• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    5 Н. Карннскнй. Язык Пскова.., с. 193—194 і 196—197.
    6 Kuraszkiewicz Wladyslaw. Gramoty halicko-wolynskie XIV—XV wieku. Studium j<;zykoznawcze. Prace Polskiego T-wa dla badan Europy Wschodniej i Bliskiego Wschodu. Krakow, 1934.
    7 Як украінскія рысы помнікаў, што ўзьніклі на паўднёваўкраінскай прасторы, Станг прыводзіць (с. 8) наступныя: 1) „новы (полгьпшіьнье і г.п.); 2) й < гь; й, ю, у < э, о; 3) й < ы; 4) формы займеньнікаў тіьмь, тпхі>, ттьмй, всіьмь, всгьхь-, 5) формы давальнага склону адзіночнага ліку на -овй, -евй. Можна было б аспрэчыць значэньне апошняй зьявы для вызначэньня ўкраівскасьці мовы. Безумоўна, гэта ўкраінская рыса ў спалучэньні зь іншымі ўкраінскімі рысамі, у супрацьлеглым вьіпадку можа быць таксама беларускай дыялектнай асаблівасьцю. Знаходзім такія формы ў беларускіх гаворках, напр., у Сакольскім і Беластоцкім пав. Акрамя таго, паколькі канчаткі -овй, -евй паяўляюцца не пастаянна, гэта можа быць праявай ваганьня формаў, якое зусім не абумоўлівае таго, што новыя канчаткі з часам перамогуць.
    ціску ёсьць ня толькі паўночнаўкраінскай асаблівасьцю, але таксама паўднёва-заходнебеларускаю. Таму паводле гэтай рысы пісары паўночных граматаў Сьвідрыгайлы маглі быць таксама беларусамі. Станг згаджаецца з гэтай магчымасьцю, дапушчаючы адначасова магчымасьць уплыву канцылярскай пісьмовай мовы Літвы на валынскія граматы Сьвідрыгайлы. Нарэшце, Станг дапушчае, што як мінімум частка пісараў граматаў Сьвідрыгайлы гэтай групы паходзіла з паўночнай Валыні, паколькі Луцк, у якім яны былі напісаныя, знаходзіцца паблізу гэтай тэрыторыі. Як бачым, пытаньне гэтае аўтар вырашае па-за межамі моўных фактаў.
    Пытаньне граматаў з Украіны і суседніх земляў, нягледзячы на яго грунтоўную распрацоўку Курашкевічам у вышэйпрыведзенай працы, трэба нанова перагледзець, зьвярнуўпіы пільную ўвагу на ўвесь беларускі дыялектны матэрыял. Гэтага вымагаюць пэўныя асаблівасьці граматаў, разгледжаных Курашкевічам і Стангам.
    За вельмі нешматлікімі выняткамі граматы цалкам вольныя ад уплыву царкоўнаславянскай мовы. Бачым гэта ўва ўсіх тых выпадках, дзе „руская" мова — беларуская або ўкраінская — адрозьніваецца ад царкоўнаславянскай мовы, бо ў гэтых выпадках у граматах прадстаўленыя выключна рускія формы, а не царкоўныя. Адсюль просты вывад: марфалёгія мовы граматаў і фанэтычныя рысы (напр., поўнагалосьсе, ж замест жд\ якія ў царкоўнаславянскім правапісе нельга вымавіць па-руску, павінны быць запісаныя ня згодна з царкоўнаславянскім правапісам, але так, каб адлюстроўваць усе прыметы той мовы і дыялекту, якім напісаныя. Паколькі, зь іншага боку, правапіс „рускай“ мовы — царкоўнаславянскі, усе яе асаблівасьці, якія ў гэтым правапісе не сустракаюць цяжкасьцяў для рускага вымаўленьня, нармальна павінны быць запісаныя па-царкоўнаславянску. Да такіх фанэтычных асаблівасьцяў належыць, напр., аканьне, дзеканьне, вымаўленьне ть як е або і і іншыя. Чым болып спрактыкаваны пісар у царкоўнаславянскай мове і ў адрозьненьні этымалягічнага паходжаньня слоў, тым больш правільна ён павінен перадаваць падобныя фанэтычныя зьявы з пункту гледжаньня царкоўнаславянскага правапісу. Да такіх адукаваных людзей, перш за ўсё, павінны належаць пісары высокіх цэнтральных органаў улады.
    Калі аднясём вышэйпамянёныя заўвагі да граматаў, якія Курашкевіч і ў значнай меры Станг залічаюць да паўночнаўкраінскіх, то мусім сьцьвердзіць, што ў сапраўднасьці гэтыя граматы былі напісаныя беларускай мовай сярэдніх гаворак. Прывяду довады на гэта.
    У гэтых граматах у назоўніках зь мяккай асновай на -аў родным склоне адзіночным ліку пасьлядоўна выступае й замест ть або е: землй і інш. Даволі часта сустракаецца гэта ў вінавальным склоне множнага ліку: дтьтй мой, no закопцй старый, на тый двгь селыіцй і інпі. й пастаянна сустракаецца ў канцы XV ст. (Курашкевіч, с. 50), г.зн. тады, калі паводле Станга (с. 51) была канчаткова крышталізаваная і ўніфікаваная канцылярская пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага.
    Паколькі напісаньне й замест ть абмяжоўваецца толькі пэўнымі флексіямі, згаданыя аўтары слушна лічаць гэта не фанэтычнай, а марфалягічнай зьявай, г.зн. такой, якая паўстала пад уплывам канчатку -ы цьвёрдых асноваў на -а-.
    Ваганьні ў канчатку роднага склону адзіночнага ліку мяккіх асноваў на -апад уплывам канчаткаў цьвёрдых асноваў магчымыя ў кожным дыялекце, затое выключнае ўжываньне -й ў гэтым выпадку ўказвае на тое, што ўжо наступіла сталая замена канчатка-ть канчаткам -й зь цьвёрдых асноваў. Калі так, то мы павінны знайсьці гэтую зьяву ў сучасных гаворках. Аднак ува ўкраінскіх гаворках, таксама як ува ўкраінскай літаратурнай мове, ёсьць выключна -Н-гь, г.зн. старая форма. Ня можам дапушчаць, каб старая форма ў дадзеным выпадку была выцесьненая аналягічнай новай формай, а потым зноў вярнулася.
    Аналягічны канчатак -і роднага склону адзіночнага ліку мяккіх асноваў на -аза-
    мест пачатковага -ть ёсьць асаблівасьцю беларускіх віленска-ашмянскіх гаворак, сярэдніх і паўночна-ўсходніх8.
    Канчатак -й замест -ть ў вінавальным склоне множнага ліку вельмі многа гаворыць; аднак у сувязі з тым, што мне невядома, якія катэгорыі пасьлядоўна маюць гэты канчатак, абміну гэтую асаблівасьць.
    На думку Курашкевіча, ува ўсіх паўночнаўкраінскіх граматах нетэматычныя дзеясловы канчаюцца ў 1 асобе множнага ліку на -мо (есмо, дамо). Акрамя таго, паўночныя граматы заўсёды ў 1 асобе множнага ліку цяперашняга часу маюць канчатак -мь (чйнймь, ймаемь і г.д.).
    Згодна з Шахматавым, канчатак -м у 1 асобе множнага ліку ўсіх дзеясловаў быў выцесьнены канчаткам -мо ў XIII ст.9. A А. Крымскі даводзіць, што канчатак -мо ўва ўсіх дзеясловаў ува ўкраінскай мове старажытнейшы, з часоў „Кіеўскага гаспадарства"10, г.зн. зьявіўся да X ст. У любым выпадку можна быць пэўным, што канчатак -мо быў пашыраны ўва ўкраінскай мове ў другой палове XIV і XV ст., зь якога паходзяць амаль усе граматы, аднесеныя Курашкевічам да паўночнаўкраінскіх.
    На беларускай прасторы канчаткі -мо і -м у форме 1 асобы множнага ліку цяперашняга часу цяпер маюць наступнае пашырэньне. У палескіх гаворках непадзельна пануе канчатак -мо ўва ўсіх дзеясловах. На поўнач ад гэтай тэрыторыі ў паўднёва-заходніх гаворках таго ж дыялекту побач з канчаткам -мо (-ма) павольна, але чым далей на поўнач, тым больш выступае канчатак -м, нарэшце, на памежжы гэтых гаворак зь сярэднімі і віленска-ашмянскімі гаворкамі канчатак -мо застаецца толькі ў нетэматычных дзеясловах (дамо, ямо)". Яшчэ далей на паўночны ўсход, г.зн. у віленска-ашмянскіх і сярэдніх гаворках, цяпер непадзельна пануе канчатак -м ува ўсіх дзеясловах. Заўважана, што пашырэньне канчатку -мо зьмяншаецца з поўначы на поўдзень. Адбываецца гэта ў сувязі з тым, што ў беларускай мове новыя марфалягічныя асаблівасьці распаўсюджваюцца ў кірунку з паўночнага ўсходу на паўночны захад.
    Таму можна дапушчаць, што канчатак -мо 1 асобы множнага ліку цяперашняга часу выступаў да XIV ст. у нетэматычных дзеясловах таксама ў найбольш паўночнай частцы паўднёва-заходняга дыялекту, г.зн. у віленска-ашмянскіх і сярэдніх гаворках. Такое дапушчэньне знаходзіць падтрымку ў тым, што: 1) як паўднёва-заходнія гаворкі, так і віленска-ашмянскія і сярэднія належаць да таго самага паўднёва-заходняга (недысыміляцыйнага) дыялекту і ў мінуласьці вельмі мала адрозьніваліся паміж сабой; 2) цяпер гэтыя гаворкі маюць канчатак -ма/-мо ў 1 асобе множнага ліку загаднага ладу (нясіма, гуляйма) і 3) у некаторых полацкіх граматах (Грамата 1399 г., Грамата 1409 г.) знаходзім форму есмо. Відавочна, іх пісары паходзілі з паўднёва-заходняй часткі Полацкай зямлі або з усходняй часткі беларускіх сярэдніх гаворак.
    На думку Шахматава (там жа, с. 63), канчатак ~ть 3 асобы адзіночнага ліку асноваў на -оі-е зьнік ува ўкраінскай мове ў XIII ст. А Крымскі даводзіць, што канчатак -ть зьнік у XI ст. і цяперашнія ўкраінскія формы він е, він бере звычайныя ў кіеўскім „Нзборннку“ 1073 г. і ў чарнігаўскіх „Словах Грнгорня Богослова“ XI ст. (там жа, с. 104). У полацкіх граматах ні разу ня трапілася форма 3 асобы адзіночнага ліку без канчатку -ть.
    Звонкія зычныя перад глухімі страчваюць звонкасьць амаль выключна ў паўночнаўкраінскіх граматах, у паўднёвых жа выключна ў слове іцаткы, якое, як лічыць Курашкевіч, праўдападобна, было прынесенае з паўночнай тэрыторыі. Паколькі цяпер у паў-
    8 Асобныя дыялектныя групы і іх назвы падаю згодна з падзелам беларускіх дыялектаў (гаворак), які падаў у артыкуле „Стан дасьледаваньняў клясыфікацыі беларускіх дыялектаў".
    9 Акад. Ол. Шахматов. Акад. Аг. Крнмськнй. Нарнсн з історіі украінськоі мовн, Кнів, 1924, с. 63.
    10 Там жа, с. 104.
    11 Г.зн. у дзеясловах *damb і *jemb і вытворных ад іх, таму што іншыя нетэматычныя дзеясловы ў беларускай мове часткова зьніклі (*jesmb) або былі замененыя (*vemb) тэматычнымі дзеясловамі.
    ночнаўкраінскіх гаворках ледзь не заўсёды захоўваецца звонкасьць зычных ува ўсіх пазыцыях, Курашкевіч слушна дапушчае магчымасьць уплыву беларускага вымаўленьня. Аднак фанэтычны ўплыў, а тым больш, калі ён датычыцца прыпадабненьняў у групах зычных, вельмі няпраўдападобны. Таму што пісары паўночных граматаў павінны былі б добра ведаць беларускую мову, тым больш, што беларускія тэрыторыі, якія мяжуюць з мовай паўночнай Украіны, аглушэньня ня маюць.
    Выключнай асаблівасьцю граматаў, залічаных да паўночнаўкраінскіх, ёсьць адлюстраваньне пачатковага ё пад націскам празь ть, у ненацісьненай пазыцыі празь е. У гэтым напісаньні, на думку Курашкевіча і Станга, адлюстроўваецца паўночнаўкраінская асаблівасьць дыфтангічнага вымаўленьня першапачатковага [ё] пад націскам, а бяз націску як[е]. Гэтую асаблівасьць мае таксамачастка паўднёва-заходняга беларускага дыялекту, а менавіта: палескія і паўднёва-заходнія гаворкі. Праўда, гэта не цяперашнія поўныя дыфтонгі, але галосныя зь неаднароднай артыкуляцыяй. Станг не дапушчае, каб абсяг гэтай зьявы на беларускай прасторы ў мінуласьці быў большы. Я ж думаю, што прыблізна да другой паловы XVI ст. дыфтонгі былі вядомыя ўсёй тэрыторыі паўднёвазаходняга дыялекту, г.зн. таксама віленска-ашмянскім і сярэднім гаворкам. Сваё дапушчэньне я абапіраю на наступныя падставы:
    1.	Вымова дыфтонгаў зьнікае ў кірунку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Паколькі гэты працэс, відавочна, ідзе не ад сёньняшняга дня, можна дапусьціць, што ў мінуласьці радыюс пашырэньня дыфтонгаў быў шырэйшы.