За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Словы іншамоўнага паходжаньня, як пралетар і пад., дэкрэт загадвае ўжываць паводле расейскага спосабу — пралетарый, алюміній замест па-беларуску — пралетар, алюмінь і інш.
Іншамоўныя словы на -іст набылі ў беларускай мове канчатак -ы і скланяюцца, як прыметнікі. Дэкрэт адхіляе гэты -ы і загадвае скланяць, як назоўнікі тыпу брат (арганіст, арганіста (-у) замест арганісты, арганістага, арганістаму і г.д ) — цалкам парасейску.
Пункт 17 „рэформы“, які трактуе пра „ўласныя імёны, прозьвішчы і геаграфічныя назовы", хоць і менш выклікае пярэчаньняў, але, аднак, таксама імкнецца да абмежаваньня і выкіданьня беларускіх асаблівасьцяў, як і ўся „рэформа".
Марфалягічныя зьмены
Зборныя, канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі маюць у беларускай мове ў родным склоне адзіночным ліку канчатак -у (народу, пяску, грэху). „Рэформа“ выкінула гэтую асаблівасьць, зрабіўшы выключэньне для некалькіх словаў, для рэшты ўвёўшы канчатак -а (народа, пяска і пад.). Можна было б падумаць, што насуперак абвінавачаньням архаізацыі беларускай мовы самі рэфарматары ў дадзеным выпадку архаізуюць беларускую мову, уводзячы ў родным склоне канчатак тысячагадовай даўніны. Але меркаваньне пра архаізацыю было б несправядлівасьцяй — гэта простая русыфікацыя.
Таксама знаходзім русыфікацыю ў наступных пунктах.
Так, у давальным і месным склонах множным ліку беларускія канчаткі -ом, ~ох замененыя расейскімі канчаткамі (братам, братах замест братом, братох).
Паводле расейскай граматыкі „рэформа" выкідае жаночы род лічэбнікаў дзьве, абедзьве ўва ўскосных склонах, замяняючы яго мужчынскім родам (замест формаў дзьвюх, абедзьвюх; дзьвюм, абедзьвюм; дзьвюма, абедзьвюма ўводзіць формы двух, абодвух, двум, абодвум, двума, абодвума).
5 Гэтыя самыя словы беларусы вымаўляюць таксама як Тодар, Тамаш, ужываючы іх як хрышчоныя каталіцкія імёны, якія перайшлі з грэцкай мовы праз пасярэдніцтва лацінскай.
Беларускія дзеясловы з тэматычным заканчэньнем -е (вядзеш, нясеш і пад.) маюць у 2 асобе множнага ліку цяперашняга часу формы на -іцё, -яцё або -іцё, -ацё (вядзіцё або вядзіцё, ведзяцё, ведзяцё'), паколькі націск падае на канчатак. „Рэформа" выкінула гэтую асаблівасьць, увёўшы для ўсіх дзеясловаў гэтай катэгорыі форму на -ёце (вядзёце), вельмі набліжаную да расейскай на -ёте (ведёте). Тут адначасова зь зьменай формы зьменены таксама націск.
Беларуская літаратурная мова ў загадным ладзе 2 асобе множнага ліку мае форму на -эце (бярэце, глядзёце), паколькі захаваўся тэматычны галосны. Ужываньню гэтай формы ў літаратурнай мове не перашкаджала тая акалічнасьць, што цяпер у народнай мове згаданая форма ёсьць асаблівасьцю толькі аднаго — паўднёва-заходняга (за выняткам сярэдняй гаворкі) — з двух галоўных беларускіх дыялектаў, таму што літаратурная мова заўсёды ў большай ці меншай ступені ёсьць амальгамай народных дыялектаў. Дарма што гэтая рыса ёсьць адначасова асаблівасьцю Менску — сталіцы Савецкай Беларусі — была яна заменена рэформай на -іце (бярыце, глядзіце) — асаблівасьцю паўночна-ўсходняга дыялекту, ідэнтычнай з расейскай асаблівасьцю.
Апошні пункт, які нібы ўводзіць у беларускую мову незалежны дзеепрыметнік цяперашняга часу (гуляючыя дзеці і пад.) у сапраўднасьці нічога не рэфармуе, таму што згаданы дзеепрыметнік быў вядомы і ўжываны перад „рэформай" (што праўда, Б. Тарашкевіч яго не падаваў).
Чаго дабілася рэформа коштам такіх вялізных спусташэньняў, зробленых у граматыцы беларускай мовы? Як мы бачылі, яна не спрасьціла народным масам засваеньня практычнай беларускай граматыкі і правапісу беларускай мовы. Наадварот, цяпер людзі, каб спасьцігнуць „папраўленую" рэформай практычную беларускую граматыку і правапіс, павінны перад гэтым ладне навучыцца расейскай мовы. Што праўда, спрасьціла рэформа практычную беларускую граматыку расейскім чыноўнікам на Беларусі. Але гэта лішні клопат. Гэтыя чыноўнікі не настолькі наіўныя, каб у час, калі магчымыя такія „рэформы“, яшчэ вучыць беларускую мову. Нарэшце, не заўсёды гэта бясьпечна, калі нават прыродныя расейцы не забясьпечаныя ад абвінавачаньня іх у беларускім шавінізьме, як гэта сталася з праф. М. Дурнавом.
Затое „рэформа“ адпавядае другой мэце, афіцыйнай, выражанай у самім дэкрэце аб рэформе — зьнішчэньню „бар’еру“ паміж беларускай і расейскай мовамі, які быццам бы штучна стварылі беларусы-„нацдэмы“б. Мы бачылі, што „рэформа" сыстэматычна імкнецца да зьнішчэньня гэтага бар’еру, але бар’еру, ня штучна створанага беларусамі, а натуральнага7, які паўстаў здаўна натуральным шляхам разьвіцьця беларускай мовы як мовы самабытнай. Зьнішчэньне гэтага натуральнага бар’еру магчымае толькі праз русыфікацыю беларускай мовы, да чаго імкнецца „рэформа". Гэта яе адзіная мэта.
6 Нацыянальныя дэмакраты. Такім імём ахрышчаныя ў Саветах усе сьвядомыя і болып-менш актыўныя беларусы.
7 Пры аналізе асобных пунктаў дэкрэту аб рэформе можна было заўважыць, што пэўныя зьмены граматычных нормаў, якія зьмешчаныя ў „рэформе", набліжаюць практычную беларускую граматыку ня толькі да расейскай мовы, але таксама да некаторых іншых славянскіх моваў. Але трэба помніць, што набліжэньне да іншых славянскіх моваў ня мае практычнага значэньня дзеля адсутнасьці ўплыву гэтых моваў у БССР. Акрамя таго, толькі некаторыя зьмены „рэформы" набліжаюць беларускую граматыку да граматык іншых славянскіх моваў, калі ў той жа час усе зьмены набліжаюць або яшчэ часьцей проста атаясамліваюць шмат беларускіх граматычных асаблівасьцяў з граматычнымі рысамі расейскай мовы.
Нёман
Вялікі князь Вітаўт як беларускі гаспадар
(У пяцьсотыя ўгодкі сьмерці)
Што трэба, каб якісь валадар (князь, кароль, цэсар, прэзыдэнт) быў гаспадаром дадзенага народу?
Трэба, 1) каб ён сам уважаў сябе за гаспадара дадзенага народу і 2) каб дадзены народ лічыў яго сваім гаспадаром. Калі пры гэтым гаспадарская дзейнасьць будзе адказаваць патрэбам дадзенага народу, дык гэта будзе добры, мо’ ідэяльны гаспадар.
Нацыянальнае паходжаньне гаспадара ня мае значэньня пры нашым пытаньню. Прыкладам: Сьцяпан Батура ня быў Паляком, але ніхто не сумляваецца, што ён быў каралём польскім.
Як-жа ўважалі Вітаўта сучасныя яму Беларусы?
Даўнейшыя Беларусы ўважалі Гедзімінавічаў за сваю дынастыю і навет іх паходжаньне выводзілі ад роду полацкіх князёў — Рогваладавічаў. Гэтак у Пагодзінскім сьпіску летапісцаў чытаем:
У велккого князя Володнмера Святославнча другой сынт> Нзяславь, у Нзяслава сынь Бряччславь, у Брячнслава сьпгь Всеслав-ь, у Всеслава сьпгь Борнсь, у Борнса сынь Рогволодь, у Рогволода сынь Ростнславь, у Ростнслава сынь Давнль, у Давнла сынт. Вндь, его же людн Волькомь звалн; у Внда сынт> Троень, у Троена сынь Ввдень, у Внтеня сыігь Геднмннь1.
Прыведзены пагляд пацьвярджаюць так-жа іншыя летапісцы. Аў Ускрэсенскім летапісцу кажацца, што пасьля крыжавога паходу Рурыкавічаў на Беларусь у 1127 г. і высланьня палоненых беларускіх князёў у Царгорад:
Внльняне взяша 006% іс Царяграда князя Полотцкого Ростнслава Рогволодовнча детей: Давнла князя да брата его Мовколда князя2.
В. Ластоўскі ў сваёй „Кароткай гісторыі Беларусі“ падаў гіпотэзу, што полацкія Рогваладавічы, уцякаючы ад кіеўскіх князёў у цяперашнюю Віленшчыну й на Жамойць, тут нярэдка прыймалі літоўскія імёны. Паданаму выясьненьню адказуюць весьці даўнейшых летапісцаў. Ведаючы цесную сувязь паміж Рогваладавічамі й Гедзімінавічамі, калі часта немагчыма разабрацца, хто да якое дынастыі належа, нельга дзівіцца з такое гіпотэзы.
Паводле імёнаў спачатнае паходжаньне Гедзімінавічаў не беларускае. Маглі яны быць жамойцкага або скандынаўскага роду, як і Рурыкавічы. Але гэта адносіцца да паходжаньня спачатнага, а пазьнейшыя Гедзімінавічы — з прычыны жаньбы прэдкаў іхніх з беларускімі княжнамі — і паводле паходжаньня балей належаць да беларускага народу, чымся да якога колечы іншага.
У даўнейшых Беларусаў прадстаўленьне аб Гедзімінавічах абвеена вялікай любасьцяй. Маем аб гэтым шмат сьведчаньняў у старой беларускай літаратуры.
1В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўня, 1926, бал. 82.
2 Ibid.
Вось, прыкладам, як канчаеццаў летапісцу апавяданьне аб паходзе Альгерда на Маскву:
Уседшысам (Альгерд. — Я.С.) на конь і копіесваеўземшыў рукі і прыехаў к гораду і копіе свае к гораду прыкланіў і едучы назад і рэк так вялікім голасам: „Княжа вялікі маскоўскі, памятуй то, што копіе Літоўскае стаяла пад Масквою!" I потам князь вялікі Альгірд з усімі войскі сваімі з вялікаю чэсьцю і з многім (палонам і нявымоўным дабыткам, зваяваўшы) і гарады многія пабраўшы, і граніцу ўчыніў па Мажаеск а па Каломну і многа людзей папляніў (і з усімі людзьмі сваімі ў цэласьці ў сваясі адыдзе)3.
Расказуючы аб біцьве ля Воршы 1514 г. беларускіх войскаў пад камандай кн. Канстанціна Астроскага з войскамі маскоўскімі, каторых было пяць разоў балей, як Беларусаў, аўтар летапісцу дадае:
I памог Бог каралю Жыгімонту і войску літоўскаму, іж Маскву на галаву пабілі і ваявод што настаршых усіх паймалі... дзяцей баярскіх4 і іных многа жывых паймалі і да караля Жыгімонта жывых прыведзена ўсіх у лічбе трыста восемдзесят... а простых людзей, каторых жывых паймалі, нельзе й выпісаці мноства для5.
Я. Карскі констатуе (Белорусы, III, 2,103), што аўтары беларускіх летапісцаў усюды стараюцца праславіць сваіх рупатлівых князёў, каторыя пашыралі граніцы гаспадарства, і ўзьвялічыць свой беларускі народ проці Палякоў і Маскоўцаў.
У ўсіх беларускіх летапісцах Вітаўт ёсьць цэнтральнай і праслаўлянай фігураю. Тыяж летапісцы зьмяпгчаюць „пахвалу" Вітаўту. Прывядзём яе.
Пахвала а вялікам князі Вітаўце
Князь вялікі Вітаўт дзяржаў княства Літоўскае й Рускае і іныя многія землі. I будучы яму ў Вялікам Луцку і хацеў быў на сябе каруну ўзлажыці, іно непрыяцелі яго Палякі таго яму не дапусьцілі каруны ўзлажыці. У тот час Вітаўт прызваў к сабе караля Польскага Ягейла і цэсара Рымскага, і вялікага князя Васіля Маскоўскага, зяця сваяго, і караля Вугорскага з каралеваю, і князь вялікі Цьверскі Барыс Аляксандравіч быў, і містр Прускі і Іфлянцкі. А ад іншых земль паслы вялікія былі: ад Івана Царыгародзкага паслы прьгходзілі, ад вялікага князя Разанскага паслы прыходзілі, а Адаеўскія князі самі былі, ад Вялікага Новагарада і ад Пскова паслы прыходзілі, і ад ардынскіх царэй і Валохаў ад ваяводы паслы прыходзілі. I мешкалі ўсі тыя госьці ў вялікага князя Вітаўта сем нядзель, а аброку ім выходзіла на страву на кожды дзень па пяці сот бочак мёду, па пяці сот ялавіц, па пяці сот бараноў, па пяці сот вяпроў, па сту зуброў, а па сту ласей, а іных рэчай і чысла ня было.