За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Моваю віленска-ашмянскай паласы была напісаная арабскай графікай у першай палове XVI ст. вядомая памятка беларускай мовы „Аль-Кітаб“.
Палеская гаворка. На захад і поўдзень ад паўднёва-заходняй гаворкі цягнецца палеская гаворка. Яе мяжа — паводле Я. Карскага — ідзе на поўначы ад Друскенікаў да Аўгустова, а далей ад Аўіустова проста на поўдзень да м. Суржа, які застаецца на беларускім баку, і далей да мяжы з украінскай мовай. Гэта адначасова мяжа беларускай мовы з польскай мовай. Таксама паўднёвая мяжа гэтай гаворкі ёсьць адначасова мяжой беларускай мовы з украінскай мовай.
Я. Карскі праводзіць мяжу паміж беларускай і ўкраінскай мовай па рацэ Нарйе празь Бельскі пав. да Белавежы; далей крывой лініяй да ракі Прыпяці каля м. Лунінца, адтуль па гэтай рацэ да м. Мазыра, ад гэтага месца мяжа цягнецца на поўдзень, да мяжы Рэчыцкага павету з Валыньню і Кіеўшчынай, і ўздоўж гэтай мяжы да Дняпра, далей па Дняпры на поўнач да м. Любеча, ад апошняга крывой лініяй на ўсход да мяжы з расейскай мовай крыху на поўнач ад Ноўгарада-Северскага.
Я. Карскі праводзіў вышэйназваную мяжу з украінскай мовай, абапіраючыся пераважна на дыфтонгі, якія лічыў асаблівасьцю ўкраінскай мовы. Ад таго часу моўныя дасьледаваньні высьветлілі (сярод іншых праца ў гэтым пытаньні ўкраінца Ганцова), што дыфтонгі ёсьць асаблівасьцю беларускай мовы, а не ўкраінскай, паколькі ўзьнікаюць толькі ў націсьненых складох, таму выступаюць асаблівасьцю той самай катэгорыі, што і „аканьне". Беларуска-ўкраінскую моўную мяжу, праведзеную аўтарамі неаднаразова згаданай вышэй мапы дыялектаў расейскай мовы, нельга прыняць з той прычыны, што яна абапіраецца на памылковую, фантастычную тэорыю Шахматава пра мяшанае паходжаньне беларусаў. Аканьне, дыфтонгі, пераход[д], [т]у[дз’], [ц’] (асабліва пасьля
[c], [з]), зацьвярдзеньне [с] у рэфлексійных дзеясловах (мыюса) і іншыя асаблівасьці ўказваюць, што ўсё цяперашняе Палескае вайводзтва за выняткам пары паўднёвых паветаў належыць да беларускай мовы; з гэтых жа прычынаў Бельскі пав. Беластоцкага вайводзтва ня можа належаць да ўкраінскай моўнай прасторы.
3 характэрных асаблівасьцяў палескай гаворкі прывяду наступныя:
1) Аканьне даволі слабое.
2) Амаль ува ўсёй гаворцы рэфлексійны займеньнік у дзеясловах мае зацьвярдзеньне [с] (мыюса, купаўса, злаваўса).
3) Перад галоснымі [o], [у], часам [а], якія пачынаюць склад, замест [в] пераважае пратэтычны[г] (нігодны — ніводзін, гавечка), але тое самае сустракаем у пэўных мясцовасьцях паўднёва-сярэдняй гаворкі, напр., у Лідзкім пав. Дыфтогі, утварэньне будучага часу пры дапамозе дзеяслова іму і інш. сустракаюцца таксама ў меншай ступені ў паўднёва-заходняй гаворцы.
3 таго, што было сказана намі вышэй, бачым, што беларуская мова падзяляецца на два дыялекты: дысыміляцыйны і недысыміляцыйны, зь якіх першы дзеліцца на гаворкі — паўночную, якая замяняе[ц]на[ч], і паўднёвую, а недысыміляцыйны дыялект падзяляецца на гаворкі — сярэднюю зь віленска-ашмянскай паласой, паўднёва-заходнюю і палескую.
Час узьнікненьня беларускай і ўкраінскай нацыяў (Адказ праф. др. М. Кардубу)
Прафэсар гісторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту др. Мірон Кардуба зьмясьціў у „Львівському науковому вісннку" (1930, VI) артыкул на тэму „Найважнішпй момент в історіі Уіфаінн". У гэтым артыкуле ён даводзіць, што гэтым найважнейшым момантам у гісторыі Украіны ёсьць яе акупацыя Літвою ў другой палове XIV стагодзьдзя. Дзякуючы гэтай акупацыі зьявілася магчымасьць стварэньня асобнай украінскай нацыянальнасьці, паколькі ў іншым выпадку празь некалькі гадоў ці празь некалькі дзясяткаў гадоў Кіеў бы акупавала Масква і распачаты працэс стварэньня асобнай украінскай нацыянальнасьці быў бы спынены.
Згаданы артыкул выклікаў на старонках львоўскага „Діла“ (№ 275 і 286 з 1930 г. і № 5,15—19, 33, 36,37 б.г.) жывую дыскусію. Акрамя праф. др. М. Кардубы ўзялі ў ёй удзел gp. К. Чаховіч, які выступаў асабіста і прадстаўляў погляды ў разгляданым пытаньні Украінскага гістарычна-філялягічнага таварыства ў чэскай Празе, а таксама др. М. Чубаты. Апошні перанёс час стварэньня ўкраінскай нацыянальнасьці на значна ранейшы час, а менавіта, гэты працэс — паводле яго — павінен быў пачацца пасьля сьмерці в. кн. Кіеўскага, Яраслава Мудрага (1054) і „закончыўся з моманту стварэньня Галіцка-Валынскага гаспадарства, насамрэч першага чыста ўкраінскага гаспадарства (1199)“. Зусім своеасаблівую пазыцыю заняў др. К. Чаховіч і Украінскае гісторыка-філялягічнае таварыства ў Празе ў брашуры „Откуда есть пошла Руськая земля“. Паводле іх, украінцы былі асобнай нацыяй ужо ў часы Вялікага Княства Кіеўскага, якое, такім чынам, было ўкраінскім гаспадарствам, а пачатак стварэньня ўкраінскай нацыянальнасьці сягае ў праславянскі пэрыяд.
Каб пазьбегнуць паўтораў, я абмяжуюся цяпер толькі падаваньнем гэтых агульных зьвестак.
Праф. М. Кардуба ў сваім артыкуле згадаў таксама пра беларусаў, сьцьвярджаючы, што яшчэ ў палове XVII ст. беларусы не былі асобнай нацыяй.
Іншай думкі пра беларусаў др. М. Чубаты:
3 далучэньня „рускіх земляў“ да літоўскага гаспадарства скарысталі тыя землі старажытнай Русі, на якія цяпер (у часы Вялікага Княства Літоўскага) быў перанесены цэнтар палітычнага і рэлігійнага жыцьця літоўскага гаспадарства — беларускія землі. Ранейшая паўночна-заходняя пэрыфэрыя „Рускай Зямлі“ цяпер стала цэнтрам вялікага гаспадарства, а землі ўкраінскія — яе пэрыфэрыяй. Так званая Літоўскай (праваслаўная) мітраполія мае сваю сядзібу ў Наваградку ў Белай Русі. Мова, права і мясцовая культура гэтых земляў Старажытнай Русі сталася асновай т.зв. рускай культуры літоўскага гаспадарства, а другое месца заняла культураўкраінскіх абшараў.
Філёлягі павінны разьвязаць пытаньне, якіх элемэнтаў больш у т.зв. дзяржаўнай рускай мове Літоўскага гаспадарства — беларускіх або ўкраінскіх; аднак, наколькі я ведаю, сёньня вучоныя схіляюцца да думкі, што там больш беларускіх элемэнтаў. У выпадку прыняцьця гэтай думкі мы павінны выключыць „падуанскага докгара" Францішка Скарыну з украінскай літаратуры і залічыць да беларускай1.
I яшчэ:
Літва стварае асобную Літоўскую (праваслаўную) мітраполію з сталіцай у Наваградку ў Белай Русі (каля 1360 г.), затое асабліва заўзята змагаецца з Галіцкай мітраполіяй і не прызнае аўтакефальнай Кіеўскай царквы ў асобе мітрапаліта манаха Тэадорына, якога падтрымлівала мясцовае ўкраінскае асяродзьдзе (Діло, № 16 б.г).
Акрамя таго, праф. М. Кардуба ў апошнім адказе сваім апанэнтам у № 37 „Діла“ б.г. яшчэ больш рашуча сьцьвярджае аб украінска-беларускім адзінстве да сярэдзіны XVII ст.
У артыкуле ў „ЛНВ“ (1930, VI) я выразна зазначыў і цяпер падкрэсьліваю яшчэ раз, што ў тыя часы (у часы Вялікага Княства Літоўскага. — Я.С.) скончылася дыфэрэнцыяцыя старажытнай Русі толькі на дзьве групы: велікарускую і ўкраінскую, якую для дакладнасьці я называю ўкраінска-беларускай, таму што пазьней зь яе вылучылася беларуская нацыя. Але ў XIV—XVI ст., a нават яшчэ да сярэдзіны XVII ст., няма ніводнага факту, які б указваў на існаваньне якой-небудзь палітычнай, культурнай, рэлігійнай і народнай розьніцы паміж насельніцтвам цяперашніх беларускіх земляў і сапраўднымі ўкраінцамі. Наадварот: у гэты час мы бачым поўную салідарнасьць інтарэсаў паміж аднымі і другімі, поўную еднасьць. Так, на ўсёй тэрыторыі польскалітоўскай акупацыі замест царкоўнаславянскай мовы, якая ўжо перастала быць агульназразумелай для ўсіх, пачынаюць карыстацца новай літаратурнай мовай, супольнай для ўсяго насельніцтва праваслаўнай Літвы і Полыпчы. Гэтая „руская" моваўтварылася ўваўрадовых канцылярыях Літоўскага гаспадарства і стала дзяржаўнай мовай гэтага гаспадарства. He была гэта мова чыстая, жывая, народная, ні ўкраінская, ні беларуская, але створаная на аснове царкоўнаславянскай мовы штучная камбінацыя формаў, лексыкі і вымаўленьня, сабраных з абедзьвюх гэтых жывых моваў, а ў сутнасьці, іх дыялектаў. Гэтая „руская" мова была таксама ўведзеная ў Малдаўскае гаспадарства, дзе да паловы XVII ст. была афіцыйнай мовай улады. Да гэтай пары не было праведзена падрабязнага аналізу гэтай мовы з мэтай дакладнага акрэсьленьня ў ёй суадносін украінскай і беларускай мовы. Праф. Агіенка ў сваёй вялікай працы пра ўкраінскую мову XVI ст., якая выйшла некалькі месяцаў таму, намагаецца давесьці, што гэтая „руская" мова была ў пераважнай частцы ўкраінскай і піто беларускі ўплыў абмяжоўваўся толькі графікай.
1 Гэта дзіўная думка будзе зразумелая тады, калі дадамо, што некаторыя ўкраінскія прафэсары, як, напр., Сьц. Смаль-Стоцкі, залічаюць Францішка Скарыну да ўкраінскай літаратуры! — Я.С.
I яшчэ:
Украінска-беларускае адзінства праявілася ня толькі ў супольнай літаратурнай мове, але знайшло сваё выражэньне ўваўсім палітычным, рэлігійным і культурным жыцьці. Агульнавядома, што Белая Русь і Ўкраіна супольнымі сіламі рашуча баранілі праваслаўе, што царкоўная унія аднолькава распаўсюджвалася на беларускіх і ўкраінскіх землях, што казацкі рух знаходзіў на Белай Русі такія самыя сымпатыі, як на Украіне. Паасобныя факты ўказваюць на існаваньне цалкам сьвядомага пачуцьця адзінства палітычна-нацыянальных інтарэсаў сярод украінцаў і беларусаў. Галоўнай фундатаркай Кіеўскага брацтва, якое стала вогнішчам украінскага культурна-нацыянальнага адраджэньня, была Галшка з Гулевічаў, жонка маршалка Мазырскай шляхты Стэфана Лозкі. Зь Белай Русі паходзіў Есіф Нелюбовіч-Тукальскі, кіеўскі мітрапаліт, адзін з найбольш заўзятых абаронцаў украінскай дзяржаўнасьці. Міхайла Статкевіч, Станіслаў Mix. Крьгчэўскі, Іван Бруяка і многія іншыя беларускія шляхціцы далучыліся да Хмяльніцкага адразу на першых пачатках паўстаньня. Нарэшце, важны факт добраахвотнага пераходу ўсёй шляхты Пінскага павету „як праваслаўнай грэцкай веры, так і рыма-каталіцкай“ пад уладу Хмяльніцкага, як засьведчылі яе дэлегаты ў Чыгірыне 20 чэрвеня 1657 г. 3 другога боку, у сьвядомасьці і перакананьні ўсёй казацкай старшыны Белая Русь была таксама сваёй казацкай, украінскай зямлёй, як усё Сярэдняе Падняпроўе, як Падольле і Валынь, а нават, часткова, бліжэйшай, раднейшай, чым, напр., Галіччына. Вось таму паміж казакамі і маскоўскімі ваяводамі ў часы Хмяльніцкага і Выгоўскага выбухалі настолькі рашучыя сутычкі за валоданьне гэтай зямлёй, прычым усё беларускае насельніцтва рашуча стаяла на баку казакоў. Цеснае адзінства Белай Русі з Украінай было прычынай таго, што яшчэ да нядаўніх часоў суседзі ўвогуле не адрозьнівалі гэтых двух народаў і, напр., сярод палякаў назоў „русін“ абазначаў адначасова ўкраінцаў і беларусаў як супольнае паняцьце.