• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Мноства моўных адрозьненьняў, якія існуюць у ім цяпер, яшчэ ў XV—XVII ст. не існавалі. Так, паводле сьведчаньня згаданага вышэй „Аль-Кітабу“ ў XVI ст. у віленскаашмянскіх гаворках не было такіх формаў, як: сядзіцё, нясіцё (2 ас. множнага ліку), цялё, гусянё, дрыжэць, вярашчэць (інфінітыў), вбкны, цяляты, гусяняты; а былі формы старыя, вядомыя цяпер на паўднёвых тэрыторыях, у ваколіцах Стоўпцаў, Наваградку, Слоніма і на ўсім Палесьсі, г.зн.: сядзіцё, нясяцё; цяля, гусяня, дрыжаць, вярашчаць; вдкна, цялята, гусянята. Акрамя таго, большасьць адрозьненьняў мае характар часава-пераходны, а менавіта: навейшыя і фармальныя асаблівасьці зычных пашыраюцца ў кірунку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Нашмат старажытнейшыя за іх зьмены націску таксама распаўсюджваюцца ў кірунку на паўднёвы захад. А новыя асаблівасьці зычных распаўсюджваюцца ў адваротным кірунку.
    Верагодна, найстаршымі ёсьць дыялектныя адрозьненьні, якія выяўляюццаў аканьні. Аб іх старажытнасьці сьведчаць як моўныя памяткі, так і іх нязьменнасьць. Толькі некаторыя дыялектныя зьявы, якія адбываюцца ў аканьні, падлягаюць пэўнай нівэляцыі, а менавіта тыя, якія вельмі далёка разьвітым аканьнем рэжуць вуха нязвычнаму да іх насельніцтву ініпых ваколіц або т.зв. інтэлігенцыі. Напр.: [a], [‘а/ замест ненацісьненых/ы7, [і] (патаецца, ддсаць, кбшак, вяшнёвы) або формы кага, чага і г.п. Таксама можна назіраць, што пад уплывам небеларускага вымаўленьня парушаецца нязьменнасьць аканьня.
    Таму цалкам слушна ўчыніў Карскі, прыняўшы ў якасьці галоўнага крытэру падзелу на гаворкі паўднёва-заходняга дыялекту адрозьненьні ў аканьні. Такім чынам, ён дзеліць гэты дыялект на гаворкі з моцным аканьнем, мерным і слабым.
    Да гаворак з моцным аканьнем Карскі залічае тыя, якія на месцы ненацісьненых/о/, [е] заўсёды маюць/а/, [ ‘а]. Мяжа паміж паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім дыялектам адначасова ёсьць паўночна-ўсходняй мяжой гэтых гаворак. Паўднёва-заходнюю іх мяжу Карскі праводзіць ад м. Прапойску каля ракі Сож у заходнім кірунку да Дняпра, далей па Дняпры амаль да Магілева, далей у заходнім кірунку да м. Жодзіна і Смалявіч, адтуль да Пастаў і Гадуцішак. Аднак ён адзначае, што, калі б мець на ўвазе выключна моцнае аканьне, то вышэйназваную мяжу трэба перасунуць больш на поўдзень і захад, менавіта на поўнач ад Гомеля, Рагачэва, каля Менску і далей у кірунку на Вялейку і Сьвянцяны. На маю думку, акурат так трэба ўчыніць, таму што з рэшты паданых Карскім асаблівасьцяў, характэрных для гэтага дыялекту, увагі заслугоўвае толькі форма 3 асобы множнага ліку на -ець, -іць (пяець, ходзіць). Але і гэтая асаблівасьць ні такая сталая, як першая, ні нават паўсюль прысутная. Існуюць мясцовасьці з формамі 3 асобы на -е за межамі, акрэсьленымі для гэтай зьявы Карскім, і, з другога боку, формы на -ець, -іць сустракаем у некаторых мясцовасьцях, якія ляжаць на захад ад вызначанай Карскім мяжы; я, напрыклад, заўважыў такое вымаўленьне каля Жодзішкаў Вялейскага (даўней Сьвянцянскага) пав. Для спрашчэньня арыентацыі гэтую асаблівасьць трэба прыняць як характэрную для названай моўнай групы, але не лічыць яе вырашальнай пры акрэсьленьні яе межаў, таму што межы гэтай зьявы падлягаюць пэўным зьменам. Увогуле, што тычыць паўночна-заходняй тэрыторыі, то я ўстанавіў, што гэты дыялект абымае таксама Валожынскую, Забярэскую гміну (Валожынскі пав.), Залескую (Маладэчанскі пав.), Смаргонскую (Ашмянскі пав.), Жодзіскую, Войстамскую, Вішнеўскую (Вялейскі пав.), затое м-ка Вішнева (Валожынскі пав.), м-ка Крэва і м-ка Солы знаходзяцца на захадзе ад гэтага дыялекту.
    У цытаваным артыкуле „Дыялекты беларускай мовы“ як характэрныя асаблівасьці гэтага дыялекту я прывёў яшчэ наступныя: 1) формы 2 асобы множнага ліку загаднага ладу на -іця (хадзіця, нясіця), 2) формы на а пад націскам у займеньнікаў (кага, чага, яга, майга, тага, аднага і пад.), 3) [a], [‘a] на месцы ненацісьненага [ы], [і] (ддсаць, нбжак, Юрчага), 4) зьмякчэньне[д], [т]у [дз’], [ц’] перад [н], [л’] (сагадзьня, радзьня, гароцьнік, сіроцьлівы). Тры апошнія асаблівасьці ў нашыя дні выступаюць спарадычна на прасторы названых гаворак.
    Карскі называе разгледжаныя гаворкі моцнаакаючымі зь цьвёрдым [р]. Цьвёрды/р/ уласна тут нічога не гаворыць, таму што і іншыя гаворкі паўднёва-заходняга дыялекту маюць выключна цьвёрды [pj. А што да моцнага аканьня гэтых гаворак, то, як зараз убачым, аканьне гэтае маюць таксама гаворкі, якія ляжаць на паўдні ад іх. Таму я лічу, што варта было б гэтыя гаворкі назваць хутчэй сярэднімі.
    Рэшту гаворак гэтага дыялекту Карскі разглядае як адну групу гаворак, падзяляючы яе на асобныя гаворкі („падгаворкі"). Лічу, што гэта няправільна: адрозьненьне паміж гаворкамі, якія ляжаць на паўночным усходзе рэшты тэрыторыі гэтага дыялекту, і гаворкамі, якія ляжаць на паўднёвым захадзе гэтай жа тэрыторыі, або палескімі, ня меншае, чым паміж імі ўсімі і сярэднімі гаворкамі (так іх цяпер буду называць). Таму ў вышэйцытаваным артыкуле палічыў больш мэтазгодным падзяліць мову рэшты тэрыторыі паўднёва-заходняга дыялекту на некалькі дыялектных групаў або дыялектаў.
    На паўднёвы захад ад сярэдніх гаворак цягнуцца доўгім і шырокім поясам.гаворкі (паводле Карскага, адна гаворка), якія Карскі называе гаворкай зь мерным аканьнем. Характэрнай асаблівасьцю гэтых гаворак, паводле яго, ёсьцьмернае аканьне, больш дэталёва акрэсьленае ім як такое, у якім „у складох перад націскам і непасрэдна па націску, але не адкрытых канцавых, магчымы ненацісьнены/о/, [е] (Белорусы, I, с. 194—195).
    Я ў сваіх назіраньнях прыйшоў да іншай высновы. У гэтых гаворках у пэўных выпадках/а/ на месцы ненацісьненага/о/, /е/было заменена на/oj пад уплывам аналёгіі. У паўночнай частцы гэтых гаворак такі выпадак выступае ў канчатку вінавальнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў і займеньнікаў, якія маюць націск на каранёвым складзе (бёлаго, сіняго, але: старбга, малбга'). Гэта аналягічная замена пад уплывам займеньнікавых формаў, якія маюць/оУпад націскам (майгб, тагб), падобная да таго, яку многіх мясцовасьцях сярэдніх гаворак націсьнены [о] у вінавальным склоне адзіночным ліку займеньнікаў перайшоў у [а] (майга і г.п.) пад уплывам прыметнікавых формаў, якія маюць/аУне пад націскам (нбвага). Аў паўднёвайчастцы гэтагадыялекту ненацісьнены [а] быў нефанэтычна заменены таксама [о]: 1) у канцавым складзе роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў і займеньнікаў з націскам на канчатку (малогоУ, 2) у канчатку назоўнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў ніякага роду (ляжаяо густоё сіто, сталасё вялікаё няшчасьцё).
    Гэты ненацісьнены/о/, які паўстаў нефанэтычна, не зьмяняе сутнасьці аканьня, якое ў гэтых гаворках трэба лічыць моцным. Таму неадпаведным будзе назоў, дадзены гэтым гаворкам Карскім, гаворкі зь мерным аканьнем; хутчэй бы падышоў ім назоў паўднёвазаходнія.
    Другой асаблівасьцю гэтых гаворак, пададзенай Карскім, ёсьць адсутнасьць канчатку -ць у 3 асобе адзіночнага ліку дзеясловаў з асновай на -е~, -не-, -йе (чытая), a месцамі таксама дзеясловаў з асновай на -і-, з націскам не на аснове (хбдзя, але: сядзіць). Гэтую рысу, як адрозьнівальную, можна прыняць, паколькі яна часткова ўласьцівая таксама сярэднім гаворкам. Іншаю рысаю, пададзенаю мной, ёсьць форма загаднага ладу адзіночнага ліку на -ем (хадзём, нясём), 2 асобы множнага ліку на -еця (хадзёця, нясёця). Няма таксама ў гэтых гаворках рысаў, характэрных для сярэдніх гаворак.
    Паўднёвая мяжа паўднёва-заходніх гаворак, паводле Карскага, праходзіць ад Навазыбкава ў Чарнігаўшчыне праз паўднёвыя абшары б. паветаў: Гомельскага, Бабруйскага, Слуцкага да Ляхавіч пад Баранавічамі, адтуль на Слонім, Ваўкавыск і далей на паўночны захад да Друскенікаў. Можна гэтую мяжу прыняць з пэўнымі папраўкамі. Перш заўсё, ня можа быць мовы пра Навазыбкаў, які знаходзіцца на прасторы северскіх гаворак (параўн. вышэй). Далей, гаворка Горадзенскага павету ўЧарнігаўшчыне належыць да сярэдняга дыялекту з пэўнымі асаблівасьцямі паўднёва-заходніх гаворак (загадны лад: хадзем, нясем, хадзеця, нясеця) або гэта мяшаная гаворка, сярэдне-паўднёва-заходняя. Бачым гэта з працы О. Курылы „Фонетнчні та деякі інші особлнвості говіркн села Хоробрпчів" (Кпів, 1924). Тое самае, відавочна, трэба сказаць пра гаворку Гомельскага пав. за выняткам, хіба, яго паўночнай часткі, якая, можа быць, належыць да чыстых сярэдніх гаворак.
    На поўначы паўднёва-заходнія гаворкі не ахопліваюць усёй беларускай тэрыторыі, якая знаходзіцца на захад ад сярэдніх гаворак.
    Пачынаючы ад памежжа зь сярэднім дыялектам, каля р. Бярэзіны (прытоку Нёмна), крыху на паўночны захад ад Валожына, мяжа паўднёва-заходняга дыялекту праходзіць у заходнім кірунку на м-ка Вішнева (Валожынскі пав.) праз м-ка Варэна (Werenow) (Лідзкі пав.) да мяжы этнаграфічна літоўскай тэрыторыі так, што Вішнева і Дзевянішкі застаюцца на поўдні ад гэтай лініі, а Трабы, Гальшаны, Крэва і Беняконі — на поўнач. Тэрыторыю, абмежаваную на поўдні гэтай лініяй, на ўсходзе сярэднімі гаворкамі, на захадзе і поўначы — літоўскай мовай, займаюць віленска-ашмянскія гаворкі, названыя так мною ад двух большых местаў — Вільні і Ашмяны. Яны займаюць большую частку цяперашняга Ашмянскага павету (без Смаргонскай і Дзевяніскай гміны), Віленска-троцкі павет безь яго польскай часткі, невялікія адрэзкі Лідзкага павету і нязначныя паўднёва-заходнія часткі Сьвянцянскага павету. Адносную своеасаблівасьць гэтага дыялекту я ўстанавіў пры апрацоўцы памяткі беларускіх мусульманаў „Аль-Кітаб“,
    якая паходзіць з гэтай тэрыторыі. У друку зьвесткі пра яе я падаў у згаданым вышэй артыкуле „Дыялекты беларускай мовы“. У аканьні і дзеканьні гэты дыялект супадае з паўднёва-заходнім дыялектам11, а з пункту гледжаньня іншых асаблівасьцяў — зь сярэднімі гаворкамі. У лексыцы гэтай тэрыторыі можна заўважыць таксама нешта сярэдняе паміж сярэднім і паўднёва-заходнім дыялектам. Выглядае гэта так, нібы першапачаткова віленска-ашмянскія гаворкі належалі да сярэдняга дыялекту, але на пачатку сваёй гісторыі перажылі пэўны супольны пэрыяд з паўднёва-заходнім дыялектам, на працягу якога адбыліся аналягічныя зьмены ў лексыцы. Я мяркую, гэты пэрыяд прыпадае на XII—XIII ст., на пачатак стварэньня Вялікага Княства Літоўскага.