За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Што датычыцца сярэдніх школаў, дык толькі тое настала лепшае, што Беларуская гімназыя ў Вільні дастала правы публічнасьці, але, на жаль, вучыцельская сэмінарыя, каторай так патрабуем і каторай 3-міліённы беларускі народ у Польшчы дагэтуль ня
мае, вучыцельская сэмінарыя не адчынена. На колькі можна судзіць з адносінаў улады да адчыненьня гэтае сэмінарыі, дык беларуская вучыцельская сэмінарыя можа быць адчынена за год, а можа й зусім ня быць адчынена. Замест сэмінарыі пакуль што маюць быць курсы для будучых вучыцялёў беларускіх школаў, але гэныя курсы так сама няма ведама чаму маюць быць адчынены ў Кракаве, пры тым-жа на тых курсах, што дагэтуль былі ў Кракаве, беларуская мова й літаратура, і наагул беларусаведа, ня прыймаліся пад увагу; гэта курсы агульна-асьветныя і зусім непрытарнаваныя да вымаганьнеў беларускага школства. Дзіўна, што й цяпер курсы будуць не на беларускіх землях, але ў Кракаве.
Што да вышшых школаў, дык іх зусім ня маем, навет няма выкладаў беларускае мовы й літаратуры ў Віленскім унівэрсытэце. Беларускія студэнты мусяць вучыцца навукова беларускай мовы паводле таго, як выкладаюць у Пецярбурзе або Маскве.
Паважаныя панове, справа беларускага школства, як яна стаіць дагэтуль, компромітуе польскаю ўладу і польскае гаспадарства. Павіннасьцяй ёсьць яе паправіць. Чаму маўчаць тыя паслы Беларусы, што выбраны па польскіх сыіісках? Чаму маўчаць і паслы Палякі, выбраныя зь беларускіх земляў? (Голас на лавах „Пяста“: „Няма землеў беларускіх, ёсьць польскія".) Есьць землі беларускія, вашэці іх нямашака, а мне землі беларускія ёсьць і будуць. У часе выбараў Беспартыйны Блёк Супрацаўніцтва з Урадам абяцаў, што асабліва заапякуецца беларускім школствам. Цяпер аб гэтым няма зусім гутаркі.
Паўтараю: датуль ня будзе справядлівасьці беларускаму народу, датуль ня будзе разьвязана справа беларускага школства, пакуль існуюць дагэтулешнія языковыя ўставы, прынятыя дзеля таго, каб беларускіх школаў ня было. Дагэтулешняе палажэньне зусім немагчымае. Аб гэтым ведае грамадзянства зь беларускіх землеў. На жаль, мне здаецца, што дагэтулешнія ўлады і наагул польскае грамадзянства далёка ад разуменьня гэтае справы.
Праўдзівыя і хвальшаваныя ідэі
Ул.Л. Яворскі, проф. Пазнанскага ў-ту, надрукаваў 12.07. сёлета ў „Dzienniku Poznanskim" артыкул, у каторым даводзе канечную патрэбу ідэі дзеля быцьця народу й гаспадарства.
Ідэя, — кажа Ул.Л. Яворскі, — ёсьць умовай быцьця народу, а ня толькі плюсам, будзячьім новыя магутныя энэргіі. Ідучы да свае ідэі, трэба кіравацца рэалізмам, але тыя, што кіруюць народам, павінны мець заўсёды перад вачыма вялікую мэту, павінны задаваць сабе лічбу із заданьнеў, каторыя народ мае перад іншымі народамі споўніць, калі ня мае быць лішнім сярод людзтва.
Далей проф. Яворскі прыводзе гэткі адрывак з прамовы, сказанай Сэйпелем, б. прэм’ер-міністрам Аўстрыі:
Аўстрыя ўпала, — казаў кс. Сэйпель, — бо ня споўніла свайго ўзгадавальнага заданьня ў вадносінах да сваіхусходніх суседзеў. Ашалапучаная ідэяй усемагутнасьці гаспадарства і нацыяналізмам, позна наважыла ўтварыць із сваіх рознародных часьцеў вышшага адзіноства, абапертага на аснове, гварантуючай праўна іхняю самастойнасьць. Вьмі людзі, што клікалі да гэтага ператварэньня, але былі гэта галасы гукаючых у пустыні, а тых, што адгукаліся на гэтыя галасы, называлі зраднікамі! ...Мыпавінны, —скончыўкс. Сэйпель, —стаяць з пашанаю перад ідэямі, бо ідэі [т]ворамі Бога. Мы не павінны дазволіць, каб нам іх хвалшавалі, але так сама ня можна нам самымхвалшаваць [подчырк наш. —Я.С.] зь нецярплівасьці нашых сэрцаў.
Гэтак хораша й праўдзіве сказаў былы першы міністар Аўстрыі. Польскі профэсар гэткімі словамі выказвае сваю згоду з найвыдатнейшым палітыкам аўстрыяцкім:
Усё можам падпісаць, што казаў кс. Сэйпель. Аўстрыя праз увесь век не змагла ўсьвядоміць сабе свае ідэі да тае меры, каб прызнаць яе ўжыцьцяўленьне за канечную ўмову свайго быцьця. Дзеля таго ўпала. Ідэя гэная была ў вадносінах да іншых народаў.
He здабылася наразьвязаньне гэтага пытаньня ўнутры свайго гаспадарства собскімі сіламі, дык накінулі ёй гэтае разьвязаньне сілком звонку, па катастрофе. Шалам было-бы і ё думаць, што можна цэлы які народ найхітрэйшымі навет спосабамі палітычнымі й адміністрацыйнымі зьмесьці ізь зямлі. Хто так думае, той судзіць, што папірапе гісторыю й культуру людзтва адкінуць на паўтара веку назад да часоў Наполеона, каторы на востраве сьв. Алены казаў аб сабе, што аднае заслугі свае перад гісторыяй ён пэўны, штоўсюды, дзе прыходзіў із сваімі арламі, будзіў нацыянальнае пачуцьцё.
Просьле гэтых слоў, здавалася-б, можна мець хоць тую ўцеху, што знайшоўся сярод Палякоў чалавек, каторы бача патрэбу Польшчы зьмяніць свае дагэтулешнія благія адносіны да Беларусаў. Тымчасам п. Яворскі, спалохаўпіыся, відаць, каб хто з Палякоў запраўды не захапіўся ідэяй, дадае, што ня трэба і навет ня можна „сьпяшацца" праводзіць ідэю ў жыцьцё. Як быццам гэта сказаў кс. Сэйпель. „Сказаў, што гэтых вялікіх справаў ня можна спаўняць [подчырк наш. — Я.С.] «зь нецярплівасьцяй сэрцаў», сказаў, значыцца, што трэба іх мець у сэрцу, гэта значыцца, што трэба мець самую ідэю (trzeba тіес wiasnie ide^), але што яе ня можна ўжыцьцяўляць «нецярпліве»". Здаецца, што ня трэба ўмець чытаць паміж радкоў, каб зразумець, што Паляк Яворскі хоча сказаць, што зусім ня трэбаўжыцьцяўляць ідэі, даволі яе толькілге^ь. Май „ідэю“, прыцягуй пры помачы яе да сябе нацыянальныя „меншыні“, паляч іх, і гэтым будзе служэбная роля ідэі споўнена.
„Ідэю“ служэбнага характару мела Польшча ў вадносінах да сваіх усходніх суседзеў (галоўна ў вадносінах да Беларусаў) перад разьдзеламі. Зацемім, што Немец Сэйпель казаў не аб „неспаўняньню нецярплівым", але аб „нефалшаваньню ідэі зь нецярплівасьці сэрца“. Паводле Сэйпеля, „ідэя“ п. Яворскага была-б фалшаванай ці, праўдзівей, самым фалшам. „Ідэя“ гэная навет палячыла, але-ж яна й давяла да падзелу Полыпчы! Калі прыраўнаваць адносіны цяпер Польшчы да падобных адносінаў калісь Аўстрыі, дык выйдзе, што Польшча ў сто разоў гарэй адносіцца да Беларусаў, як Аўстрыя калісь да Чэхаў, Палякоў і Украінцаў.
Sprawy narodowosciowe
Дыялектгы беларускай мовы
А. Сабалеўскі ў сваёй дыялекталягічнай працы „Опыт русской дпалектологнн" (ч. I) дзеліць беларускую мову на дыялекты: 1) зь менай/ч/на/^/і 2) бязьменыЛг/на/ц7, г.зн. такі, у якім старыя [ч] і [ц] застаюцца нязьменныя. Падзел, праведзены А. Сабалеўскім, ня быў прыняты іншымі лінгвістамі, паколькі прыняты ім крытэр затушоўвае іншую, старэйшую дыялектную розьніцу ў беларускай мове, а менавіта два розныя тыпы вымаўленьня ненацісьненых галосных.
Намнога дакладней акрэсьліў падзел беларускай мовы на дыялекты Я. Карскі ў т. I сваёй працы „Белорусы" (с. 191—198), дзе таксама была далучана мапа беларускіх дыялектаў. Падзел Я. Карскага вымагае значных паправак да пашырэньня асобных дыялектаў беларускай мовы, але ўвогуле адпавядае сапраўднаму падзелу. Акрамя гэтага, нельга цалкам згадзіцца з паданай ім характарыстыкай асобных дыялектаў. Таксама надта мала падае Я. Карскі дыялектных адрозьненьняў: паводле паданых ім дыялектных рысаў звычайна немагчыма вызначыць месца паходжаньня старажытных памятак беларускай мовы.
Пасьля Я. Карскага беларускімі дыялектамі займаліся таксама аўтары дыялектнай мапы расейскай мовы, а свае заўвагі яны прадставілі ў дадатку да гэтай мапы1, і М. Дурнаво ў „Дыялекталягічных дасьледаваньнях“ (I—2, с. 12—38)2.
У дзьвюх апошніх працах пра беларускія дыялекты аўтары выказаліся вельмі агульна і няпоўна3.
Вось жа на падставе прыведзеных дыялекталягічных працаў, этнаграфічных матэрыялаў, а таксама асабістага назіраньня я паспрабую ўнесьці пэўныя карэктывы ў падзел, праведзены Я. Карскім, асабліва што да рысаў, якія характарызуюць асобныя дыялекты беларускай мовы.
Перш за ўсё, усю беларускую мову трэба падзяліць на дзьве вялікія групы, а менавіта: на дыялект з так званым дысыміляцыйным і на дыялект зь недысыміляцыйным аканьнем. Першы характарызуецца тым, што на месцы этымалягічных галосных [a], [o], [e] рознага паходжаньня ў першым складзе перад націскам ёсьць [а], калі ў націсьненым складзе няма/аў, а калі ў націсьненым складзе ёсьць галосны/а/, згаданыя ненацісьненыя галосныя пераходзяць у [і] (па цьвёрдых і зацьвярдзелых зычных у [ы]). Напр.: кажу, саху, сахі, вады, нагі, зямлі, але: сыха, выда, ныга, кызаў, згмля і г.п. Гэты тып вымаўленьня ненацісьненых галосных Я. Карскі ў сваіх „Белорусах" назваў расейскім тыпам („велнкорусскнм"); але расеец М. Дурнаво ў сваіх „Дыялекталягічных дасьледаваньнях" давёў, што паўсюль, нават у найбольш высунутых на ўсход мясцовасьцях, дзе толькі ёсьць дысыміляцыйнае аканьне, знаходзяцца і іншыя асаблівасьці беларускай мовы; такім чынам, гэта асаблівасьць чыста беларуская, на іншых моўньгх тэрыторыях не сустраканая.
Я. Карскі4 як характэрныя асаблівасьці дысыміляцыйнага дыялекту прыводзіць яшчэ
1 Опыт дналектологнческой карты русского языка в Европе с прнложеннем очерка русской дналектологнн. Составшш члены комнсснн Н.Н. Дурново, Н.Н. Соколов н Д.Н. Ушаков. Москва, 1915. Выдавецтва Маскоўскай дыялекталягічнай камісіі.
2 Ннколай Дурново. Дналектологнческне разыскання в областн велнкорусскнх говоров. Ч. I. Южновелнкорусское наречне. Вып. 2.1918.
3 У1923 г. Я. Карскім была выдадзена „Русская дналектологня", алегэтаякніганічогановагаўразгляданае пытаньне ня ўносіць.
4 Белорусы, II—1, с. 155 і 162,1 абзац.
[p] мяккі і тое, што замест [d], [т] мяккіх не заўсёды бывае [дз’], [ц’]. Я, аднак, не магу прызнаць гэтага за характэрныя асаблівасьці, паколькі: а) акрамя зрусыфікаваных пераходных гаворак, ніводная іншая ня мае пасьлядоўна/d/, [т]мяккіх замеет[дз’], [ц’], a цьвёрды (зацьвярдзелы) [р] нават у пераходных гаворках ня зьнік цалкам; б) там, дзе зьяўляецца [р] мяккі, а таксама [d], [т] мяккія, маем вынік русыфікацыі, значыць, гэта нівэляцыя, але ніяк не беларуская асаблівасьць.
У недысыміляцыйным дыялекце галосныя [a], [o], [е] рознага паходжаньня па цьвёрдых зычных у першым складзе перад націскам заўсёды пераходзяць у [а], незалежна ад таго, які галосны мае націсьнены склад. Напр.: казаў, дачка, галава, пайшла і г.п.