• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Гэтая зьмена (рэіулярная) уводзіць у аблуду амаль усіх, хто піша па-беларуску. Імкнучыся да правільнасьці, яны пачалі пісаць вакно, вастрабрамская і т.п. Яна паўплывала таксама на Федароўскага, які зноў у большасьці выпадкаў ня піша в нават перад о, напр.: osien (8917).
    Ў разгляданым томе ў адных выпадках знаходзім падваеньне (падаўжэньне) [ц] < [к ] (напр., па шаіассе 171), у ініпых падаўжэньня няма. Можа, гэтыя апошнія прыклады паўсталі з прычыны недакладнасьці запісу.
    Верагодна, ёсьць недакладнасьці таксама ў адлюстраваньні аканьня, менавіта гаворкі Ваўкавыскага павету і суседніх валодаюць аканьнем у ступені большай, чым гэта
    адлюстравалася ў разгляданай працы.
    У працы сустракаюцца запазычаныя словы — польскія або расейскія, напр.: bialym (1612), bqk (173), durak (2158). Гаворка тут ідзе не аб запазычаных словах у беларускай мове, а аб такіх, якія трапілі ў запісы ў выніку прыстасаваньня моўцаў да менш ці больш чужога ім запісваньніка. У некаторых выпадках інфарматары не разумелі нават ужытых імі самімі запазычаных словаў. Напр.: Atniiic lazyc (=nieustanie 4321), калі тым часам па-расейску можна сказаць толькі опгнюдь не лежйт, г.зн., зусім не ляжыць.
    Расейскія словы ў разгляданым томе вылучаныя (хіба рэдакцыяй) разрэджаным шрыфтам. Можна б гэтага не рабіць, але калі зроблена, то пасьлядоўна варта было б тое самае зрабіць з польскай лексыкай, тым больш, што яе больш, і яе вылучэньне было б для рэдакцыі прасьцейшае. Азначэньне слоў як расейскіх у некаторых выпадках няправільнае. Напр., словы chaczii (7032) (1 ас.), iszcza (9965) (3 ас.), ninieszni (10148) нават ня ёсьць запазычаньнямі з расейскай. Чыста беларускія словы spratac, upratac, паколькі ўжываюцца, як і ў гэтым томе, у значэньні „закінуць, загубіць, зьнішчыць", а не „схаваць“, напр.: Swatau, swatau, kab сіеЬіё Buoh z swietu sprataii (7782). Spas (7583) naходзіць не „ад расейскага спасйтель", як тлумачыць Ч. Пяткевіч, але абодва ад прасл. *sbpasti. Hem — архаізм і слова рэдка ўжыванае, але не русізм. Напр.: Нёіо jeszcze cwiet, a jahad niet! (10308). Pietuchi (12960) таксама беларускае слова. Ужо ў XVII ст. аўтары слоўнікаў ведалі, што полйтовску (чытай „па-беларуску”) ёсьць петух.
    Есьць таксама цэлыя польскія і расейскія звароты, звычайна менш ці больш зьбеларушчаныя. Напр.: Czekaj (czakaj), tatka, latka (1596), Sila zlohona adnoho (123), Z ahniu da й polamia (145). Ува ўсім томе польскія запісы зьмешчаныя пад наступнымі нумарамі: 40, 70,123,152,173,174,333,452,1596, 2486, 2487, 2940, 3675,3753,3843 (варыянт другі), 4124, 4261, 4393, 4451, 4760, 4761, 4773, 4969, 5016, 5250, 5500, 5513, 5537, 5762, 6077, 6089, 6129, 6130, 6347, 7000, 7172, 7527, 8204, 8324, 8595, 9220, 9244, 9292, 9799, 9949, 9961, 10054, 10310, 10830, 11014, 11282, 13037 (пад 1), 13131 — усяго 53 запісы. Расейскія запісы знаходзім пад наступнымі нумарамі: 120,145, 223,525, 967,1186,1394, 2158, 2569, 3683, 4112, 4399, 4837, 4879, 4981, 5013, 5301, 5806, 5826, 7109, 7419, 9197, 9383, 9977 (першы прыклад), 10975 — разам 25 запісаў.
    Амаль заўсёды запазычаныя прыказкі, польскія ці расейскія, маюць беларускія адпаведнікі. Напр., польскай прыказцы „КйрійЬу ivies, dapieniёndzy dzies“ (4124) адпавядае беларуская „КйрійЬу sialo, dyhrosaii malo“; рас. „Halodnaj kumwchleb na йтіё“ (4112) адпавядае беларуская „Sto kamu na шпіе, toj toja daйЫё“.
    Звароты, a часткова i запазычаныя словы зьявіліся ў разгляданым томе, як можна меркаваць, зь дзьвюх прычынаў: 1) аўтар ня толькі сам запісваў, але таксама карыстаўся запісамі іншых асоб; 2) аўтар пакінуў не прыгатаваны да друку матэрыял, паколькі, у іншым выпадку, напэўна, выкінуў бы запісы небеларускія.
    Наогул, аднак, разгляданы том М. Федароўскага ўтрымлівае каштоўны матэрыял ня толькі для этнографа, але і для мовазнаўцы. 3 пункту гледжаньня мовы належыць да найлепшых збораў, выкананых немовазнаўцамі.
    Пісьменьнікі БССР
    аб рэформе ггравапісу беларускай мовы
    Беларуская акадэмія навук, Інстытут мовазнаўства. Менск, 1934. Стар. 93 in 8°
    11.12.1933 г. скліканы ў Менску „сход пісьменьнікаў", прысьвечаны пытаньню зьмены правапісу і граматыкі беларускай мовы, выкананай згодна з дэкрэтам ураду БССР ад 28.08.1933 г.
    Разгляданая кніжка публікуе васальную тэлеграму, высланую ад імя ўдзельнікаў сходу да „правадыра сусьветнага пралетарыяту“ Сталіна, а таксама віншавальныя тэлеграмы да іншых саноўнікаў.
    Далей зьмешчаны рэфэрат А. Александровіча, агучаны на сходзе, і прамовы 18 удзельнікаў сходу, як беларусаў, так і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Завяршае кнігу рашэньне, прынятае на сходзе.
    Тых, хто цікавіцца „рэформай беларускага правапісу", а ў прыватнасьці зьменай артаграфіі і нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, адсылаю да сваёй брашуры „Зьмена граматыкі беларускага языка ў БССР“ (Вільня, 1936), дзе я выказаўся ўва ўсіх пытаньнях рэформы. Таму ў гэтай рэцэнзіі абмяжуюся толькі ўвагамі пра характар рэцэнзаванай кнігі.
    3 „Прадмовы" Інстытуту мовазнаўства даведваемся, што ў гэтай кнізе зьмешчаны прамовы, зробленыя на сходзе „пісьменьнікамі м. Менску“. А таму маем тут дачыненьне з поглядамі толькі менскіх пісьменьнікаў, але ж ня ўсёй Савецкай Беларусі, як можна было б меркаваць з назвы кнігі. Акрамя таго, у сходзе бралі ўдзел ня толькі менскія пісьменьнікі беларусы, але таксама пісьменьнікі іншых нацыянальнасьцяў, перадусім жыды1. Зь іншых жа крыніц ведаем, што гэты сход быў умацаваны „навуковымі і іншымі працаўнікамі ідэалягічнага фронту“ (Літаратура й мастацтва, № 33 з 1933 г.).
    3 другога ж боку, цалкам прамінутыя погляды праціўнікаў „рэформы“ з 28.08.1933 г., якія цяпер пераважна ў высылцы. Так, былі праігнараваныя погляды Бабарэкі, Дубоўкі, Гарэцкага, Калюгі, Лужаніна, Маракова, Астапенкі, Астрэйкі, Сідарэнкі, Скрыгана, Таўбіна, Віцьбіча, Байкова, Ластоўскага, Лёсіка, Некрашэвіча, Тарашкевіча і вялікай колькасьці іншых. He разгледжаны таксама прамовы тых праціўнікаў „рэформы", якія, акрамя ўсяго іншага, былі ўдзельнікамі сходу з 11.12.1933 г., як, напрыклад, прамова Хадыкі. Пра існаваньне апанэнтаў даведваемся з прамоў прыхільнікаў „рэформы" (стар. 50 і інш.).
    Такім чынам, улічаны былі толькі погляды нязначнай часткі беларускіх менскіх пісьменьнікаў. Няма дзіва, што гэтая жменя пісьменьнікаў прыняла „рэфому", таму што ведаем, якімчынам савецкія ўлады выбіваюць усялякія „добраахвотныя" прызнаньні. Мы таксама не дзівіліся б, калі б пісьменьнікаў, вядомых як праціўнікаў „рэформы“, таксама прымусілі да гэтага „добраахвотнага" прызнаньня.
    Якая-любя дыскусія з прыхільнікамі „рэформы" немагчымая таму, што яны не прыводзяць ніякіх аргумэнтаў у яе абарону, найперш артаграфічных і граматычных аргумэнтаў, якія адныя толькі і называліся пры зьмене нарматыўнай граматыкі і правапісу. У двух выпадках прыведзеныя лексычныя аргумэнты супраць „псаваньня" мовы беларускімі „нацдэмамі“. А менавіта, у адным выпадку Лынькоў прывёў частку інкрымінаваных „нацдэмам“ рэдка ўжываных словаў ува ўласным фрагмэнце апавяданьня, напісанага з гэтай мэтай. Гэта аргумэнт супраць саміх прыхільнікаў „рэформы", таму што ён даводзіць, што зь існуючай беларускай літаратуры нельга прывесьці падобных прыкладаў, абмінаючы пытаньне, ці Лынькоў не перакруціў сэнсу ўжытых ім „нацдэмаўскіх" словаў. Другі аріумэнт таго ж Лынькова яшчэ больш характарыстычны. 3 украінскага гумарыстычнага часопісу ён прыводзіць прыклад падобнага псаваньня ўкраінскай мовы ўкраінскімі „нацдэмамі“. Акрамя таго, баронячы „рэформу“, яе прыхільнікі гавораць пра індустрыялізацыю, калектывізацыю і т.п. Узровень іх прамоў вельмі нізкі. Вынікае гэта з мэтаду тэрору, якім праводзіцца абарона „рэформы“. Пры троху вышэйшым узроўні аргумэнтацыі абарона „рэформы“ прывяла б да яе асуджэньня. Гэтай аргумэнтацыі цалкам адпавядае пастанова, прынятая насходзе. У ёй дамінуюць брудная лаянкаў адрас праціўнікаў „рэформы", а таксама васальныя воклічы ў гонар валадароў СССР і іх прадстаўнікоў у Менску.
    1 Высланы ад імя прысутных зварот да Сталіна падпісалі 9 пісьменьнікаў жыдоў з 28 усяго зьбертых.
    Зьяўленьне гэтай кнігі не супярэчыць факту, што зьмена беларускай граматыкі і артаграфіі згодна з дэкрэтам з 28.08.1933 г. ёсьць плянавай і барбарскай русыфікацыяй беларускай мовы.
    Падобная сыстэма русыфікацыі ўжываецца таксама і да іншых моваў Савецкага Саюзу.
    Огіснко I. Загублена украінська грамота половннм XV віку. Палеографічнолінгвістнчннй нарнс
    (Зап. наук. т-ва ім. Шевченка, СЫП, IV, 1935,165—174)
    Дасьледаваная I. Агіенкам грамата зьявілася ў пал. XV ст. у Самборы. Гэта акт пагадненьня паміж Янам з Бучача і канцлерам Міхайлам Малдаўскім. У 1887 г. яна была выдадзена В. Уланіцкім у працы „Матерналы для нстормн..." [? — Рэд.]. У 1928 г. В. Розаў, лічачы грамату страчанай, перадрукаваў яе з Уланіцкага ўва „Украінськнх грамотах“. Насамрэч, аднак, яна захоўвалася ў Маскоўскім галоўным архіве Міністэрства замежных спраў, адкуль была вернута ў Варшаву (Галоўны архіў) і там дасьледавана Агіенкам.
    Аўтар у сваім нарысе надрукаваў грамату разам зь яе фотаздымкам і дадаў дакладнае апісаньне, а таксама разбор мовы. Цяжка нешта дадаць да гэтай апрацоўкі, выкананай выдатным знаўцам кірылічных помнікаў. Зьвярну ўвагу толькі на форму 1 ас. адз. л. есмн, ужытую ў функцыі мн. л. (есмн нмалн, есмн слшрнлнса і г.д. — заўсёды замест емю). Складваецца ўражаньне, быццам бы форма есмн была для пісара чужой і ён яе абагульняў, ужываючы ў мн. л. быхмн замест звыклага ў іншых граматах бы\мо.
    Затое я маю пэўнае запярэчаньне што да меркаваньняў аўтара аб мове разгледжанай ім граматы. Агіенка лічыць, што „наша грамота пісана західньо-украінською літературною мовою XV віку“ (стар. 172)1.
    Мова граматы як цэлае ёсьць афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, або старабеларускай літаратурнай мовай2. Аўтар лічыць, што пісарам яе быў украінец або малдаванін. Гэта праўдападобна. Мы чакалі б у ёй пэўнай лічбы ўкраінізмаў, асабліва таму, што зьявілася яна на такой далёкай ад беларускай тэрыторыі, як Самбор.
    Аднак у фанэтыцы і марфалёгіі ўкраінізмаў няма: ы зам. н ў вытолгомт, ужыта ў слове чужым, з другога боку, ы зам. й пасьля губнога гуку не зьяўляецца выключна ўкраінскай асаблівасьцю, але таксама беларускай дыялектнай. Або ў канцл±ремт> п> = і.не напэўна, магчыма, ть = е. Мяккасьць ц, ш у мЦа, нашк і інш. можа быць толькі графічнай з прычыны кансэрватыўнага правапісу. Іншыя фанэтычныя і марфалягічныя асаблівасьці мовы граматы ня ёсьць чыста ўкраінскімі рысамі, а таксама беларускімі. Выключна беларускія рысы граматы наступныя: 1) канчатак -у ў давальным склоне адз. л. (пану,	інш., формаўна-овнзусім няма); 2) форма 1 ас. мн. л. на-ент. (млілвнг