За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Вырашаючы гэткім чынам пытаньне пра месца паўстаньня канцылярскай мовы Літвы і частковага перамяшчэньня зоны (przesuni^cia zasi^gu) дыялектнагаўплыву ў I палове XVI ст., я ўлічыў усе асаблівасьці гэтай мовы. Аднак Станг, адкідаючы сувязь канцылярскай мовы Літвы з Полацкай зямлёй і часткова лякалізуючы перамяшчэньня зоны дыялектнага ўплыву ў пэрыяд Аляксандра і Жыгімонта I у Вільні і яе ваколіцах, ня здолеў растлумачыць пэўных рысаў гэтай мовы. Займеньнік *tb у форме тоть і формы дзеяс-
25 Пісары гэтых граматаў не маглі паходзіць зь сярэдніх гаворак, таму што там п> ў націсьненай пазыцыі вымаўляецца як дыфтонг, а на пісьме перадаецца празь №.
26 Параўн. дзейнасьць др. Ф. Скарыны ў Вільні.
ловаў з суфіксам -ізамест ть (вйдйтй, поведйтй, смотрйтй і пад.) Станг нават не спрабуе растлумачыць. Інтэрпрэтацыя Стангам іншых характэрных рысаў канцылярскай мовы не пераконвае. Паколькі цяпер у віленскіх гаворках няма формаў назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку на -ыйі, -ійі, аўтар дапушчае, што ў мінуласьці ў гэтых гаворках існаваў паралелізм формаў-ыйе, -ійе, -ыйі, -ійі,аў далейшым апопінія формы вымерлі. Аднак павінны былі б вымерці намнога раней, калі ўжо ў „Аль-Кітабе“ няма іх сьледу. Дапушчэньне існаваньня згаданых формаў у віленска-ашмянскіх гаворках ні на чым не абапіраецца. Акрамя таго, аўтар ня здолеў растлумачыць формаў назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку на-u: всй, мой, твой, свой, незалежна ад роду бясспрэчна пануючых у канцылярскай мове, якіх таксама няма як у віленска-ашмянскіх гаворках, так і ў „Аль-Кітабе“. Аўтар слушна лічыць, што наўрад ці можна прыняць, што канчатак -і згаданых займеньнікаў, які пачаткова належаў толькі назоўнаму склону множнага ліку, толькі на пэўны час выйіпаў па-за сваю пачатковую мяжу. Таму далей ён разважае, ці не маглі формы на -і адлюстроўваць уплыў усходнебеларускіх дыялектаў і таксама традыцыю, якая магла мець свой зыходны пункт ува ўкраінскай мове (с. 108). Гэтае апошняе нельга прыняць. Уваўкраінскай мове запанавалі формы на ть. Дапусьціць украінскі ўплыў — гэта значыць прызнаць, што ўва ўкраінскай мове распаўсюдзіліся формы на -і толькі на пэўны час, што аўтар слушна адкінуў для шэрагу беларускіх гаворак. Нельга лічыць, што ўкраінскае вымаўленьне моть і г.п. як мойі дапамагло ўстанавіцца ў канцылярскай мове ўсходнебеларускім формам. Ня маем іншых прыкладаў, дзе б украінскае вымаўленьне і < ть атрымала права грамадзянства ў канцылярскай мове. Украінскія пісары пазьбягалі напісаньня й замест пачатковага п>, паколькі й ўва ўкраінскім вымаўленьні = ы. Калі б пранікаў украінскі ўплыў, то мы мелі б на пісьме формы всп>, моть і г.д. Калі б украінскае вымаўленьне мела б тут значэньне, тады б з паралельных формаў назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку на -ый, -йй: -ые, -йе ня зьнікла б у другой палове XVI ст. (хаця і не выключна, у першай палове гэнага стагодзьдзя) першая, пануючая. Нельга абмінуць гэткую супярэчнасьць. Калі б канцылярская мова паўстала на дыялектнай аснове, у якой вымаўляюць ylc[e, маііе і г.д., тады б ніякі ўсходнебеларускі ўплыў, ні ўкраінскае вымаўленьне ня здолелі б замяніць гэтых формаў формамі на-u (мой}. Іншая рэч, калі аснову канцылярскай мовы складалі дыялекты, якія мелі формы усі, мойі і г.д. Таксама як у канцылярскай мове Літвы, і ў пскоўскай пісьменнасьці XIV—XVI ст. ёсьць формы всй, мой і г.д., якім цалкам адпавядаюць цяперашнія дыялектныя формы гэтай прасторы. Відавочна, з увагі на слабыя бакі двух папярэдніх дапушчэньняў аўтар дадае да іх трэцяе дапупічэньне, a менавіта, што формы на -і (всй, мой і г.д.) узьніклі пад уплывам формаў зь і ўва ўскосных склонах (усіх, маіх і г.д.). Вядома, што ў народных гаворках уплыў формаў ускосных склонаў у гэтым выпадку ня дзеяў; а дапушчэньне, што граматычныя працэсы ў канцылярскай пісьмовай мове Літвы адбываліся самастойна, г.зн. без уплыву народнай мовы, прыняць нельга. Да сёньняшняга дня ў гэтай пісьмовай мове не зафіксавана ніводнага выпадку незалежнага ад народных гаворак працэсу27.
Цяпер пераходжу да наступнага перамяшчэньня зоны дыялектнага ўплыву на канцылярскую мову. У пэрыяд Жыгімонта Аўгуста ў прыметніках і адпрыметнікавых займеньніках зьніклі канчаткі назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку -ыйі, -ійі, замест якіх у гэты пэрыяд ужываюцца выключна паралельныя дагэтуль канчаткі -ыйе, ійе, г.зн. адбылася адваротная зьява ў дачыненьні да той, якая была ў пэрыяд кіравань-
27 Адчуваючы Слабыя бакі вызначанай ім асновы канцылярскай мовы, аўтар у канцы гэтага разьдзелу заўважае, што ўсё ж такі асобныя граматы былі напісаныя ў розных мясцовасьцях, між іншым у Кракаве, які ляжыць бліжэй да паўднёваўкраінскага дыялекту, хаця паўднёваўкраінскіх асаблівасьцяў у мове граматаў няма. „Вышэйназваная акалічнасьць, — заканчвае аўтар, — характарызуе моўныя формы як канцылярскія нормы“ (с. 116). Акурат пра гэта заўсёды трэба памятаць.
ня Аляксандра і Жыгімонта I. Станг тлумачыць згаданую страту тым, што ў дыялектнай аснове канцылярскай мовы першыя формы былі выцесьненыя другімі, Вышэй мы бачылі, што ў пэрыяд Аляксандра і Жыгімонта I абсяг дыялектнага ўплыву на канцылярскую пісьмовую мову часткова складалі беларускія паўночна-ўсходнія гаворкі, а ў папярэднія пэрыяды захоўваўся ўплыў заходняполацкіх гаворак. Але ведаем, што ў паўднёва-заходніх гаворках Полацкай зямлі паралельныя формы на -ыйі, -ійі: -ыйе, -ійе, як і іншыя асаблівасьці канцылярскай мовы, засталіся дагэтуль.
Калі, аднак, зь дзьвюх ужываных формаў адна зьнікае, то гэта было абумоўлена іншымі прычынамі. Відавочна, наступіла перамяшчэньне зоны дыялектнага ўплыву ў бок, дзе непадзельна пануюць формы назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку на-ыйе, -ійе. Такой тэрыторыяй, якая прылягае да старажытнай Полацкай зямлі, ёсьць гаворкі цяперашняга Віленскага вайводзтва з дадаткам Валожынскага павету і часткі Меншчыны. Згаданы абшар на значнай прасторы заняты беларускімі заходне-сярэднімі гаворкамі і на невялікай прасторы беларускімі віленска-ашмянскімі гаворкамі. Калі дыялектны ўплыў на канцылярскую мову перасунуўся на іншы абшар, то зь дзьвюх адвольных формаў, ужываных у гэтай мове, перамагла тая, якая знайшла апору ў народных гаворках новага ўплыву. А такія формы, як всй, мой, твой, свой і формы вйдйтй, ненавйдйтй, поведшпй, побач зь якімі не было іншых, раўназначных формаў і структураў, засталіся надалей у канцылярскай мове.
Зьяўленьне ўпершыню ў гэтым пэрыядзе ў форме вышэйшай ступені параўнаньня прыслоўяў болшь, меншь (с. 121) указвае на тое, што на капцылярскую мову пачынаюць уплываць гаворкі, якія ляжаць далей на паўднёвым захадзе, чым віленскія гаворкі. Межы гэтага ўплыву можна было б вызначыць толькі пасьля дасьледаваньня колькасьці як згаданых формаў вышэйшай ступені параўнаньня прыслоўяў, так і магчымых формаў іншых беларускіх гаворак, якія знаходзяцца на паўднёвьім захадзе ад беларускіх сярэдніх гаворак.
Такім чынам, мы згаджаемся з Стангам, што ў другой палове XVI ст. зона дыялектныхуплываў на канцылярскую мову перамясьцілася на Віленшчыну, але разыходзімся ў тым, як гэта давесьці. Для мяне крытэрам ёсьць перамога формаў на-ыйе, -ійе (белые, сініе) над паралельнымі формамі на -ыйі, -ійі. Для Станга такім крытэрам ёсьць страта ть пад націскам у дакумэнтах паўднёвага тыпу, дзе гэтая літара мела фанэтычную падставу (с. 122). Страту ж літары ть ў дакумэнтах паўночнага тыпу ўвогуле, аў дакумэнтах паўднёвага тыпу ў ненацісьненай пазыцыі аўтар тлумачыць аслабленьнем царкоўнаславянскай традыцыі.
На маю думку, амаль цалкам (акрамя спарадычных выпадкаў) страта ть ўва ўсіх дакумэнтах тлумачыцца аслабленьнем царкоўнаславянскай традыцыі і вялікім уплывам паўночна-ўсходняга дыялекту, які дзейнічаў у папярэдні пэрыяд. Згаданыя дзьве прычыны зьвязаныя паміж сабой, таму што паўночна-ўсходні абшар, які ня ведае дыфтонгаў, перш за ўсё вызваліўся ад традыцыйнай царкоўнаславянскай артаграфіі ў спосабе адлюстраваньня ть. Уплыў паўночна-ўсходняй тэрыторыі быў настолькі моцны ў папярэдні пэрыяд, што напісаньне е для пачатковага ть ў кожнай пазыцыі стала нормай, якой таксама мусілі прытрымлівацца пісары з тэрыторыі, дзе ть пад націскам вымаўляўся як дыфтонг. Што ў зьяве адлюстраваньня пачатковага п> празь е незалежна ад націску маем дачыненьне з увядзеньнем гэтай асаблівасьці ў пісьмовую мову як нормы, бачым з таго, што ўсё ж такі заставаўся агромністы абшар, на якім п> пад націскам вымаўлялі як дыфтонг. Нельга дапушчаць, каб з гэтага абшару ў разгляданы пэрыяд не было пісараў. Ў пэўнай ступені аналёгія існуе ў сёньняшняй беларускай літаратурнай мове, дзе пачатковы ть ў кожнай пазыцыі перадаецца празь е, дарма што на значнай частцы паўднёва-заходняга абшару яшчэ вымаўляюцца дыфтонгі. У старажытнай пісьмовай мове гэта магло адбыцца прасьцей, паколькі там была пераадолена намнога боль-
шая цяжкасьць — адлюстраваньне на пісьме этымалягічных [o], [е], якія ў ненацісьненай пазыцыі вымаўляліся як[а].
Вышэйпамянёных прычынаў было б дастаткова для страты літары гь ў дакумэнтах гэтага пэрыяду. Але, відавочна, тут дзеяла яшчэ іншая прычына. Ёю было адступленьне дыфтонгаў у кірунку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, г.зн. у кірунку, у якім гэтае адступленьне адбываецца сёньня на нашых вачах. Вышэй мы бачылі, што дыфтонгі былі распаўсюджаныя на ўсёй прасторы паўднёва-заходняга дыялекту, а з другога боку, у цяперашні момант вядомыя толькі палескім і паўднёва-заходнім гаворкам гэтага дыялекту. Можна дапусьціць, што зьнікненьне дыфтонгаў пачалося на паўночным усходзе гэтага дыялекту ўжо ў XVI ст. Аднак, улічваючы тое, што зона дыялектнага ўплыву на канцылярскую мову ў гэты пэрыяд прасунулася крыху на паўднёвы захад, г.зн. у кірунку дыфтангічнага абшару, значэньне апошняга моманту не магло быць вырашальным.
Прычыны прасоўваньня зоны дыялектнага ўплыву ў другой палове XVI ст. зноў трэба шукаць у гісторыі. Ад паловы XVI ст. частыя войны Польшчы з Масквой, частыя акупацыі і спусташэньні паўночна-ўсходніх беларускіх земляў уключна з Полаччынай выклікалі страту ўплыву гэтай зямлі на канцылярскую пісьмовую мову часоў Жыгімонта Аўгуста, Сьцяпана Батуры і Жыгімонта III і перамяшчэньне зоны дыялектнага ўплыву на гэтую мову крыху на захад.