіх старшых братоў“ і гэткім парадкам асаблівасьці маскальскія пераносіць на ўсіх Славян, бо інакш нарушылася б жаданая славянская суцэльнасьць. Калі маскальскі погляд мог шырыцца ў Чэхаў, калі ён можа шырыцца ў Беларусаў, дык гэтаму прычына тая ж, чаму ён цяпер шырыцца і ў Немцаў, прычына, як кажа В.Ф., у зьнямозе і слабасьці. Тут аналёгія чыста біялёгічнага закону: да слабога чалавека лёгка прыстаюць усялякія хваробы. Палітычныя ж сымпатыі Чэхаў да Маскальшчыны рабілі тое, што маскальскія погляды не здаваліся ім такімі дзіўнымі й прыкрымі, якімі яны здаюцца хоць бы Немцам. Словы В.Ф., што Чэхі паміж Немцаў і Маскалёў, я разумею ў значэньні культурных уплываў, бо геаграфічна — паміж Чэхіяй і Маскальшчынай ляжыць Украіна.
    Трэба такжа адцеміць, што Дастаеўскі быў не Маскаль, але абмаскалены Веларус, якога і бацькі, пэўне, былі абмаскаленыя. Як абмаскалены Дастаеўскі мог выказываць у сваіх творах чыста маскальскія погляды, тым балей, што ён дасканальна знаў маскальскае жыцьцё. Але нам апрача гэтага здаецца, што ў творах Дастаеўскага маюцца і элемэнты заходнія, беларускія. Якраз гэтыя беларускія, заходнія элемэнты й зьяўляюцца тым мостам, па якім творы Дастаеўскага робяцца даступнымі заходняму чытачу. Ведама, гэтаму памагае яшчэ геніяльнасьць Дастаеўскага як псыхолёга і мастака слова.
    Праф. Карскі і яго „Белорусы“
    З-й кнігай1 3-га тому праф. Аўгіяш Карскі закончыў сваю працу аб Беларусох (Крывічох). У апошняй гэтай кнізе разглядаецца новая беларуская (крывіцкая) літаратура. На жаль, крывіцкая мастацкая літаратура вельмі тут разгледжана слаба. Кніга дае надта мала тым, хто знаёмы наагул з новай крывіцкай літаратураю, тым-жа, хто з нашай літаратураю незнаёмы, яна дае фальшывае аб ёй прадстаўленьне. He задзержуючыся дзеля гэтага доўга на літаратурнай вазе гэтае кнігі Карскага як гісторыі крывіцкае літаратуры, зьвярну тут вялікшую ўвагу на тое спэцыфічнае гледзішча й тэндэнцыі, з якімі падыходзіць п. Карскі да крывіцкага рўху й крывіцкага народу. Тэндэнцыямі гэтымі, як чырвонымі нітамі, вышыты ўсе кнігі „Белорусов“, але ў гэтай, апопіняй, ім дасталося поўнага і мусіць канчальнага разьвіцьця.
    Крывіцкая мова, якая й дагэтуль яшчэ не даволі з навуковага боку дасьледжана, 2 дзесяткі год таму назад зьяўлялася вельмі добрым і лёгкім матар’ялам дзеля навуковае працы. Праф. Карскі з гэтага скарыстаў і даў у сваіх „Белорусах“ хоць далёка ня поўную і не канчальную, але ўсё-ж такі вялікую і цэнную працу аб крывіцкай мове. Але, працуючы навукова над крывіцкаю моваю, праф. Аўгіяш Карскі быў на толькі „тактычны“ чалавек, што ня толькі не спракудзіўся перад маскоўскай ўладаю і чарнасоценным маск. грамадзянствам, але, наадварот, яшчэ сваёй працаю ўбіўся ім у ласку і дастаў надгароду: ён ажно да апошняга часу быў на вельмі адказным і вымагаючым пэўнага чалавека пасту — быў рэктарам Варшаўскага ўнівэрсытэту. Як відаць, доля не да ўсіх аднолькава: у той час як адны крывічы даставалі ў турмах сухоты (Іван Луцкевіч), другіх ссылалі ў Сыбір (Прушынскі, Язэп Лёсік), парафразуючы словы з адрэсу апалячанае крывіцкае шляхты за Кацярыны II („жнвя не в Польше, мы чувствуем себя, как в Полыпе н даже лучше, чем в Польше“), „наш“ Карскі мог аб сабе сказаць: „Жнвя не в Белорусснн, я чувствую себя, как в Белорусснн". Але, калі крывіцкая апалячаная шляхта XVIII ста-
    1 Карскнй Е.Ф. Белорусы. Т. III. Очеркн словесностн белорусского племенн. Вып. 3. Художественная лнтература на народном языке. Петроград, Росснйская академня наук, 1922, бач. XVII+454 in 1/8.
    годзьдзя не заслужыла сабе ў Маскалёў гэткіх прыемных да сябе адносін у той час, як увесь крывіцкі народ стагнаў у страшным соцыяльным і нацыянальным ярме, то п. Карскі ласку „заслужыў“. Да яго маскоўскія вучоныя, дзеля сваіх палітычных цэнтралістычных мэт, гукалі аб прарускім языку, гэтым самым прызнаючы, што ўжо цяпер няма ніякае агульнае „рускае“ мовы. Гэта „праруская мова“ ня была нікім даведзена, яна ніколі не існавала, была фікцыяй, патрэбнай дзеля дурэньня Крывічоў і Украінцаў. Але Карскі бяз ніякіх довадаў і гэты „прарускі язык“ замяніў на „обгцерусскнй" як у мінуўшчыні, так і ў цяперашніні.
    I раней і цяпер у гэтай апошняй кнізе Карскі заве маскоўскую літаратурную мову „обіцерусскою", а тымчасам, яшчэ да выхаду „Беларусаў“ Карскага, Пецярбургская Акадэмія Навуку сваёй ведамай запісцы заявіла: „Основаннй назвать русскую лнтературную речь обіцерусскою мы не внделн, нбо она не представляет амальгамы, в которой бы, хотя н не равномерно, отразнлнсь особенностн всех жнвых русскнх наречнй, н её нужно назвать вполне велнкоросснйской". Калі Карскі не згаджаецца з гэтай пастановаю Акадэміі, ён мусіў-бы выступіць у друку з довадамі проці яе, але зьбіць гэтую пастанову Акадэміі, абапертую на аб’ектыўных навуковых даных, немагчыма, — і ён абмежуецца тым, што выступае ў ролі агітатара на карысьць дэнацыяналізацыі Крывічоў Маскалямі.
    Навуковая праца праф. Карскага зроблена такімі мэтодамі і з такімі ненавуковымі прыдаткамі, што яна пераставала быць шкоднаю маскоўскай дэнацыяналізацыі. Наўперад, усё дзеіцца ў атмосфэры „обіцерусского языка“, хоць з такім-жа, а напару і вялікшым правам паводле прыводжаных асаблівасьцяў, крывіцкую мову можна было-б радніць з усімі іншымі славянскімі мовамі. У неадумыслоўца робіцца даймо (ўражаньне), што крывіцкая мова запраўды зьяўляецца нейкім нарэччам маскоўскае мовы, а не асобным языком. Хоць па багацьцю тых асаблівасьцяў, якія прызнае сам Карскі, крывіцкая мова можа раўняцца кожнай з іншых славянскіх моваў, але самыя прыклады так дзіўна павыбіраны, што неяк забываешся аб гэных асаблівасьцях, у прыкладах асаблівасьці разьмінаюцца, дзе ё адна, там няма іншых, бо яны заступлены ў Карскага выражэньнем, словам, складам, гукам, на’т літарай маскоўскімі. 3 аб’ектыўных навуковых даных, самым-жа ім дасьледжаных, п. Карскі ня робіць ніякіх консэквэнтных практычных вывадаў. Далей, агульныя асаблівасьці ён стараецца абязцэняваць, адмежуючы тэрыторыю іх пашырэньня, і робіць у навуцы русыфікацыйныя нацяжкі. Усё ў яго атручана маскоўскай сыстэматычнай тэндэнцыяй. Д ык выходзіла ўсё добра; падобныя асаблівасьці нехта ўсё роўна раней ці пазьней паказаў-бы, але тут яны былі паказаны з такімі маскоўскімі хітра сплеценымі тэндэнцыямі, што здавалася, ад іх цяжка будзе адчапіцца. I ня віна п. Карскага, а нас, крывіцкіх (ці беларускіх, як каму любя) „сэпаратыстых", што мы карыстаемся ягонымі працамі не паводле ягоных жаданьняў.