За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Я. Давідовіч паведаміў, што ён запісаў 60 песьняў у Постаўскім павеце.
Д-р Я. Станкевіч запісаў сёлета 30 песьняў у жанчынаў з в. Мэдрыкі й Кушляны й засьц. Тросьнікі Сольскае вол., Ашмянскага пав. Апрача таго д-р Я. Станкевіч паведаміў аб гэткіх перададзеных яму зборах:
а) 30-ёх песьнях, запісаных Тодарам Балабановічам у Стаўпецкім і Наваградзкім пав.;
Ь) звыш сотні песьняў, запісаных Язэпам Сухадольскім у Віленскім і часткава ў Сьвянцянскім пав. У вапошнім пав. Я. Сух. запісаў у Кардзіса з в. Варняны ўсё вясельле з песьнямі й абрадамі;
с) каля сотні песьняў, запісаных у Віцебскім пав. Івановам.
В . Тумаш паведаміў аб запісаных ім 120 песьнях у Вішнеўскай вол., Вялейскага пав. ды аб 46 песьнях, запісаных каля Валожына вучаньнікам Беларускае гімназіі ў Вільні М. Урбановічам.
3 сяброў Т-ва, каторыя ня выступілі на рэфэраце з паведамленьнямі, запісалі па колькі дзесяткоў песьняў А. Аніська ў Друйскай вол., Браслаўскага пав., і Б. Чартовіч у Жойдзінскай вол., Вялейскага пав. Апошні запісаў ня толькі тэкст, але й мэлёдыі песьняў.
Гэткім парадкам, на руках у сяброў „Т-ва Прыяцеляў Беларусаведы“ цяпер ё каля 600 беларускіх народных песьняў.
На запісах Іванова відавочны ўплыў расейскае мовы, паходзячы пэўне ад самога запісавальніка. Усе іншыя песьні запісаны добра ў чыста беларускай мове. Усе запісаныя песьні як дзеля зьместу, так і дзеля хвормы вельмі цэнныя. Дзеля мовы іх цана такжа не абы якая. Некаторыя песьні прадстаўляюць запраўдныя пэрлы поэзіі. Прывяду прыклады. Адна з песьняў, запісаных М. Урбановічам ля Валожына, пачынаецца гэтак:
Сынок у мамкі ночку начаваў,
Мілы сон сасьніў:
3 пад правай рукі сакол выляцеў,
3 пад левай рукі пірапёлачка.
Мамачка ўстала, мой сон разгадала: У цябе, мой сынок, дома навіна: Жана малада сына радзіла, Сына радзіла, сама няжыва.
Аналёгічнае прыраўнаньне ё ў „Слове аб палку Ігоравым". А вось песьня веснавая, запісаная Т. Балабановічам:
Сюды лугі, туды лугі, Негдзе каню напіціся.
У мяне маладое да роду многа, Да к некаму прыхіліціся. Прыхілюся да к дубочку. Дубочак, да ня войчанька, А сівенькі, да ня родненькі. Туды лугі, сюды лугі, Негдзе каню напіціся.
У мяне маладое роду многа, Да к некаму прыхіліціся. Прыхілюся я к вішаньцы. А вішанька, да ня матачка, Чырвоная, да ня родная і г.д.
28.05. Т-ва Прыяцеляў Беларусаведы зладзіла другі зборны рэфэрат інформацыйны аб беларускай народнай песьні. На гэты раз рэфэраты былі пасьвячаны толькі некаторым, меней пашыраным, радом беларускае народнае песьні. Д-р Я. Станкевіч паінформаваў аб беларускіх народных песьнях гісторычных, рэлігійных і жыдоўскіх рэлігійных у беларускай мове. Ст. Станкевіч расказаў аб тых песьнях, што паўсталі з рукапісных і друкаваных вершаў беларускіх пісьменьнікаў XIX й XX в. ды аб сучасных (1931—1932 г.) песьнях соцыяльных. Перадамо й мы гэтта каротка весьці аб усіх менаваных песьнях.
Гісторычных беларускіх песьняў дагэтуль запісана мала. У „Выпісах з беларускае літаратуры" Гарэцкага, Дзяржынскага й Каравая, ч. I, знаходзім толькі тры гісторычныя песьні:
1) „Татарскі пастой“, 2) „Абарона Крычава“ і 3) „Бітва пад Воршай“.
Я. Сухадольскі запісаў у Віленскім пав. тры гісторычныя песьні. Адна з іх аб скасаваньню прыгону пачынаецца гэтак:
Прыляцела зязюля ў сад кукаваці.
Паслухайце, грамада, што буду казаці. Уцякала паншчына, аж горы трасьліся, А за ею аканом: „Паншчына, вярніся!"
У другой песьні „Ой, паехаў мой Ясянка ў Крывіцку зямлю“ перадаецца вайна з Маскоўшчынаю. Запісаў гэтую песьню Я. Сух. у А. Барташэвіча з в. Побіні Тургельскае вол. Яшчэ цікаўшая песьня трэйцяя „За і Ігоравым палком добра было жыцьцё мужыком“, запісаная ў тэй-жа вёсцы ў Паўлы Стралы.
Рэлігійных або сьвятых беларускіх песьняў балей запісана. Дзеляцца яны на старшыя, чыста народныя, і пазьнейшыя, што сталіся з вершаў народнымі песьнямі ў XVII— XVIII в. Да першых належаць надрукаваныя ў „Выпісах" Гарэцкага, Дзяржынскага й
Каравая: 1) „Аб галубінай кнізе“, 2) „Лазар“ і 3) „Аб сьв. Ягор’ю“. Іваноў запісаў у Віцебскім пав. гэткія сьвятыя песьні: 1) „Аб Аляксею чалавеку Божым“, 2) „Як па полю, па шырокім".
Да другога цыклю сьвятых песьняў, запісаных Івановам, належаць: 1) „Пайшла паненка Хрыста шукаці", 2) „На гарэ, на Ўсіянскай" і 3) „На гэтым сьвеце“.
Іваноў піша, што запісаныя ім сьвятыя песьні „пяюць у посныя дні, пераважна ў Вялікім посьце, ды на паховах".
У зборах Шырмавых ё гэткія рэлігійныя песьні: „На Ярдані“ (калядка), „Прасьвятая Марыя“ (калядка), „Ой, гарою высокаю, далінаю глыбокаю, ой, там ішла Божа Маці“, „Прыйшлі валачобныя, людзі надта добрыя“ (валачобная) і „Се Марыя сярод ночы, пусьцілася з усей мочы, на Галгофу меж кустоў, плакаці на гроб Хрыстоў".
Г. Ляўковіч перадаў д-ру Я. Станкевічу дзьве рэлігійныя песьні вуніяцкія: 1) „Песьню аб цудоўнай Матцы Божай Жыравіцкай“ і 2) „Песьню аб цудоўным камяні Маткі Божай Жыравіцкай“.
Ня буду ўспамінаць тут аб тых рэлігійных песьнях народных, каторыя ёсьць цяперака ў беларускіх каталіцкіх кніжках да набожнасьці, як, прыкл., „Ах, мой Божа, веру Табе“ і інш., бо кожны іх там можа знайсьці.
Напасьледак д-р Я. Станкевіч прачытаў адну жыдоўскую рэлігійную песьню ў беларускай мове. Такія песьні напару можна яшчэ запісаць у старых жыдоў па нашых мястэчках.
Ладная колькасьць вершаў беларускіх поэтаў XIX й XX в. пайшла ў народ і сталася там народнымі творамі. Адныя з гэткіх твораў расказуюцца, як, прыкладам, „Баўтручок“, „Страшны суд“, „Вечарына“ (Ф. Тапчэўскага), да другіх народ дабраў ноты і пяе. Гэтак, прыкладам, песьняю стаўся верш Пранц. Багушэвіча: „Вота дзеўка, вота хват, што на ўсе тут вёскі, хоць павесь на добры лад, дык шкада бярозкі"; народ-жа дадаў сюды й прыпеўку: „Праўда, праўда, дык шкада бярозкі“ і г.д.
У вапошнія два гады пачалі на нашым сяле зьяўляцца й шырыцца ў шмат якіх варыянтах песьні аб цяжкім палажэньню нашага народу, аб вялікіх падатках, крыўдах, зьдзірствах ксяндзоў і да г.п. Вось пачатак аднае із запісаных песьняў:
Прыйшлі Каляды, настаў Новы Год. Чаго дачакаўся бедны наш народ? Дачакаўся такой мукі, Будуць помніць нашы ўнукі Да сьмерці паноў.
Пачатак яшчэ аднае:
Зьбярэцеся, брацьця і сестры, Запейце вы песьню хоць раз, Няхай усе людзі пачуюць, Што гэта паны робяць з нас.
Усе вышменаваныя песьні маюць вялікае значэньне ў жыцьцю беларускага народу; сьведчаць яны так-жа аб багатай душэўнай культуры нашага народу, яго гісторыі і пад. Вельмі важна, каб наш народ іх захаваў, пяяў ды каб беларуская інтэлігенцыя пры першай магчымасьці іх запісавала.
***
Колькі зацемкаў аб тым, як запісаваць народныя песьні. На вышменаваных рэфэратах крыху казалася й аб тым, як запісаваць беларускія народныя песьні. Трэба запіса-
ваць так, як іх вымаўляюць, пяючы, бяз жаднае зьмены словаў і іх хвормаў; ня трэба так-жа дзяржаць правілы граматыкі й правапісу, але запісаваць так, як чуецца. Так сама трэба пакідаць (ня выкідаць) незразумелыя словы ў песьні. Калі запісавальніку здаецца, што пявун ці пявуха перакруцілі на чужы лад некаторыя словы песьні, ён мае папытацца, ці ня скажуць начай, пабеларуску. Калі, аднак, дастане адказ, што чужыя словы ў тэй ці іншай песьні ўжываюцца заўсёды або звычайна, дык трэба іх пакінуць, у праціўным прыпадку замяніць словамі беларускімі, звычайна ў песьні ўжыванымі.
Д-р Я. Станкевіч зьвярнуў увагу, што ўперад, чымся запісаваць тэкст песьні із слоў казаных, трэба праслухаць тую-ж песьню петую і парабіць некаторыя зацемкі аб яе мове. Справа ў тым, што нярэдка тэкст песьні казанай розьніцца ад тэксту тае-ж песьні пяянай. Бывае гэта ў наступных прыпадках: 1) калі дзеля складу або рыму націск у песьні зьменены, прыкл.:
Hi хачу стаяць, каню вады даць:
Зімна роса, а я боса — ні магу стаяць.
Або:
Пастаўлю я волы на высокія горы.
2) Калі ў якім слове песьні націск астаўся стары, а ў гамонкавай мове ён зьмяніўся, прыкл.:
Есьць у майго брата коні вараныя, Я сяду, даганюмты маладыя.
Слова ляты мае ў гэтай песьні націск на ы.
3) Калі ў песьні захавалася ўдзержаваная разьмерам старая сынтаксычная хорма, замененая ўжо накшай у мове гамонкавай. Прыклады:
Ой сынку, сынку, нядоля твая, нішчасьця тваё: Тва/ім-жа дварэ навінастала, Твая жоначка сына радзіла.
Або:
Есьць у мяне хлеб-соль возя:
Будзя абед у дарозя.
Падчыркненыя словы апошніх двух прыкладаў пастаўленыя ў месным склоне бяспрыйменным, няўжываным у цяперашняй мове гамонкавай.
4) Калі дзеля рыму канчатак слова ў песьні зьменены, што напару магчыма было зрабіць дзякуючы накшасьці даўнейшае вымовы. Прыкл.:
Плыві, плыві, качарак, дадому, Аддам цябе, качарак, жыдому.
У жыдому замест жыдом у на канцы зьявілася дзеля рымаваньня з дадому, але магло яно зьявіцца дзякуючы таму, што ў сівую старыну пам было яшчэ на канцы ь, вымаўлянае блізка дау, або наагул дзякуючы асаблівай (вусьнянай, знач., блізкой дау) вымовелг.
Калі Я. Стан. чуў песьні казаныя, дык усе менаваныя прыклады розьніліся й гучэлі гэтак: 1) Зімная paca, а я босая, валы, 2) леты, 3) У TBajiM-жа дварэ, вазе, 4) жыдом.
Пэўне ё яшчэ й іншыя прыпадкі, калі мова песьні пяянае розьніцца ад мовы яе тэксту казанага.
Запісуючы якую песьню, трэба адцеміць дзе (точна: паказаць павет, воласьць і вёску) і ў каго (імя й прозьвішча) песьня запісана ды падаць век пявухі або пявуна.
Апрача таго, трэба напісаць жыцьцяпіс кожнае пяюхі або пяюна, у каторых хто запісуе песьні. У жыцьцяпісе трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на тыя мамэнты ў жыцьцю пяюхі ці пяюна, каторыя маглі мець уплыў на якасьць запісаваных ад іх песьняў, чысьціню мовы песьняў і інш. Гэткімі мамэнтамі могуць быць, прыкладам, пісьменнасьць, жыцьцё ў месьце або ля места, служба ў войску, уменьне чужое мовы і карыстаньне ёю якісь час.
Вельмі пажадана, каб да жыцьцяпісу была дададзена фотографія пяюхі ці пяюна.
Напасьледак, нельга ня выказаць некаторага зьдзіўленьня й жалю. Жывём мы ў унівэрсытэцкім месьце, у каторым у прыдатак яшчэ ёсьць Інстытут Дасьледаваньня Усходняе Эўропы, а тымчасам запісаныя 1600 песьняў (1000 Р. Шырмаю і 600 сябрамі Т-ва Прыяцеляў Беларусаведы) ніхто ня зьбіраецца друкаваць. Мала гэтага, шмат песьняў запісаны без мэлёдыяў. Што-ж было-б прыраднейшае, каб даць фонограф дзеля запісу іх нотаў, тым балей, што добра ведама дзе й у каго на сяле тэксты песьняў запісаны.