• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Карскі, выступаючы проці слова багацьце, кажа, піто багацьцё ў Насовіча значыць драбяза. Праўда, набач. 11 маем „багацьцё", якое перакладзенасловаммелочь. Сабрала ўсё сваё багацьцёў кучу. Але на бач. 28 знаходзім багацьце ў значэньні маск. богатспгво. Запраўды-ж абодва гэтыя словы, як і шмат іншых, могуць ужывацца ў абодвух значэньнях: у простым значэньні азначаюць divitide, у значэньні пераносным, іронічным — драбяза. Іншых слоў, якрэха, адказеліцца, длякацца, задлякацца, сноўдацца, калматы, дылёўка, азызнуць, азыс, прагавіты, даражэнькі, прымака, памаўзаваць, памаўзьлівы, памаўза, маўклівы — няма ў сл. Насовіча, бо й ягоны слоўнік, хоць і шмат вялікшы за слоўнічак М. Гарэцкага — так сама далёкі ад якое хаця паўніні, але яны агульна ўжываюцца ў народзе.
    Выражэньне ветраць носам аўтар лічыць рэдкім, провінціяльным і мо выдуманым, каб балей адрозьніць ад маскоўскае мовы, і пытаецца, ці ня будзе гэта вярцець (круціць) носам? Ветраць паходзіць ад слова вецер, ветраць носам — значыць, як бы нюхаць у паветры, быццам хочучы зьнюхаць, што чуваць, якія будуць навіны. Слова гэтае агульна ўжываецца.
    4 Усе гэтыя прыклады, з выняткам апошняга, я ўзяў з Карскага (Белорусы, т. II, вып. 1, бач. 502).
    Народ
    Ліст у Рэдакцыю
    Паважаны Спадару Рэдактару, не адмоўцеся надрукаваць у нашым часапісе „Народ“ ніжшае.
    „Сялянская ніва“ й „Bietaruskaja krynica" ў шалёнай злосьці на мяне за тое, што я разам зь іншымі прычыніўся да ліквідаваньня асабіста-спэкуляцыйнай і шкоднай дзейнасьці Ярэміча, Рагулі й А. Більдзюкевіча, нягодным, у вадных іх толькі магчымым, спосабам чэрняць маё добрае імя. Бяз жадных фактаў і даводаў1 яны заяўляюць, што я зьяўляюся сьляпым, а навет і не сьляпым („Сялянская ніва“), аружжам у варожых руках і што я „здэморалізаваны тып“.
    Я на беларускай ніве працую з 1909 г., яшчэ ў тым часе, калі панове Ф. Ярэміч і А. Більдзюкевіч лічылі сябе Палякамі, a п. В. Рагуля быў маскоўскім чарнасоценцам. За ўвесь час свае працы ніколі я не сустракаўся з закідамі, падобнымі да тых, каторыя зроблены мне цяпер вышменаванымі панамі, калі яны прымушаны выступіць проці мяне ў вабароне самых сябе. Адносіны дамяне нашага грамадзянства найляпей бароняць маю грамадзкаю чысьціню й ідэйнасьць. Зьбіць накшымі спосабамі робленых мне нягодных фальшывых закідаў я ня маю магчымасьці, як ня можа найпасьцівейшы чалавек, на каторага жулікі з-за вугла крыкнуць: „Злодзей!" — давесьці, што ён ніколі нічога ня ўкраў, бо нельга фактамі давесьці таго, чаго ня было.
    Зазначу яшчэ, што й вышменаваныя панове яшчэ нядаўна ня лічылі мяне такім нягоднікам, якім захацелі афіцыяльна палічыць цяпер пасьля майго выступленьня проці іх.
    Яны прасілі мяне (кс. А. Станкевіч ад усіх і Ф. Ярэміч) як найбаржджэй варочацца з Прагі ў Вільню дзеля працы ў краёв. Apr. Бел. Сял. Саюзу. Пасьля прыезду ў Вільню я быў якісь час рэдактарам „Сял. нівы“, пакуль ня выступіў зь яе ў пачатку сьнежня 1926 г., калі Прэзыдыум Саюзу, нягледзячы на мае пратэсты, стаў у ёй праводзіць дэморалізацыйны кірунак. Перад выданьням аднаднёўкі „Народ“ кс. А. Станкевіч, каторы цяпер чэрніць мяне ў „Bielaruskaj krynicy" (дзякуючы яму там была надрукавана брудная мана аба мне ў № 26) выставіў мяне ў грамадзянскі суд над п. Ст. Сьвяневічам. Хіба-ж тады кс. А. Станкевіч лічыў мяне моральным. Суд адбыўся ўжо па надрукаваньню ў „Віеі. krynicy" нягоднай стацьці аба мне. Чаму-ж тады кс. А. Станкевіч, калі ён даведаўся, што я „неморальны тып“, не адазваў мяне з грамадзянскага суду, куды сам мяне запрапанаваў ад блізкога яму кірунку беларускага грамадзянства, або прынамся не наказаў аб гэтым грам. суду? 3 гэтага відзім, што дзе трэба пасьцівыя людзі, там кс. А. Станкевіч прапануе мяне, але адначасна маніць на мяне, калі я яму ў чым перашкаджаю.
    Ляпей было-б, каб „дабрадзейны" кс. А. Станкевіч замест „даглядаць" мае моральнасьці, каторая хіба і ў васабістым маім жыцьцю ня горшая за моральнасьць іншых звычайных людзёў, заняўся сваёй собскай моральнасьцяй і бліжшых да сябе людзёў, a
    1 Адзіным іхнім „довадам” ёсьць тое, што я ў „асабістых прыяцельскіх адносінах зь некаторымі супрацаў-
    нікамі «Kur’era Wilenskaha»". Прызнаюся, што мне таксама здаецца, што я маю двух маладых прыяцелеў
    з паміж супрацаўнікоў ,,KW“; гэтыя мае асабістыя прыяцелі да значнай меры справядліва адносяцца да беларускага руху і сыстэматычна яго бароняць у ,,KW“. Шкада толькі, што яны маюць малы ўплыў у гэнай газэце.
    тады хіба скарбнік Цэнтральнага Камітэту Бел. Хрысьціянскай Дэмокрацыі ня быў-бы сябрам „Беларускай хаткі“ Паўлюкевічавай.
    Калі-б хоць крышку было праўды ў тым, што аба мне пісалі ў „Сял. ніве“ й „Віеі. krynicy" панове Ярэмічы й Ко. разам із сваім закулісным дырыгентам, дык „конфэрэцыя“ Ярэмічава 24 ліпня сёлета, складзеная з асабіста запрошаных і залежных ад іх людзёў, хоць у малой меры гэта пацьвярдзіла-б, а тымчасам конфэрэнцыя аб гэтым не сказала ані слова.
    Із шчыраю пашанаю д-р Я. Станкевіч Вільня 01.08.27
    Аб памозе на адбудову
    Разьяжджаючы як пасол па местачках і сёлах Зах. Беларусі, асабліва Лідзкага выбарнага вокругу, каторы мяне выбраў у Сойм сваім прадстаўніком, я чую ад беларускага насяленьня шмат нараканьнеў і дастаю мноства жальбаў на розныя несправядлівасьці. Крыўды й несправядлівасьці бываюць у патрэбах культурных, гаспадарскіх, а таксама з боку адносінаў паліцыі й адміністрацыі да беларускага насяленьня. Няма таго месца, дзе-бы ня скардзіліся на недаваньне беларускай школы; вельмі шмат скаргаў ёсьць к справе адбудовы. Нараканьні на несправядлівасьць у справе адбудовы чуюцца ў большай або меншай меры ўсюды, але найбалей іху пав. Вялейскім; у гэтым павеце справядлівасьць гэных нараканьнеў відавочна, яна проста кідаецца ў вочы і абурае да глыбіні душы кожнага справядлівага чалавека. Паласа ад Смаргонь на Данюшава, Жойдзішкі, Вішнева й да Сьвіра была на лініі нямецка-расейскага фронту, і дзеля таго будынкі тут чыста зьністожаны за вайны. 3 гэтае прычыны як я 24 чэрвіня рабіў веча ў Вішневе, да мяне зьвярнулася шмат мясцовых грамадзян з жальбамі, што яны пакрыўджаны пры выдаваньні памогі на адбудову. I запраўды, аказалася, што бедныя сяляне або нічагусенкі не дасталі на адбудову, або ня болей як 200 зал., тады як гаспадары дастатныя падаставалі значныя памогі. Напрыклад, Аляксандар Курак зь Вішнева (каля Сьвіра). Перад вайной у яго была хата, істопка й сені, 2 хлявы, гумно й пуня. За вайны ўсё чыста зьністожана. Цяпер ня мае жадных будынкаў, хату дабудаваў толькі да вакон, а далей ня мае за што ставіць. Жыве ў вакопе вельмі нягодным. Пазыку прынцыпова далі летась 200 зал., але вылічылі за работу каля дрэва, што прыгналі з-за Вялейкі па Вяльлі і далі толькі 112 зал. Аляксандар Галгоўскі зь в. Лыцавічы Вішнеўскай вол. Усе будынкі былі зьністожаны, прасіў пазыкі на адбудову ў ліпні 1927, але нічога не дастаў.
    Просьле веча я пачаў запісаваць скаргі на няправільнасьці ў справе памогаў на адбудову, але аказалася, што скаргаў ёсьць толькі, што, каб запісаць іх усе, трэба было-б перапісаць найменей палову ўсяго насяленьня, а то й цэлых тры чэцьверці. Дзеля таго, запісаўшы дзесятка паўтара, мы згадзіліся, што запісаныя будуць толькі як прыклад, a што выясьніцца для іх, тое будзе і ўсім незапісаным.
    Зацемлю тутака, што, як я пасьля даведаўся, на вечу быў і рэфэрэнт адбудовы, прыехаўшы зь Вялейкі, але ён, чуючы скаргі, ня даў жадных паясьненьнеў.
    Выясьніўшы, як стаіць справа з адбудовай і на што нашыя земляробы-гаспадары маюць права, я тутака падаю дзеля іх ведама й карыстаньня.
    Скуль ідуць грошы на адбудову?
    Грошы на адбудову йдуць зь лясной дані з прыватных лясоў. Дань бярэцца з усіх лясоў аднолькава, а памагаць павінны тым земляробам, што гэтага патрабуюць. 3 гэтага відаць, што памога ў розных мясцох для зьнішчаных вайной гаспадарак павінна
    быць аднолькавая. Дадаю гэта дзеля таго, каб па прыкладу адных мясцовасьцеў іншыя даведаліся, як павінна быць у іх і на што яны маюць права.
    Хто мае права дастаць памогу на адбудову?
    Гаспадары, каторых усе будынкі ці толькі часьць будынкаў былі зьністожаны вайной, маюць права на пазыку ад 80 да 100 процэнтаў вартасьці зьністожаных вайной гаспадарак. Гэта знача, што калі зьністожаныя вайной будынкі варты былі — на цяперашнія грошы — 1000 (тысяча) зал., дык гаспадар мае права дастаць пазыкі ня меней як 800 і не балей як 1000 зал.
    Хто ані яшчэ не забудаваўся і пазыкі не дастаў, той найпершы мае права на пазыку. Хто дастаў пазыку і часьць паставіў будынкаў, але будавацца ня скончыў, бо ня стала грошаў, мае яшчэ прасіць пазыкі. Гэтыя пазыкі выдаюцца ў Старастве. Але хто забудаваўся й запазычыўся на будоўлю, той, хоць-бы й не дастаў пазыкі ці дастаў яе мала, у Старастве пазыкі дастаць ня можа, але мае права дастаць пазыку даўгарочную (доўгатэрміновую) на сплату даўгу, пазьгчанага на будоўлю ў Земляробскім банку ў Вільні, а з Палескага вайводзтва — у Луцку.
    На жаль, з гэтага права мала хто з нашых сялян можа скарыстаць, бо Земляробскі банк выдае даўгарочную пазыку толькі тым гаспадаром, што маюць гіпотэку або прынамся згаджаюцца пачаць яе заводзіць. Гэт’кім парадкам, найбяднейшым тутака найгарэй. I трэба было-б падумаць, як выйсьці з гэтага нягоднага палажэньня; але гэта ўжо іншае пытаньне.
    Як дамагацца пазыкі на адбудову?
    Хто мае права на пазыку на адбудову, але не дастаў яе ці дастаў недаволі, няхай дамагаецца пазыкі. Дзеля гэтага трэба пайсьці ў воласьць, узяць тамака за 10 грашоў блянк на просьбу і іншыя патрэбныя да гэтага паперы. Плаціцца толькі 10 грашоў за блянк на просьбу, усе іншыя паперы дастаюцца дарма, ня трэба так-жа жадных штэмплёвых значкоў (гэрбовых марак). Запоўніўшы блянк, трэба яго падпісаць, за няпісьменнага падпісуюцца па яго просьбе 2 іншыя. Подпіс прашэльніка пад просьбай войт павінен пасьведчыць дарма.
    Войт яшчэ сьцьвярджае, ці пададзеныя факты аб зьнішчаных вайной будынках ды ці аб цяперашнім стане адбудовы адпавядаюць праўдзе.
    Як-жа давесьці войту, колькі былі варты на цяперашнія грошы зьністожаныя вайной будынкі? Гэта даводзіцца або на аснове ацэны ваенных комісыеў, або пры помачы дасьледаваньня будаўнічага рэфэрэнта, або пры помачы сьведак.